Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
Сашка ўздыхае, няўцямна пазірае па зоры, якія, здаецца, вось-вось заіскрацца, тручыся адна аб адну, і пасыплюцца на зямлю, на наша бацькавіцкае поле, на снапы, на нас з Сашкам. Ён усё гаворыць, нібы разважае сам з сабою:
— Ты ж, пэўна, помніш тую авечку Іллюкову, што тады знайшлі ў бочцы з брагаю, а мяса і аўчыну ў гнаі? Маці і Алена, сястра, і я плакалі-галасілі: «Тата, іпто ты робіш, не чапай чужога. Абняславіш, апаскудзішся на ўсю дзярэўню!..» А ён адно: «Не ваша дзела, смаркачы!» А тады, як пайшлі з вобыскам і выцягнулі тую аўчыну, ён ніяк не прызнаваўся, быў яшчэ з калом на Іллюка і на панятых кінуўся. Ета ж не жыццё з такім бацькам, а нейкае бязладдзе. Усягды за лучынку знойдзе прычынку. Цяпер з гэтым духам. Ета ж прычапіўся, каб я свянцоную ваду тую нёс, дык як тая смала. Я наадрэз сказаў: «Не пайду, і канцы!» А ён як закрычыць, аж пена пайшла з рота. Крычаў да хрыпаты: «Вісус! На калені, бо як гракну вобзем, дык пячонкі адсаджу!» I за гуж. Запхнуў мяне ў клець, а сам пацёгся да бабы Прасенні, сваёй маці...
— Відаць, ета ён, бацька твой, працэсію тую тады, на духа,згарбузаваў?
— He, ета самі бабы, а ён ужо, як ішлі яны ля нашае хаты, прыпрогся...
Сашка змоўк, ціха панокваў колішнюю сваю кабыліцу, і я маўчаў, думаючы аб яго лёсе са шкадаваннем. Сапраўды, не па дарозе Сашку з такім бацькам. Але ж бацька ёсць бацька. Як усё адно адчуў Сашка, што ў мяне на душы, бо пасля зацяглай паўзы прамовіў самотна, з адчаем:
— Здэцца, адцураўся б такога бацькі. Пайшоў бы куды вочы глядзяць. А як бацьку перанесці адцуранне свайго дзіцёнка?..
Мы не заўважылі, як пад’ехалі да гумна. Над Бацька-
вічамі вісеў падрумянены акраец месяца — вятох з абломлепым рогам, а зоры як бы пацямнелі, зрабіліся бляклымі. Аднак жа святло іх, рассейваючыся, мякка лілося, бы цадзілася з паднябесся, і гукі малатарні патаналі і глухлі, заблытаўшыся ў чорным голлі педалёкіх садоў. Каб пе гэтае бадзёра-працяжнае гудзенне барабана і не галасы і гамапа людзей на таку, можна б падумаць, што там, у чорпым прадонні папята расчыненых варот гумна, варушыцца пейкае страшыдла, зеўрае жалезнымі пашчэнкамі.
Мы насцярожана сціхлі.
— Нешта аж страшна,— кажа Сашка і нерашуча саскоквае з мажары.— Стой, ваўкарэзіна!..
Кабыліца прыпынілася і, закапыліўшы губу, пачала шкуматаць сноп, які скінуўся, відаць, раней — звозілі жыта на чатырох мажарах.
— Дзе ета вы забавіліся, жапішкі? — дакорніца Моця ўжо ля нашае мажары пачала тупаць, набіраць бярэмя снапоў, не дачакаўшыся, пакуль мы ўз’едзем на ток.— Мы ўжо думалі, што паспулі на ржышчы пашыя ўдарнічкі...
— Ага! Паснулі...
Сашка печага ўсё поркаўся ля воза, тады, ухапіўшыся за вяроўку, спрытпа, як кот, ускочыў па снапы, пачаў шпурляць іх сноп за снопам, аж у вушах свістала, бы ад ветру.
— Ета вы, сядухі і бабы, тут паснулі. А нам што? Нам толькі каб відна было, то й да ранпя можна. Праўда, Алёшка?..
Моця, як абражаная ці пакрыўджапая, адразу гучна, як пе па ўвесь ток, грымпула.
— Якая я табе баба? А я ў цябе дзяцей бабіла?..
— Ета дзела пяхітрае,— ухіліста адказаў Сашка, але Моця як бы і чакала зручнага моманту, каб зачапіць тое здарэнне ў Кіпняў на сёмуху. Трохі гамзаючы, бо за ноч перасела горла, яна пачала як бы здаля:
— Кажуць жа, твой бацька з бабамі па жыце, пад Гараўшчынай, без сподпікаў гойсаў і ўсё малітвы нейкія казаў. Праўда ета ці брахня, можа?..
