• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бацькавічы  Сцяпан Кухараў

    Бацькавічы

    Сцяпан Кухараў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1991
    78.17 МБ
    — А ты, хлопча, не чуў: паехаў жа ў Сібір твой дзядзька Максім Мазур. Сабраўся спехам, у адзін момант, прадаў хату, спакаваў усё, казалі, і кросны — усё ў багаж, і паехаў. Гавораць, дужа багатыя землі нашы мугулёўцы дзесьці аж за Омскам агледзелі і папёрлі гамузам — па дурнінку...
    — А што, можа, і з нашых вяскоўцаў хто ўшпарыў?
    — Канечне, ірванулі некаторыя,— бацька ўсміхнуўся сабе — пэўна ж, не надта ўхваляў ён тых землякоў, што паддаліся на спакусы з’ехаць з вёскі, ды яшчэ перад зімой,— ён прайшоўся па хаце, зацягнуўся цыгаркай.— Паддаліся, брат, агітацыі, Васільку Шылая помніш? Ета што за малатабойца са мною ў кузні рабіў? Той з’ехаў да брата і расхваліўся, пісьмы прысылаў радні. А радня разнесла па хатах, і адразу клюнулі многія.
    Канечне, шкода, што з’ехаў у Сібір Яшка-Іванічка, a Лазар таксама прадаў усё сваё, яшчэ на пакровы, хутар свой — па баку і, як падсмалены, папёр. Паехаў злосны, ні з кім не папрашчаўся. Нават з братамі. Па дарозе заскочыў у кузню, падаў руку бацьку і Максіму і ўсяго што прамовіў: «Не памінайце ліхам...» А на хутары, баілі, п'яны хрыпеў: «Падавіцеся вы ўсе, калхознікі...»
    — Чаго б яму, етаму глыбаеду, не ставала,— вырвалася ў мяяе, бо я ведаў добра Лазараву ўхватку, ягоную рвацкую ыатуру.
    — Можа б, ён яшчэ і не рашыўся,— у роздуме гаварыў бацька,— але яму прыпёрла — пакрылі яго праўленцы з жытам. Як сеялі азіміну, ён і падмеўся за возчыка. Ды сабе мяшок і прыхаваў у кустоўі, у Касіцкім, а за ім сачылі. Высачыў усё той жа Антоська, сам добры зладзюга, і падаткнуў у сельсавет. Да Іллюка, бачыш. Кіпень не пайшоў, відаць, баяўся, што можа прыкрыць, а адразу да Вярбіцкай. I былі завялі на Лазара судовую справу, але ён неяк жа выкруціўся, зусім з вады выбавіўся. Але,
    бачна, адчуў, што непярэліўкі, не будзе яму тута мяса ў місе, і пусціў усё з-пад малатка, прадаў усё, можна сказаць, за бясцэнак, і плетануў. Няхай едзе, туды яму дарога. Але, думаю, не зяойдзе ён нідзе такой раскошы, як між сваіх людзей...
    — Так, сапраўды, яны абодва, і Лазар, і Антонька, аднаго поля ягады,— пасля нейкай паўзы дадаў бацька і ўстаў, пазяхнуўшы.— Абое рабое — адзін аднаго вартыя...
    I, як бы ўспомпіўшы, што пе дома, не ў сваёй хаце, бацька схамянуўся, азірнуўся наўкол:
    — А дзе ж наша гаспадыня?..
    — Тут я,— азвалася цётка Цыля з ляжанкі. Яна непрыкметна зайшла ў кухню і, каб пе перашкаджаць нашай размове, прылегла, чакаючы, пакуль мы выберамся з-за стала.
    — Гаспадынька, ета, галубачка, пядобра,— бацька пачаў настойліва запрашаць цётку Цылю да стала, ладкуючы закусь.— He адмаўляйцеся, прашу вас, будзьце ласкавы, не гапьбуйце намі. Во пакаштуйце, што ёсць. Як кажуць, чым багаты...
    Гаспадыпя, пааднекваўшыся, падышла, прысела і прыгубіла чарку, пакаштавала госцеў наедак і адсунулася ад стала, загаварыла пра свайго Янкеля. Разгаварыўшыся, яна цікавілася, як цяпер жыве вёска і, вядома, якія цэны там, у далёкіх ад горада кутках, Бацька ахвотна дзяліўся навіпамі.
    — Дарагавата са скаромнінай,— бацька скручвае сабе цыгарку з табакі-самасейкі (Петраковымі папяросамі ён так і не накурыўся).—А аб адпым малаку мужыку цяжка, касу ўлетку не пацягнеш, трэба і скраму прыдаць, хоць на які кус. Праўда, летам я сам толькі і жыву квасам, а больш нічога пе ўбіць. Але ж сям’я. Кормім сабе кабапчыка да налецця. Мукі яму трэба, аб аднэй бульбе не абыдзешся. А гэта ў цане. Ды і бульба дарагая. Думаў прыкупіць, ды дзе тых грошай возьмеш, іх не набрацца — дарагоўля на ўсё. Сала падаражала...
    — Ну, што вы, тата? Ураджай жа такі добры быў,— здзівіўся я, памятаючы, як мы ўлетку тралявалі тое ўмалотнае жыта. Ярына таксама ўродзістая яшчэ даспявала.— Помпіш жа, старшыпя абяцаў па кіло збожжа па працадзень!..
    — Правільна, абяцаў,— падхапіў бацька.— Авапсам па кілаграму атрымалі, тады прыйшла абвестка — стрэч-
    ны план, і здалі збожжа, ледзь на пасеў выстарчылі. А ярыпа яшчэ ляжыць у снапах. Калі яно ўжо давядзецца малаціць, ярыну ўжо мышы абмалацілі і пытлююць ужо... Вот, брат, якія ў яас навіны...
    — Сход жа справаздачны быў, канечне,— устаўляе Пятро, услухаўшыся ў нашу размову, а дагэтуль ёп, стаіўшыся на ложку, засяроджана чытаў нешта.— Хіба старшыпі не далі за ўсё гэта па карку? Камсамольцы ж у вас ёсць. Баявая ячэйка — Алёшка хваліўся...
    — Быў сход, канечне,— махнуў рукою бацька, кпліва ўсміхнуўся.— Праўда, добра Іллюка прабралі. Канечне ж, дайшло да яго, бо бегае як падсмалены. Вымову запісалі з занясеішем. Каторыя не хацелі ўсёй душой, каб ён астаўся, але большасць крыкнула: «Няхай будзе Іллюк» — і яго пакінулі. А камсамольцам што? Пытлю даюць усім. Няма як раскашавацца ўрвіцелям. Капечпе, ета ўсё завадатар Аляксей Свербікаў шкодзіць, навучае іх. Прывет табе перадаваў, казаў, каб не зазпаваўся, пісьмо якое калі напісаў, як у цябе з вучэннем... А Сашка, твой сябрук, з’ехаў на шахты, пасварыўся са старым Кіпнем і з’ехаў. Паехаў жа ўскорасці за ім і Мішка Цярэшкавых. У Данбас падаліся. Узялі Кузьмоў адрас у Ляўшы і — дай бог ногі... Так што арудуюць цяпер Свербікаў з Говарам. Сцяпан ходзіць у школу ў Ігліцу, а якое што, то ўдвух камандуюць, абодва добрыя закапёршчыкі... Ну, што табе яшчэ расказаць?.. Ці, можа, ты ўжо спаць будзеш... Па мпе, дык хоць усю поч прагаварылі б...
    — He, што вы, ета ж усё так цікава!
    Я гатоў быў слухаць напралёт усю ноч, але ж у мяне яшчэ задачы не парашапы, а яны мне не дужа даваліся, і я выходзіў з тупіка часцяком толькі таму, што са мной сядзеў Івап Касцючык, бескарыслівая душа, мпе заўсёды ён памагаў і выручаў мяпе з бяды.
    Бацька, скасавурыўшыся, паглядзеў па хлопцаў, якія ўрупіліся ў каяспекты, але часта адрываліся, падымалі галовы, і ім, канечне ж, цікава ўсё гэта, бо яны такія ж, як я, вясковыя гарапашнікі, і ўскінуў вачамі, дзе льга прылегчы на спачын.
    — Дос, хопіць ужо,— прабачліва сказаў ён і ўстаў з-за стала.— Я, хлопцы, здарожыўся, то трохі аддыхну.
    Гаспадыпя паказала яму месца на канапцы, падала чыстую падушку.
    На паступны дзень увечары мы з бацькам засталіся адны: Івап і Пятро падаліся ў тэхнікум, і бацька мне ціха сказаў:
    — А ведаеш, сынок, я тутака, у горадзе, кажысь, астануся хоць месяцы на два, на тры, да вясны. Пашукаю якое работы на заводзе і да цёплых дзён прабуду. Можа, і табе трохі памагу ці ў хату якую капейчыну закіну...
    Я насцярожыўся:
    — А як жа там маці будзе з малымі?..
    — Перакідаецца маці як-небудзь,— у голасе бацькі нейкая трывога ці шкадаванне, але ён бадзёрыцца.— Дровы па зіму ёсць. Такжа пазапашана корму для каровы і авечак. I хлеба, можа, хопіць, Як-небудзь да нові дацягнем...
    Мне было радасна, што бацька застанецца Усё ж весялей будзе ўдвух, хоць ужо я і прывык у горадзе, крыху асвойтаўся, здружыўся з хлопцамі, ды на першым часе мне вельмі дапамагала стрыечная сястра Гапка, якая сама незадоўга прыехала з вёскі ў горад.
