Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
— А ўкус змяі? — не супакойваецца Сашка.— Было ж, як нашу Алену ўкусіла змяя, то яна гарэла як у агні, а ўжо вечарэла, сонца з паўдня звярпула. Зноў жа баба Прасення нашаптала ёй на вадзе, і болька пачала ападаць, і назаўтра як нічога і не было, Алена паздаравела... А ты кажаш, забабоны! Нешта ж ёсць такое... Можа, на тым небе? — Сашка ткнуў рукою ўгору, паказваючы чорныя кроквы, праз якія трымцелі зацягненыя тумапам залацістыя зоркі.
Выпадак з Сашкавай сястрою, смуглатварай Аленай, адбыўся тым летам, калі я збіраўся на экзамены ў тэхпікум. Алена пасвіла авечкі ў Касіцкім і неасцярожна, вядома, басанож, наступіла на змяю — тая грэлася ў верасе, на санцапёку. Алену прывезлі дадому апаўдні з напухлай нагою. Дзяўчына нема раўла, злякаўшыся. Ёй укус замаўлялі бабы з нашага канца — і Бручвіха, і Мацвеіха, але не памагло. А баба Прасення, старая, згорблепая ў крук, уся высахлая, як смаляная карага, твар з кручкаватым, спушчастым носам увесь у зморшчынках: на галаве — чорная, некалі, відаць, у клеткі бухматая хустка, з-пад якой тырчалі космы белых, пасечаных ад старасці валасоў, толькі вочы, глыбокія, чорпыя, злосна бліскалі, як бы праціналі цябе навылёт,— родная старога Кіпня маці. Прасенню, мабыць, тады кудысьці, у Арцюхі ці ў Ігліцу, паклікалі на шаптанне. Што было рабіць? Кіпня суседзі ўпрасілі, каб вёз дачку ў Горкі, да фельчара. «Вот яшчэ дакука мне,— раскухцеўся Кіпень, які прыйшоў з касавіцы і нагбом даядаў шчаўе, запраўленае здорам.— Абыдзецца. Прыйдзе старая і пагамопіць...» Але Алена як таяла ўсё адно: гарэла ўся, стагнала, аж з вуліцы вярэдзілі ўсіх яе тыя стогны. Пёкла — ціхманая Кіпеніха, яна адна ў сям’і была такой бялявай, што выдавала побач з Кіпнем, які быў смаліста-чорны, чыста цыган,— не сваім голасам загаласіла, тады пачала плакаць наўзрыд, захліпаючыся слязьмі, і прычытала: «А божачка, а што ж ета робіцца! Няхай толькі загубіцца дзіцёнак — на цябе, знай, ляжа етае ўсё...»
— He скуголь, a то як гракну вобзем, дак і пакоцішся, рассыплешся ўся,— ускіпеў Кіпень, аж губы пачарнелі, але нехаця ўсунуў цёмныя, брудныя ногі ў бахілы, схапіў шапку і ўзяўся адвезці Алену ў балыііцу. Прывёз Алену назад хутка. Фельчар зрабіў укол і даў нейкіх парашкоў.
Hara паступова супакоілася, і пад вечар прыйшла Прасення. Шаптала на вадзе. Укрыўшы хворую посцілкай, сказала: «Добра, што паспела да заходу сонца, a то ўсё прапала б — Яленіцы тваёй, Пёкла, быў бы каюк...»
Хацелася нагадаць, як усё тое было, але я стрымаў сябе, бо ведаў: Сашку не перайначыш так, адным махам, на гэта патрэбен час, і, галоўнае, каб ён сам, сваім одумам дайшоў. Я помніў, як яго дома вухрыў, настаўляў стары Кіпень, прыгаворваючы: «Ета абэрвус, яму хоць кол на галаве чашы, а ён будзе сваё трубіць». Ды, зрэшты, і спаць ужо хацелася — вочы самі неяк закрыліся — і я нібы праваліўся ў прадонне.
Прачнуўся ад таго, што Сашка тармасіў мяне за плячо і прыгаворваў:
— Ды ўстань жа, Алёшка, ужо ўсе пайшлі, а ты дрыхнеш. Паедзем, бо мой бацюхна ўжо там, мабыць, прычакаўся... Дай бульба прастыла, пара сышла...
Па дрогкай загуменнай дарозе санлівасць хутка прагнала. Сонца ўжо выкацілася з-за грэбелькі і, як асвяжэлае, умытае росамі, урачыста плыло над яшчэ соннымі садамі, адурманенымі пахамі агурочніку і прывялых канопляў, што ўсцяж дарогі на канцах гародаў даспявалі, павязаныя ў снапы і пастаўленыя ў бабкі. На бухматых канапляных шапках ужо мітусіліся вераб’і. Водар яблыкаў і груш, змяшаны з канапляным чадам, аж казыча ў носе, выклікаючы жадапне саскочыць з мажары і пусціцца ў бліжэйшы садок.
