Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
— Сядай, Алёша...
Мы маўчалі. Падалося мне, вельмі доўга. I наўкол усё як аціхла, замерла. Толькі ўнізе, на вірлівай плыні ракі. якая ўсю доўгую зіму была скавана тоўстым ільдом, глуха і дрыготка шумелі крыгі, з трэскам трушчыліся адпа аб адну, і ад моста аж сюды даносіліся адрывістыя, прыглушаныя далеччу галасы і гукі.
Здаецца, яшчэ ніколі я не бачыў Марылю такой прыгожай і адухоўленай. Я глядзеў на яе, бы заварожавы. баючыся дакрануцца, патрывожыць яе недарэчным словам. У тое імгненне хацелася столькі сказаць ёй, вытлумачыць усё, што набалела за ўсе гэтыя гады.
Марыля сядзела блізка ад мяне, схіліўшы галаву. Маўчала, гаварылі адно яе вочы, праменячыся ласкай і цяплом з-пад чыстага пукатага лба. Яна маўчала, але і маўчаннем сваім казала мне многае.
— Во ты ўжо, Алёша, паедзеш скора,— як у одуме, нарэшце азвалася япа.— Я табе зайздрошчу...
I ўздыхнула. Падалося, балюча, але мне аддалося ў сэрцы, аж зашчымела пешта пад грудзямі.
— А я спадзяваўся, Марылька,— вымаліў я, п’яны ад шчасця,— што і ты паедзеш з намі, Я вельмі хачу, каб мы былі разам...
— Ты так толькі гаворыш,— Марыля гарэзліва пакі-
вала мне пальчыкам і трошкі весялей усміхнулася,— а сам пішаш лісты не-куды, у нейкі там Крывы Рог, ці што... Відаць, тая хахлушка-прысуха прысушыла сэрцайка...
Я, як утрапёны, пачаў горача і шчыра тлумачыць усё, як было. Гэта ж сапраўды так: Каця — мая знаёмая, мы жылі па суседству. Яе бацька ў нашай вёсцы старшыняваў. 3 маім бацькам таварышавалі.
— А ведаеш, Марылька,— казаў я далей, і, падалося, Марыля паверыла, стала слухаць з цікавасцю,— яе маці памерла маладой. Пахавалі яе ў напіых Бацькавічах. I Каця ўжо з Крыварожжа прыязджала на матчыну магілку. Ну, што ж тут такога, што яна піша мпе? Япа, мабыць, сумуе. I я ёй спачуваю. Яна, ведаеш, добрая, шчырая...
— Хіба я супраць? Пішы,— з уздыхам прамовіла Марыля, і яе бледны, асветлены заўсёдпай думкай круглявы твар як спахмурнеў, а вусны крапуліся сумпай усмешкай.— Але ж вы, хлопцы, усе такія...
— Якія ж, Марылька?..
— Улюбляецеся абы-як, без разбору...
...Незаўважна сплылі попельныя хмурыякі, што былі застаяліся над паркам; з-за высозных, калматых у вершалінах соснаў бліснула промнямі-залацінкамі вячэрняе сонца і адтуль, прабіўшыся праз густыя вершаліпы, дапяла сюды, у набрыпялае сокамі галлё бэзу і чаромхі. Цёплымі, мяккімі коцікамі клаліся яны, промні, на рукі і твар Марылі, як бы песцілі і гладзілі яе, яяа светла і хораша ўсміхалася.
Звапочкам гучаў яе голас, мяккі і ласкавы:
— Д ы пе злуйся ты, Алёша... Гэта я так, пажартавала. Я ўжо ўведала крыху цябе... Гэта ж дзіва... Падумаць толькі... Тры гады скора?..
— Так, Марылька, тры гады,— падхапіў я і ўзрушана і беражпа ўзяў яе за руку, мяккую і цёплую, і мяне ахапіла хваляванне. Дрыжачым, як не сваім, голасам я прамовіў: — Марылька... Дарагая... Любая... Каб ты ведала... як я... кахаю цябе... Марылька!
Яна была як быццам вельмі спакойная. Глядзела мне ў вочы — ласкава і загадкава ўсміхалася. А мо гэта сонца, маладое, але стомленае за доўгі дзень шчыравання, так ажывіла яе самотна-задумлівы твар у белай шапачцы, якая гарэзліва ссунулася, адкрыўшы гладка прычасаныя, залацістыя ад сонца валасы. Яе ўсмешка, чароўная і Ta-
емная, і радавала, і палохала. Марыля нахілілася незнарок, і я пяўлоўна дакрануўся да яе напаўадкрытых цёплых вуснаў. Марыля лёгенька адхінула мяне, а сама, як злоўленая ў сіло птаха, аж страпянулася.