Сашка патупаў на возе, чмыхнуў носам, як з пералёку, але прамаўчаў — толькі спапы аж свісталі ў ягояых руках, і я тіе стрываў, крыкнуў:
— Моця, адыдзіся!
— He, скажы! — падхапіла Моця.— А за што ж ета Антоп з Міллянам пабіліся? Хіба не з-за тае прачыстае іконы? Міллян хацеў прасіць баб, каб яго канцавую па-
лосу акрапілі — бульба зусім ад зямлі не адскочыла, сіднем сядзіць, хоць і на вадацечы... А Кіпепь падхапіўся і з іконай на Мілляна, дык той ледзь уратаваўся. А ты баеш, не кажы...
— He вякай, вякала! — агрызнуўся Сашка, але неяк пязлосна, і стаў як абвялы. Гэта было непадобна на Сашку: аказваецца, і ён можа стрымаць сябе пры такой невыкрутнай сітуацыі.
Разгрузілі мажару. Сашка перавярпуў шаляўчыну, атрос насыпапыя зярпяты і па-гаспадарску ўзяў Зорку за аброць-вуздзечку:
— Но, мілая!..
I столькі было пяшчоты і ласкі ў гэтых словах, што мне зайздросна стала: Сашка — прыроджаны селянін, і як у яго ўсё гэта, уся хлебаробская работа, аж гарыць у руках. Веру, што з цягам часу ён стане слынпым гаспадаром. Вось каб з яго натуры як-пебудзь хутчэй вытравіць гэтае ўласніцкае, якое яму перадалося з роду, у спадчыну...
Мы яшчэ зрабілі рэйсы два, а вазілі спапы аж з-за Маяка — так завецца наш могільнік на гары, ад якой усё наваколле, вёрст на дзесяць, відно як на далоні. 1 Васільмашыніст аб’явіў:
— Перакур. 3 драматой!..
Усё ўмомапт сціхла: замёр, візгнуўшы барабан, абвіслі на шківах пасы, не тарахцяць сіты, не чутна голасу машыпіста; змоўклі змораныя падавальшчыцы. Як снапы, клаліся ўсе, напрацаваўшыся, змогшыся без спачыну,— палеглі амаль іпто на сваіх месцах, там, дзе хто завіхаўся.
I панеслася храпешіе — з пералівамі, з посвістамі і прысёрбваннем; раскінуўшы рукі, як асілак па полі бою, па ўсё гумно соп Васіль Шылай. У гурт збіліся дзяўчаты — Аўдотка, Варка, Параска, Дуня, Моця, Ганка...
Старэйшыя кабеты, перамовіўшыся, пацягліся гародамі, па канаплішчы, дамоў: ім рупіла хатняя работа — згатаваць сняданак, паставіць гаршкі ў печ на абед і вячэру, пакарміць скаціну, паладкаваць у хаце. А ўранні — зноў сюды, на ток. Нягледзячы на сушу, якая была пахапілася на сёмуху, якраз у пару красавання, жыта па ўзлобінах трохі было прыхапіла, і каласы наліліся пе дужа ўмалотпыя, але ўвогуле ў Бацькавічах у той год ураджай удаўся памятны. Іллюк, аб’ехаўшы палеткі на жарабку-стаенніку, паабяцаў на калгасным агульным сходзе (сходы ў тыя першыя калектыўныя гады адбываліся кожпы месяц, a то і часцей), што збожжа па выдачу прыпадзе дастаткам —
кіло па тры па працадзеяь. 1 тады з лёгкага языка, відаць, нашага Трахімкі — пастуха калгаснага статка — панеслася па сяле ягояая байка-прымаўка: «Калі ёсць хлеб ды вада, то жытуха — не бяда».
— Ідзі сюды, Алёшка! — крыкнуў Сашка, ладкуючыся на яшчэ цеплаватай, толькі з-пад барабана, саломе блізка ад малатарні.— Тут зацішна і неба свіціцца...
Да нас падсунуліся возчыкі Яўген і Мішка з нашага канца і Мішка з Мікольска; падахвоціўся і дзяцюк-нежанацік Восіпка Зайчык. Хлопцы, пазяхаўшы трохі смачна і дрыготка, неўзабаве паснулі, а пам з Сашкам нечага не спалася, чамусьці не ішоў сон. Стома ва ўсім целе, а ў галаве — звон, як нейкі няўлоўны камарыпы бзык звініць над вухам; у вачах аж муляе, бы набілася пылу ці парушыння, хочацца іх церці, а не спіцца, не плюшчацца вочы.
— He спіш, Алёша? — шэпча мне ў вуха Сашка.
— Пе сплю.
