• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бацькавічы  Сцяпан Кухараў

    Бацькавічы

    Сцяпан Кухараў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1991
    78.17 МБ
    Гэтым летам, нягледзячы на работу, якой хапае яшчэ і ў полі, і дома, рана загаманілі пра ігрышчы. Па сяле праплыла зманлівая чутка — дзяўчаты з рашатнёўскага канца бытта пачалі ўжо складчыну. Значыцца, запросяць гарманіста, балазе завёўся свой ужо, хаця не надта, як кажуць, узрачпы, але ж свой, як задумалася, то можна ў любы час запрасіць на ігрышча.
    На чарговым сходзе Аляксей Мікалаевіч сказаў, што камсамольцы павінны аб’явіць бой старым вясковым ігрышчам, якія часта канчаліся п’янкай, «дзяліцьбай кашы», і многія пасля з тыдзепь насілі пад вачамі «ліхтары», хадзілі да фельчара ў Горкі на перавязку ці, яшчэ горш,— адлежваліся ў бальніцы.
    Якраз наспявала і ўрачыстаць — адкрыццё новага
    клуба ў Бацькавічах. Клуб быў амаль гатовы, адно заставалася пабяліць грубкі, тое-сёе дарабіць на сцэне, змайстраваць лаўкі.
    Як і грэбелька, якую моладзь прывяла да ладу, ачысціла ад ілу і хмызу, клуб — наша гордасць. Яго пачалі будаваць, яшчэ калі за старшыню быў украінец Гопка. Будоўля, папраўдзе, была зацягнулася, але апошнім годам, калі мужчыны і хлопцы папрыязджалі з адыходніцтва, за вясну і лета хутка пасунулася наперад, і ў клубе можна спраўляць уваходзіны.
    Аляксей Мікалаевіч дагэтуль налягаў на камсамольцаў, каб шчыравалі на сенакосе і на жніве, ахоўвалі збожжа на таку, а цяпер узялі пад свой нагляд клуб, асяродак сацыялістычпай культуры на вёсцы.
    — Эх, шкада, Алёшка, што ты едзеш скора,— церабіў непакорны, аж грабянец ламаўся, каштанавы чуб настаўнік, калі мы сабраліся ў школе параіцца наконт адкрыцця клуба,—Узяўся б за клубніка. Думаю, што справіўся б... Але пакуль суд да дзела, то намалюеш нам хоць лозунгі. Вот з адпачынку вернецца Лабачэўская, і мы зажывём...
    — Кажуць жа, што Антаніна Якаўлеўна замуж выйшла,— асцярожпа нагадаў я, бо чуў гэта ад Сцяпапа Говара, дзе ў хаце жыла на кватэры настаўніца.
    — Яіпчэ тое на вадзе віламі пісана,— абазваўся Сцяпан.
    Канечне, яму лепш было вядома, бо Міхал, што падружыўся з нашай настаўніцай, даводзіўся сватам Говарам, а жыў у Маскве. Па чутках, улетку яны пажаніліся, і настаўніца, бытта, у Бацькавічы не прыедзе.
    Аляксей Мікалаевіч далікатна прамаўчаў. Загаварылі пра тое, як лепш справіць свята ў новым клубе.
    3 раёна, з Маластоўкі, абяцалі даць духавы аркестр і сваіх артыстаў напачатак, каб Бацькавічы, спектаклямі не спешчаныя, паглядзелі якую-небудзь пастаноўку.
    — На помач надзейся, а сам варушыся,— пажартаваў Аляксей Мікалаевіч і сур’ёзна: — Яшчэ невядома, ці прывязуць нам які спектакль, а хор трэба, каб быў. Дзяўчат сваіх збяром, а дакладчыка забяспечыць нам Сцяпан Андрэевіч... Згода? — Аляксей Мікалаевіч паглядзеў на Сцяпана Міронава, нашага хлопца, які ўжо год, як працаваў сакратаром сельскага Савета ў Ігліцы і ездзіў на работу на нейкім старэнькім веласіпедзіку. Для ўсіх ён быў ужо не проста Сцёпкам па мянушцы Грыль, а Сцяпан Андрэевіч.
    Грыль важна ўхмыляецца, зіркае пукатымі вачамі, набычыўшыся. Сам ён, вядома, за дакладчыка не будзе, хто яго, учарашняга шалахвоста і калывуза, стане слухаць, але з важнай мінай думае. Неяк смешна. Але нічога яе папішаш — начальства. Як пакажацца, крэкчучы і абліваючыся потам, Грыль на сваім драндулеце, то і старыя вітаюцца, і той жа бацька высоўвае спацелую галаву з кузні і вітае начальства. Праўда, іншы раз пасмяецца з хлопца. Неяк было — Грыль звярнуўся да бацькі з просьбай: «Дзядзька, скуй-ка мне спіцу, бо ў мяне адна сапсавалася». А той, як бы самым сур’ёзным чынам, адказвае: «А навошта табе, Андрэевіч, тая спіца, ты ж цяпер па белым хлебе, то і без спіцы пройдзе...»
    Смешна, папраўдзе, Сцяпап такі ж, як і я, падшыванец, а ўжо сядзіць з сур’ёзнай пыхай, надзьмуўшыся, як ііідык, і важна хітае сухім бусліным носам, зіркае пукатымі вачыма. Т як бы нехаця, ледзь язык варочаецца, адказвае, акурат выпендрываецца:
    — He знаю, нада параіцца з Вярбіцкай. Яна сама, можа, захоча выступіць...
    Ну й Сцяпане! Якраз пабраў усё да кропелькі ад свайго дзядзькі Сямёна-Марціпа, славутага «звесткі-нявесткі».
    Цікава наглядаць, як Сцяпан пахаджвае ў сваім пакойчыку, баском пакрыквае на мужчын і кабет, якія турбуюць яго па нейкай сваёй патрэбе. А што ж, начальства!
    Бачна, заўважыў Сцяпанаву пыху і Аляксей Мікалаевіч, бо неяк хітра прыжмурыў адно вока, патрос чубам:
    — Ладна. Я сам перагавару з райкомам...
    Вызпачылі дзяжурных за парадак на вечары. Улічылі, што той-сёй можа прыйсці «пад градусам». Асабліва — госці-шахцёры. Ды ігліцкія прыйдуць, а яны, гаршкоўнікі, з мухамі ў носе, любяць кулакамі размахваць... Трэба быць начыку!..
    — За ігліцкіх я паручуся.— адкашляўся ў кулак Сцяпан, сумеўшыся. Мабыць, адчуў, што ў нечым як не патрапілі ягонаму самалюбству.— Я панароўку іх добра ўведаў...
    Аляксей Мікалаевіч зірпуў па гадзіннік, што заўсёды з ім быў у кішэні, прычэплеяы рамепьчыкам да лацкапа сіняга гарнітура, з рукавоў якога заўсёды выглядалі манжэты белай сарочкі, акінуў зычлівым позіркам хлопцаў і з прыціскам, характэрным для ягонай гаворкі, сказаў:
    — Усё? To будзем разыходзіцца... На падрыхтоўку нам засталося тры дні...
    — Кіпень у камсамол просіцца,— варухнуў плячамі. як ачнуўшыся, Сцяііан Говар, ён сядзеў за сталом побач з настаўнікам, запісваў пешта з таго, што гаварылася, у пратакол.
    — Сашка? Няхай пачакае,— суха сказаў пастаўнік, сцепануўшыся.— Старога злавілі па сцелішчы, за грэбелькаіі — трасты напхаў у рэзгіну. Пакуль устрымаемся. Што яшчэ там у пас?
    — Кажуць, Моця з дзеўкамі дзелаць ігрышча збіраюцца,— з задпяй парты выгукнуў Цярэшка і чамусьці паёрзаў, як збянтэжыўшыся.
    — От, казёл яе бадай... Ета сітуацыя! — Аляксей Мікалаевіч аберуч падшморгпуў штаны, япы ў яго ніколі не былі на месцы, і зноў сеў, плюскаючы блізарукімі вачамі. — Мабыць, трэба дзяўчат сабраць, ажывіць хор наш. Ета я бяру на сябе. Заўтра збяром... I трэба, каб гармонік быў...
    — Го, етага Пілецкага за так і па вяроўцы пе прыцягпеш! — у адзін голас загамапілі хлопцы.— Сапраўды, крывое калясо...
    — Нічога, гарманіста, думаю, перахопім,— прайшоўся паміж партамі настаўнік.— Дзеля такога дпя праўленне, думаю, раскашэліцца. За пяць працадзён будзе іграць...
    — Уга-а-а! — Грыль атарапела круціў галавой, прыцмокваў языком.— Ці не замнога?..
    — А што зробіш,— развёў рукамі Аляксей Мікалаевіч.— Пакуль што Пілецкі ў нас — культурная адзінка...
    — Нічога сабе зяць — любіць узяць,— аж зазлаваўся Мішка Цярэшка, а ёп рэдка калі выходзіў з раўнавагі.
    — Зануда! — ускрьгкнуў і Сцяпан Говар падхапіўшыся. I, мабыць, недарэмна, бо сам пе раз быў за пасла ад моладзі ў ігліцкага прымака Стася Пілецкага, які, пасля службы, з гармонікам стаў наведвацца ў Бацькавічы і ўжо ў мясаед перавёз свой скарб да Шылаёвых, ажапіўшыся з Пёклай, белабрысай швагеркай Іллюка-старшыпі. Бацькавіцкія дзяўчаты і хлопцы перад ігліцкімі задзёрлі пасы: яшчэ б, пераманілі гарманіста. Але скора пераканаліся, што Стась — скнара, за ігранне пачаў браць плату ды яшчэ драў, як кажуць, са сваіх жа па тры скуры. Вось тады і пусціў нехта прыпеўку:
    — Ай, Пілецкі, пан ігліцкі, Ты крыное калясо,
    За што ж цябе дзеўкі любяць?..
    Бо ты граеш харашо...
    — Што ж, хлопцы, еты Пілецкі сапраўды іграе пяблага,— настаўнік пачаў збірацца, даючы зразумець, што сход закончаны.— Мабыць, час, хлопцы, і на седала. А некаторым і да дзяўчат пе зашкодзіць, бо хутка і ў адлёт, як той казаў. Праўда, цёзка?..
    Аляксей Мікалаевіч хітра падміргнуў мне. Я зніякавела затуліўся за спіяу Мішкі Цярэшкі, прамаўчаў нечага, як апёкшыся.
    9
    Клуб агоралі шыкоўны — з новага бярвенпя, па дубовых шулах і шкапдарах, пад гонтай; вялікія светлыя вокпы, шырокі ганак, зала, як стадола, са сцэнай, на ўсю сцяну лозупг: «Пяцігодку — у чатыры гады!», плакаты, партрэты Леніпа, Сталіпа.
    На адкрыццё клуба сабраліся і старыя, і моладзь, і падлеткі, і дзеці — яблыку недзе ўпасці. Духавога аркестра, як абяцалі, пам пе далі. За дакладчьгка прыехаў сакратар райкома камсамола Тодар Іваноў. У Бацькавічах яго добра ведалі, бо родам з педалёкай, зарэчнай вёскі Дзярпуха, і калі ў Горках працаваў загадчыкам хаты-чыталыіі, то прывозіў нам спектаклі і канцэрты, Тодар умеў раскатурхаць слухачоў, абы толькі пачне гаварыць — возьме ў палон, ачаруе красамоўнасцю.
    Вядома, прыехала і начальства з Ігліцы, з сельсавета. А як жа, старшыпя сельсавета Агата Макараўна Вярбіцкая — жанчыпа строгая, унушалыіага выгляду,— такой поўпай жанчыпы, як цётка Агата, у нас пе было, пэўна, ніколі. Казалі, што япа хварэла па сэрца, але гэтаму, вядома, ніхто не паверыў бы. «Як ета хворая, а такая поўная, адно сала. Аж трымціць уся. Ета такі чалавек ешчы ўдаўся, такога тлустага заводу...»
    Агату Макараўну і за вочьг звалі ўсе вяскоўцы проста цёткай Агатай. Усю вясну і лета дзень пры дні ездзіла япа і ў поле, і на будоўлю клуба па рахманым шэрым, у яблыкі, капі, запрэжагіым, мабыць, яшчэ ў папскую брычку, на якую заўсёды, як верабейчыкі, віслі мурзатыя дзеці-галапупікі, калі брычка паказвалася на бацькавіцкай мурожпай вуліцы.
    Ад цёткі Агаты даставалася ўсім, нават і самому Іллюку, які часам пасля аб’езду калгаса спыпяў свайго Ворана ля крамкі, якую летась адчыпілі, і сюды кінулі, як казалі,
    па ўмацаванне змычкі з горадам пашага пязмешіага сябра вёскі рыжавусага бадруна Цітка Мірончыка, ці яшчэ ў адпым новым цёплым месцейку — ля хаты Хведара Каваліка, па мянушпьі Гаспадарык. Гэта быў вялікі зычлівсц, сам пе вораг чаркі, любіў пасядзець за бяседным сталом і прывабліваў вясковых лежабокаў і гулякаў, для якіх абы была чарка, а там хоць трава не расці. 3 зімы пачалося, што мужчыны, цэлай гамэрпяй, унадзіліся да Хведара-Гаспадарыка і скрозь ночы сядзелі, дымілі самакруткамі за пляшкай самагонкі, якую ўмеў ціснуць Гаспадарык. He дзіва, што нехта трапна ахрысціў яго хату сталоўкай. Адшумсла вяспа, пачалося лета, а «сталоўка» не зачыпялася. Здаралася, што тут і да поўдня нудзіўся прывязаны двайным сырамятпым паскам Іллюкоў Ворап. Тадьг і дайшло ўсё да Вярбіцкаіі.
    Калі паяўлялася цётка Агата, усе разляталіся, бы вераб’і, тарабанілі як па злом галавы, хаваліся хто куды змог. А сам Гаспадарык, сухарлявы. бы корчык, з масляпістымі шэрымі вочкамі карузлік па хітрым змаршчакаватым твары, зарослым па вушы шэрай шчэццю, вінавата стаяў перад грознай цёткай Агатай і калаціўся, чыста асінавы ліст, адпак упарта апраўдваўся: