Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
— Я ж сам не ўломак,— Максім, скочыўшы з фурманкі, памкнуўся перахапіць чамадан у яго з рук, але перадумаў, падміргнуў гарэзлівым вокам: — Зайдзі ў хату!..
I сам першы ступіў на парог, узрушаны.
Пацалаваўшыся з падслепаватым старым Піванам, які ад збянтэжаііасці застаўся на месцы як аслупянелы, папіарыў зладзеяватымі вачамі навокал: «А дзе ж маці?» (яна памерла ў вялікі пост, маразамі) — і глыбока, бы кавальскі мех, уздыхнуў. Пастаяў крыху сярод хаты, тады скінуў цяжкую скураную тужурку, тая, як бляшаная, загрымела, і ў хаце востра запахла вугалем, загрымеў чамаданам.
Неўзабаве на стале, на зашморганым пастольніку, разлёгся вялікі, з пахучай паджарыстай скарынкай бохан — макееўская паляніца. Пакапаўшыся ў тым жа чамадане, Максім выцяг і ўрачыста ўладкаваў пасярод стала бутэль-
ку, Каўтануўшы сліпу, Целяпей з услопа ля печы нахаб^ на ўтаропіўся вачамі ў наклейку, натужваючыся прачытаць надпіс. Целяпей мо хадзіў у школу адну зіму, і для яго было не проста прачытаць тыя два словы, і ён аж спацеў, моршчыў лоб, нарэшце неяк адолеў напісанае: «Пш-е-ніі-ч-па-я в-о-д-к-а...»
— Сядай і ты, Лёха, з намі, бо, бачу, саскучыўся ўжо.— Максім перахапіў у бацькі міску з гуркамі, якую нёс з паграбка стары Піван. Ён усё няўцямна і ўтрапёна пазіраў на сына, згадваючы, колькі ж гэта гадоў нічога ад яго не было чутпо. У той год, яшчэ да калгаса ў Бацькавічах, сыпы Півана падзяліліся, і пры дзяліцьбе Максіму дасталася бацькава хата, а зямлі — не выстарчыла. Як жыць? На чарэпі ж ляда пе расцярэбіш, і Максім — хлапец па мянушцы Ляўша — кінуўся ў белы свет як у капейку. Вядома, куды ён мог надацца, як не туды ж, у Горлаўку ці Макееўку, дзе ўжо асталяваліся і жылі многія землякі. Яны і прытулілі Ляўшу, далі начлег і кармёжку на першым часе і, парахаваўшыся, узялі з сабою ў падзямелле, канагонам. Максім ад прыроды, як і ўсе Півоні, мог пахваліцца і здароўем. і сілай, а ў Бацькавічах кажуць: «Дзе стан, там і сіла», быў хоць і не гонкі ростам, не тое што ўсе ягоныя браты, затое скроепы моцна, плечы шырокія і рукі мускулістыя, кулачышчы, як гіры, шыя кароткая і тоўстая, такая, пра якую кажуць — шыя, хоць вобад гні. Кароткія, мядзведзеватыя ногі ступалі роўна і цвёрда, лёгка насілі, можа, пяціпудовае Максімава цела. Ступакі ў Максіма трохі нляскатыя і наскамі ўнутр — выдавала, што Максім трошкі касалапіў, але лёгкасцю і скорасцю хады гэтая загана як бы скрадвалася. Калі Максім ідзе — хораша глядзець. Максім быў і на язык шусцёр. Іпшыя яго браты, каго ні вазьмі, таксама за словам у кішэню не лезлі, але з Максімам у сэнсе вастрыпі слова і знаходлівасці ў гаворцы не зраўняюцца. I ў кампаніі, ці між сваіх, ці сярод людзей незнаёмых, чужых, Максім пе губляўся, больш таго, адразу ён станавіўся ў ролі чалавека. якога з цікавасцю слухаюць і паважліва ставяцца да таго, што ён гаворыць і як паводзіць сябе. Адным словам, Максім, маладзсйшы з Піванавых сыноў, якога некалі жартам Піван называў «хлебнікам», гэта азпачала — карміцель, бацькоўская ўцеха, быў хлопец хоць куды, і, натуральна, гэта радавала ўсіх, асабліва старога Півапа. Тое забылася, што ў свой час Піван быў, можа, нават рады, што Максім з’ехаў з дому.
Вестка аб прыездзе Максіма разнеслася хутка па вёсцы і па радні. Балазе блізка, амаль па суседству жылі Максімавы браты — Ахрэм і Харытон, дзядзькі Карп і Дзямід, ужо аддзеленыя, у сваіх хатах. На хутары цяпер жыў толькі Лазар, але і ён невядома як даведаўся і прыйшоў таксама. Праведаць прыезджага госця завіталі і суседзі.
