Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
Зводдаль лёгка тэпае Мікалай Данілавіч, па звычцы рукі ў кішэнях мешкаватага паліто, задумлівы, нібы зу-
сім абыякавы да нашае размовы. Між тым ён, мабыць, усё чуе і толькі пасміхаецца сабе ў вусы. Я так хачу, каб ёп заступіўся за мяне, падтрымаў, бо ўрок мой быў ужо не такі кепскі, як тут пачалі былі распісваць дарогаю хлопцы. Настаўнік жа маўчаў, не прамовіў ні аднаго слова, і гэта насцярожвала. Пачуваў я сябе пагана, і ўжо нават недзе з’явілася падсвядомая трывога — па практыцы хацелася мець добрую адзнаку, не адстаць ад таго ж Ваські Слыша, які ўжо меў у Мікалая Данілавіча чацвёрку, а ў іншых метадыстаў — нават пяцёркі. У Мікалая Данілавіча нялёгка было атрымаць выдатную адзнаку, здалёк ён бачыў і ведаў кожнага, асабліва не любіў падт халімаў, не даваў ім патачкі. Як ні віляў перад ім і Васька Слыш, але нічога ў яго не выйшла — чацвёрка, і не больш. А цяпер, бачу, як ён віляе, перамаўляецца з хлопцамі, стараецца падагрэць іх, строіць жарты, стараецца, каб як мага больш насаліць мне. Гэта бачна па ягоных масляністых вочках, якія бегаюць, пырскаючы зласлівасцю і затоепай крыўдай. Я надоечы быў схапіўся са Слышам за тое, што ён распусціў чутку наконт Марылі. 1 цяпер ён касавурыўся, зіркаў нядобра ў мой бок, але адкрыта баяўся куснуць. Цішком падгрэчваў хлопцаў, але тыя, адчуўшы, што я не прымаў жартаў і зацята маўчаў, сціхлі і перавялі размову на іншае. Слышу стала балюча, і, налучыўшы момапт, ён падышоў, паляпаў мяне па плячы, паблажліва загаварыў, паглядаючы ў бок хлопцаў:
— Я, канечне, спачуваю табе, Лёха, але ж ты мог бы даць і лепш. На цябе такое не падобна. Ты ж у нас, можна сказаць, талент!..
— А ты вужлянок, віляхвост! — не сцярпеў, аж скалануўся я, але, баючыся зусім сарвацца, змоўк і адышоўся.
Падагрэты ранейшай крыўдай, Слыш не стрымаўся, яхідна прыжмурыў левае вока (гэта яго звычка) і працадзіў скрозь зубы:
— Злуеш за Марылю... Але ведай, яна цяпер, сухотніца, нікому не патрэбная. Гуляй з ёю, калі хочацца табе!..
Гэта было ўжо занадта, я рвануўся коршакам на Слыша, з усяе сілы пачаў тармасіць яго за шалік-кашнэ, з якім ён не расставаўся і на ўроках, выхваляючыся перад дзяўчатамі. Магла быць стычка. Але хлопцы гамузам наваліліся і адразу ж развялі нас, патушылі агонь, які мог скончыцца нядобра для нас абодвух. Мне ў першую чаргу перад паездкай на курсы папсавалася б характарыстыка
і, канечне ж, зніжана ацэнка па педпрактыцы. Усё гэта адбылося так хутка, што Мікалай Данілавіч нічога не заўважыў, тэпаў сабе ўвішпа, пе азіраючыся, а можа, не падаў выгляду.
На разборы гэтага ўрока выступалі актыўна. Як і ўсіх, мяне пераважна хвалілі. Дзіўна, але заўзяты выступальшчык Васька Слыш зацята маўчаў, надзьмуўшыся як сыч, і ўсё глядзеў пе міргаючы на выкладчыка, як быццам вымагаючы, каб той як мага болып чарніў мяпе, a сам на прапанову выступіць плаксіва скрывіўся і адмаўчаўся. Затое грамчэй за ўсіх рагатаў, калі Мікалай Данілавіч, падводзячы вынікі, таксама з мяне жартаваў:
— Ну, Баянок, смелы ты хлопец, а спужаўся, аж штонікі калыхаліся...
Мне паставілі чацвёрку, і Слыш яшчэ доўга не мог супакоіцца, спадцішка нашэптваў таму-сяму, каб апраўдацца ў вачах таварышаў і абяліць сябе ў вачах Марылі, якая неўзабаве выпісалася з бальніцы і пачала паведваць заняткі.
