• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бацькавічы  Сцяпан Кухараў

    Бацькавічы

    Сцяпан Кухараў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1991
    78.17 МБ
    — Пройдземся далей, ад усіх,— кажу я Марылі ціха, каб не ўчулі Касцючык і Цімашонак, якіх паклікаў нечага да сябе Слыш і ўсё нешта падміргваў і хіхікаў у кулак, незаўважна кідаючы позіркі ў наш бок.
    — Пройдземся,— згаджаецца Марыля.
    Мы паволі крочым паўз вагоны, думаючы, відаць, абое аб адным — як нялёгка было нам сустрэцца, пакуль паразумеліся, і як нечакана ўсё наша збудавапне, ва якое пайшло столькі часу, бурыцца.
    Хочацца сказаць Марылі нешта тое адзінае, чым перапоўнена душа, але такіх слоў не знаходзіцца, і мы моўчкі глядзім адно на аднаго — гавораць нашы вочы, гавораць пашы сэрцы...
    Але ж і сказаць нешта трэба, ды ўжо і аб’яўляюць пасадку.
    Што пажадаць ёй на развітанне? Што ж, вядома,— шчасця! Але якое яно, тое шчасце? I наогул — што такое шчасце? Чалавек павінен сам вызначыць, што з’яўляецца шчасцем менавіта для яго.
    Я спрабую пажартаваць, кажу, што звычайна кажуць у такія хвіліны:
    — Што ж, Марылька, не сумуй — хлопцаў многа!..
    Марыля не прыняла жарту. Затуліўшыся ад набегшага нечакана калючага, з крупкамі, снегу, ветру, япа дакорліва і самотна пазірала мне ў вочы — у яе вачах былі слёзы. Аднымі вуснамі яна прыглушана-ціха, як не з самай глыбіні душы, вымавіла:
    — Бывай, Алёша, Наўрад ці ўбачуся з табой...
    I аберуч абхапіла мяне за шыю, прытулілася мокрай, палаючай шчакою да майго твару.
    — Да сустрэчы, Марылька! — сказаў я і задыхнуўся ад камяка ў горле. Авалодаўшы сабою, ужо на прыступках вагона крыкнуў: — Я табе напішу, Марылька! 3 Мінска напішу!..
    Цягнік, здрыгануўшыся, рушыў. Усе хлопцы і дзяўчаты, што засталіся за вагонамі, махалі нам рукамі, кепкамі, хусцінкамі. Я лавіў вачамі постаць Марылі, але яна недзе згубілася ў натоўпе, а над усімі матлялася стаўбунаватая галава Ваські Слыша. Падалося, ён зласліва пасміхаўся.
    Было балюча на сэрцы, хацелася плакаць, хоць вакол у вагоне хлопцы і дзяўчаты жартавалі, весяліліся — усіх нас чакалі новыя радасці і хваляванні; мы ж ехалі ў сталіцу, якую бачылі толькі ў снах.
    Было горка на душы. Як аднекуль знутры, з глыбінь душы, усплылі словы верша, які любіла слухаць Марыля: «Мне доўгае расстанне з вамі чарней ад вашых чорных кос...» Як бы для нас абаіх сказаў паэт: «Чаму ж нядобры час прынёс мне доўгае расстанне з вамі?..»
    Боль душы памалу аціхаў, але заспакаення не прыходзіла. Ад чаго баліць закаханая душа? Як суцешыць яе боль, чым суцешыць?
    15
    Віруе памяць. Як хвалі, то аціхае, то ўздымаецца грэбнямі; то плыве паволі і ціха, як у сне...
    Нядаўна мы, студэнты-выпускнікі, ехалі ў Мінск, на курсы, і ўжо зноў дарога. Праляцела, як на гарачых навальнічных крылах, лета. Хутка праскочылі тры месяцы вучобы. I вось хваляванні перад размеркаваннем на працу.
    Мне выпала Уздзеншчына, тады прыгранічны раён. Але перад гэтым зусім выпадкова я сустрэўся з Аляксеем 212
    Свербікавым, нашым бацькавіцкім настаўнікам і камсамольскім сакратаром, і ён мне параіў прасіцца на радзіму, у свой раён. «Прыязджай удвору,— сказаў пры сустрэчы Аляксей Мікалаевіч.— У сваіх людзях абжывешся, скінеш свае гэтыя транты, бо бачыш, у чым ты ходзіш: штаны адны, ды і тыя кароткія, шкарпэткі павытыркаліся, a рубашак, як той казаў, яшчэ меней...»
