Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
Каця ў тым лісце коратка паведаміла, што яе бацька — на заводзе, на ранейшым месцы, а хлопцы абодва вучацца ў школе.
Пасля, калі мы ўладкаваліся на спачын, бацька як бы незнарок наказваў мне:
— Ты ж глядзі, хлопча, адпішы ёй. I ад мяпе Грыцку паклон перадай. Скажы, што яго памятаюць і будуць помніць. Недарэмна ён паклаў сілы, недарэмна бароўся за новую жытку!..
Дні праз два ўчарашні каваль з далёкай, глухоіі вёскі Іван Баянок у натоўпе кадравых рабочых-сельмашаўцаў дыбаў да прахадной вялікага, ужо тады слыннага на ўсю краіну завода. Яго залічылі падручным у кавальскі цэх. Вусаты вахцёр з ухмылкай паглядзеў на яго паперкупропуск і прыязна падміргнуў:
— Новенькі?!
Бацька, ніякавата пазіраючы на свае новыя шэрыя чосаякі ў чырвоных бахілах, нявесела кіўнуў галавою:
— Як бачыш...
«Новенькі» хутка ўцягнуўся ў новую работу, стараўся, як заўсёды і ўсюды на людзях, у гурце — выкладваў усяго сябе без астатку, асабліва не дбаючы пра тое, як яму заплацяць, не патрабуючы нічога для сябе ўзамен. 3 паўмесяца мы з ім жылі на новай кватэры, недалёчка ад той, дзе засталіся мае аднакашнікі Івап і Пятро. Мы з бацькам асталяваліся ў Шульманаў, у невялічкім пакойчыку, за дашчанай перагародкай; тут стаяў жалезны ложак на драцяпай сетцы са старым сеннікам, з якога бесперастанку сыпалася нейкая, напэўна, пазалеташняя пацяруха.
Гаспадары дазволілі бацьку спаць на чарэні вялізнай, на ўсю кухню, рускай печы, і мне аднаму на ложку была выгода. Сталаваліся мы дома. Я цяпер рэдка калі хадзіў у сталоўку, і на гэтым эканомілася сякая-такая капейчына. Ды такое наша агульнае і для мяне прывольнае жыццё цягнулася нядоўга: бацьку перавялі ў другую змену, і ён вымушаны быў перабрацца бліжэй да завода, балазе яму прапанавалі там месца на ціхім Сельмашаўскім завулку.
Яму стала лепеіі. А мне хоць зноў вяртайся да хлопцаў. Ды і там, калі падумаеш, цесна, адзін пакой, хоць і вялікі, як стадола, але займацца няма месца: нас трое ды свой вучань, а ён быў такі назола, што ад яго не знаходзіш ніякага ратунку, усюды лезе, пераверне ўсе твае сшыткі і канспекты. А тут ціха, ёсць у гаспадароў сын, мой равеснік, памяркоўны, харошы хлопец-дзевяцікласнік, і мы з ім хутка пасябравалі. I ўсё ж я сумаваў: папершае, так раптоўна, нечакана давялося разлучыцца з сябрукамі-аднакласнікамі; па-другое, сустрэча і расстанне з бацькам, якога я вельмі любіў і які вымушаны быў жыць асобна. Як толькі настане нядзеля, я праз увесь горад тарабаніў на Палескі праезд, дзе ў звычайнай сялянскай хаце застаўся на кватэру бацька. Выхадныя дні мы былі разам. I я заўважыў, што бацьку жылося не соладка. Ужо два месяцы, як ён шчыруе ў кавальскім цэху. Спяцоўкі добрай яму не далі, бо за гэты час, бачу, яго пінжак зашмальцаваўся, штаны і валёнкі пакрыліся нейкай рудою — іржой. Нічога сабе з адзення не прыдбаў, нават сарочка тая, у якой прыехаў,— картовая, з адной пагруднай кішэняй на левым баку. I харчуецца вельмі сціпла, нават цукру ашчаджае. «Ты сабе, сынок, кладзі ў кварту паболей, табе трэба больш цукру, бо ты яшчэ расцеш, а мне хопіць і аднаго кусочка». Перабіваецца на бульбе і камсе, хлеба ўволю не мае, кусанікі чэрствыя жуе. Хіба ж гэта жыццё?..
— Плата мне як вучаніку,— нібы між іншым, кажа бацька за сталом.— Яшчэ месяц. Тады буду рабіць на большае жалаванне. He бядуй, сыне...
Сам жа нешта невясёлы, зацята маўчыць, адно курыць, смаліць тытунь, карэнне нейкае смярдзючае, цыгарку за цыгаркай; у вачах — нейкі сум, жальба нейкая. Уздыхнуў, ціха прамовіў:
— Сны нейкія дурныя сняцца мне. Нешта такое сянні прыснілася, звярзлося штосьці, аж дасюль на сэрцы млосць...