    Але як жа там адна маці? Хто ёй паможа ўходжвацца з гаспадаркай? Дуня і Тоця — якія яны яшчэ памочнікі — толькі за сталом, хлеб дарэмна зводзяць. А рабіць? Як бацька адважыўся кузню кінуць? Хто яго там, у кузні, замяніў?
    — А яны ж з работы цябе адпусцілі? — спытаў я, адумаўшыся і паразважаўшы над гэтым бацькавым рашэннем. Мяе падалося, што нешта ў яго там не паладзілася і ён зноў рашыў падацца ў адыходнікі. Я ж ведаў: ён вельмі ўпадабаў кавальскую справу і ганарыўся, што нарэшце яму ўдалося заняць месца ля горна. Гэта не жартачкі: першы свой каваль у Бацькавічах!
    Бацька, сумеўшыся, адказаў, як злякаўшыся, мусіць, не чакаў такога пытання:
    — А што? Хто мяне можа затрымаць? Даведку з сельсавета ўзяў. Кузню перадаў Максіму. 3 ім падахвоціўся і Сцяпан Мацвяёнак. Даўно хацеў, прасіўся нават. Няхай пляскаюць удвух. Цямкія хлопцы. А старшыня? Што ён мне? Я з ім, шчыра скажу, пасварыўся. Секануў яму праўду ў вочы — няхай знае, што не з тымі ён злягаўся. I яны яго падкузьмяць, ета я пэўна знаю, падкуюць на ўсе чатыры нагі. Я яму пра ўсё і сказаў, а ён, разява, яшчэ сердзіцца. Я яму ўсё шчыра, бо ён жа нейкай раднёю даводзіцца, мы з ім у трэцяй стрэчы, а ён, дзівак, думае, што я з нейкай завіслівасцю. Пачаў да мяне прыдзірацца, а я прынёс
    ключ у праўленне і паклаў яму на стол. «Будзеш каяцца яшчэ,— сказаў мне і ўхмыльнуўся,— папросішся, а мы тады падумаем, што з табою, адыходнікам, рабіць». Вот такія дзялы, сыне...
    Мне неяк стала шкада бацьку. Я ведаю, як ён усё рупіўся пра кузню; усё стараўся дастаць які інструмент ці прыладу для свайго дзецішча, не шкадаваў ні сваёй працы, ні сваіх сродкаў, абы хутчэй пусціць кузню ў ход, і з кавалямі, якіх наймаў калгас, колькі паклаў сілы, пакуль навучыўся кавальскаму рамяству, і цяпер усё кінуўрынуў і кінуўся за блізкі свет, не ведаючы, што яго чакае тут, у горадзе.
    Я глянуў непрыкметна па яго, і мы неяк сустрэліся позіркамі. Я адчуў: і ў яго душы неспакой, трывога. Я першы не вытрываў, прамовіў запытальна:
    — Можа, і не трэба было ехаць, тата?..
    — А ляд яго знае, што тут рабіць. Галавы не прылажу. Адным словам, пахаджу, пашукаю чаго, а тады будзе відаць...
    ...Ужо каторы раз вяртаемся да вясковых спраў, і бацька расказвае яшчэ тое-сёе з таго, што адбылося з таго дня, калі ён мяне адвёз перадапошнім жнівеньскім днём па станцыю Камунары і памог мпе, з хатулямі, сесці сярод ночы ў пасажырскі цягнік Орша — Унеча, які праходзіў тут адзін раз за двое сутак.
    Пасля і бацька неяк асцярожна, пібы саромячыся, запытаўся:
    — Ну, скажы, Алёшка, а Каця прыязджала?
    Я пачырванеў, збянтэжыўшыся:
    — А што? Чаму цябе ета цікавіць?..
    Бацька стрымана і лагодна ўсміхнуўся:
    — Я ўсё ведаю. Дуня расказала. Ета такая мыш, ад яе нічога не ўтоіш...
    — He, не прыязджала,— з напускной абыякавасцю •прамовіў я.— Ліст прыслала. Напісала, што ў іх адкрыўся медтэхнікум і яна паступіла. Будзе вучыцца на фельчара.
    — Ета харошае дзела,— падтрымаў бацька і задумліва дадаў: — А скажы-тка, яна там нічога пра свайго бацьку не прыпісала? Што ён там парабляе, наш першы старшыня?..— Тады зноў прасвятлеў: — А дабрэнны чалавек быў Гопка. Галоўнае, чэсны. I аднолькава, правідлова адносіўся да людзей. А ўсё, кажысь, ад таго, што між чужых людзей жыў, не знаў ні свата ні брата. А цяпераш-
    няму нашаму цяжка. Яго тузаюць то туды, то сюды. Радні паўсяла, аднаму дазволь, сямёра самі лезуць, запускаюць руку ў арцельнае, цягнуць, што дрэнна ляжыць!..