Бацькавічы
Сцяпан Кухараў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1991
I, вядома, ніхто яму не пярэчыў, бо якраз кожны з нас і думаў гэтак — і ў сценах тэхнікума, на ўроках і лекцыях, на камсамольскіх сходах, у газетах і па радыё вельмі многа і сур’ёзпа гаварылася аб пільнасці. Нават ва ўстано-
вах, ля службовага тэлефопа, віселі шыльдачкі з папярэджаннем: «Цішэй размаўляй — вораг пачуе...»
Кватаравалі мы ў цырульніка Янкеля Кадзіпа. Нашы вузкія жалезныя ложкі стаялі ў агульным, без перагародак, акурат сяляпская хата, пакоі, дзе памяшчаліся і дзеці гаспадароў — Ёхім, школьнік, і рыжавалосая, як і яе маці — цётка Цыля, пяцігадовая гарэза Любка. Ложак гаспадароў зпаходзіўся за перагародкай, па кухні.
Жылі Кадзіны бедпа, але згода і памяркоўнасць памагалі ім адолець усе нягоды і нястачы. Нас дзівіў той аптымізм, якім валодалі гэтыя вясёлыя, жыццярадасныя людзі.
Аднойчы, калі мы прыйшлі з запяткаў, то засталі нашу добрую, заўсёды вясёлую цётку Цылю ў слязах. Буйныя, як не па гарошыпе, слёзы цяклі па шчоках, і япа нават не выцірала іх.
— Што з вамі? — даволі громка, бо цётка Цыля нсдачувала, спытаў Пятро, калі мы, разгарачапыя, уляцелі ў пакой.— Чаго вы такая разперваваная?
— Ой, ой! — наўзрыд залямантавала гаспадыпя, прыкладаючы да зарумзанага твару ражок фартуха, з якім піколі не расставалася.— Оё-ёй, хлопчыкі, няма пашага гаспадара... Ой, мой Янкель, як жа мы будзем жыць без цябе?..
— Ды раскажыце вы толкам, цётка, што здарылася? — дапытваліся ўсе мы, пе ведаючы, як супакоіць пашу добрую гаспадыню.
Разгублепая і перапалоханая, яна адно безупынку войкала і божкала, не зважаючы, што ўжо пе на жарт расплакаліся Ёхім і Любка.
Нічога толкам пе дазпаўшыся, мы заііяліся сваімі клопатамі. Іван пачаў паліць у грубцы, а мы з Пятром узяліся абіраць бульбу. Звычайна гаспадыпя ставіла на пліту і свой, крыху болыпы, чыгуіюк бульбы для сваёй сям’і. Цяпер жа яна сядзела як скамянелая, рассыпаўшы па плячах доўгія вогненна-рыжыя кучары. Каля яе, бы кацяпяты, шморгалі насамі Ёхім і Любка.
Ужо ўвечары, калі ў хату завітала суседка Шульмапіха, цётка Цыля неяк трохі супакоілася і расказала, што Япкеля арыштавалі. Мабыць, нехта ўдаў, наплявузгаў, што нібыта Япкеляў бацька быў фабрыкант, меў сваю гарбарню.
— Ай, бедны Янкель! Што там з табою будзе,— паўзрыд плакала цётка Цыля.
— Што паробіш, што паробіш,— спачувала ёй Шуль-
маніха і супакойвала яе: — Як-пебудзь абыдзецца. He пакіпем, як жа можна?..
Усё гэта нейкім чынам закранала і нас, юпакоў; чужое гора, але і яно пе праходзіла міма бясследна, нейк западала і ў пашы душы, змушаючы перажываць і хвалявацца.
Мы так былі ўражапы печаканасцю нахлынуўшай на пашых гаспадароў бяды, што нават перасталі спрачацца. Увесь вечар праседзелі сцішапа, урокі нікому пе лезлі ў галаву. А жыццё ішло сваім парадкам.
У пас замест Алены Нятроўпы рускую мову і літаратуру пачаў выкладаць Павел Сідаравіч Крыніцкі, ужо немалады, з лысінай ледзь не да патыліцы, круглатвары, з мяккімі, як спалохапымі, вачамі. На ўроках часта бяптэжыўся, аж па лбе выступала раса, тады выціраўся хусціпкай, яму, відаць, каўнер белай рубашкі муляў шыю, і здавалася, што настаўнік губляецца, пе ведае, што сказаць, адпо плюскае вачамі, калі ў яго пехта спытае пра тое, што не тычыцца r.m.
«Гэтае пытапне,— скажа, уздыхнуўшы ён,— пе ў маёй кампетэнцыі. Давайце гаварыць па тэме».