    На размеркаванні, паслухаўшыся Аляксея Мікалаевіча, я так і сказаў: «Хачу ў свой раён, на Маластоўшчыну». Старшыня камісіі паглядзеў на карту, тады на мяне і згодна кіўнуў галавой: «Добра, пішыце». Нехта тут быў запярэчыў, маўляў, камсамолец, выдатная характарыстыка, але старшыня махнуў рукой: «Нічога, там, у той глушы, патрэбны энтузіясты...»
    ...Я выскачыў з цягніка на сваёй станцыі Камунары з лёгкім чамаданчыкам у руках. У ім мой небагаты скарб: канспекты выкладчыкаў Карабана і Ларчанкі, якія на курсах чыталі лекцыі па літаратуры, ды салатавая віскозная рубашка, купленая на ганарар, атрыманы за допісы ў «Чырвоную змену», якія яшчэ пасылаў у рэдакцыю з педвучылішча.
    Дагараў прагорклы пылам і кветкамі жнівеньскі надвячорак. Пацягнула нечым знаёмым. Нібы віталі мяне і гэты белы дамок станцыі ў зеляніне, і прыдарожныя платы, і дарога, зацярушаная свежым, адсырэлым сенам і конскімі яблыкамі, рассыпанымі па ёй.
    3 другога боку станцыі, паўз агароджу, тоўпілася чародка падвод; ля іх спаважна і заклапочана выдыбвалі вазакі. Да іх похапкам спяшаліся пасажыры ад цягніка, ад якога засталіся толькі кольцы дымкоў.
    Бацька стаяў ля фурманкі, запрэжанай у пары гнядых, маладых, кражыстых цягавікоў, якіх здаў калгасу Пятрок Казёл. Некалі мы з Шылаём пры старшыні Гопку запрагалі гэтую пару ў жняярку. Бацька, апрануты ў выцвілую на плячах картовую сарочку навыпуск і ў чорныя штанысуконнікі, кепачка ссунута на патыліцу,— выцягваў жылістую шыю і зіркаў вакол, шукаючы вачамі, канечне ж, мяне. Убачыўшы, скрывіўся, як не заплакаў, смяшліва жмурачыся, бы ад сонца, хоць яно ўжо, нізкае і негарачае, утапілася ў недалёкіх местачковых прысадах, кудою нам кіравацца.
    — Што, сынок, прыехаў? — як для прыліку, спытаў бацьга і памкнуўся перахапіць у мяне з рук чамаданчык. Тады спыніўся і абхапіў мяне за шыю, дыхнуў махорач-
    ным дымам і прыхінуўся калючай шчакой да майго твару: — А я ўжо думаў, што падвёў мяне, случылася, можа, якая затрымка. Усе пасажыры ідуць, а цябе няма... Вот праява!..
    — Дык яароду ж цьма-цьмушчая,— сказаў я, стрымліваючы шчымлівасць сустрэчы.— Здаецца, і спяшаўся, а во трохі як забавіўся...
    — Дык, хлопча,— пачаў бацька, ладкуючы мне мясціну на возе,— цяперака людзі не хочуць сядзець на месцы. Я вот і думаю: куды яны, етыя людзі, едуць, чаго шукаюць,— і перавёў гаворку на жарт: — Я, канечне, па сына еду. А куды ж едуць астатнія?..
    Глянуў я на пярэстую, у клетачкі, посцілку — матчына тканне,— і стала неяк да болю ў грудзях прыемна, усяго ахапіла нейкае певыказна шчымлівае пачуццё, якое не адразу вытлумачыш словамі. Відаць, так заўсёды хвалюецца кожны, хто пасля ростані страчаецца з роднай мясцінай.
    Выкіраваўіпыся на брукаванку, якой ужо вымасцілі шлях ад стапцыі да мястэчка, пусціўшы коней — яны лёгка зацокалі капытамі, мабыць, адчулі, што дарога вядзе дамоў.
    Неба ўвачавідкі ніжэла, сутоньвалася, і волкая свежасць гусцела; пахі палёў, такія знаёмыя і шчымлівыя, наплывалі хвалямі, і ці ад іх, а можа, ад грукатлівай язды з непрывычкі аж кружылася галава...
    Бацька паляпаў сябе па кішэнях і, не знайшоўшы нічога, расчараваны павёў вакол дзюбатым носам, пашкадаваў, што не купіў курыва на станцыі.
    — Во, тата, вазьмі,— абрадаваў я бацьку і працягнуў яму пачак «Казбека», які купіў у Мінску, ведаючы, што бацька — заядлы курэц і без табакі, пэўна ж, не пражыве і паўдня.
    — Ну, браце, не пазнаю я цябе, далібог! — уіпчуваў нязлоспа мяне бацька.— На такія дарагія папяросы раскашэльваешся... Глядзі, бо гэтак ураз агалееш...
