Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
Моця як скеміла, што яе хочуць падкузьміць, прайшлася яшчэ колькі разоў у крузе ўпрысядкі, расчырванелая, і ўраз стала, нейкая як бы памаладзелая, запынілася ля гурту, што ўтварыўся воддаль, у прасценку, прыстукнула і дала паклон-запрашэнне Максіму Півоні, як не ўкленчваючы перад ім. Той збяптэжана пачаў адступаць, як не хавацца за спіны, але хлопцы пачалі падпіхваць яго да Моці, а тая аж задыхалася, але чарнявую галаву трымала вьгсока, пабліскваючы асалавела карымі вачамі. I ўсё прытопвала, прыгожа раскідваючы доўгія, як раскрыленыя, рукі.
— Давай, шахцёр! Што ўпіраешся? — чулася трошкі кплівае з гурту.— Пакажы нашым пінжачкам шахцёрскую ўхватку!..
Максім нехаця, як падалося, бытта з нейкай злосцю, вытыкнуўся з гурту, кінуў пад ногі струшчаны недакурак і, размінаючыся, як бы яму мулялі новыя, са скуранымі шнуркамі, бліскучыя чаравікі, спакваля, лена прайшоўся рукамі па рыпучай папружцы, якою была перахоплена малінавая касаваротка, і хітнуў бялявым чубам...
Абцёршыся ўжо ў каторы раз змакрэлым рукавом рубашкі, Стась р’яна расцягнуў квяцістыя мяхі гармоніка, Алёха ўдарыў злёгку ў бубен. забомкалі бразготкі, быццам сотня медзякоў, рассыпаліся, як пе рэхам аддаліся па вуліцы.
Падбачэніўшыся, Максім пайшоў і пайшоў, выстукваючы падкаванымі абцасамі дробныя перастукі, хвацка прысядаючы і выпростваючыся, і тут жа знакамі запрасіў у круг Моцю. Яна не адмаўлялася,— ёй і той хвіліны, якую ўхапіла для перадыху, дастаткова, каб зноў быць бадзёрай і спрытнай. Яны доўга і са смакам скакалі ў пару. Моця спявала прыпеўкі і шахцёрскія — «Шахцёр у шахту спускаецца, з белым светам прашчаецца...», і свае, якія пачуеш хіба ў Бацькавічах, аж пакуль Стась, бедалага, не ўзмаліўся: «Ой, браточкі, я ўжо скапыціўся». Стась паставіў гармонік яа лаўку і, пахітваючыся, як не вьгваліўся на гапак глытнуць свежага паветра, але хутка вярнуў-
ся. А Моця зноў закамандавала: «Стась, давай вальсок... «На сопках Маньчжурыі»!..»
I падхапіла, павяла ў круг светлавалосую дзяўчыну. Я яе адразу не пазнаў: за год змянілася Люська, стала, як нявеста, стройная, вабная, сіпія вочкі-валошкі — так і страляюць навокал з-пад дугастых броваў, а паўнаватыя ружовьтя губкі напаўраскрытыя, бы пафарбаваныя, гараць макам шчочкі. Тонкая рука Люські на моцным, крутым плячы Моці ляжыць быццам нежывая, а ўся Люська, гнуткая і парывістая, нячутна і лёгка ходзіць, бытта плыве на нябачных хвалях.
«Ну й Люська, якая ты стала, вылюднела,— злячэўку падумалася.— А яшчэ летась, калі мы неяк сустрэліся на мікольскай дарозе, то была цыбатае дзяўчо, чыста чапля, ла тонкіх крываватых ножках, і спадніца па ёй матлялася, як на калку. Каб не Моця, гэтая ўяда, то лыа было б запрасіць...»
I тут, як наслаппё якое, ад купкі дзяўчат блізка ад парога у мой бок як не падляцела Хрысця і, цырымонна пакланіўшыся, гарэзліва прамовіла:
— Можна вас?..
Вядома, можна. Анягож! Хто з хлопцаў будзе супраць таго. каб пагуляць, пабыць у танцы з такой весялухай і красуняй, як паша Хрысця Слайморшчына. Яна вырасла неяк незаўважна, не навідавоку, бо ў Ігліцу ў школу яна не хадзіла, як таварышкі Арыпа і Вулька; у кампаніі з намі не мясіла чунямі ды бахіламі праклятушчую ігліцкую гразь. Хрысця — сірата. Сама сабе гаспадыня, бо старэйшая сястра адышла замуж, і ў Хрысці яшчэ рупата — хворы стары бацька, які не здолее ўжо і хадзіць, не тое каб зарабіць які працадзень. Хрысця — увішніца, гаспадыпька, некаму будзе ўпраўная жонка. Кожны, хто зойдзе ў Слайморшчыну святліцу, зірне на Хрысцініна вышыванпе, на адбеленыя, вышытыя рамонкамі і пеўнікамі, набожнікі, то ўхвальна, шчыра ацэніць Хрысцініну здатнасць, упраўнасць.
