• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бацькавічы  Сцяпан Кухараў

    Бацькавічы

    Сцяпан Кухараў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1991
    78.17 МБ
    — А ў нас там самая вадацеча,— патрапіла ў тон яму маці, запіхваючы пад хустку-канаплянку непаслухмяную чорную пасму.— Ты хоць бы бульбоўнік скасіў, гаспадар етакі,— кпліва зіркнула ў бок бацькі.— Зімою карове было б нешта пад ногі кінуць, a то ўсё згніе за дажджом, пабярэцца на куламесу...
    — Іване, адыдзі ад акпа, a то ёй там засціш,— паблажліва сказаў Харытоп і пацягнуў зноў пустое, відаць, абы не маўчаць: — Абабкі пойдуць цяпер пасля дажджу па бярэзніку — не абярэшся... I казлякоў будзе многа. Нада дзевак павухрыць — няхай грыбоў назбіраюць... На жаронку хоць бы...
    — Ай, насушыць можна,— падтрымала размову маці і пасунулася, аж з галавою, здаецца, у чалеснік, тады загрымела скаварадою.
    Харытон пачаў жаліцца на хворасць — знібенне ў нагах і ламоту ў паясніцы.
    — Ета ўцён у цябе, Харытопка, уцён. Трэба пашаптацца. На парозе тапаром уцён праганяюць...
    — Слухай ты, браце, яе, бабу ету,— абарваў бацька рэзка і зацягнуўся самасадам, насупіўся.— Прастуда ў цябе. Нарві бадзягі ды натры ёю ногі. ад ламоты памагае дужа, і ўвесь боль пройдзе.
    Маці, падціснуўшы губы, змаўчала. Тады, можа, каб скрасіць няёмкасць, запытала нясмела:
    — Дык што, так і не рашылі, хто б мог тое тачыла ўнесці?..
    — Чорт яго знае,— ужо больш мякка сказаў бацька. Ён вельмі хутка загараўся, гэтак жа нечакана астываў, лагаднеў, бы нічога з ім не было, ніякага душэўнага ўзрушэння.— Кажуць, Іллюк з Яшкам хадзілі па дварах, сям-там паглядзелі — пяма. Дзе ты яго знойдзеш. Добра, што Гуцін па старой памяці памог. A то рабі што хочаш, а без тачыла ў кузні як без рук: і тапары плотнікі востраць, і нажы да жняярак навядзеш. Яшчэ грэчка, аўсы някошаныя...
    Харытон, сплюнуўшы недакурак, сеў, тады падняўся — надумаўся быў пайсці, але нешта ўсё марудзіў — як бы яшчэ штосьці не сказана, можа, нават самае галоўнае, дзеля чаго гарадзіўся, як мне падумалася, увесь гэты агарод.
    — Дак што,— ларушыў маўчаіше бацька і зазірнуў у ноч,— Падзелім хіба бульбу, як казаў сусед Трахімка, ды за молат, будзем пляскаць. Ты мне паможаш, Харытоне, пакуль знайду каго на месца Васіля?..
    — Ды ўжо ж, памагу,— Харытон сеў па ўслончык, абвёў няўцямным позіркам хату, тады ўтаропіў свае калючыя, глыбока пасаджаныя зелянковыя вочы па мяне, сцепануў ніякавата плячамі.— Алёшка, ідзі зачыні балонку, a то вецер акно паб’ець...
    Я пакасіўся на бацьку, і ён зразумеў мой позірк пасвойму, хітнуў лысаватай галавой:
    — Ідзі, чаго ты бельмы свае ўставіў — аслепыеш!..
    Я скочыў за дзверы і праз хвіліну вярнуўся — мяне разбірала цікаўнасць: Харытон скажа нешта такое, што не
    хацелася б упусціць міма вушэй. I ён, разгарачаны, бліскаючы бялкамі вачэй, грымеў на ўсю хату:
    — У век-вякоў не прашчу яму такую абіду, ета ж нада, якую нанёс мне, паганец. Навёў Іллюка з вобыскам на мяне, гад, бытта я замёт з твайго гумна расцягнуў. А сценку тую ж, відна, ён, гад печаны, і перанёс сабе. I сляды праз Лепятнёў агарод павялі да яго на двор. Зямля ж пасля дажджу мокрая...
    — Ён, халера, не пасароміцца,— узгарэўся, як сухая кастрыца, бацька.— Hi з чым не размінецца... Цяпер, кажуць. узяўся вартаваць трактар уначы... Бачыш, ужо і карасіну цягнуць. Нічога сабе старажы, ліха іх матары. Ліса вартавала мужыковы тараны!..
    — Ды перастань ты ўжо вярзці, што сліна к губе прынясе,— абачліва сказала маці і падхапіла чыгунок з бульбай, абгарнула ганчуркай і стала адліваць наварыстую жыжку над шайкай з мякінай.— Усяго могуць нагаварыць. Языкі ў людзей, дзякуй богу, доўгія. He давядзі бог!..
    Харытон зіркае зелянкавымі вачамі; падняўся, высокі, плячысты, вялікая галава і шырокі твар, смуглявы, у вясёлых зморшчынах, пацягяуўся, аж хруснула нешта ў лапатках:
    — Ты, Улька, не бойся. Пустое я не буду казаць. Пабачыш, пабажуся, ён улезе ў пастыдку — рукі доўгія мае, а вочы дужа завідныя,— і перавёў адразу гаворку на другое: — Адчыніце акно. Ета ж у вас у хаце такая духата, што можна ўвапрэць, як у лазні...
    — А праўда,— бацька парадкаваў па стале, рыхтуючыся да снядапка,— ці ета сяшіі субота, то ў лазні нада было б прапаліць. Даўно ўжо ле мыліся.
    — А ў мяне новыя венікі, павязаў надоечы.— Харытон надзеў кепку-блінок на шорсткія, з сівізною валасы, абцёр невялікія зграбныя вусы,— Пайду і я ўжо... Снедайце...
    У парозе доўга кешкаўся з клямкай. Яна ў нас была вельмі капрызлівая: язычок саскокваў з прабоя і трэба было налаўчыцца, каб хутка адчыніць дзверы ў сепцы. Харытон ужо ў каторы раз паўшчуваў бацьку за нядбаласць.
    — Ну й клямка, брат, у цябе... Як у спраўнага каваля...
    — А я ўжо казала яму, гаспадару етаму, бесклапотніку,— узрадавалася маці, што пры чужым чалавеку баць-
    ка не кінецца ў спрэчку, і выказала сваю крыўду смялей: — Атлуміла я ўжо сваю галовачку етымі гаворкамі, а ён як глухі, не чуе. Во ўжо рупата ў чалавека, апроч свае кузні, пічога знаць не знае.
    Дзіўна, але бацька адмоўчваецца — старанна кроіць ладныя скібкі хлеба, потым, як між іншым, як толькі для Харытона аднаго, кажа:
    — Вярхняк асеў, таму дзверы ўжо лёгка не адчыняюцца...
    Ды Харытоп быў ужо за парогам. У акне мільгануўг засціўшы на момант усё дваровае акно, яго вялізны цень.
    Аказваецца, Харытон расказваў пра Кіпяя. На нашым гародзе стаяла яшчэ папаўраскрытае і запушчанае гумно. Яію лічылася калгаснай маёмасцю, але старшыня папярэдзіў бацьку, каб ніхто не зачапіў яго, бо вясною цеслярьг часткова сцены разабралі на новую канюшню і цяпер суседзі спакушаліся — пад бокам былі лёгкія, сухія дровы. Бацька і заўважыў, што нехта хадзіў сюды цемначы; броўны паступова знікалі, і сцены ўсё меншалі, зеўраючы вялікімі праёмамі. Бацька заявіў Іллюку, і той сказаў: «Трэба прыпільнаваць уначы. Як каго зловім, будзе помніць да новых венікаў».
    Зладзеі, вядома ж, хадзілі сярод ночы, і можна было парвацца па сякеру ці нават па абрэз. Ужо такія выпадкі былі, і тыя, хто стаяў па варце, паплаціліся жыццём. Яшчэ жывы ў памяці нядаўні трагічпы выпадак з дзедам Петраком, у якога быў багаты і ўрадлівы садок. Дзядуля не шкадаваў яблыкаў. Бывала, калі падлеткі летнім надвячоркам гамэрняй аціраюцца каля садка, выцягваючы тонкія шыі, каб зазірнуць праз агароджу на чырванабокія шафрапы ці жаўтлявыя грушы-цукроўкі, дзядуля не адганяе іх, а ўсміхаецца моўчкі ў сівую бараду-лапатачку, тады пакліча каторага тоўстым парэпаным пальцам: «Ідзіце, жэўжыкі, не бойцеся»,— і праз леску ляцелі, шляпаючыся ў мурог, крамяныя яблыкі, пахучыя дулі. Аднойчы ўлетку, неўзабаве пасля спаса, калі ўжо садавіна згінала галлё да зямлі, глыбокай поччу ў Петраковым садзе грымнуў стрэл. Дзед Пятрок, які начаваў у будане з сабачкам, схапіўся аберуч за жывот, нема крыкнуў: «Ратуйце!» У той жа дзень пад вечар дзеда Петрака не стала. Колькі ні дапытваліся ў яго, хто стрэліў, дзед адно прамовіў: «Нехта даўгі, у чорным». Прыязджала, вядома, міліцыя. Шукалі. мералі рулеткай нешта ў садзе, шукалі слядоў, а яны з першымі промнямі згубіліся ў траве, і ў
    бульбоўніку толькі засталіся знакі ад вялікіх мужчынскіх чобатаў, але і тыя значыліся пядоўга, пакуль забойца выскачыў на вуліцу — тут сляды і зпіклі.
    Вядома, пасля гэтага здарэпня ніхто не начаваў у сваіх садках, гаспадары баяліся, каб каго не напаткаў лёс дзеда Бручвянка, і гэта ў той час было на руку аматарам паласавацца чужымі яблычкамі — па садках шасталі не толькі дзеці і падлеткі, але часта дзецюкі і мужчыны.
    Небяспека пебяспекай, а калгаснае дабро трэба было берагчы. Начпыя вартаўнікі неслі варту і каля калгаснага свірана, і на таках, і цяпер ля трактара ўначы. За вартай пільна сачылі актывісты — члены праўленпя, з імі на праверку пастоў хадзілі і камсамольцы.
    Неўзабаве такі пост высачыў таго, хто дапяў да бочкі з газай пры трактары,— ім аказаўся той жа Кіпень. Ён налучыў момант, калі вартаўнік Алёшка Целяпей адышоўся дамоў па чухмяпёк, бо раптоўна ўліў дождж. Да Кіпня нахапілі з вобыскам. Тут знайшлі і сухія круглякі са сцяпы былога пашага гумна. Склалі пратакол. Кіпню быў бы год адсідкі, але Іллюк папрасіў міліцыянера, і Кіпню адно далі штрапяка — скінулі дзесяць працадзён.
    6
    Жнівень рахаваў дарункі лета. 3 палёў убралі жыта, пшаніцу, ячмень — снапамі звезлі і склалі ў гумны. 3 першага абмалоту здалі дзяржаве збожжа. Па трыццаць і больш фурманак з адборпым, першага гатунку, зернем адвозілі бацькавіцкія жыхары на станцыю Камунары. Выпраўляўся абоз у дарогу на світашіі, да сонца, а вяртаўся пад вечар наступнага дпя — паражняком. Іншы раз на падводзе сядзеў шыкоўна апрануты мужчына, звесіўшы з драбін погі ў чаравіках, ды яшчэ і паверх — блішчастыя. хоць глядзіся, як у люстра,— галёшы, Зразумела, прыбыў пехта з шахцёраў — іх з Бацькавіч хапала ў Данбасе і ў Крывым Розе, куды ў асноўным і адпраўляліся па белы хлеб і шчодры рубель пашы жыхары здаўна. Цяпер, па чутках, там пачалося пейкае бязладдзе, ледзь пе галадоўка, і землякі, пачуўшы няладнае, ехалі дадому, у родныя гпяздоўі, куды, магчыма, і не думалі вяртацца ніколі. Бацькавічы прымалі іх без крыўды, хоць і не дужа ласкава, са спачуваннем: «Што ж, жыў-жыў чалавек на чужыне, ды. відаць, па бацькаўшчыпу захацелася, дома, пэўпа, лепей...»
    Ледзь ііе кожным разам абознікі прывозілі дадому адлаго-двух гэткіх гасцей. Такога раней не было. Звычайна ўвосень, калі з летнімі работамі падупыняліся, з вёскі касяком тарабанілі адыходнікі, а цяпер усё перайначылася. Шахцёры вярталіся пад родныя стрэхі. Вядома, добра пагуляўшы, пахадзіўшы па радні, шахцёры памалу ўцягваліся ў вясковае жыццё, уносілі нешта сваё ў вяековы побыт, пэўным чынам уплывалі на адносіны між сялянамі.
    На полі яшчэ стаялі збялелыя бабкі аўса, у пракосах чаўрэла насепная капюшына, у кучках і валках дасыхала грэчка, яшчэ не касілі бульбоўнік, а ў хатах ці то ў будзённы дзень, ці ў свята зранку мацпела гамана, а то і ўсчыналіся песні; сям-там па прызбе можна ўбачыць чубатага ў сацінетавай касаваротцы хлопца з гармонікам, які чорнымі ад вугалто пальцамі перабіраў басы, і вакол яго нясмела кучыліся дзяўчаты. Без пары, далёка да пакроваў, усчаліся вечарынкі-ігрышчы і проста гульбішчы з танцамі, з пачастункамі і выпіўкамі.
    Нешта на Іллю пасля абложнага дажджу-грыбасею на Целяпеевай падводзе заявіўся, як ён сам казаў, часова, па пабыўку з шахтаў Максім Ляўша. Белабрысы маўчун Алёха Целяпей па парцы гнядых падкаціў Максіма проста да старога Півана, да двара, увішна і з яўнай угодлівасцю адчыніў вароты і пусціў здарожаных коней на падворак, закруціў лейцы за драбінку і ўзяўся быў аберуч за Максімаў чамадан, угодліва і лісліва паглядзеў тэму ў вочы.