— Алёша, не трэба,— шапталі яе крышку аж асмяглыя вусны, а яе рука, што ляжала ў маёй руцэ, адазвалася лёгкім, амаль нячутным, мабыць, падсвядомым, поціскам,— He трэба... Хто-небудзь нас убача...
— Няхай! — хацелася мне крыкнуць. Але я адно горача і нязграбна цалаваў Марылін твар, валасы. Яна, як самлелая,— не баранілася,
14
Марыля цяпер, пасля таго як выпісалася з бальніцы, жыла недалёка ад нашай вуліцы ў драўляным дамку пад чырвонай цяжкай чарапіцаю. Наймала ў гаспадыні маленькі, як паставіць ложак і столік, пакойчык. Яго і пакойчыкам нельга было назваць, правільней — гэта быў закутак. Амаль кожны дзень з заняткаў мы ішлі разам, бо ў нас ужо была адпа дарога, і часам Марыля дазваляла мне праводзіць яе да самых веснічак, а праз нейкі час дазволіла зайсці на кватэру.
Як хораша, калі ты кахаеш і табе адказваюць узаемнасцю. Сапраўды, каханне пераўтварае чалавека: слабога робіць моцным, пясмелага — смелым, нават адважным...
Марылі ж, мабыць, каханне прыносіла пакуты. Яна толькі часамі была вясёлая і, як мпе здавалася, радавалася пашым спатканням. Амаль заўсёды думна-самотная, яна, відаць, насіла ў сэрцы нешта цяжкае, цяжар нейкі, і не хацела, каб яе хто трывожыў, дакранаўся да таго, што балела і знібела.
Мы ніколі не гаварылі пра яе хваробу. А так хацелася сказаць ёй, што ніякая хвароба — не перашкода нам. Я кахаю яе яшчэ мацней. Але як усё гэта выказаць ёй, каб не пакрыўдзіць, не абразіць сваім шкадаваннем?
Мяне перавялі ў групу будучых курсантаў, і пры сустрэчах Марыля расказвала, як ідзе жыццё ў іх, якія планы ў выпускнікоў, хто куды збіраецца на працу.
Неяк мы сядзелі ў яе пакойчыку позна. Гаварылі аб розных дробязях. Марыля была надзіва вясёлая, жартавала.
— Чуеш, Алёша,— пасля нейкай паўзы загаварыла Марыля, папраўляючы на плячах цёплую ваўняную хустку, усміхаючыся стрымана і светла, як толькі ўмела ўсміхацца яна,— А наш Слыш ходзіць надзьмуты, як індык, нават у мой бок не глядзіць. А памятаеш, як ён заляцаўся... А ведаеш чаму?..
— Мабыць, здагадваюся,— кажу я і замілавана гляджу на Марылю. Мне карціць сказаць ёй пра тое. што яе так трывожыць. Мне шкада Марылі. Усё гэта Слыш — пусціў плётку пра хваробу Марылі, Чалавек без душы!..
— Гэта ты, Алёша, праўду кажаш,— Марыля сцепанулася і ўздыхнула.— Ён дазнаўся пра ўсё. He ведаю і не хачу ведаць. Але, разумееш, мне было так балюча... Хацелася кінуць вучобу і з’ехаць куды...— Марыля закрыла твар рукамі і бязгучна, з ледзь чутным усхліпам расплакалася.
— He трэба, Марылька, сціхні,— стараўся суцешыцьт супакоіць яе, але яна, расчуленая, яшчэ болып расплакалася, не стрымліваючы слёз. Мне было шкада яе, я злаваўся на сябе і на ўсіх па свеце, што пе магу ў гэты час памагчы ёй. Я ж ведаў, што ёй няможна хвалявацца, і ад гэтага таксама пакутаваў не менш. Што мне рабіць з гэтымі курсамі? Можа, узяць ды не ехаць, каб быць бліжэй да Марылі, не разлучацца да канца вучобы, а тады ўзяць накіраванне ў адну школу ці хоць у адзін раён? Але чаму такая думка не прыйшла ў галаву раней, калі фарміравалася група? Цяпер жа заканчваюцца заняткі, і праз якія тыдні два — ад’езд... Што будзе з Марыляй, калі мы раз’едземся? Як я буду без яе?
Трэба было гаварыць, а я маўчаў, бо не верыў, шта мае словы, няхай самыя шчырыя і ласкавыя, памогуць і зменшаць яе душэўны боль. Я толькі беражпа ўзяў яе цёплую руку і пацалаваў.