Хрысця і сёння пяхай не так багата апрапута, як іншыя, як тая ж Люська-гардуніца, затое ў Хрысці — і кофта сваёй работы, вышытая, і андарак-саян усімі колерамі вясёлкі ззяе, свеціцца. Хрысця, квола трымаючы сваю цёплую руку на маім плечуку, ціха і ўсмешыста нешта шэпча мне на вуха:
— Алёшка, не глядзі так у той бок — вочы папсуеш,— і смяецца залівіста, з падколам. Вядома, гэта пра Люську.
Япа ведае, як пашы бацькі, мой і Люсьчын, Рамап Зубец, жартам ці ўсур’ёз называюць адзін аднаго сватамі. Нічога благога не маю супраць Люські — япа, учарашпяя чапля, вылюднела, але, далібог, з ёю зусім не цікава, а Хрысця думае, што я заглядаюся на яе, і ўсё тармошыць мяне: — Во, цюхцяй, не ўмееш быць за кавалера, на ногі мпе наступаеш...
Пакуль мы з Хрысцяй тапцавалі, япа ўсё гаманіла, шаптала пра Люську. Я і сам бачыў, што яна вельмі ўжо нейкая фарсістая, задавака. Можа, ад таго, што бацькі ёй не шкадуюць, раскашэльваюцца на абновы; паліто новае з каўняром справілі, і япа таму гэтак высока задзірае пос.
— Алёшка, яшчэ што табе скажу,— Хрысця даверліва прыхіпулася і сцішана прагаварыла: — Будзь асцярожпы. Люська ж возіцца з етым, з шыбенікам Ягоркам, a ён, сам знаеш, які задзіра. Калі даведаецца, што ты да яе горнешся, можа даць табе. А Люська такая, што сама падстроіць ета, што бытта ты да яе ліпнеш... Ета пабіць каб сабе цану...
— Якую цану? Што, Люська твая з глузду з’ехала? Мне япа і патрэбяая, як леташні снег...
Ды сам неяк непрыкметна зірнуў туды, дзе лёгка, як на хвалях, у паўзмроку ад тытушо вальсіруе, вышакоміцца з Моцяй Люська. А ўводдалі, адставіўшы пагу, пешта выхваляецца ў кампаніі блазнюкоў-падлеткаў шыракатвары Ягорка Чмель. Некалі Ягорка набіваўся мне ў дружбакі, часта прыходзіў да нас у хату з рашатнёўскага канца. Пасля сямігодкі, як і я, ездзіў на іспыты ў педтэхнікум, але не прайшоў па конкурсу і цяпер з маладзейшымі цягаўся ў школу ў Ігліцу. Пры сустрэчах са мною трымаўся суха, стрымана і пры зручным выпадку, у камнаніі, стараўся падкалоць, высмеяць, a то і нацкаваць каго з хлопцаў. Маўляў, мы лапцюжнікі, вясковая шаптрапа, а ён, выскачка, вучыцца ў горадзе, нам не роўпя...
Собіла чамусьці, назло Ягорку, каб так не выпепдрываўся і не пачуваў сябе тут такім князем, запрасіць Люську на польку. Ведаю, што скора аб’явяць,— гулянка ўжо зацягнулася, а полькаіі звычайпа ў Бацькавічах заканчваюцца вечарыны і ігрышчы.
Да мяне неяк печакана падышоў паш настаўнік, і мае планы не збыліся. Адчуўшы, што я печага яшчэ вагаюся, Аляксей Мікалаевіч пастояў: «Хадзем, браце, бо заўтра ж табе ў дарогу!» Аказваецца, ёп уведаў, што Ягорка падбіў хлопцаў-калыгвузаў наладзіць мне на рас-
станне «пачастунак», і адвёў ад мяпе тое, што, мабыць, рыхтаваў колішні аднасум.
Дома мяпе чакала прыемная навіна — з Крыварожжа, ад Каці, нашае колішняе суседкі і маёй таварышкі, прыйшоў ліст. Каця пісала, што паступіла ў медыцынскі тэхнікум і збіралася ўлетку наведацца ў Бацькавічы, але ёй гэта не ўдалося. Магчыма, прыедзе як-небудзь па адведкі Ў горад.
Востра варухнулася ў сэрцы тое, што ўжо быццам аціхла, пачало пакрысе забывацца.
