• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бацькавічы  Сцяпан Кухараў

    Бацькавічы

    Сцяпан Кухараў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1991
    78.17 МБ
    — Вось балабоп дык балабон! — Харытоп з’едліва заўсміхаўся: — Плявузгае абы-што. Яму абы часаць язык, балазе ён у яго доўгі, як памяло, матляецца...
    — Ну, ты кінь ета! — бялкі налітых злосцю вачэй у Лазара бліснулі пагрозліва, пашчэнкі захадзілі, шыя налілася чырваішю.— Ты заўжды такі быў, разумнік, не дасі слова сказаць, рот заўсягды затыкаеш. А сам ты хто, брахуп, без нажа можаш зарэзаць!..
    — Хоніць вам, мужчыны,— абазваўся Карп Кузьміч, які моўчкі як бы драмаў над сталом, падпёршы рукою акуратную з лёгкай сівізною цёмную бародку; ён быў цвярозы, пезахмялелы — Кузьміч підзе, ні на якой бяседзе, ні па якім гульбішчы ці частаваппі болын адпае чаркі не браў, спасылаючыся на сэрца, а сэрца ў яго было — дай божа. 3 Кузьмічом ніхто не справіцца ні з касой, ні за плугам.— Харытопе, Лазарка, ачомайцеся, абодва ж вы дзеці аднае маткі, за што вам сварыцца, за што лаяцца, за чубы хапацца? Зямлю ж во, дзякуй богу, падзялілі, усім хапіла... Цьфу, чэрці, аж гідка глядзець, як вы пачынаеце сварыцца. А за што? Hi за чорта лысага...
    — Карп Кузьміч,— бацька крануў за плячо суседа,— па што намякаеш? Можа, на мяпе, дык я ж тут ні пры чым. Вы — радня, вам і лепш разбірацца, хто каму вінсн. А мы, напэўпа, тут між вас лішнія, то, можа, будзе і пайсці... Тым больш, Харытопе, у нас работа ёсць у кузні...
    Як нешта згадаўшы, Харытон раптоўна кінуў у застолле, слізгануў па твары Кузьміча:
    — А тачыла тое наша дзе? Знікла, як у ваду апусцілася. Скажыце во, людзі... Некаму ж яно спатрэбілася. Што ён з ім, з тым тачылам, будзе рабіць, гад печаны!..
    У голасе Харытона іпчырасць і злосць.
    — Мяркуе, што калгас разваліцца, тады, глядзі, і сваё тачыла будзе! — весела і задзірыста засмяяўся Максім.
    У застоллі прамаўчалі. Але ягоныя гэтыя словы зразумелі правільна — дарэмпыя патугі людзей, якія так упарта чапляюцца за старое.
    — Назад ракі не поўзаюць,— сказаў Максім і прапа-
    паваў наліць, і калі ўсе намерыліся ўзяцца за чаркі, ён адкашляўся і загаварыў далей: — Браты, не думайце, што я прыехаў удвору таму, што на шахтах сталі дрэнныя заробкі. Зусім не з-за таго, што, як Лазар кажа, там цяперака труднае ўрэмя. Папраўдзе, былі вялікія цяжкасці, але мы, шахцёры, хлеб елі. I цяпер ядзім. Для шахцёраў у першую чаргу дзяржава пічога не пашкадуе. Вугаль — той жа хлеб...
    — А ты хіба зпоў туды вострыш лыжы? — Лазар коршакам скочыў да свайго старога, пачаў тармасіць за плечы, пырскаючы слінаю: — Тата, чуеш, ён, басалыга. аказваецца, не паездзіўся... Бацька, чуеш, ёп зноў цябе пакіпе!..
    — Ат, Лазар, не дуры галавы! — праз кашаль як не прастагнаў Піван.— He плявузгай, сынок, абы-што... I Максімава тутака зямля, ягоную долю я здаў калгасу...
    Сапраўды, вырас, акрэп Максім — волат, прыехаў у скуранцы, новая кепка, гарнітур, бардовая з вельвету рубашка-таўстоўка пад рыпучай каўказскап з маністамі папружкай, чаравікі з галёшамі. I старому ў падарунак — іювыя бліскучыя галёшы, якія тут жа, у тую хвіліну, як Максім распакаваў чамадан, стары ўздзяўбурыў на свае брудныя, у цыпках ступакі — няхай усе ведаюць, што яго сын не жмінда: сыскаўся дадому не з пустымі рукамі і не памятае той балючай бацькавай крыўды.
    — Пайду я ўжо,— бацька дзякуе суседзям за пачастунак, устае з-за стала.— Пагаворым іншым разам...
    Ды не так жа проста было разысціся, калі на стале з’явілася яшчэ адна бутэлька і Максім, захмялелы, разгаварыўся. Развязаліся языкі і ў мужчын, ім, папраўдзе, было пра што пагаварыць, але абставіны былі не зусім спрыяльныя, застолле сабралася такое, што не кожны рашаўся, як кажуць, зліць адзін перад другім душу, бо па душы ў кожнага — сваё. I гэта, можа, лепш за іпшых, адчуваў Максім, свежы чалавек, які з’ехаў у свет яшчэ да калгаса і сам прайшоў не малую школу, працуючы канагонам, а затым забойшчыкам і крапельшчыкам. Шахта зрабіла яго інакшым чалавекам, хаця, як вядома, тая закваска, на якой ён замешапы зроду, не скідваецца з рахунку, і яе, як тыя крапінкі з цела, адразу не адмыеш. Для пераробкі псіхікі чалавечай патрэбен не толькі час, але і вялікая, нават пераломная ўстрэска, каб чалавек перайначыўся, перасіліў сябе самога.
    Выпілі па чарцы. Максім распытваў пра жыццё-быц-
    цё, пра павіны ў калгасе, хто кіруе, дзе цяпер той-сёй з яго былой хлапечай хеўры... Што можна было яму расказаць? Вядома, першы хацеў выказацца той жа Лазар, але яго стрымлівала прысутнасць Баянка, майго бацькі. He можа ж Лазар расказаць пры староннім чалавеку пра тое, што ён толькі абзавёўся зямлёю, абжыўся на хутары, а цяпер яго пасадзілі на калектыўны хлеб. Лазар, як і іншыя, такія, як ён, мусіў прыхаваць сваю крыўду. Ды яна часта і прарывалася — Лазар быў па натуры чалавек гарачы і вялікі зайздроснік на чужое.
    — Жывём — хлеб жуём,— Лазар усёю пяцярнёю браў з місы яшчэ добра не прасолены ружаваты агурок, пажаваў, хрумстаючы, і балабоніў: — Ведаеш, у калгасе, як на тым хітрым рынку. Хто ўхапіў, той і з хлебам. А хто спадзяецца толькі на трудак, то перабіваецца з кваса на праснак...
    — А што, браце, табе такое не даспадобы? — ускіпеў бацька і адставіў недапітую чарку. Іх позіркі стрэліся.— Знаю, табе хочацца ўсё цягнуць убок, на ўзбочыну. Канечне ж, не падабаецца табе, што і на полі і ў гумне няма табе раскашавання. He даюць хлопцы табе разгарнуцца, і Дзяніс, і Косцік, не спяць у шапку. Але, думаю, ты ўварвеш, з хлебам будзеш. Балазе сёлета, дай бог кожны год з такім умалотам... Праўду ці не я кажу?..
    — Знаю цябе, Баянок, жалезная душа,— засіпеў і пырскаў пенай, як зацугляны конь, Лазар, але неяк стрымліваў сябе, не даў волю свайму буянству. — Ты жывеш па прынцыпу, як набяжыць, бо гультай, прывалень. Цябе куды праставяць — там твая і ўся жызня цячэ... Вось што я табе скажу не баючыся, у вочы!..
    Мабыць, каб не нагаварыць чаго болып крыўдпага і абразлівага, Лазар кумельгам кінуўся да пяколачка, дзе яшчэ цяпліўся гарачы попел-прысак, пачаў дрыготкімі пальцамі круціць самакрутку.
    Піван — адчуў нядобрае, пачаў дыпламатычна мірыць іх, але так, каб не пакрыўдзіць і сына, і суседа, якога ведаў як чалавека прыпцыповага і які не цярпеў абразы, тым больш ад заможнікаў, якія лічылі сябе гаспадарамі і нікому не давалі патачкі.
    — Хлопчыкі, гаварыце ціха, a то хто-небудзь пачуе!..— Стараўся супакоіць мужчын Піван.
    Лазар аж хрыпеў, нешта бубніў сабе, скрывіўшыся і пацепваючыся,— ён ніяк не мог супакоіцца, бо і ўнутры варушылася злосць і ёй не знаходзілася ніякага выйсця.
    Ён касавурыўся на Харытона, які моўчкі апетытна ўплётваў сала — скварку за скваркай: дзеля прыезду сына стары Піван абнашчыўся — наклаў на стол, побач з місаю гуркоў, ладны брус аблетаванага сала.
    Максім, добра здарожыўшыся, захмялеў і, паклаўшы галаву на рукі, драмаў, але яго неўзабаве раскатурхалі мужчыны, прасілі расказваць пра знаёмых па шахтах, і наогул, як і што дзеецца на свеце. Максім жа ўзахлёб пазяхнуў, асалавела абвёў вачыма застолле, нібы ўсіх, хто быў тут, бачыў упершыню:
    — Цяжкавата стала на шахце. Нашы беларусы паперлі дамоў. Кажуць, дома і кажух, і світа, і душа сыта,— і, як зусім працверазіўшыся, дадаў даверліва: — А што, калі б мне ў кузню, дзядзька Іван, у памочнікі?..
    — А што, давай, брат, давай,— як абрадаваўся бацька і да Харытона: — Чуеш, кум! Максім хоча ў кузню?..