— Ат, кінь, тата, пустое! Яшчэ ты ў сны нейкія верыш... Глупства ета ўсё!..
— He, не кажы. Нешта ў мяне, брат, па душы неспакойна, усё мне думаецца, каб чаго дома не случылася. Адпішы ты пісьмо матцы, Алёшка,— ажывіўся бацька, выціраючы заросшае сіваватым шчаціннем падбароддзе.— А то ў мяне няма такое завядзёнкі — пісьмы дамоў пісаць. Трэба было чырвонец які адлажыць, дак, бачыш, са-
мі мы з табой не дужа раскашуемся. Але, сынку, не бядуй — не адзін год Масква будавалася.
— Што мне бедаваць,— храбрыўся я.— Стыпендыя вунь скора. А ліст дамоў я адпісаў ужо.
— Ну, глядзі ж, на пустыя забавы часу не глумі,— на развітанпе наказвае бацька.— Вучыся, Навука, як казаў той пракуда Трахімка, ета шырокія вароты ў рай,— і засмяяўся, хітра прыжмурыўшы вока, Пасля ляпнуў мяне лёгенька па плечуку: — He злуй, ета я так, пажартаваў. Ты ў мяне хлопец кемны, разумееш мяне...
Праз колькі дзён я атрымаў з дому, ад маці, пісьмо, у ім быў наказ бацьку, каб не біў лынды, не тачыў лясы, яна так і пісала, у тым горадзе, вясна ўжо ў вокны грукае, корму скаціне нямаіпака, карова схуднелая, аж рэбры свецяцца, авечкам падкінуць пад ногі ні саломінкі, a ён там (пра бацьку) няхай гулі гуляе, прахалоджваецца, валацуга. Маці скардзілася, што яна адна з малымі адхлання не знае, а як пачнуцца работы, тады ёй хоць кідай усё ды ў паніўку галавою. Далей была прыпіска: «Алёшка, перадай бацьку — Іллюк, старшыня, гразіўся. што калі Іван, бацька твой, не сышчыцца скора. то розыск пашле».
Я адразу ж прынёс бацьку той ліст. Прачытаў усё як ёсць. Ён слухаў мяне моўчкі, і твар яго то хмурнеў. то наліваўся нейкай невядомай мне абыякавасцю — тады, як паслухаў пагрозлівае папярэджанне старшыні, як скалануўся, пэўна ж, узлаваўся, пачаў хадзіць па пакоі. можа, каб супакоіцца. Нарэшце сам сабе прамовіў, сумна ўсміхнуўшыся:
— Няхай шукае, дуралей насаты,— і ўжо больш спакойна, разважліва: — Ета можа зрабіць толькі дуралей, у якога ў галаве вецер, мазгоў зусім няма...
Я прамаўчаў. Мы развіталіся. Бацька не праводзіў мяне да пераезда, як звычайна, а даў мне пяцёрку і чамусьці пацалаваў на дарогу. Калі я ў наступную нядзелю завітаў у адведкі, то гаспадар сказаў, што бацька паехаў дадому. He дачакаўшыся канца вучнёўства, ён узяў разлік і ў самае разводдзе, перад вялікаднем, рушыў у дарогу.
Мне стала дужа сумна, што мы напаследак не нагаварыліся як мае быць, але і радасна за тое, што ён будзе дома з вясною.
13
Марыля захварэла, і яе спехам паклалі ў бальніцу. ІІра гэта першы даведаўся Слыш і раззваніў аднакласнікам. Каля дзяўчат, як і дагэтуль, ён увіваўся, насіўся певуном. Слыш падлабуньваецца то да Марылінай сяброўкі Ані, то на перапынках перашэптваецца з Верай, якая сярод аднакласніц была, бадай, самая дарослая і строіла хлопцам вочкі. Пад вялікім сакрэтам ён жа і сказаў ёй, што Марыля захварэла на сухоты. Яна не сказала, дзе яе паклалі, мабыць, не хоча, каб пра гэта ведалі ўсе. Я, канечне, гэтаму не паверыў — палічыў, што Слыш, абражаны, знарок пусціў такую плётку, мусіць, і яму, віляхвосту, дзяўчына дала ад варот паварот, і ён цяпер плявузгае, абы ёй як адпомсціць.