Сёнпя, можна сказаць, знячэўку, ёп выклікаў Пятра:
— Скажыце, студэпт Цімашонак, як вы разумееце галоўную ідэю паэмы Уладзіміра Маякоўскага «Ленін»?
Пятро, як заўсёды, падпяўся жвава, звыкла паправіў акуляры, адкашляўся і пачаў фаптазіраваць, даючы зразумець выкладчыку, што для яго гэтае пытанне — дробязь і ёп мае веды куды большыя, чым патрабуецца ад студэпта, будучага настаўніка пачатковых класаў.
— Яшчэ вялікі французскі пісьменнік-раманіст Анарэ дэ Бальзак гаварыў,— бадзёра сыпаў Пятро і важпа папраўляў з’ехаўшыя на нос акуляры,— вялікі геній другой паловы дзевятпаццатага стагоддзя выказваўся, як і належыць генію, геніялыіа і напісаў сваю бессмяротную шматтомную эпапею «Чалавечая камедыя». Разам з тым, ён аддаваў выключную ўвагу ідэі як пайвышэйшай форме мыслення, як праяўлеппю сваіх філасофска-эстэтычных і маралыіых ідэалаў...
I нечакана змоўк, як зпіякавеў. Відавочна, раптоўпа згубіў ніць думкі і разгублена пазіраў па выкладчыка. А выкладчык маўчаў, адно неяк вельмі ўважліва і засяроджана разглядаў пазпогці на сваіх белых, заўсёды чыстых і, як пам здавалася, выпешчаных руках, яго блішчастая лысіпа ўвачавідкі густа пакрывалася потам.
— Цімашонак, прашу бліжэй да тэмы,— падта ж ціха, як спачувальна, заўважыў ён, сцепануўшыся.
— Я яшчэ скажу,— паныла вымавіў Пятро. I яшчэ больш разгубіўся. Адно прывёў па памяці цытату з паэмы і закончыў свой адказ вядомым выслоўем аб тым, што Маякоўскі быў і застаецца лепшым паэтам савецкай эпохі.
Павел Сідаравіч ледзь прыкметна ўсміхнуўся, ціха вымавіў сваё любімае: «Честолюбііе іізяіцное», а тады выразна, чуваць было ўсім, сказаў:
— Сядайце. Пасрэдна... За храбрасць!..
Узвіхрыўся і сціх шумок. У гэты момант Касцючык, які сядзеў побач на парце, шапнуў: «Гэты паш новы русавед, папэўна, строгі ды яшчэ з гумарам...»
— Так, мабыць, строгі, прыцісне нас, бы тых жэўжыкаў,— адказаў я, затуліўшыся, каб застацца незаўважаным. Але мпе гэта не ўдалося — Павел Сідаравіч узняў вялікую лысую галаву, усміхнуўся дакорліва:
— А вы, там, па трэцяй парце, малады чалавек, што цікавао расказваеце? — і ён паказаў рукою па нас з Касцючыкам, а той, стрымліваючыся ад недарэчпа нахлынуўшага смеху, урупіўся ў капспект.
— Хто? Я? — тыцнуў сябе ў грудзі і вяртлява захітаў круглай, чыста рэпа, галавою Вася Слыш, які сядзеў перада мпою, і з-за яго плячэй, абцягпутых шэрым картовым пінжачком, мпе відаць была толькі бялявая, як адпаліравапая, лысіпа настаўніка.— Я — нічога... Я слухаю...
— I вы, малады чалавек,— Павел Сідаравіч пе прыняў угодлівасці Слыша, яго пепрыкрытага выслужвання і падхалімства.— Як вас велічатоць?..
— Я...— аж разгубіўся Вася-падліза перад пасмешліва-калючым позіркам пастаўніка.— Слыш — маё прозвішча...
— Дык вось, малады чалавек, даю і вам заўвагу! — Павел Сідаравіч пабарабаніў пальцамі па класпым журпале, які пагрозліва разлёгся на стале.— А вам,— пастаўпік паглядзеў журнал, прабег вачамі па слупку прозвішчаў,— таварьпп Баяпок, таксама заўвага!..
— За што? — безразважна вымавіў я і адчуў, як апякло ўвесь, аж да вушэй, твар раптоўпай гарачынёю, стала пеяк сорамна.
— А вы і пе ведаеце? — Павел Сідаравіч хітра ўсміхнуўся, асабліва з’едліва блішчалі яго карыя вочкі,— Маладыя людзі, вы ўжо дарослыя. Добра і смела крытыкуеце на сходах сваіх пастаўнікаў, то будзьце ласкавы і самі
трымайце сябе, як належыць людзям дарослым. Вы ведаеце, я кажу пра ўрокі. На маіх уроках я не дапушчу, каб вы займаліся хто чым уздумае. Я прывык працаваць, давайце ўмовімся, пры поўнай цішыні...