Харытоп, які цяпер у кузні стаяў пры горне за малатабойца, сказаў, каб і мой бацька заглянуў да Півопяў на адведкі.
Калі бацька зайшоў у хату і, ніякавата пацепваючыся, ггавітаўся, застолле ўжо шумела. На покуце, пад багаўпёю, сядзеў расчырванелы Максім з братамі і расказваў нешта, мусіць, важнае, бо, нягледзячы па тое што госці паспелі ўжо ўзяць па чарцы, усе слухалі сур’ёзна, пават заклапочапа, забыўшыся на закусь. Падалося, яны ўсе ламалі галаву над вельмі цяжкай задачкай.
Ля стала ўходжваў сам стары Піван: ён цяпер жыў у хаце як пе бабылём, бо два гады застаўся без жонкі. Сяды-тады прыходзіла ў хату старэйшая нявестка Дуня, бо якраз яна з Харытонам атабарылася праз адну хату ад свёкра і слыла спагадлівай, але ж і ў яе свая сям’я — дзеці малыя, гаспадарка і ў калгас трэба ісці ў рад з усімі, так што Піван сам прывык ужо быць і за гаспадыню. Цяпер, калі нечакана з’явіўся яго, можна сказаць, прапашчы сынок, Піван шчыра ўзрадаваўся, адразу ў яго старэчай, але яшчэ кемнай галаве заварушылася думка: «Во, можа, Максімка жэнГцца, то і я пры іх дажыву як-небудзь астаткі веку. Колькі мне тут ужо засталося. Каб добрую дзеўчыну налучыў якую...»
Стары тупаў, узбуджаны і трошкі пад хмяльком ад прыгубленай чаркі, сноўдаўся па хаце, не ведаючы, за што зачапіць рукі, бо сыны, занятыя з госцем, не звярталі на яго ўвагі, і яму, некалі паўпаўладнаму гаспадару ў хаце і паважанаму хлебасею ў «вобчастве», крыўдна, што ўлада і колішняя слава яго амаль што згаслі. Адчуваў ён, знікла назаўсёды, застаецца толькі адно — успаміны ды сыны, яго ўцеха і суцяшэнне на старасці.
Пакрэктваючы і пагладжваючы яшчэ густаватую, але амаль усю белую, касмылістую бараду, Піван падыходзіў да стала і памагаўся нешта сказаць, але яго не слухалі,. ад яго адмахваліся, як ад назойлівай мухі, і гэта яшчэ’ большай крыўдай адкладвалася па душы. Стары моўчкі
цяжка соўгаўся па хаце, няўцямна пазіраючы на застолле, і не мог ніяк супакоіцца ад думкі, што жыццё яго мінула, што былое не вернеш, як не вернеш пражытых дзён, былой радасці, былой блакітнай сваёй мары, якую насіў і пранёс праз усе нягоды і парогі, што ўгатаваныя былі яму на звілістай дарозе жыцця. А мара была і жыла з ім, з ёю не расставаўся ён ні на адзін дзень, ні на адну гадзіну. Чатыры сыны — Лазар, Харытон, Ахрэм і Максім, і чатыры надзелы — кожнаму пай, свая палоса, свой кут... Ды жыццё распарадзілася па-свойму, як бы само разгадала яго, Піванаву, загадку: Лазар першы аддзяліўся, пайшоў на хутар, і старому як бы адлегла ад сэрца. Паміж трыма сынамі лягчэй можна падзяліць зямлю, якую з такой прагавітасцю і неўтаймаванасцю збіраў і ўходжваў ён, не спыняючыся ні перад чым. За які кавалак, за мяжу ён гатоў быў біцца да крыві з кожным, нават з родным татам. Толькі быў стары Піван падзяліў сваю зямельку між сынамі, як пачалася гэтая, як ён казаў, катавасія з калгасамі, і лопнула, парвалася, развеялася пылам ягоная, Піванава, блакітная мара, бы мыльны пухір. Сыны — нядаўнія шахцёры, і Харытон, і Ахрэм,— у першую зіму ўступілі ў калгас. Лазар, старэйшы з братоў, атабарыўся на хутары і яшчэ ўсё жыў аднаасобна, але ўбачыў, што застаецца амаль што адзін — папрасіўся да гурту і нават пачаў актыўнічаць: ён меў залатыя рукі цеслі і, трэба сказаць, праявіў сябе як найлепшы будаўнік. Яго амаль кожны раз можна было бачыць з сякерай пад пахай на сяле, і часцей ён бавіўся ў яашай хаце. Заглядваў ён і да свайго бацькі, але, ваўкаваты і падхоплівы, Лазар усё пешта насіў тайпую, даўно забытую ўсімі, але толькі, відаць, не ім самім, крыўду і на свайго бацьку, і па ўсіх сваіх братоў.