Напрадвесні з трэцякурснікаў набралі певялікую групу для выпуску раней тэрміну. У групу будучых курсангаў трапіў і я. У сярэдзіпе мая мы рыхтаваліся ехаць у Мінск, на курсы. У новым навучальным годзе мы павінны былі папоўніць шэрагі выкладчыкаў роднай мовы ў няпоўных сярэдніх і сярэдніх школах.
Яшчэ месяц заставаўся да ад’езду. To была самая светлая пара — вясна. Вясна ўжо гаспадарыла ў горадзе. Вуліцы, дамы, прысады — усё заліло яркае веснавое сонца. Усё навокал залацілася, наліваючыся маладой, крамянай свежасцю. Скрозь і ўсюды поўна народу. Пасля доўгай і халоднай зімы людзі пачулі радасць цяпла і сонца — паскідалі паліто і кажушкі. Маладыя гулялі па вуліцах без галаўных убораў, у лёгкіх апратках. Асабліва падхарашыліся дзяўчаты — шпацыравалі ў жакетках і лёгкіх сукенках, у пантоплях і чаравічках, з каляровымі стужкамі ў косах, модніцы выхваляліся адметнымі прычоскамі...
Тэхнікум размяшчаўся ў самым людным месцы ў цэнтры Савецкай вуліцы. Як толькі выйдзеш з дзвярэй, адразу губляешся ў людскім віры. Натоўп плыве бясконца, не месціцца на шырокім тратуары, і людская плынь выплёскваецца на брук, кіруючыся двума ручаямі на плошчу, адкуль дыхае гаючай зелянінай парк імя Луначарскага.
Стары парк — непаўторна прыгожая мясціна, калыханка нашага юнацтва. Там мы гулялі, сустракаліся; па
зацішных бэзавых і чаромхавых алеях, на стромым над' рэччы, за вежамі золатагаловага палаца, дзе быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей, стаялі ўздоўж алеяў лавачкі і альтанкі, улюбёнае месца студэнцкіх спатканняў. Адсюль, з зялёнай кручы, праглядвалася ўся шырокая плыткая рака і нават усё зарэчча: шэрыя стрэхі хат, кучара' выя сады, а далей, ля самага далягляду, выгінастая падкова лясоў. У час крыгаходу тут можна гадзінамі стаяць, слухаць, як з грукатам крышацца аграмадзіны льдзіны, дыбячыся перад быкамі чыгуначнага моста, а над ракою ў падвышаным і прасветленым небе імкліва, як не навыперадкі, імчацца кучавыя воблакі, якраз такія, як во гэтыя зелянкава-люстраныя льдзіны, што грымяць і стогнуць унізе — іх стогны і грукат чуцён і тут, за стромаю, у голлі бэзавых кустоў з пахучымі, можна аж учадзець, чырвона-клейкімі пупышкамі-покаўкамі.
Самай крыгаломнаіі парою мы з Марыляй стрэліся ў парку, на ўжо зялёнай строме, недалёчка ад чырвонай вежы, адкуль зарэчная прастора адкрывалася ва ўсёй велічы і харастве.
Дарога да гэтае стромы — амаль тры такія доўгія і такія кароткія гады... Марыля была са мною ўвесь гэты час у сэрцы. Мы бачыліся кожны дзень — на занятках, часта па вечарах. Але Марыля заўсёды неяк старанілася мяне, пеахвотна ўступала са мною ў гутарку, часцей адмоўчвалася, незразумелая і гордая. I я не адважваўся сказаць ёй, што тварылася ў мяне на сэрцы. Яна, мабыць, ведала ўсё гэта — дзяўчына адразу адчуе, калі да яе хлопец заляцаецца, і сама дасць табе нябачны знак, нават не сказаўшы ні слова, і ты зразумееш, як яна ставіцца да цябе. Марыля, здаецца, нічым не выдавала сябе за ўсе гэтыя гады, прынамсі, я не заўважыў з яе боку ніколі таго, што выходзіла б за межы простай таварыскасці. Яна не была грубай ці няветлівай са мною, яна была простай і мяккай, як і з усімі. I гэта яшчэ болып інтрыгавала мяне, распальвала душэўную трывогу. Я крыўдаваў на сябе, што не змог сказаць ёй пра свае пачуцці. Колькі разоў спрабаваў зрабіць гэта, шукаў зручнага моманту, каб пагаварыць, пісаў ёй у думках запіскі, лісты, але ўсе мае планы і намеры разбіваліся і гублялі сэнс, калі я сустракаўся вачамі з ёю на лекцыях ці ў перапынках. Я не ўлаўліваў ад яе нейкай, хоць слабай, узаемнасці і бянтэжыўся. Але не адступаў. Як толькі не пабачу яе, мне мроіцца яе воблік, ён засціў мне ўсё, не даваў спакою.