10
На гарачых крылах лета праляцелі вакацыі. Мы цяпер жылі ўтрох: са мною пасяліліся Пятро Цімашонак і Івап Касцючык, вясковыя хлопцы з Кармяншчыны. Знайшлі мы сабе пакойчык у драўляпым дамку, блізка ад тэхпікума па вуліцы Ліповай. Пазней яна стала называцца імем Пушкіна.
Зялёная зацішпая вуліца. Уздоўж яе каля дамоў раскашаваліся высозныя, абшмараваныя пры камлі тры таполі, і ўжо з вераспя ўсё павокал пярэсціцца ад таполевага зеляпкавага лісця. У сонечныя дпі, пасля заняткаў, сяктак паабедаўшы ў недалёкай фабрычнай сталоўцы, мы падоўгу гулялі па Ліповай вуліцы. Бывала, што дужаліся з гарадскімі хлопцамі, а іх на Ліповай было як насеяна. Л іпшы раз хадзілі з імі ў скверык, што пачыпаўся тут жа, за канцавымі дамамі; забаўляліся, гушкаліся на арэлях.
Гэта было другое лета, якое мы жылі ў вёсцы як студэнты. I цяпер, вярпуўшыся ў сцепы тэхнікума, дзяліліся ўспамінамі і не былі абыякавымі да тых клопатаў і спраў, якімі жылі і нашы бацькі, і ўсс вясковыя людзі.
Аднак цяпер усё тое як бы адышло на задпі план, a пашу ўвагу забралі гарадскія праявы жыцця. У тую восепь шмат гаварылі пра трацкістаў і бухарыпцаў, якіх выкрывалі як ворагаў парода. Казалі. што і ў пашым горадзе раскрылі змоўшчыкаў-ворагаў, якія краліся ўзарваць электрастагіцыю і хлебазавод.
Нам піяк пе верылася, што ў гэтым людскім патоку, які бясконца плыве ўвесь дзепь на той жа Савецкай вуліцы, якая во за павароткаю, ходзіць беспакарапа нейкі вораг-шпіёп ці дыверсант.
— Ты вось не верыш? — перапыняе мяне Пятро, наш класны камсорг, і сцішана дадае: — А ў нас, у Клетным. казалі, прыехаў ветурач і прышчапіў каровам сібірскую язву. Яго адразу схапілі...
— Можа, гэта хлусня жывая? — не пагаджаецца з Пятром Іван Касцючык і пеяк смешна круціць стрыжанай галавой.— Языкі ў людзеіі ёсць доўгія, каторыя любяць пагаварыць. Як той казаў, пасеяць паніку. Вось жа кажуць, што знаходзяць бітае шкло ў хлебе, а мы хлеб ядзім, і нічога, жываты пашы, выходзіць, і шкло пераціраюць...
— I ў нас, хлопцы, было такое,— кажу я ў тон Пятру.
— Хлусня? — перапыніў горача Пятро, набычыўшыся.— He забывайцеся па тое, як вучыць нас таварыш Сталін, класавая барацьба абвастраецца, і вораг не спыняецца ні перад чым, каб шкодзіць нам...
— Я таксама гэта ведаю. Гісторыю партыі вывучаю.— Івап нервова пацёр пукаты, у зморшчынках лоб.
Іван самы здольны з пас матэматык. Пятро — гісторык, марыць аб дыпламатычнай школе. Я — пішу і друкую заметкі ў газетах. Мы ўсе штудыруем новы падручнік па гісторыі партыі, раздзелы якога друкаваліся ў «Правде».
Мы з Пятром хоць і шмат чыталі і цікавіліся бягучай палітыкай, але падзей аналізаваць, мабыць, не ўмелі, дужа не разважалі над тым, што чыталі і што чулі,— жыццё прымалі такім, якое яно было, не асэнсоўвалі як мае быць тое, што давалі выкладчыкі на ўроках і лекцыях. Мы старанна вучыліся і бралі ўсё на веру. Інакш і не магло быць, бо мы былі вучнямі і верылі глыбока нашым настаўнікам.
Іван быў на год, можа, па два, старэйшы за нас і на ўсе рэчы, якія нас узрушалі і хвалявалі і пра якія мы спрачаліся да хрыпаты, Іван, здавалася, глядзеў крыху іранічна і на ўсё меў сваё нешматслоўнае, але цвёрдае, неабвержнае меркаванне. He разумеючы па сутнасці Івана, мы карысталіся сваім катэгарычным: «Так можа разважаць толькі балбатун і ратазей», а Іван дакорліва ўсміхаўся: «Па-вашаму, дык і між нас трох прытаіўся нехта...»
— Нідзе і нікому не шкодзіць мець пільнасць,— сказаў, як падалося, катэгарычна Пятро.