Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
— Добры дзепь, хлопцы!
I адразу ж лёгка, з падскокам прайшоўся па хаце, пачаў здароўкацца з кожным, прамаўляючы:
— А я ўжо абабег усіх— і ў цябе. Говар, быў, і да цябе, Цярэшка, заходзіў. Думаю, дзе мае арлы, дзе яны папасваюцца... Каб у Алёшкі, меркаваў, то не собіла. Ведаю, што Алёшка яаш — заняты чалавек. У навуку ўдарыўся. I па канікулах, калі, можна сказаць, самыя заўзятыя павукаеды маюць звычку паляжаць дзе-небудзь у цяпёчку ці ла рыбку паласавацца, а табе адно — толькі кпіжкі ды кніжкі. Аж, бачу, сур’ёзпымі справамі заняліся. Відаць, маракуеце, як духа ласвяткаваць. Што, адгадаў?..
— He, Аляксей Мікалаевіч,— як бы ў нечым адчуваючы сваю віпу, прабачліва сказаў я.— Мы во якраз і ўсчалі гэтую гаворку — пра заўтрашні нядзельпік. Ды ўсю абедшо нам, як заўсёды, сапсаваў Сашка. Пасварыўся ўжо і знік, як чорт у балота!..
— Нідзе ён не дзепецца,— рашуча сказаў Цярэшка.— Кілепь, ёп і ёсць кіпень. Адкіпіць сваё і будзе з намі як міленькі!..
Аляксей Мікалаевіч ведаў, колькі нам давялося валэлдацца з гэтым Кіппем, каб хоць трохі перайначыць
яго, прыгарпуць да калектыву. Сашка вучыўся ў Ігліцкай сямігодцы, перайшоў у сёмы клас, і настаўнік узяў над ім шэфства — да восені падрыхтаваць у камсамол. Казаў пра гэта не раз і на сходах, і нам усім, камсамольцам, увёў тое ў вушы, але хлопцы лічылі, што Сашка, як кажуць, яшчэ не дарос. I гэта было дзіўпа і смешна, бо CamKa — даўгалыгі, стаўбунаватая ў белых выцвілых валасах галава, нахабпа-дзёрзкія шэрыя вочы, прамы даўгаваты пос, раздвоенае падбароддзе. Калі ў добрым пастроі, калі яму падтакваеш, ні ў чым пе пярэчыш, Сашка нават усміхаецца, яго ўсмешка прыемпая, ажыўляе суровы твар, але бяда, калі ёп узлуецца, тады становіцца як ашалелы, раз’юшыцца, храпе, аж ноздры раздзімаюцца, вочы як ашклянеюць; з ім, з Сашкам, тады лепш не займацца: шпурляе ўсё, што трымае ў руках ці згледзіць навокал.
— Што ж, хлопцы, давайце бліжэй да справы,— прамовіў Свербікаў пасля пейкага роздуму. (Можа, у Аляксея Мікалаевіча прамільгпула ў галаве думка пра гэтага Сашку — віхрастага задзіру-шалапута, які мог бы стаць добрым камсамольцам.) — Пакінем у спакоі Сашку! Зараз жа рушым да мяне па кватэру, папішам лозунг. Нельга ж так, каб пядзелыіік — ды без лозунга! Дзе толькі мы яго павесім, каб усе людзі прачыталі?
— Можпа было б на арцы!
— Так. Правільна. Можна і па арцы,— згадзіўся Аляксей Мікалаевіч.— Людзі будуць ехаць і з вёскі, і з хутароў, і ўсім будзе відно. А словы якія напішам? Я думаю так: «Ударнай працай ударым па адсталых настроях!»
— Трэба як-пебудзь карацей,— заўважыў Говар, і сам задумаўся, пе ведаючы, як жа гэта сказаць, каб было і коратка, і ўсім зразумела, і заклікала ўсіх па ўдарыны нядзельнік...
— Тады давайце напішам: «Усе выйдзем дружна на балоты!» — прапанаваў Мішка Цярэшка, хітнуў русявым чубам, які ўвесь час навісаў яму на вочы, закрываючы пукаты лоб у рэзкіх зморшчыпках.— Будзе ясна і панятна!..
А ў мяне зараз жа ўсплылі і зарыфмаваліся словы: «I папрацуем у ахвоту».
— Малайчына, Алёшка,— ухваліў мой дадатак настаўнік.
I лозунг ужо быў гатовы: «Таварышы калгаснікі! Выйдзем дружпа па балота. Папрацуем па-ўдарпаму, у ахвоту!»
2
Туман сінім поясам падперазаў хаты, кучаравіўся ў прысадах. Уранні на вараным жарабку верхам прыскакаў з рашатнёўскага канца перахлябісты, у выбеленай, як палатно, гімнасцёрцы, туга перацягнутай у поясе прапахлай потам папругай, Іллюк Кавалік, старшыня; глуха азвалася вуліца тупатам капытоў Ворана тады, і зараз жа адзін па адным з вулічных акон у хату хлынулі галасы — то асіплыя, мужчынскія, то рэзка-тонкія, жаночыя; натужна і неяк лена прарыпеў за глухой сцяною калодзежны почап — гаспадыні спяшаліся набраць вады.