Пачалася педагагічная практыка. Усёй групай мы кіраваліся ў школу, і адзін з нас даваў урок. А мы, практыкапты, рассеўшыся па лаўках, слухалі і што-кольвечы занатоўвалі сабе ў спецыяльных для гэтага дзённіках-сшытках. Пасля ў сваёй аўдыторыі рабілі аналіз урока. Была мая чарга — я першы раз самастойна выступаў у ролі настаўніка. Вядома, калі я стаў перад класам, то дужа хваляваўся — не помніў амаль нічога з таго, што напісана ў маім канспекце, якія дагэтуль вывучыў амаль на памяць. Дзіўна, ад хвалявання ў мяне амаль што адняло мову. Здавалася, я так стаяў доўга і не мог ніяк супакоіцца. I практыканты, і вучні аціхлі. Чулася нават, як цікаў на стале гадзіннік настаўніка-метадыста Мікалая Данілавіча Дабрыяна. Відаць, і ён хваляваўся — перажываў за мяне. Сяк-так я авалодаў сабою, перасеўшым голасам выдыхнуў:
— Добры дзень, дзеці!..
Трэцякласнікі, якія мяне, як і ўсіх нашых навучэнцаў, крыху ведалі, бо мы з імі неяк хутка перазнаёміліся, аж уздыхнулі з палёгкай. Канечне ж, і яны шкадавалі небараку практыканта.
— Добры дзень! — звінела мне ў вушах.
Я нібы ачнуўся ад нейкага гіпнатычнага сну — да мяне вярнуліся спакой і яснасць. Я праверыў па класным журнале вучняў, выклікаў тых, каго намеціў сабе па канспекце, дапаўняў іх адказы і, нарэшце, перайшоў да тлумачэння новай тэмы. Урок у мяне прайшоў, можа, не горш, як і ў іншых, калі не лічыць, што я крыху заспяшаўся і закончыў яго хвіліны на дзве раней, як празвінеў
званок. Я быў зноў разгубіўся, але хутка знайшоўся — падняў аднаго вучня і прапанаваў яму паўтарыць за.дадзенае на дом. Мікалай Данілавіч, які не спускаў з мяне вачэй, незаўважна, кіўком галавы ўхваліў мой крок.
Абмеркаванне, ці, дакладней, разбор урока, пачаўся яшчэ па дарозе. Гэты разбор, канечне, адрозніваўся ад таго, што будзе потым у аўдыторыі. Мікалай Данілавіч, па звычцы, пакладзе перад сабою тоненькі школьны сшытак, перагнуты ў дзве столкі, і весела, прыжмурыўшы шэрыя ўсмешыстыя вочы, скажа: «Ну, што ж, пачнёмг блаславіўшыся...» Кожны чакае, каб выклікалі не яго першым, бо Дабрыян абавязкова запатрабуе не простай пахвалы ці агульнага водгуку, а канкрэтнага абгрунтаванага аналізу ўрока, выяўлення яго недахопаў ці ўдач.
А тут не трэба думаць, каб усё тое, што скажаш, былода месца. Хлопцы табе сцебануць у вочы ўсё, што губа прынясе; скажуць усе твае заганы і, канечне, стараюцца пасмяяцца, пацвеліцца з цябе, небаракі практыканта.
Уяда Апанасік ужо зморшчыў свой нос-бульбачку,. з’едліва хіхікнуў у кулак:
— Ніколі не падумаў бы, што ты, Алёшка, так здрэйфіш, разгубішся. Аж я перапужаўся за цябе, думаў: канцы табе! Давядзецца, думаў, выносіць з класа на насілках...
— Гэта ён смелы такі ў нас са сваімі,— падхапіў і насмешліва паглядзеў у мой бок Кісель-стараста. У яго, мабыць, не ўляглася крыўда за крытыку ў насценгазеце, і ён, пасміхаючыся, з украінскім выгаварам прастарэкваў: — Во, хлопцы, які харобры наш крытыкан. Цэ тобі, братко, не заметачкі та віршыкі вудумляты на сябріў. Боюся, Олісь, шчэ тобі пельга довераты вучніў. Ты шчэ зэлені дзіцятко!..
Унурыўшыся, я не спяшаўся што-небудзь сказаць, бо ведаў — пачнеш спрачацца з хлопцамі, толькі больш распаліш іх. Ды і мае сябрукі, надзейная абарона, наструненыя. Чамусьці маўчыць Касцючык, ціха шкрэбае сабе расклычанымі чаравікамі па тратуары і толькі сапе. Цімашонак, выпрасіўшы шчэпцік махоркі ў Слыша, старанна слініць цыгарку. Нейк таемна, мабыць, каб згаварыцца, шушукаюцца дзяўчаты. Пабраўшыся пад рукі, яны дыбаюць сабе наперадзе, час ад часу азіраючыся назад, мабыць, каб хлопцы надта не адставалі — у аўдыторыю трэба паспець да званка на наступны ўрок.