    А ў голасе — удзячнасць і цеплыня, і гэта радуе і падвясельвае і без таго радаснае хваляванне сустрэчы. Канечне ж, бацьку падарунак прыйшоўся па душы. Ёп доўга разглядаў пачак, не рашаючыся раскрыць, а курыць яму хацелася. ІТраўда, не ў навіну яму такія шыкоўныя папяросы. 3 шахтаў заўсёды прывозіліся дарагія папяросы. Канечне ж, адзін пачак. I распячатваўся ёв, калі ў дзень прыезду ў хату набівалася на адведкі суседзяў і
    радні. Кожнаму, бывала, хто зойдзе, бацька прапаноўваў папяросу і казаў з жартаўлівай паблажлівасцю: «Закурвай, браток. «Наша марка» — куры сам...» А цяпер, як бы і не бачыў ніколі такіх папярос — круціў пачак у руках, радуючыся. Радасць была, пэўна ж, ад таго, што яму паднёс гэты пачак не хто іншы, а ягоны сын, якога ён любіць і, можа, не толькі, што во ён — у яго адзіны, яго ўцеха, але і таму, што во ён — ужо настаўнік. А гэта для яго, колішняга галетніка, як ні кажы, а найвялікшая радасць. Лічы, на ўсю вёску — адзіны настаўнік. Ёсць у Бацькавічах яшчэ Мікола Верабейчык, але той мала вучыўся, нейкія там гадавыя курсы прайшоў і настаўнічае ў пачатковай школе. А тут пасля сямігодкі — яшчэ тры гады... I ўсё лета — зпоў на курсах. Сапраўднай навукі хапіў хлопец і кніжкі не выпускае з рук, усё вучыцца і вучыцца.
    Нарэшце бацька аддае мне лейцы і прыпальвае папяросу, робіць запар аж тры зацяжкі, пускае кольцы сіняга дымку, які віецца над возам і хутка знікае ў сутонні. Я гляджу на бацьку і хачу адгадаць, спадабаўся яму пачастунак ці не, а ён маўчыць, смачна зацягваецца дымам. Счакаўшы крыху, пытаюся:
    — Ну, як папяросы, спадабаліся?..
    — А нічога, папяросы добрыя,— азваўся бацька і, падалося, іранічна ўхмыляўся ў шорсткія вусікі: — Толькі не для мяне такая хэнць. Мне б махорачкі нашай — ета дзела, а «Казбек» няхай такія кураць, як ты во... А сам, кажаш, не курыш, не налаўчыўся?..
    — He! Мне ета курэнне — пустое дзела,— кажу я, пазіраючы, з якой прагай натольвае сябе дымам бацька.— Вот паглядзець на карабок, на прыгожую этыкетку люблю, а курыць не хочацца...
    — Ну й малайчыпа, добра робіш, што не курыш,— прамаўляе. як падалося, без асаблівай шчырасці бацька і бярэ ў свае рукі лейцы.
    Надоўга мы замаўкаем. Толькі на ўскрайку мястэчка, праз якое наша дарога, бацька пытае:
    — Алёшка, можа, заедзем. Тут, у мястэчку, у мяне даўні таварыш, яшчэ з тае службы, калі быў у Горках, у маёптку Стоша, як саўгас там зачыналі. Пераначуем, a тады з зарою і паедзем. Як ты думаеш, сын?..
    Прыемна, што бацька мяпе ўжо мае за дарослага і раіцца, як з роўняй. Канечне ж, такая ўвага мне недарэмна, бо я не вясковы лабідуда, а чалавек самастойны — пастаўнік! Паразважыўшы, я рашыў, што нам бавіцца не варта:
    вечар ціхі, яшчэ віднавата, хоць і высыпалі ўжо вячэрнія зоры, іх сяйво расце, ахоплівае як не ўсю нябесную прастору. Пазіраючы ў цёплую далячыпь, як кажу:
    — He, відаць, трэба рухацца. I надвор’е нам шэнціць. Паедзем, тата!..
    — I то праўда,— бацька зухавата паправіў кепачку, прапахлую вугальпым гарам, і ўвішпа крануў коней.— Пакуль відна, дабяромся да Казелля, а там двор як рукой падаць. Свая зямля ўжо,— і зухавата прысвіснуў: — Но-о, мілыя!..
    Рассоўваючы сена на возе, бацька пачаў ямчэй месціцца, прылёгшы на бок, і мне наказаў, каб і я прылёг — дарога за мястэчкам віхляла паміж палёў; шлях знаёмы і для коней — гэтым шляхам з далёкіх калгасаў вазілі сюды на нарыхтоўку збожжа, і гэта быў такі ж рэйс, бо хто, які гаспадар дазволіць гнаць улегцы парку коней на добрыя пяцьдзесят вярстоў...