Вуліца абуджалася звычайным, для ўсіх ужо звыклым Мацейкавым воклічам: «Гэй, гані каровы!», я яго ўяўляю сабе да драбніц. Рыжы, зарослы попелыіа-жаўтлявай шчэццю ад падбародка да вушэй Мацейка — не стары яшчэ дзяцюк, крываногі — наскі ўнутры, пяты ўраскід — быў надзіва гарласты і крычаў моцна, яго голас чуцён быў аж за гарою, пад Арцюхамі.
Мацейка, шлёгаючы пужкай, з берасцянкай за плячыма, клыпаў ранішняй вуліцай, збіраючы статак, і смачна ўдыхаў казытлівыя пахі, што плылі з каміноў, і любаваўся раніцай, якая займалася шырока, рассейваючы з начы густую парнасць ад кустоўя, з-за грэбелькі, схаванай у грывастых лазняках. Яна змешвалася з пахучымі дымкамі і хвалямі разлівалася па вуліцы, чаплялася за вільготна-замшэлыя платы, асядаючы на адсырэлых за ноч імшыста-попельных саламяных стрэхах.
Устоеная з начы сцішанасць яшчэ кволіцца на прызбах, на бярвеннях, на лавачках пад разлапістымі клёнамі, ля ўтулыіа-разгалістых, абшмараваных да бляску пры камлі вербах. Ціха яшчэ і на бугарку, дзе дворышча колішняга вясковага карчмара Лейзара, а цяпер крыва прыляпілася хатка балакі і перасмешніка Трахімкі. Ён не забараняў моладзі збірацца каля яго хаты, і яму, зычліўцу, мы плацілі дабратою. Бывала. як толькі пагасне ў вокнах святло капцілкі — то ўжо Трахімкава сям’я кладзецца на спачып, і мы пераходзім на шэпты, гаворым напаўголаса і стараемся не ўсчынаць песень. Бывае, што і раздурэемся і забываем на ўсё, але між нас ёсць і Трахімкавы паслы — цыбатая Варка, цемнавокая летуценніца, і яна, падкурчыўшы ногі, сцішылася тут, на лавачцы; калі хто раскрычыцца, то напамінае: «Глядзіце, a то бацька прачнецца: дасць вам на абаранкі...»
Мпе даўпо не спіцца, але вельмі не хочацца ўставаць. Хвалююць усе гукі і галасы, якімі поўніцца вуліца, і пах ад прывялых галінак, церпкі водар аеру на вышкрабеных да жаўцізны падложынах, лёгкія стрэлы-патрэскванне дроў-хмызу ў печы, знаёмы і такі мілы звон скаварады аб прыпек — маці ўжо паскідала горку духмяных грэцкіх блінцоў, і япы прыкрыты кужэлыіым ручніком, каб не астывалі, не калянелі... Усё гэта ранішняе зліваецца ў святочна-ўрачыстую карціну і вярэдзіць нутро прыемпым адчуваннем блізкага спяданка.
Як імгненне, як бліскавіца, усплывае наказ настаўніка: «Глядзі ж, Алёшка, не заспіся. На нядзельнік — мігам! Ты ў нас, памятай, не госць, Ты наш, бацькавіцкі камсамолец».
Увішпа скідваю з сябе цёплую дзяружачку, якою ўкрываўся звечара, і, праціраючы вочы, шлэпаю босымі ступакамі на падчарсцвелую за ноч падлогу; прыемны да шчымлівасці халадок лагодзіць усяго, аддаецца салодкім штуршком у сэрцы.
— Хаіі бы паляжаў яшчэ трошкі, сынок,— кажа спагадліва маці і кідае пахучы, відаць, апошні блінец з масляна-чорнай скаварады. — Сянні ж свята. Святая тройца. Як даўней казалі, духа, святыя ўгоднічкі!..
У мяне раптам вырвалася:
— Якое ета свята? Усё, мабыць, папоўскія выдумкі... Рэлігійны дурман...
— He трэба етак, дзіцятка,— спакойна і, здалося, неяк няпэўна запярэчыла маці, поркаючыся ў качарэжніку, бы нешта згубіўшы. — Казалі старыя людзі — духа, ета ад таго, што бог у трох асобах: бог — айцец, бог — сьш і бог — святы дух...
— Ну, маці, і скажаш,— заўсміхаўся я.— Які ж ён, той святы дух? Дзе хто яго бачыў?
— He, не кажы етак, хлопец,— маці падхапіла подмазку і пачала заўзята націраць ёю скавараду,— He мы яго, етый святы дух, выдумалі. He нам і абгаворваць яго. Я і сама часам задумваюся, які ён, тэй бог, і ці ўгаджае ён каму, бо іншы раз просіш яго, молішся, а тэй бог да цябе як глухі, як яму і ўсё шлунне зойме. Але, бачыш, не ад нас пайшло: бог і няхай будзе бог...