Маўчым, як ачмурэлыя, бы ўчадзелі ад гэтага цёплаасвяжальнага духу, які разам з туманам і дымкамі з каміноў цягне на дарогу, плыве загуменнем далей на поле, дзе жыта ў снапах, і, мабыць, асядзе, рассеецца на прымятым калясьмі ржэўніку. Там, дзе мы ўсю ноч, як лунацікі, укладвалі на мажару волгкія і да таго пацяжэлыя снапы.
А сонца ўжо выбавілася з аблокаў і волыіа кацілася падсіненым досвіткам Забалоццем, высвечваючы ўсю доўгую вуліцу, і стрэхі заблішчалі, як начышчапыя, а касмылікі туману ўсё плывуць — відаць, ён застояўся за доўгую поч, зляжаўся на стрэхах хат і абідяжараных пладамі садоў. Густы і дрыготкі, бы перастоеная сыракваша, туман як дужаецца з сонцам, якое, здаецца, яшчэ і гарачае, і пякучае. He, яшчэ не скончылася лета, і сонца шчыруе борзда і ўвішна, як улетку. Толькі па дыханню садоў і гародаў — яны пад цяжарам ураджаю — можна ўлавіць
першыя прыкметы восені. Як бы ў пацверджанне нахлынуўшых думак з павевамі наляцеўшага ганца-ветрыка на дарогу зляцелі счаўрэлыя ліпавыя лісты...
— Скора зноў паедзеш, Алёшка,— самотна прамовіў Сашка, чмыхнуўшы бусліным носам, зябка сцепануў вострым плечуком,— Но, мілка, нешта ты як не выспалася.— Ён павярнуўся ў бок садоў, паўжартам дадаў: — Самае што яблыкі паспелі... Пашуравалі б мы ў садках, як некалі!..
— Добра было б, канечне,— паблажліва адзначыў я, ведаючы, што Сашка намякаў на колішнія нашы дзіцячыя вылазкі.— Але ж мы ўжо выраслі, не праўда?..
Сашка смачна пацягнуў носам, паварушыў тонкай шыяй, сказаў ціха сабе нешта, але я не пачуў. Як бляшаная, блішчала мокрая ад расы і туману дарога. Пахла каноплямі, пераспелымі грушамі і яблыкамі.
He згаворваючыся, абодва мы адчулі, што нам не хочацца расставацца. Лета зблізіла нас, і мне ўдалося ўбачыць у Сашку нешта такое, што змушала хвалявацца за яго і шкадаваць яго.
— Відна, паеду і я ў шахты,— з нейкай шкадобай і сумам у голасе прагаварыў Сашка.— He магу я з ім, з бацькам еткім... Дужа ён нейкі жадны — усё б забраў, і ўсё яму мала. Такая скнара, што хлеба жабраку жалее, пе дасць скібкі...
— А табе дапякае?
— Ай, дапякае! — Сашка ўзмахнуў сырамятнай лейчынай, адрывіста сказаў, як адрэзаў: — Надаелі мне ягопыя дапяканні...
Затарахцелі драбіны мажары. Ужо выпіклі з туману канцавыя хаты. Над імі густа валілі малочна-белыя дымы. У бліжэйшых садках заўзята траскаталі сарокі-пляткаркі, як пахваляючыся адна перад адной, што з ранкам у Бацькавічы прынеслі яшчэ навіну.
4
Ад хаты да хаты пранеслася:
— Трактар прыехаў! Трактар...
Дзеці і падлеткі-«ўзросткі» аж з дальняга капца, з-пад Хамінкі, песліся, засопшыся, на аселіцу. Як не навыперадкі тарабапілі хлопцы і дзяўчаты; без шапак, расхрыстаныя беглі мужчыны; з кіёчкамі клыпалі калматыя і ссі-
велыя дзяды-дамаседы; спяшаліся ўвішныя, выпетраныя вясковыя бабулькі. Усім карцела паглядзець на свае вочы і, вядома, памацаць сваімі рукамі тое дзіва, якое само едзе ды яшчэ плугі і бароны цягне. Пра трактар, канечне, людзі чулі. Той-сёй быў у Тур’і ці ў Сідараўцы, аж за Маластоўкай, райцэнтрам, дзе ўжо меліся трактары. Ляцелі ўсе як на пажар, штурхаючыся і задыхаючыся — як пе перасварыліся каторыя найбольш порсткія.
Ды што тыя дзяды і бабулькі! Учуўшы з двара, дзе нешта майстраваў пад паветкаю, і я пусціўся з усімі на аселіцу. Вядома, многіх абагнаў і ўжо апынуўся ў натоўпе, блізка ля трактара. Ён стаяў на ўзбочыне, блізка ад дарогі, што паўз грэбельку выкручвалася ў бок Крывалесся, і быў амаль што не відзён здалёк. Вакол яго крычалі і шумелі людзі.
Той, хто дапяў першым, мацаў трактар рукамі, гладзіў яго жалезныя бакі; некалькі мужчын забраліся да трактарыста — чырвонага ў твары дзецюка з суседпяй вёскі Дзярнухі, які, мабыць, ад збянтэжанасці і разгубленасці маўчаў і плюскаў вачамі.
Калі прайшло ўтрапенне, цікавасць трохі ўлеглася, у патоўпе пачалі перагаворвацца — людзі спяшаліся выказаць свае пачуцці, якія можна было б выказаць адным словам — захапленне.
— Во йта сіла! — асіпла паўтараў Андрэй Кавалік, зарослы па вушы рыжа-вогненнай шчэццю, адно толькі вочы шалёна паблісквалі, і махаў над галавой пейкім абрыўкам пяньковай вяроўкі ці павадком ад аброці.— Сілачка, людзі!..
— А хто яе бачыў, етую сілу веліканскую? — запытальна акідваў натоўп блізарукімі, старэчымі вачыма пераломлены ў поясе сівабароды дзед і ўсё няўцямна пазіраў па гэтае дзіва і бубніў сабе ціха, стоячы воддалі, баючыся ці не жадаючы падступіцца бліжэй.— Няхай пакажа нам, па што здатпы етый іх трахтур!..
— Ой, маці-ўгодніца, багародзіца прачыстая! — хрысцілася заўзята бабка Мацвеіха і баяла сваё: — Упасі пас, госпадзі, памілуй мя!..
Смешна крыўляліся яе тонкія бяскроўпыя вусны — вьтдавала, бабка Мацвеіха плача. Прьг гэтым яна іпморгала сухім кручкаватым носам і клала на грудзі трыма закарэлымі, непаслухмянымі пальцамі крыжы — хрысцілася.
Трактар ціха і роўна гудзеў, матор працаваў на малых
абаротах, і паветра напаўнялася непрывычна гаркавым пахам перапаленай газы, і людзі, удыхаючы смурод, шморгалі насамі і кашлялі. I рокат матора, і гэты даўкі смурод у паветры — усё было нейкім гіязвычным і цікавым.
Ачомаўшыся і супакоіўшыся ад такой сустрэчы, трактарыст абвёў вачыма натоўп:
— Дзе старшыня? Мне ж трэба на поле...
— А вунь і Іллюк! — выгукнуў нехта з хлапчукоў, якія паспелі абляпіць «жалезнага капя» з усіх бакоў.
— Ілля Рыгоравіч, дзе ты там? Давай хутчэй! — фанабэрыста падаў голас Сямён-Марцін, які таксама ўжо агледзеў трактар і нават умудрыўся пасядзець на месцы трактарыста. А цяпер гаспадарнічаў — раскідваў людзей увішна: — Дарогу, дарогу!..— Тады ціхенька шапнуў Іллюку: — Дужа чмыхае етый трахтур, як якей прастуджаны... Во будзе сарамоцця, калі папсуты які далі...
— Да што ты мне дурыш тут, дурань! — адмахнуўся, як ад мухі-назолы, Іллюк і лёгка, спружыніста ўскочыў на машыну, да трактарыста, па-салдацку расправіў выбеленую сонцам гімнасцёрку пад прапахлай потам папружкай, страсянуў густым злямцаваным чубам, адкашляўся: — Таварышы! Бацькавіцкія мужыкі, калгаснікі! Сянні ета вялікі, назаўсёды памятны дзень — мы палучылі ад дзяржавы, ад Савецкай уласці — машыну. Яна, як вы ведаеце, называецца — трактар. Тра-к-тар, таварышы!..
Ён перадыхнуў, аблізаў асмяглыя, запыленыя губы, абцягнуў гімнасцёрку, ніякавата ўсміхнуўся і загаварыў ужо крыху спакайней:
— А ці ведаеце вы, землякі-калгаснікі, што такое ёсць трактар? Трактар,— старшыня пяшчотна пагладзіў шурпатай даланёю абаранак руля.— Трактар — ета, як казаў наш павадыр Ленін, ёсць Савецкая ўлада з плюсам электрыфікацыі ўсяе страны!..
У натоўпе — вясёлы гул адабрэння, і печы сгарэчы голас:
— Няхай пакажа, як яна арэць, етая фікацыя!..