За сталом Лазар першы як бы ачнуўся ад той задуменпасці ці таго здранцвення, якое, мабыць, узрушыла ўсіх, а найбольш самога яго, зламыснага і гарачлівага, тое напаўзабытае, якое цяпер усплыло — яго прывёз з сабою з Данбаса Максім, басалыга, якога ўсе ўжо лічылі даўно страчаным для вёскі назаўсёды. Можа, усе і забылі, што Максім з’ехаў, пакрыўджаны бацькам, які не мог змірыцца з тым, што трэба ахвяраваць для сына апошнім надзелам, апошняй сваёй радасцю-марай.
Лазар першы заўважыў на парозе майго бацьку, заўсміхаўся, паказваючы рэдкаватыя, з’едзеныя зубы, громка паклікаў да стала:
— Нраходзь, Панасавіч. Садзіся во... Бачыш, прыехаў наш блудны... Максім наш аб’явіўся!..
— Сядай, Іванька, во тут, на ўслоне,— замітусіўся стары Піван, шлэпаючы ў новых бліскучых галёшах, і, канечне, адразу ж пахваліўся сыпавым падарункам.
Радасцю незвычайнай свяціліся яго вочы.
— He беспакойцеся, суседзі, ета я так, на хвілінку, пабачыцца,— бацька скінуў пашчыканую іскрамі-вуголлем шапку, прыгладзіў дачасна палыселую галаву і прыляпіўся на ўслончыку з краю, пашукаў вачамі госця: — Ну, Максімка, дай паглядзець па цябе, які ты там, па шахцёрскім баршчы, адгадаваўся. Як там наша Хрысаніха, яшчэ жьгвая-здаровая?..
Максім як прасвятлеў пры ўспаміне пра Хрысаніху — яе добра ведаюць усе бацькавіцкія шахцёры, бо амаль усе прайшлі праз яе светлую хату-мазанку блізка ля прахадной у шахту, куды адзія за другім з’язджаліся япы па заробкі і спыняліся найперш у земляка Кузьмы, нашага сваяка, які на шахце меў пасаду ці то інжынера, ці то тэхніка, а яго жонка кожпага пашага чалавека прымала як мае быць, па ўсёй украінскай шчодрасці.
— Та жыва, дзякуй богу, і здаровая.— Максім пацягнуўся да бутэлькі, каб наліць, але ў яго бутэльку перахапіў Лазар, ухмыляючыся, затараторыў, пе даўшы пікому ўткнуцца хоць бы з адным словам:
— Вып’ем, Іванька... Каб пе прыйшлося нам сварыцца... Каб жылі мы дружпа, як палежыць, па-суседску...
— Кінь ты балабоніць, балабон пусты,— рэзка абарваў брата Харытон, старэйшы пасля Лазара з сыпоў ІІівана.— Памаўчаў бы ўжо. Во няхай Максім гавора, яму ёсць што сказаць, а ты адразу лезеш — на і мае штаны ў жлукта. He даеш слова сказаць. Няхай сусед паслухае! Яму ж цікава, ён сам жа шахцёрам быў. Можа, яшчэ пе адмыўся як палежыць вугалыіы пыл той, што мы разам глыталі і наглыталіся яго ўволю, як той казаў, па самае нельга... Выпівай, Панасавіч. На здароўе!..
— За здароўе ваша, а ў горла наша,— падхапіў, збяптэжана ўсміхаючыся, Лазар і першы кулыіуў чарку, скрывіўшыся, выцер скуласты, у шчацінні твар шурпатай, у чорных ад смалы плямах і драпінах далопяй і зноў, як і дагэтуль, захапіў нітку гаворкі:
— Мы во слухалі тут, што нам прывёз Максім данбаскія навіны, і аж жахнуліся. Гамон! Няма тых зароб-
каў, Папасавіч, якія былі на Кольберы, на тым рудніку... Дзе япо ўсё тое, брат, падзявалася...
Лазар зладзеявата і асалавела азірнуўся па баках, нібы правяраючы, мацаючы піэрымі сухімі вачамі, ці пяма каго старонпяга, тады пабраў поўныя грудзі паветра і як абвяў, відаць, збаяўся Харытона, яго суровага. строгага позірку. I сапраўды, Харытон не даў брату разгарнуцца.