— А ў нас сёнпя пядзельнік будзе,— весела кажу я і пачынаю ўмывацца, набраўшы ў кварту сцюдзёнай вады з вядра,— Бацька казаў, што і ён пойдзе. Будзем канаву
капаць — грэбельку трэба ачысціць. Азярцо будзе сваё ў Бацькавічах...
— Бязбожнік твой бацька,— маці загрукала нечым у качарэжпіку.— Няхай ідзе, калі яму не сорамна перад людзьмі. Ета ўжо табе я не магу казаць насуперак — ты ўжо вучышся, болып мяне ведаеш, разумныя кніжкі чытаеш — табе я не буду пярэчыць, а бацька пяхай не дзяцініцца. Трэ было б і гарод пакрапіць, бо нешта дажджу доўга няма і на градах усё смагне. Хто яго ведае, ці ёсць той бог, але ж не намі завядзёнка етая заведзена... Вунака, кажуць, бабы збіраюцца з пратасэямі на Хамінку, жыта неяк трэба ратаваць, яно асмягла, на пагорках і ўзлобках пабялела, а каласкі пустыя, ані зярнятка. А вы, бязбожнікі, пядзельнікі нейкія выдумляеце. Няма па вас упыну, шалахвосты кручаныя...
Маці тут жа ўрупілася ў сваё — змоўкла. Твар яе, пасечаны зморшчынкамі ля вачэй і вакол рота, стаў абыякавы, але япа не выказвала асабліва сваёй непрыязі да таго, што ў такі дзень бацька як устаў, так і пацёгся некуды да суседзяў, можа, пават да брыгадзіра Якава Каваліка. Можа, яны ўжо радзяцца, як гэта зрабіць, каб і на грэбельку пайсці з актывістамі, а потым, увечары, магчыма, у нашым садку, пад дзічкай-трайчаткаю, дзе летнім вечарам прахалода, як у ляску, развесці цяпельца і павесяліцца. Можна і на траўцы паляжаць, і ў цёплым сутонні вечара пагаварыцца ўдосталь.
— Давай, мама, ужо будзем снедаць, ці што? — прысаджваючыся да стала, кажу я да маці, бо ведаю, што на вуліцы ўжо збіраюцца на цвінтары хлопцы.— Бо нешта ж бацька паш недзе ды забавіўся...
— Бацька твой, можа, ужо дзе разгавеўся, абнашчыўся,— буркліва кажа маці, але, бачу, бярэ чапялою нашу частунніцу-скавародку, на якой дымяцца смачным дымком ружовыя пахучыя скваркі, асцярожна ставіць яе на стол, дае мне духмяпых блінцоў. Зпачыць, у маці не благі настрой.
Похапкам снедаю: спяшаюся на цвіптар, дзе звычайна збіраліся ў святочныя дні мужчыны, і тут жа ля іх часта, пакуль не надакучыць, таўкуцца хлопцы-падлеткі. Тут ужо людна. Талака мужчын з нашага канца. Сабраліся хлопцы амаль з усяе вёскі. Вядома, тут камсамольцы з абодвух хутароў. Апрануліся па-будняму — найбольш у шарачковых і зрэдку ў паношаных крамных портках, у лёгкіх пінжачках, у картовых і суравых сарочках, хто
босы, а хто ў якіх чаравіках ці апорках. 3 тапарамі, з рыдлёўкамі. Аляксей Свербікаў у сваім нязменным з сіняга шавіёту гарнітуры, белая рубашка ў дробную сіпюю палоску, каштанавы чуб увесь час то наскокваў, то спадаў, закрываючы бліскуча-карыя вочы: настаўпік нешта гаварыў, у такт словам раскідваў рукамі, характэрным і для ўсіх бацькавіцкіх людзей знаёмым рухам локдяў падцягваў штапы галіфэ, і рабіў ён гэта так часта, а асабліва, калі выступаў на сходах ці так на людзях, і ўсё закідваў назад ладную, занадта вялікую для яго росту галаву, і каштанавы чуб усё матляўся, бы падтакваў гаспадару, ухваляў ягоную неўтаймаваную зухаватасць. Блізка тут стаяў і Сцяпан Говар, амаль што ў новай шэрай касаваротцы, у руках трымаў свежавыструганае дрэўка загорнутага ў трубачку сцяга. Ведаю, што сцяг гэты ўчора пашыла з кавалка чырвонага міткалю жонка настаўніка — Свербічыха, а дрэўка выштукаваў Говар-старэйшы, які, пягледзячы на свае пажылыя гады, паблажліва і нават ухвальна ставіўся да нашых камсамольскіх задумак. Удзельнік грамадзянскай вайны, ён ганарыўся, што бачыў Будзёнпага і ваяваў пад камандаваннем славутага камдыва Гая. У Говараў на сцяне, побач з абразамі, вісеў партрэт савецкага палкаводца Гамарніка. Яго самога называлі Гамарнікам. У Рамана былі рэдкаватая, але добра дагледжаная русявая бародка і вялікія яршыстыя вусы — здавалася, Раман з твару быў падобпы да таго Гамарніка, што па партрэце.