— Каб чутыо было, як муха праляціць,— кінуў пехта з «камчаткі»,— так мы, трэцякурснікі, ахрысцілі апошнія парты.
— Хто гэта там такі смелы? — строга, але, па вачах бачяа, не злосна запытаўся настаўнік. Вядома, ніхто не азваўся, і настаўнік працягваў, трымаючы ў руках тоўсты сшытак у зеляпковых цвёрдых лубках: — Што ж?.. Пагаварылі і пойдзем далей. He забывайцеся, сябры, пра адно — хутка, вельмі хутка пройдзе гэты ваш апошні год вучобы, і вы самі стаяеце гэтак, як і я цяпер перад вамі, ла гэтае лобнае месца. I тады, можа, сёе-тое ўспомніце, прыгадаеце з таго, што мы вам, як настаўнікі, аддавалі і аддаём усё, піто мелі самі, усё, без астатку...
Павел Сідаравіч памаўчаў, пахмурыўшыся, і, падалося, вочы яго, глыбокія, строгія, пад калматымі кусцістымі брывамі як пацямнелі ці павільгатпелі; з шырокага вулічнага акна па шкле слізгануў цёплы праменьчык і ўмомант як памаладзіў адухоўлена-задумеппы твар пастаўніка, лагодпым зайчыкам заскакаў па тварах. Усе раптоўна прыціхлі, як усё адно адчулі нейкую сваю віну і перад ім, новым настаўнікам, які, напэўна, не менш за ўсіх нас перажываў ад таго, што мы страцілі сваю любімую пастаўніцу, і перад ёю, якая для нас усіх не шкадавала сябе. Відаць, разумеючы ўсё гэта, Павел Сідаравіч стараўся супакоіць яас і змепшыць наш боль.
— Запішыце, сябры, новую тэму,— і Павел Сідаравіч, супакоіўшыся, разгарпуў тоўсты сшытак-канспект.
Расказваючы, ёп непрыкметна назіраў, каб усе паспявалі запісаць за ім — мы тады капспектавалі ўсё і па літаратуры, і па мове, бо падручнікаў не хапала, а па тэорыі літаратуры зусім пе было ніякага.
Пятро сядзеў на трэцяй парце у сярэднім радзе — і мне добра відно, як ён, схіліўшыся, пісаў, стараўся паспець за настаўнікам; канечне ж, і да яго дайшло, што яму пе будзе такой палёгкі, якую меў ад Алепы Пятроўны,— яна хваліла яго заўсёды і ягоную эрудыцыю ставіла ў прыклад усім. Пятро сапраўды часта здзіўляў усіх самастойпымі, аргумептавапымі адказамі.
Да капца ўрока, мабыць, заставалася хвілін дзесяць,
і ўсе рупна шчыравалі, схіліўшыся над сшыткамі і блакпотамі, як раптоўпа з «камчаткі» пачулася:
— Павел Сідаравіч, дазвольце выйсці!..
Настаўнік адарваўся ад канспекта, няўцямна паглядзеў у той бок і строга насупіўся: светлавалосы шчуплы хлапчук у велікаватым, як павыраст, картовым пінжачку высока выцягнуў руку, аж прыўзяяўся з-за парты — усе наструніліся, здзіўлена паднялі галовы.
— Ну, што там у вас, Апанасік? — Павел Сідаравіч ужо ведаў прозвішчы многіх — ёп хутка запаміпаў навучэнцаў у твар.
— Дазвольце выйсці,— скрывіўшыся, паўтарыў Апанасік, страшэнны жартаўнік і шалапутнік.
— Пачакай. Скора ўжо званок,— як здагадаўшыся, што ў хлопца няма нічога сур’ёзнага, сказаў настаўнік і працягваў дыктаваць.
Апанасік балюча зморшчыўся і сядзеў надзьмуты, як верабей, адсунуўшы сшытак-канспект на самы край парты. Пацепваючыся і круцячыся, ён налучыў момант, калі настаўнік зрабіў паўзу, зноў узняў руку, але ўжо не гэтак, як у першы раз, а з нейкай неглыбока прыхавапай іроніяй:
— Сідар Паўлавіч, дазвольце ж!..
Усіх як бы ўзбурыла віхрам. Хлопцы і нават старанніцы дзяўчаты зарагаталі. Выбух смеху быў такі нечаканы і моцны, што, мабыць, быў чуцён і на калідоры, бо інакш чаго ў дзвярах з’явіўся сам дырэктар Міхаіл Максімавіч і, трымаючыся за шчаку, яму, можа, балелі зубы, спалохана адчыніў дзверы: