• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бацькавічы  Сцяпан Кухараў

    Бацькавічы

    Сцяпан Кухараў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1991
    78.17 МБ
    А Максім, закасаўшы рукавы па локці, браў у рукі малаткі, то вялікі, важкі, на паўпуда, мабыць, то меншы, з якім часцей уходжваецца сам каваль.
    Ужо горан палае. Іскры з пырскам і хлопаннем страляюць аж пад столь-дранку, праз якую свіціцца пеба. Выдае, бы іскры шчыкаюць рэдзенькую нябесную сінечуміткаль, і яна дыміцца, разносячы з кузні наўкола, аж пад садок дзеда Петрака, востры пах паленага жалеза.
    — Максіме, бяры еты малаток,— бацька борздка выхоплівае з печы пагрэты, аж да белага, нарог доўгімі жалезпымі абцугамі і кладзе яго на кавадла. — Давай, братка, бі за мною. Гасі сюды, дзе я стукаю сваім малаточкам. Давай, давай, Максіме!..
    Звініць кавадла. Шчыруюць, перагукваючыся, молат з малатком, паслухмяныя рукам каваля і сіле малатабойца, паддаецца дачырвана папаленае жалеза, прымае належную форму.
    Максім назірае, як лёгка, старатліва паварочвае чырвоны нарог каваль, і ловіць сябе на думцы, што даўно яшчэ, там, у Дапбасе, калі прыехаў туды амаль што зайцам, бо стары Піван грошай на дарогу пе выстарчыў, упадабаў гэтага дзядзьку-земляка. Максіму стала неяк сорамна за ўчарашняе, калі браты счапіліся загрудкі. Ён адчуваў: прычынай стьгчкі, канечне ж, было тоеі што нібыта гэты самы Іван-галетпік можа ў любы час перайсці дарогу. Учарашнім заможнікам не па душы, што калгас яму — родная маці і ягоны брат Косцік — завадатар на гэтай дарозе, і не дае ім, гаспадарам, разгарненпя, сочыць, як не ходзіць па іх пятах, адчуваючы, што яны, старацелі. з калгасным пе могуць разміпуцца.
    — Яшчэ, Максіме, сюды во, па гэтым краёчку! — каваль паволі выцірае спацелы, у вуголыіым пыле лоб і кідае нарог у шайку з вадою — на гартоўку, глядзіць, каб метал ііе перакаліўся, і ацірае рукі фартухом. Тады бярэцца за курэцкія прылады: — Адсапіся крыху, хлопча. He бяры адразу так на пуп...
    — Ды што вы, дзядзька Іван,— сумеўся Максім, хоць дыхаў часта, перарывіста,— я не змарыўся, ані ніколечкі!..
    Яны прыселі — каваль па край запечча ля цёплага горна, а малатабоец на падзяўбанай і пашчапанай калодачцы-крутляку. Абодва адсопваліся — ім накідалі на дзень усялякага начыння. Ды сядзець доўга не давялося. За дзвярыма, на перамятым мурагу, усчалася валтузня — шум, гоман, якія, можа, чутны былі за вярсту.
    Абодва вопрамеццю кінуліся з кузні. Максім аж рот разявіў ад здзіўлення. Лазар, што ўчора ледзь не пабіўся з Харытопам, стаяў на ўколепцах, падмяўшы пад сябе Кіпня, ускалмачанага, з распаласаванай на ўвесь жывот суравой сарочкай. Кіпепь намагаўся вырвацца, сплёўваў са слінаю кроў. Абодва яны хрыпелі і злосна лаяліся, крычалі. Вакол іх, блытаючыся вялікімі ступакамі ў мурагу, сноўдаўся Хведзька-прычэпшчык і крычаў, баючыся блізка падступіцца.
    Як выявілася, усе, хто быў тут, у іх ліку і Кузьміч, хуценька разбегліся, зашыліся па кутках.
    Максім ачомаўся хутка — ухапіў за каршэпь Лазара і шкуматнуў з усяе сілы, што той адляцеў аж да прасла, уткнуўшыся ў крапіву-жыгучку. Цяжка, цялепкаючыся і плюючыся, падняўся Кіпень, пачаў абурацца, азіраўся вакол і страшэнна мацюкаўся.
    — Ну, хрыпач, зладзюга! Ета папомніш! .
    Кіпень ірвануўся ўхапіць сякеру, што ляжала тут жа, на тачыльным варштаце, але яго руку перахапіў бацька:
    — Антонька, супакойся! Апомніся, дурань, што ты робіш! Чаго вы не падзялілі, дзівакі. Хіба етае зямлі? Дык яе вунь колькі — абы рукі ды ахвота. Бярыце, колькі аббяжыце. Работы хіба не хапае — рабіце, а не хапайцеся загрудкі, як бараны кручаныя...
    Плюючыся і бліскаючы шалёнымі вачамі, задыханы, аж раздзімаліся ноздры, Лазар плюхнуўся на валун, што ўрос у мурог ля плота, і нешта мармытаў сабе пад нос, не звяртаючы ніякай увагі на Антона, якога трымалі за рукі бацька і Максім.
    — Я табе пакажу лён,— аж захліпаўся слінаю Лазар.— Я не браў! Хто бачыў? Косцік ці Дзяніс? Дык пляваць я хацеў па іх. Актывісты мне знайшліся... Я ім пакажу, што самі яны — не святыя, Mary прьпіілыіаваць, няхай часцей ходзяць уначы, дык палучаць сваё, разлік атрымаюць на месцы. Будзе ім, як таму Платону, што ўсё лесу шкадаваў, дык ужо адшкадаваўся — парыць зямельку. А лес вунь расце. Дуброва вялікая, хопіць на ўсіх, a Платону і дзевяць грамаў хапіла...
    — Ета ж Платон. А я што ўкраў? — аддыхваючыся, агрызнуўся Кіпень, але Лазар ураз адчуў, што той гатоў да замірэння.— Ты мяне зладзеем робіш, а сам, як тэй казаў, гарбат з галавы да пят... Няхай я апухну, няхай таму ногі паадсыхаюць, хто браў тую газу. Mae і пагі не было ля таго трахтура. А калі пехта так плявузгае — ета ўсё хлусня: не быў я тады ноччу ля трахтура — брахня ета ўсё...
    — А Целяпей жа казаў, іпто той, хто ля бочкі з вядром тады аціраўся, быў у чухмянцы з башлыком, казаў, у такім, як у Кіпня,— збоку прагамзаў Хведзька. Ен быў перапалохаўся, як усчалася бойка, а цяпер вярнуўся. Абураны тым, што нехта набраў газы і, уцякаючы, пакінуў незаткнутай бочку, і газы багата выцекла на зямлю, пакуль прыбег вартаўнік, Хведзька пе мог маўчаць.
    Кіпень асклабіўся, з кулакамі падхапіўся бьгў да Хведзькі, лаяў яго апошнімі словамі, ды біцца ўжо не вы-
    падала. Да кузні галопам імчаўся на жарабку, пад сядлом, Іллюк і злосна крычаў:
    — Што ў вас тутака, жываглоты? Ану, марш адсюль! Ды каб без панікі мне, бо аднаго і другога заўтра — пад канвоем, і ў Маластоўку! Дровы пасячэце там, тады будзеце зпаць, як буянства чыніць!.. Людзі ўжо даўпо нарабіліся, а яны тут, у цяньку, бойку ўсчалі! Вон! А заўтра — на праўленне. Ясна?..
    — Ясна,— Лазар згорбіўся і таропка пашкрэбаў раскідзістымі ступакамі ад кузні, касавурачыся і баязліва азіраючыся.— Ета ж такую абіду мне нанёс, век не прашчу!..
    — Баюся я цябе, заграбайла, як леташняга снегу,— чулася з’едлівае наўздагон.
    — Сам глыбаед, бярэш усё, што калгаснае, як сваё...
    Але Кіпень, відаць, ужо не чуў сказанага, а мо спалохаўся старшыні, да якога ў яго свае, даўнія рахункі і крыўды, схаваныя на самы сподак душы.
    Хведзька, ачомаўшыся, не надта дакладна і ясна, але вытлумачыў, як усё між мужчынамі пачалося. Аказваецца, Лазар, як Антону здалося, занадта доўга затрымаўся ля тачыла, а Антон таксама спяшаўся і сказаў: «Дос табе ўжо, падвайстрыў трохі і адсунься, дай другому!» А Лазар агрызнуўся: «А тваё якое дзела, вякала?» — «А, глыбаед, ета табе не там, на Рашатнёўцы, лён увесь парасцягвалі. У цябе, знаю, лёну хоць заваліся, а ў мяпе і жменькі нямашака...» — «Я — глыбаед?» — ашчэрыўся Лазар і з усяго маху агрэў Кіпня. А той — каршуком на крыўдзіцеля.
    — А ты, глымазда, ашмётак,— накінуўся бацька на Хведзьку,— дзе ты быў? Чаму не крычаў, не падаў нам знаку?
    — Што я,— лыбіўся Хведзька, шморгаючы носам.— Я спужаўся...
    — А дзе ж еты, Кузьміч? — азіраючыся вакол, з усмешкай запытаў пра дзядзьку Максім.
    — Як сталі біцца,— расказваў Хведзька, — то дзядзька Карп бокам-бокам ды — дзёру, схаваўся за шула ды ціхенька і пазіраў адтуль...
    Увечары пры сустрэчы бацька запытаў пра гэтае здарэнне ў Кузьміча, а той божкаўся і кляўся, што ён нічога не бачыў і пе чуў. Аж пляваўся, мяшаў з гразёю як свайго пляменніка, так і Кіпня, з якім падтрымліваў нейтралыіыя, увогуле суседскія адпосіны.
    8
    Набліжаўся дзень, калі трэба было развітацца з Бацькавічамі, з сябрамі, з якімі пражыта столькі незабыўных дзён і вечароў; адбылося столькі цікавых і задушэўных гутарак і вясёлых прыгод.
    Аляксей Мікалаевіч усё лета нікуды з Бацькавіч не ад’язджаў, калі не лічыць праведак старых бацькоў у Свербічах. Дзякуючы настаўніку і наша камсамольская ячэйка і ўлетку жыла актыўна, сапраўды паўнакроўным жыццём. Хаця ў тое лета яна была яшчэ невялікая.
    3 намі былі яшчэ маладзейшыя, тыя, што нам тады зайздросцілі і стараліся не адстаць ад нас — яны праз якія два-тры гады ўліліся ў камсамольскую сям’ю і сталі на нашае месца. Мішка Канаплянік, Алёшка Максач, Мішка Бальнавічонак, Хведзька Кавалік, Уладзік Цярэшка, Адам Мірончык, Іван Аўхімаў — усіх не злічыш. Урадлівая наша бацькавіцкая зямля на хлопцаў. А для якога бацькі, скажыце, не гонар, калі ў хаце гадуецца не адзін сын, а поўнае аддзяленне, па-нашаму — плойма.
    А бацькавіцкія дзяўчаты — яны ў тое зорнае хлебнае лета цвілі, быццам лілеі. У нашым канцы — што ні хата, то нявеста, або дзве, ці нават і ўсе тры. Хлопцаў у Бацькавічах было многа, а дзяўчат — процьма. Нездарма ў хаду тады была бойкая прыпеўка. «На полі крамяніста, на дзевак ураджай. Хто надумае жаніцца, ў дзярэўню прыязджай».
    Лічыце з канца, ад Амялляна Цярэшкі, яго хата крайняя ад шляху на Маластоўку. У Амялляна — тры дачкі: Параска, яшчэ не перастарка, а ў пявесты ўжо гатовяцца і Алена, і Наста; у Кіпня — Елька і Аксана; у Аўхіма Цярэшкі — Адарка, ужо даўно пасаг нафталініцца ў куфры, а за ёю, адна за другую статнейшыя,— Дуня і Каця. А там дзяўчаткі падрастаюць і ў Трахімкі, і ў РаманаГамарніка, а ў Яўмена-шахцёра трое, хоць сёння шліце сватоў — Варка, Таня і Маша; у Якава Каваліка — дачка, у Івана Бэта — дзве, у Карпа Кузьміча, якога ў вочы называюць дзедам, таксама на дзяўчатак пашэнціла — маладая жонка яму нарадзіла адну за другой дзяўчатак, як кветачак.
    Па вёсцы ідзі з хаты ў хату і ўбачыш на ложку гару падушак з выбеленымі кужэльнымі наўлічкамі, расшытымі чырвонай і чорнай заблыццю. Вядома, расце нявеста. Да глыбіні душы землякі пакрыўдзяцца, калі тут не на-
    завеш Харытонаву чарнабровую ўвішніцу Кацю, а ягопага швагра — незаменнага бацькавіцкага рахупкавода Сямёна-Марціпа прыгажуню Алену. А яшчэ ж старэіішыя, але не сядухі, Васіліна і Ганка, як Сахвея і Хрысця, Арына і Вулька...
    Незваротная залатая пара юпацтва. Здаецца, тое было ўчора, калі мы, маладыя, збіраліся на сходкі, удзельнічалі ў вясновых пагулянках, ігрышчах.
    Успамінаюцца ігрышчы-вечарыпкі ў Бацькавічах. Гэта не проста пагуляпкі-танцулькі, а са сваімі традыцыямі маладзёжныя вечары, па-народнаму простыя і своеасаблівыя. Ігрышчы гэтыя пачьгнаіоцца звычайна пасля жніва, увосень. Спачатку збярэцца адна якая-небудзь дружына — так, відавочна, называюць у нас хеўру хлопцаў і дзяўчат, што кучыцца вакол якой адной хаты, дзе звычайна ўзімку кватаруюць дзяўчаты. Збіраюцца на попрадкі, з прасніцамі і самапралкамі. Тады ў гулянку ўключаецца ўвесь канец. Нарэшце хваля гульбішча захоплівае ўсё сяло. Вёска аж стогне ад скокаў з розпымі гульнямі, вясёлымі карагоднымі песнямі. Гульбішча цягпецца не дзень, не два, а адлівамі і прылівамі — усю піліпаўку, захоплівае і каляды. Пасля дня Васіля святога ўгодніка гулянкі спадаюць і запыняюцца зусім. А ў хатах, дзе ў попрадках кватаруюць дзяўчаты, аж гудуць самапралкі, аж да крыві сціраюцца ад бясконцай суравой ніткі пальцы. Гарачая пара: кожнай дзяўчыпе трэба папрасці пітак губак на дзесяць, і хлопцы-жаніхі прыціхаюць — баяцца і падступіцца да сваіх выбранніц аж да саракоў, вясенняга свята, калі тыя падуправяцца трохі і з першымі капяжамі гаспадыні кладуць аснову кроснаў.