Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
— Што здарылася, Павел Сідаравіч?!
Настаўнік, як бачна, не разгубіўся, спакойна і нават з гумарам растлумачыў дырэктару:
— Нічога сур’ёзнага, Міхаіл Максімавіч. Адзін наш будучы педагог, звяртаючыся да свайго новага калегі, значыцца, да мяне, пераблытаў маё імя і імя па бацьку... I ўсё...
— Нішто сабе,— ніякавата паціснуў плечуком дырэктар,— за такія жарты трэба з класа турыць!..
Павел Сідаравіч іранічна насупіўся. Усе чакалі, што Лёшо Апанасіку выпадзе прачуханка, але адчулі, што пранясло, і з палёгкай уздыхнулі. А ён, уяда і гарэзнік, сядзеў сабе спакойны і недаступны, быццам егіпецкі фараон на троне, і толькі зіркаў на ўсіх сінімі, насмешліва-лагоднымі вачапятамі. Здавалася, ягоны позірк гаварыў: «Што
я благога зрабіў, дзівакі'? Проста я пажартаваў, а вы ўжо і ўз’ерапеніліся...»
Урок закончыўся без асаблівых прыгод. Нікому з пас, нават Апанасіку, не ўляцела ні ад пастаўніка, ні ад дырэктара, які таксама яшчэ, мусіць, не дужа звыкся з новай пасадай пасля нядаўпяй смерці папярэдніка, педагога з вядомым прозвішчам — Серафімовіч.
Мы, студэпты, лічылі сябе без тыдня, як гаворыцца, настаўнікамі. Але дзіцячае, юнацкае праглядалася ў пашых паводзінах часта, ледзь пе на кожным кроку. He абыходзілася ў нас і без таго, каб там, дзе гэта ўдавалася, у каго з выкладчыкаў знайсці абы-якую слабінку, «ахілесаву пяту» ў характары, пе ўпусціць моманту і жарцік які падпусціць на ўроку ці на практыцы, бо з другога курса ў нас ужо была практыка ў школе. Бавала, іншы раз з урока сарвецца хто, калі стараста-службіст Рыгор Кісель не выдасць і не паставіць у класным журнале «пб». Хватала дурасці і сваволля на перапынках. Часта і недаравалыіа назалялі, асабліва хлопцы, пашаму добраму і незлапамятпаму Якаву Рыгоравічу, выкладчыку спеваў і музыкі. Якаў Рыгоравіч стараўся з усіх сіл для пас, каб мы, шалапуты, паўчьтліся чытаць ноты, хоць сяк-так адолелі ігру на піяніна і скрыпцы, а мы, байбусы, і пе здагадваліся тады, як усё тое ўсім нам спатрэбіцца, калі праз які год раз’едземся па розных кутках і самі пакаштуем пастаўніцкага хлеба.
Канечне ж, павучэпцы і не падумалі, што было на сэрцы ў выкладчыка — пажылога дзядзькі з пасярэбранымі скронямі і дабрадушным, усмешлівым тварам, на якім за шкельцамі акуляраў заўсёды ўсміхаліся блізарукія вочы, калі на ўроку спеваў усе, як згаварыўшыся, замест слоў: «Наш напев я могуч н суров...» цягнулі з гарэзлівасцю: «Яшка Пеўзнер магуч і суроў...». Але Якаў Рыгоравіч усміхаўся. У такт спакойна памахваў смычком, якім карыстаўся замест дырыжорскай палачкі. I, верыцца, не крыўдаваў, ніколькі не ўзбураўся, бо разумеў: мы для яго — яшчэ дзеці.
Вельмі жыва і натуральна праходзілі ўрокі беларускай мовы, літаратурьг, а таксама методыкі мовы. Нашага беларусаведа Алеся Астапавіча Зайкоўскага любілі, бадай, усе непадробнай, шчырай любоўю. На першы погляд спакайняка і флегматык, Алесь Астапавіч, ужо мужчына ў гадах, быў падзіва таленавіты педагог, спалучаючы ў сабе настаўпіка і выхавацеля. Ён добра ведаў і любіў свой
прадмет, амаль пе карыстаўся канспектамі. I кожпага навучэнца, як кажуць, ведаў павылёт — для яго, умудронага жыццём, мы ўсе былі як на далоні.
Скажам, прыпясе Алесь Астапавіч нашы сачыненні, а іх пам давалі багата і па праграме, і на волыіыя тэмы, пачне раздаваць іх, тэпаючы між радамі партаў, і хітрушчымі вачамі цікуе, як хто рэагуе на аб’яўленую адзнаку. Вось ён кладзе сшытак перад Пятром, хлопцам занадта самалюбівым, які кожную пяўдачу перажывае балюча і, як баец на полі бою, змагаецца за кожпую адзнаку, а да сачынення ён не дужа здатпы. I зрок у Пятра певажнецкі — хлопец посіць акуляры і часам прапусціць якую літару, коску паставіць не там, дзе трэба, і ў выпіку — чацвёрка ці, бывае, і тройка. Але Пятро пе здаецца, ён сапе, чмыхае, нервуецца, тады, нарэшце, устае з месца.