Марыля страпянулася і аціхла, відаць, выплакаўшыся, узняла галаву, выціраючы слёзы, усміхнулася, і яе бледнаваты, як мармуровы, твар прасвятлеў трапяткім святлом удзячнасці ці нечага яшчэ, чым вымяраецца радасць чалавечая ў мінуты яго душэўнага ўзрушэння.
— А ведаеш, Алёша,— Марыля ўсё яшчэ ніяк не магла супакоіцца і дыхала перарывіста: пад шэрым світэрам высока ўздымаліся акругла-дзявочыя грудзі,— я адгадваю, пра што ты зараз думаеш... Хочаш, скажу?..
— Скажы, Марылька!
Япа весела і гарэзліва ўскінула на мяне свае вялікія,
асмужапыя журбою вочы, стала зноў сур’ёзная і загадкавая:
— He! Хацела сказаць, але няхай застаецца нашай тайнай. Добра?
— Як сабе хочаш...
— Давай лепш пагуляем у пошту,— прапанавала Марыля і паклала перада мною чысты аркушык паперы і аловак.
Я напісаў ёй першы: «Д. Л. М. Я. М. М. Ц. К. К. Н. У. Ж!„»
Марыля адразу ж, відаць, прачытала. Яна, нічога мне не кажучы, узяла з рук гэты аркушык і вывела тры роўпыя прыгожыя літары: «Я. К. Ц.». Тады падумала і парушыла нашу гульню — надпісала: «Алёша+ Марыля = любоў».
Успомнілася, як нас абаіх некалі даймалі гэтымі надпісамі ў групе, і падумалася, што Марыля жартуе, але паглядзеў на яе і ўбачыў у яе вачах каханне, кінуўся было яе абдымаць, але Марыля злёгку адхіснулася, схавала твар у пуховую хустку, якая зграбна ляжала ў яе на ллячах.
— Алёша, Алёшачка!..— і яе здавіла рыданне. Яна закашлялася і адхінула мяне ад сябе: — Дарагі мой, не цалуй мяне...
Супакоіўшыся, яна была зноў даверліва-ласкавая і вясёлая. Мы доўга сядзелі, прытуліўшыся адно да аднаго, і марылі пра будучыню. Хутка скончыцца вучоба. Я вярнуся з курсаў. Марыля таксама атрымае пасведчанне настаўніцы. I мы будзем разам, можа, нават папросімся ў адну школу.
На развітанне Марыля папрасіла, каб я не прыходзіў больш да яе — ёй цяжка, яна адстала і цяпер хоча нагнаць упушчанае. Набліжаліся экзамены. Я згаджаўся з Марыляй — мы развітваліся. Колькі разоў і на двары, і за веснічкамі. Яна мяне праводзіла да пашай вуліцы, тады праводзіў яе — не мог жа я дзяўчыну пакінуць цёмначы адну і суправаджаў яе да весніц. I так доўга, аж пакуль на высокім небасхіле не гаслі зоры і з-за хмар выплываў акрайчык месяца.
...Раптоўна наблізіўся час ад’езду. Нас, пасланцоў у Мінск, праводзілі не толькі ўсе мае аднасумы, але многа хлопцаў і дзяўчат з малодшых класаў. У кожнага, хто
ад’язджаў, заставаліся сябры: у хлопцаў — дзяўчаты, у дзяўчат — хлопцы.
На вакзал у купцы хлопцаў і дзяўчат дыбаў і Вася Слыш, ганарліва, з вышыні свайго амаль двухметровага росту пазіраў на ўсіх і нешта ўсё шаптаўся з Аняй, да якой цяпер, казалі хлопцы, увішна закідваў свае сецізаляцанні.
Многія, напэўна, не на жарт здзівіліся, убачыўшы, што на праводзінах была і Марыля Бутрымава, якая ўвогуле апошнім часам старанілася кампаній, ведаючы цяпер адно — кнігі і падручнікі. Нашых не столькі здзівіла тое, што яна прыйшла, а больш, вядома, што яна, не саромеючыся, стаіць і размаўляе з Баянком, да якога, ведаюць усе, была раўнадушная. Ніколі ніхто ў класе за тры гады не бачыў, каб Марыля неяк выдала свае пачуцці. Усе ведалі добра адно: Алёшка сохне па Марылі, дзіва, закахаўся ў яе па вушы, а яна, гардуніца, нават і вокам не вядзе. Канечне, такая відная дзяўчына, сур’ёзная, строгая, a Алёшка — ветрагон, сёння закахаецца — заўтра пасварыцца і будзе да другой заляцацца. Але ж, глядзі, і ён нешта сумны, галаву апусціў, канечне ж, таксама перажывае. I яна горная. Вочы стомлена-сумныя, самотна глядзіць спадылба: боль і жальба ў яе вачах...