    — Бяры, бяры! — загаманілі ўсе.
    Карп Кузьміч, расчулены і супакоіўшыся трохі ад Ta­ro, што ўспамянулі пра тое тачыла, але ў тлуме і забылі, дрыготка пагладжваў сваю добра падстрыжаную, сіваватую спадыспаду бародку і падтакваў:
    — Нашага заводу чалавек, што ні возьме зрабіць...
    Лазар, які задрамаў ужо па палку, ля пяколачка, з патухшай самакруткай у засмяглых губах, раптам ачнуўся і ўскочыў як бы ад нейкага ўнутранага штуршка і хрыпла загаварыў, атарапела пазіраючы наўкола:
    — Дзядзька Карп... Кузьміч, дос табе выпінацца... He бяры так усё на сябе, на сваю сілу—надарвешся... Ведай, Кузьміч, нічога з твайго етага выпінання не выйдзе...
    Кузьміча як агрэлі чым знянацку, ён падкаціў масляныя хітрыя вочкі, па звычцы склаў рукі на грудзях, упіўся позіркам у пляменніка — відаць, ён не чакаў такога непрадбачнага і абразліва-крыўднага выбрыку, яго ўсяго як перакалаціла, але не такі Кузьміч, каб вопрамеццю кінуцца на крыўдзіцеля, тым болей на радню, ды яшчэ ў такі ўхабісты для жыцця Півоняў час. Была калатнеча, рабінавая ноч для ўсіх Півоняў, але ўсё, дзякуй богу, мінулася. Хмары навальнічныя сплылі, намецілася прасвятленне, хаця сонца яшчэ і не свеціць ярка, як у летні дзень, ды радавацца рана — Гопкі, таго дваццаціпяцітысячніка, яяма, яго месца заняў еты, чырвоны камандзір, шалахвост Іллюк, шыбенік, можна сказаць, заўзяты, з ім піва не зварыш.
    Усё, што было за гэтыя грымлівыя, трывожныя гады, піто вісела над галавой Кузьміча, імгненна праплыло ў яго цвярозай галаве, і раптоўна губы, пасінелыя і засмяглыя ад узрушэння, ад унутрапага гневу, які аж смылеў у гльгбіні душы. асвяціліся ласкавай усмешкай:
    — Ну, плямепнічак, дзякуй табе, уважыў... Я цябе, Лазарка, змалку ўважаю. Сваім хлопцам, бывала, наказваў, маўляў, вучыцеся ў Лазаркі, бярыце яго панароўку, як трэба жыць, пастаяць за сябе, а ты мне такую абіду нанёс... Нізавошта, ні за панюшку табакі, як тэй казаў. Ачарпіў, Лазарка, ты мяпе, абпэцкаў, як тую трапку-ганчурку... Абіда вялікая... Але што ты зробіш, Ісай-прарок цярпеў і нам, грэшным, наказаў...
    I, як заўсёды, скрыжаваў на грудзях сухія, жылістыя рукі, глядзеў на пляменніка пакутліва і жаласна, толькі ў прыжмураных, ласцярожаных вочках зіркаў злоспы агеньчык.
    А Лазара аж распірала злосць — ён увесь бы кіпеў ад гневу, але нешта ж стрымлівала яго — ён адно сіпеў і раздзімаў ноздры куртатага, храшчавітага носа, аж хрыпеў, трушчыў у вузлаватых кароткіх пальцах на муку самакрутку. Губы яго дрыжалі і шавяліліся. Па іх можпа было здагадацца — у яго жавецца, плешчыцца адно толькі слова: «юда-хрыстапрадавец». Але, барані божа, гэтае слова не будзе сказана ў вочы, хоць бы Лазар выпіў яіпчэ столькі ж гарэлкі, колькі ўжо ўзяў за сталом. У яго галаве засела цвёрда: «Півоні б’юцца — ніхто не ўмешвайся».
    Браты вылезлі з-за стала, крэкчучы і горбячыся, як бы нехаця. Паміж Лазарам і Карпам Кузьмічом стаў сярэдні — чарнабровы Ахрэм, самы рослы і ўраўнаважаны, спакайпяка і маўчун. За ўвесь час застолля ён амаль пе абраніў ні слова, можа, з-за сваёй прыроджанай ціхманасці, а больш ад таго, што пе ўсё, што тут гаварылася між братамі і дзядзькам, ён прымаў, бо ён быў маладзейшы, прайшоў сякую-такую школу на шахтах, і яму было не па душы тое захрыбетніцтва, тая скваппасць, якія ў сваіх дзецях заахвочваў стары Півап, увабраўшы ў сябе ўсё, што ішло з глыбінь сялянскай уласніцкай хцівасці. За ім, як і амаль за ўсёй раднёю, замацавалася ўстойлівае: «Півоні? А, людзі працавітыя, але захрыбетнікі. Дужа жадпыя. Усё забралі б, і таго мала. Такія скнары, што хлеба жабраку пашкадуюць...»