— Чаго ты?
— He ведаю,— пазяхаю я. Адчуваю, што не засну. Павярнуўшыся па спіну, пазіраю праз кроквы на цёмнае, з сінімі прасветлінамі жнівеньскае яеба; яно нейкае як жывое, як рухаецца марудна-марудна, як «чортава кола», што ў парку ў горадзе над Сожам. Ужо, відаць, скора світанне. Зоры высыпалі і блішчаць, як пацеркі. Млечпы Шлях аж іскрыцца і дыміцца; праз кроквы мне відзён яго ладны кавалак, і ад іх, зорак, якія, здаецца, зліпліся, ледзь не труцца адна аб адну, і адтуль, з маўклівага прадоння, бы дыміцца, курыцца срабрыста-вогненны пыл... Час ад часу на імгненне адна зорка ўспыхвае, прачэрціць, як сярнічкай, след і ў адзін момант знікае — там, дзе яна праляціць, застаецца адна цёмна-мярцвяная чарпата, ды ненадоўга, зноў там святлее, і як бы на тым месцы ўжо зіхаціць малеча, акурат макавае зярнятка, повая зорачка.
— Як ты думаеш, Алёшка, колькі будзе вёрст да неба? — ужо крыху грамчэй пачынае Сашка.
Хлопцы даўно спяць, смачна цмокаюць губамі, свішчуць насамі, часам нехта бацне па саломе рукою ці выгукне якое педарэчнае слова ў сне, і дружнае храпенне глухне ў пастоенай на збажыне свежасці блізкага світання.
— Каб змерыў хто яго?..
Падалося, Сашка жартуе — ён жа скончыў сямігодку
і павінен ведаць, вучыў жа геаграфію і фізіку, што неба — бездань і сусвет — не мае межаў. Але я ў тон яму паўжартам адказваю:
— Можа, вёрст тысячу з гакам будзе?
— А без гаку? — усур’ёз дапытваецца Сашка.
— Без гаку, напэўна, тысячы паўтары...
Сашка маўчыць, уздыхае, часта варочаецца, крэкча, як стары, бы нешта мулкае яму собіла пад бок, тады ўстае на ўзлокаткі, і мне бачпы яго гарачыя вочы, зблытаныя валасы, акрэслены профіль, прамы нос, рэзка раздвоены падбародак. Чуваць, як пад спацелай суравоіі сарочкай ходзіць Сашкава грудзіпа — Сашка, відаць, усхваляваны, і яму карціць выказацца.
— Мая баба Прасеішя,— пачынае Сашка неяк раптоўпа, без пэўпай сувязі з тым, пра піто толькі гаварыў,— багамолка. Япа заўсёды гаворыць, калі бываю ў яе,— усе беды на зямлі ад таго, што людзі выракліся веры... веры ў бога. А які той бог, каб спытаў яе, хто яго калі бачыў?.. Як ты думаеш, Алёшка, ёсць бог ці не, ці ета ўсё людскія выдумкі... Скажы, Алёшка, ты ж ужо больш вучыўся, у горадзе дзве зімы жыў... Мяне ета ўсё дужа стала цікавіць...
Я маўчу. Думаю, як усё гэта яму лепш вытлумачыць, каб усё стала зразумелым і запала ў душу. Я чытаў ужо шмат кніжак, апрача тых, што нам давалі ў тэхпікуме па праграме, і быў цвёрда ўпэўнены, што ніякага бога, вышэйшай істоты, якая б кіравала ўсім жыццём на зямлі, вядома, няма, але ж ёсць законы, згодпа якім людзі жывуць, падпарадкоўваюцца ім і ладзяць свае ўзаемаадносіны. I я кажу Сашку:
— Добра, што ты, браце, шукаеш адказу па такія пыташіі. Правілыіа разважаеш: бог — ета самая што ні ла ёсць выдумка людзей. Рэлігія, яе служкі, папы, ксяндзы і ўсякія там равіпы выдумалі сваіх багоў. Абы трымаць людзей у страху і пакоры...
— To, можа, і праўда твая, што ты даводзіш,— шкрэбаючыся і цярэблячыся ад вусатых каласкоў, цягне CainKa, і я адчуваю, што я яго ўсё-ткі пе перакапаў.— Але скажы, чаму ўсякія замовы і шаптанні ёсць? Вунацька, як Ладымераву карову нешта ўкусіла, яна раздулася, як бочка, прывялі маю бабу, яна пагаварыла, і карова ўстала, зноў стала жвачку жаваць?..
— Ета ўсё забабоны, Сашка,— смялей спрабую я пе-
раканаць сябрука.— Тая карова і так, без бабінага шаптанпя, устала б. Яна проста аддыхалася і пайшла...