— Аляксандр Астапавіч,— кажа ён, зачырвапеўшыся, быццам печапы рак,— я ж, здаецца, усё напісаў, асвятліў тэму ўсебакова, згодна з вашай лекцыяй. А чаму мпе чацвёрка?..
— Гэта ты, браце, спытай у Касцючыка,— адказвае Алесь Астапавіч і хітра, нават з’едліва, усміхаецца: — У цябе, Івапе, што там, які маеш заробак?..
Касцючык падымаецца, заікаючыся, адказвае:
— У мяне... тройка...
— Вось бачыш,— настаўнік хмурыцца, тады пязлосна жартуе: — А трэба, каб было наадварот, бо той, хто дае спісваць свайму суседу, заслугоўвае болыпай гапьбы, і яму трэба зліжаць за гэта ацэнку...
— Дык я ж не спісваў, Аляксандр Астапавіч,— чырванее Касцючык і, нечага як пакрыўджаны, бубніць пешта сабе.
— А вы як думаеце, Бутрымава, спісаў Івап у Пятра сачыпепне ці не? — Алесь Астапавіч як стомлепа, павольна шкрэбае да стала, садзіцца на сваё месца і, падпёршы мяккай рукою рыхлаваты, у вясёлых зморшчыпках ля вачэй і вакол рота твар, маўчыць — чакае адказу.
Марыля Бутрымава, ціхманая, заўсёды ахайная, прамыя бялявыя валасы зачасаны на прабор, па круглявым, заўсягды засяроджаным твары цёплая ўсмешка ў самых кутках прыпухлых вуснаў, паднялася, ледзь прыкметна стукпула вечкам парты — стаіць сумеўшыся. He ведае, што адказаць. У Алеся Астапавіча бывае такое часта: не адразу разгадаеш, чаго ён ад цябе хоча, куды скіруе сваім такім нечаканым пытаннем, якое запхае цябе ў тупік.
— Мабыць, што Касцючык на такое не здатны,— нарэшце нясмела вымаўляе Марыля і так жа нясмела сад.зіцца, не дачакаўшыся дазволу.
— Я з вамі згодзен, хлопец ён сур’ёзны,— адпускаецца Алесь Астапавіч і тады зноў за сваё: — А скажыце, чаму сачыненні Івана і Пятра падобны, як блізняты?..
— Дык яны ж разам жывуць, на адной кватэры,— хіхікае ў кулак Вася Слыш — ён усё намерваўся. як бы гэта і яму ўтыкнуцца ў размову.
— А-а-а, тады зразумела,— жартаўліва працягнуў Алесь Астапавіч і хітра падміргнуў у мой бок. Я ўжо добра-такі перахваляваўся, бо мой сшытак усё яшчэ ляжаў на стале. — Цяпер паглядзім, што напісаў наш селькор. Я думаю, пачытаем яго пісаніну...
Стала адразу неяк не па сабе. Чырвань, адчуваю, заліла ўсяго, аж да каранёў валасоў. I ў той жа час было прыемна, нешта салодкае шавяльнулася ў грудзях. Сачыненпе пісалі на вольную тэму. «Чаму мне падабаецца пастаўніцкая прафесія?» — такую выбраў я сабе тэму і пісаў яе, як выявілася, адзін, і гэта дадавала мне славы ў сваіх вачах.
Сачыненне чытаў Алесь Астапавіч. Асаблівых заўваг ён не зрабіў, але зазначыў, што можна было б даць некаторыя абагульненні, але сказаў, што ўвогуле атрымалася няблага. Ацэнка двайная: за літаратурнае ізлажэнне — «выдатна», а па мове — «добра».
Калі чыталася гэта сачыненне, я, прызнацца, быў на сёмым небе і, забыўшыся на тое, што мне ўжо не раз давалі заўвагі і настаўнікі, і з мяне смяяліся хлопцы і нават пісалі пра гэта на дошцы, я ўсё ж не стрымаўся, кінуў колькі ўкрадлівых позіркаў у бок яе, Марылі. Яна сядзела ў трэцім радзе, гіа пярэдняй парце, ля глухой сцяны, і мне, каб убачыць яе праз два рады партаў, трэба было касіць вачамі, і гэта стала для мяне такой неабходнасцю. што я не мог нічога з сабою зрабіць.
Усё тое пачалося з першага дня, калі нас пасля прыёмных экзаменаў размеркавалі па групах. Нас размясцілі ў кутнім пакоі па другім паверсе — вокны на шумлівую вуліцу. Мне выпала светлае месца, з сонечнага боку, на другой парце леваруч. Маім суседам стаў Касцючык. Здаецца, першым быў урок рускай мовы. Выкладчыца Алена Пятроўна Руцкая, тапклявая, станістая, у сіняй, аж сляпіла ўваччу, сукенцы, вакол шыі беласнежны каўнерык. пышпыя, высока ўзбітыя кучаравыя валасы над вялікім
ілбом,— расказвала пам, вясковым хлопцам, пра рускую мову, прыводзіла тую цытату Ламаносава, дзе пералічваліся славутыя мовы свету і іх адметныя якасці, і пра месца, якое між мовамі свету займае вялікая руская мова. Я, канечне, гэтага выказвапня пе чуў ад сваіх вясковых настаўнікаў і быў узрушаны бязмежна.
Неяк павярнуў галаву ўбок налева і вачамі сустрэўся з круглатварай дзяўчыпай. Яна сядзела амаль у самым кутку глухой, да калідора, сцяны, на перадапошняй парце, падпёршы белым кулачком бледнаваты тварык, на якім бы знерухомелі вялікія, як не па яблыку, шэрыя вочы, а ў самых куточках паўнаватых вуснаў стаілася ўсмешка. Як глянуў я тады ў тыя вялікія, стоена-сцярожлівыя шэрыя вочы, так і застыў, бытта адурмапены нейкімі чарамі. Спахапіўшыся, я стараўся не глядзець у той бок, дзе яна сядзела, прымушаў сябе адарвацца, засяродзіцца на нечым іншым, але яна стаяла перад вачамі. Падалося. і дзяўчыпу зачапіла нешта, бытта ўнікала свайго позірку, ніякавата хмурылася, як зварухнуліся яе сакоўныя вусны, але яна спахапілася, адвяла, а мо нават схавала вочы.
Марыля аказалася стараннай у вучобе. Заўсёды рабіла па ўсіх прадметах канспекты — почырк у яе здзіўляюча акуратны і прыгожы, бадай, ці не лепшы з усіх нашых дзяўчат. Вакол яе заўсёды сяброўкі, хоць яна была залішне ціхая і сарамлівая.
Мы хутка ўсе перазнаёміліся і ўжо ведалі адзін пра адпаго: адкуль, што цікавіць, чым захапляецца. Дзяўчаты нашы былі пераважна з вёсак, запісаліся ў хор. Сюды ж трапілі і мы з Пятром і Касцючыкам.
Месц у інтэрпаце не хапала, і хлопцы ўладкаваліся на прыватпых кватэрах. 3 нашае групы ў інтэрнаце атрымалі месцы толькі пекаторыя дзяўчаты. У іх ліку і Марыля. У яе, аказваецца, не было бацькоў, яна жыла на ўтрыманні старэйшай сястры — вясковай настаўніцы — і пасля сямігодкі паступіла ў педтэхнікум. Напэўна ж, як і ўсе мы, выбрала спецыяльнасць па сваім жаданні, як таго прасіла сэрца.
У маёй душы, мабыць, пасялілася нешта дагэтуль не спазнанае, нешта такое, што выбіла мяне з прывычнай каляіны; расла нейкая няясная трывога, якая вірыла ў грудзях, як уздымала ўсё адно і кідала ў бездапь. Каб неяк супакоіцца, я стараўся ўвесь свой вольны час аддаць корпанню ў кнігах. Пасля заняткаў спяшаўся ў бібліятэку, хадзіў па спеўкі ў хор, але нічым пе мог заглушыць
у сабе тое пешта, што вярэдзіла, як не пераварочвала ўсяго, пазбавіўшы спакою.
Балюча рабілася ад таго, што гэтая мая сардэчпая тайпа вельмі хутка раскрылася. А гэта была іменна тайна, бо я нават сабе баяўся прызнацца, што гэтая спакойна-задумлівая дзяўчыпа ў карычневай сукенцы з белым, як сняжок-зазімак, каўперыкам, які так хораша пасаваў і аздабляў яе, пазбавіла мяне спакою.
Аднойчы па перапыпку не хто іншы, а імепна Вася Слыш, гэты даўгалыгі праныра, пезаўважна, але я адразу ж злавіў яго, на дошцы крэмзаў: «Алёшка +Маша = любоў». Я быў узбурыўся да яго з кулакамі. але дзе там — Слыш стаяў, распасцёршы рукі, вядома ж, такі боўдзіла, што я мусіў адступіцца, хоць і ляцеў да яго коршакам. Капечне, з мяпе смяяліся. А Марыля, падалося, па гэта зусім пе рэагавала, толькі яшчэ болей як замкнулася ў сабе — мабыць, і не адчувала, што сваёй такой абыякавасцю абражала мае пачуцці. Я крадком назіраў за ёй і пе мог узяць у галаву, даўмецца, што ж у яе па сэрцы, як яна адпосіцца да ўсяго таго, што тварылася са мпою. Я гарэў у агпі сораму, часамі ўсё смылела ўсярэдзіпе, я гатоў быў усходацца на кожнага, хто спрабаваў пасміхацца з мяне, а япа маўчала, як зацятая ці знямелая. I здавалася, была зусім спакойная — усім сваім спакоем, нават раўпадушнасцю як бы казала: «Ну што вы прычапіліся? Хіба вы не бачыце, што між намі нічога такога, на што вы намякаеце, няма і быць пе можа. Гэта ўсё простыя выдумкі, напрасніна!..»