Я змушаў сябе думаць пра Кацю, але дарэмна. 3 Кацяй я зрэдзь перапісваўся, і яна абяцала, што прыедзе на зімовыя канікулы, але прайшлі ўжо і веснавыя, а яна маўчыць, а ў лістах памякала, каб я не сумаваў. Дзяўчат, казала, усюды хапае, і яна сама не думае доўга заседжвацца ў дзеўках, а са мною захавае дружбу навечна. А ў апошнім лісце пісала: «Каб ты хацеў, Алёшка, са мною ўбачыцца, ведай, гэта ўжо не так і далёка ад samara горада нашае Крыварожжа...»
Мабыць, у гэтым ёсць сэнс, калі кажуць, што час — лепшы лекар ад усіх хвароб, у тым ліку і ад кахання. Але хіба гэта было ў нас каханне? Мы тады з Кацяй былі яшчэ дзеці. і ў нас была проста дзіцячая дружба; мы былі таварышамі, жылі па суседству. Цяпер, ванечне, Каця ўжо вырасла і, магчыма, ужо сама ў каго закахалася. Са мною ж яна зрэдзь перапісвалася, і лісты мне ішлі на адрас тэхнікума. Пра іх ведалі, можа, не толькі мае сябры, але і яшчэ хто-кольвек з нашае студэнцкае братвы. Мабыць, пра гэтыя лісты ведала і Марыля...
...На гэтае спатканне з Марыляй я не надта спадзяваўся, прызначыўшы яго старым, як свет, спосабам — на перапынку налучыў момант, калі ў аўдыторыі амаль пікога не было, падышоў да Марылі, яна сядзела на сваім заўсёдным месцы, і моўчкі паклаў ёй на парце запіску: «Марыля! Прыйдзі сёння а 17-й гадзіне ў парк. Буду на алеі, ля чырвонай вежы. Чакаю абавязкова. Алёша».
Апошні ўрок я сядзеў бы на гарачым вуголлі. Добра, што гэта быў урок спеваў і на ўроку, як заўсёды, было весела і шумна. Мы развучвалі новую песню, якая толькі што з’явілася. Яна пачыпалася словамі: «Дан прпказ — ему на запад, ей — в другую сторону...» Я стараўся не глядзець у той бок, на перадапошнюю парту. На сваім месцы задумлівая і трошкі сумнаватая — Марыля, але ўсё ж нейк пашы вочы стрэліся, і я прачытаў у іх згоду. Яна, канечне, запіску прачытала.
Вядома, я хваляваўся і ўвесь урок пакутаваў, аж згараў ад сораму — мпе здавалася, што пра гэта ўжо ведаюць усе. Касцючык, мой нязменны сусед па парце, усё піхаў мяне ў бок і стараўся рассмяшыць, паказваючы, якую модную прычоску зрабіла сабе Геця — Гертруда ■Леўчык, у якую ён быў закаханы па вушы. Яны ўжо не раз хадзілі ў кіно, сустракаліся і ў парку, А мне, вядома, было не да смеху. У думках я ўжо караў сябе і ўяўляў, якім дзіваком буду я заўтра выглядаць, калі Марыля не
адгукнецца. А калі прыйдзе, як ёй выказаць усё, чым перапоўнена сэрца?
Марыля ў парк прыйшла. Я заўважыў яе здалёк — япа сядзела на лавачцы непадалёк ад чырвонай вежы, зарослай здзічэлымі кустамі бэзу. Яе ваўняную шапачку я пазнаў бы, заплюшчыўшы вочы. Ціха я падкраўся з-за кустоў, памкнуўся падысці незаўважна, але нейкая галінка пад нагой трэспула, і Марыля абярнулася, паклала на калені кніжку (яна, відаць, чытала яе), побач ляжаў яе стараваты дэрмаціпавы партфелік, з ім Марыля хадзіла ўсе гэтыя гады. Імгненна мільганула думка: як доўга мы разам і як доўга пе адважваліся стрэцца!
— А я ўжо думаў, што не прыйдзеш, Марылька! — недарэчпае вырвалася ў мяпе.
Радасць і хваляваіше працялі ўсяго. Кроў горача штурхала ў скроні, я адчуў, што ўвесь пачырванеў.
Марыля ўзняла па мяне вялікія, трошачкі сумныя, у пушыстых вейках шэрыя вочы, ледзь крануліся яе прыпухлыя, з цёплымі смяшынкамі ў самых куточках вусны, і яна ціха прамовіла: