• Часопісы
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    і нягод. Я не буду ўдавацца ў біяграфію Барыса Уладзіміравіча, ды і акрамя
    таго, усяго не раскажаш, але я павінен сказаць, што за гэтыя некалькі гадзш я зразумеў, чаму Барыса Уладзіміравіча называюць «Грамадзянінам Свету», адчуў, як ён патрэбен Свету, і нарэшце, я ўбачыў, як ён любіць сваю радзіму — Беларусь.
    Цяпер я ведаю Барыса Уладзіміравіча ўжо два гады і магу сказаць, што ён не толькі бадзёры, энергічны, добры чалавек з дапытлівымі, разумнымі вачыма, сапраўдны жыццялюб і выдатны расказчык, але і самы вядомы ў свеце беларус, чалавек, дзякуючы якому шмат людзей у свеце пачулі пра краіну Беларусь. Я рады, што ў маім маладым жыцці мне пашанцавала паціснуць руку такому чалавеку, як Барыс Уладзіміравіч Кіт.
    Людміла Пятрова
    дырэктар выдавецтва «Беларуская навука», заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь
    Славуты беларусз Франкфурта-на~Майне
    8-12 кастрычніка 2003 года праходзіў 55-ты Франкфурцкі кніжны кірмаш. У атмасферы дзелавых сустрэч, абмеркаванняў, перамоў аб магчымых тэматычных сумесных выданнях, рэалізацыі кніг, абмене вопытам па выпуску друкаванай прадукцыі незаўважна праляцелі пяць дзён.
    У складзе беларускай дэлегацыі мне не ўпершыню давялося пабываць у гэтым буйнейшым фінансавым, прамысловым і культурным цэнтры Германіі, у якім штогод з усяго свету збіраюцца выдаўцы, паліграфісты, кнігагандляры, вучоныя, пісьменнікі, журналісты, проста аматары друкавана-
    га слова.
    Франкфурт-на-Майне — родны горад выдатнага нямецкага паэта Іагана Вольфганга Гётэ. Дом Гётэ беражліва ахоўваецца ўдзячнымі нашчадкамі паэта. Па вуліцах Франкфурта-на-Майне некалі хадзіў геній рускай літаратуры Іван Сяргеевіч Тургенеў. Менавіта тут, у кандытарскай, куды пісьменнік выпадкова зайшоў выпіць шклянку ліманаду, ён убачыў дачку
    Людміла Пятрова
    гаспадыні, дзяучыну незвычаннан прыгажосці. Яна была вельмі ўсхваляваная і прасіла наведвальніка дапамагчы яе брату, які ляжаў у глыбокай непрытомнасці. Сустрэча з гэтай дзяўчынай выклікала ў I. С. Тургенева нечаканае пяшчотнае пачуццё закаханасці. Гэты эпізод лёг у аснову аповесці пісьменніка «Вешнне воды», а вобраз Джэмы стаў адным з прывабнейшых тургенеўскіх літаратурных гераінь.
    Вернемся да кірмашу. Удзел у такой кніжна-гандлёвай імпрэзе дужа адказны. Мяне хвалявала, як паставяцца да акадэмічнай навуковай кнігі наведвальнікі нашага стэнда, на якім была прадстаўлена навуковая літаратура, як
    кажуць, для фізікаў і лірыкаў, гэта значыць па многіх напрамках дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якую я ў дадзеным выпадку прадстаўляла. Дык вось самае галоўнае — гэта, як і раней, асаблівая ўвага наведвальнікаў да кніг УП «Беларуская навука».
    Між іншым мне прыгадаўся кніжны форум шасцігадовай даўнасці. Бадай, ці не ў першы дзень пасля адкрыцця кірмашу ў секцыі беларускай кнігі з’явіўся чалавек, які падоўгу спыняўся каля экспанатаў, няспешна выбіраў тую ці іншую кнігу, разгортваў яе і ўважліва ўчытваўся ў тэкст. Упэўнена, што прачытанае было для яго блізкім, родным. Я падышла да наведвальніка і задала традыцыйнае пытанне:
    — Што Вас цікавіць?
    Адарваўшыся ад кнігі, ён надзвычай цёпла, па-бацькоўску паглядзеў на мяне, усміхнуўся і на чыстай беларускай мове адказаў:
    — А мяне ўсё цікавіць пра Беларусь.
    — Прабачце, як Вас завуць?
    — Барыс Кіт.
    Дык вось ён які — Барыс Уладзіміравіч Кіт! Я пра яго чытала ў нашым перыядычным друку. Перада мной стаяла жывая легенда Беларусі: доктар філасофіі ў галіне матэматыкі нямецкага універсітэта ў Рэгенсбургу; ганаровы доктар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы; заслужаны і ганаровы прафесар амерыканскага універсітэта штата Мэрыленд (ЗША); акадэмік Сусветнай акадэміі астранаўтыкі (Парыж, Францыя); віцэ-прэзідэнт міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (Масква, Расія); член галоўных астранаўтычных таварыстваў ЗША, Англіі, Германіі. Менавіта ён, Барыс Уладзіміравіч Кіт, унёс важкі ўклад у развіццё сусветнай астранаўтыкі. Вучоны быў адным з першапраходцаў у пачатковых касмічных даследаваннях. Ён браў актыўны ўдзел у пабудове першых інтэркантынентальных стратэгічных ракетных сістэм, а таксама асабіста даследаваў плыўкі вадарод як ракетнае паліва, якое зараз шырока ўжываецца ў свеце. Барыс Уладзіміравіч Кіт — аўтар фундаментальных выданняў пра гісторыю і сучаснае становішча касманаўтыкі.
    Але адна справа чытаць пра каго-небудзь, а зусім іншая — бачыць гэтую асобу, слухаць шчырую споведзь набалелай душы, уяве адчуць веліч хараства і прыгажосці Чалавека. Доўга мы гутарылі з Барысам Уладзіміравічам. Ён расказаў пра гады навучання і сваю педагагічную працу ў Заходняй Беларусі, калі польскія ўлады стараліся вынішчыць дашчэнту ўсё беларускае, а яе шчырых прыхільнікаў саджалі ў турмы. «Я быў рэпрэсіраваны польскімі ўладамі, сядзеў у розных турмах — за Грамаду
    ў Наваградку, на Лукішках за справу Таварыства беларускай школы. Разам з Шырмам сядзеў на Лукішках», — успамінаў Б. У. Кіт.
    Многае прыйшлося перажыць у часы нямецка-фашысцкай акупацыі. Барыс Уладзіміравіч распавядаў: «Аднойчы, як я ехаў да сваёй хаты ў Лебедзеве, мяне арыштавалі і пасадзілі ў турму. 30 дзён я сядзеў у Глыбокім. Мяне абвінавачвалі ў тым, што я нібыта маю сувязь з партызанамі, што я англа-амерыканскі шпіён і г. д. Умовы ў турме былі страшэнныя — у склепе холад, стаяла адна печка, якая заўсёды капціла... Кожную ноч чакаў смерці. Нас было там чалавек трыццаць, дык кожную ноч расстрэльвалі чалавек дваццаць пяць, на наступны дзень зноў нагоняць і зноў большасць расстраляюць уначы. I так кожны дзень. Мне пашчасціла застацца ў ліку тых пяці». Сябры выратавалі Б. У. Кіта ад смерці.
    Апынуўшыся пасля Другой сусветнай вайны ў Германіі, а потым у Злучаных Штатах Амерыкі, Барыс Уладзіміравіч, перш чым дасягнуць агульнапрызнаных вышынь у астранаўтыцы і педагогіцы, навуковых і ганаровых званняў, прайшоў нялёгкі жыццёвы шлях. На чужыне, здаралася, не было дзе пераначаваць ды і працу прыходзілася шукаць. Давялося падоўгу марна хадзіць па розных канторах, каб зарабіць на кавалак хлеба. Барыс Уладзіміравіч нават уладкаваўся чорнарабочым на фабрыку па выпуску тэлевізараў. Спачатку ён трапіў у аддзел, дзе прыйшлося фарбаваць тэлевізійныя скрынкі ядавітай фарбай. У шліфавальным аддзеле, куды яго перавялі, было не лепш, паколькі даводзілася дыхаць сталёвым пылам. Аб усім гэтым Б. У. Кіт расказвае ў кнізе «Цярновы шлях. Успаміны, запісаныя Васілём Быкавым».
    Калі Беларусь атрымала незалежнасць, Барыс Уладзіміравіч пасля доўгай разлукі некалькі разоў пабываў на Радзіме. Грамадскасць Рэспублікі Беларусь шчыра і горача вітала свайго сына на роднай зямлі.
    Мне пашчасціла некалькі разоў сустракацца і гутарыць з Барысам Уладзіміравічам. На Франкфурцкім кніжным кірмашы 2003 года я зноў убачыла гэтага славутага беларуса, які сваімі думкамі і сэрцам звязаны з Радзімай, радуецца яе поспехам і перажывае яе няўдачы. Пасяліўшыся ў адзіночным нумары аднаго з франкфурцкіх гатэляў, Барыс Уладзіміравіч Кіт жыве тут больш за 30 гадоў. У пакоі толькі самая неабходная літаратура, у тым ліку беларускія кнігі, часопісы, газеты. Найвялікшай узнагародай для сябе ён лічыць атрыманне звання Ганаровага грамадзяніна Наваградка — горада свайго юнацтва, вучобы, педагагічнай і грамадскай дзейнасці.
    Джон Сасэр, доктар філасофііу галіне матэматыкі, прафесар матэматыкі універсітэта Цынцынсіці (штсіт Агаё, 3LUA), член Міжнароднсій федэрацыі матэматыкаў (Вашынгтон), акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (Масква, Расія)
    Настаўнік, прыклад для жыцця, сябра
    Першы раз я сустрэў доктара Барыса Кіта падчас 1977-78 акадэмічнага году. Я тады вучыўся ў Вашынгтонскім Мэрылендскім універсітэце, а прафесар Кіт выкладаў у нас матэматыку. Я вывучаў замежныя мовы і заўважыў, што прафесар Кіт свабодна валодае нямецкай, англійскай, польскай, рускай, беларускай мовамі.
    3 першых лекцыяў матэматыкі я пераканаўся, які гэта таленавіты выкладчык. Сваёй энергіяй, маладым энтузіязмам, нягледзячы на свой узрост, выдатным, глыбокім веданнем матэматыкі ён захапляў і нас, прывіваў любоў да гэтай навукі. I студэнты былі ўдзячны прафесару, не прапускалі ягоныя заняткі, высока цанілі і паважалі Барыса Кіта за разуменне, добрыя, чулыя адносіны, за падтрымку, заўсёднае імкненне дапамагчы, па-
    Барыс Кіт іДжон Сасэр
    займацца, не лічачыся з часам.
    Пасля першых прадметаў з матэматыкі, якія я браў у прафесара Кіта, яшчэ два гады я студыяваў у яго вышэйшыя курсы: Матэматычны аналіз, лінейную алгебру і дыферэнцыяльныя раўнанні.
    Часта я дыскутаваў з прафесарам аб значэнні матэматыкі ў свеце і ён мяне так пераканаў і захапіў, што я вырашыў стаць матэматыкам; вывучаў гэтую магутную навуку, атрымліваючы ступені бакалаўра, магістра, доктара — і ўсё дзякуючы Барысу Кіту, выдатнаму педагогу, ма-
    тэматыку з ласкі Божае.
    Калі доктар Кіт выкладаў матэматычны аналіз і дыферэнцыяльныя раўнанні, то часта карыстаўся прыкладамі з галіны ракетнай тэхнікі і астранаўтыкі. Пазней, калі я ўжо быў прафесарам матэматыкі універсітэта Цынцынаці, штат Агаё, то знайшоў у бібліятэцы універсітэта і з цікавасцю прачытаў 350-старонкавую кнігу прафесара Кіта «Rocket Propellant Handbook» — падручнік па ракетных палівах. Гэта кніга была выдадзена ў 1960 годзе, калі NASA (НАСА) ўсё яшчэ праводзіла вопыты па выбару найлепшага паліва для сваіх касмічных праграмаў. Кніга была адобрана сусветнавядомымі вучонымі Вернерам фон Браўнам і Тэадорам фон Карманам, якіх Барыс Кіт добра ведаў асабіста, часта з імі сустракаўся. Падчас ажыццяўлення амерыканскімі вучонымі астранаўтычнага праекта «Падарожжа на Месяц», пры непасрэднай падтрымцы прэзідэнта ЗША Джона Кенедзі, доктар Кіт браў актыўны ўдзел у гэтай працы як даследчык у славутай амерыканскай ракетнай фірме «North American Aviation» (цяпер «Rockwell International»). Ён праводзіў першыя даследаванні плыўкага вадароду, які стаў сёння найбольш прыдатным для ўсіх вялікіх ракет, і пасля гэтага выдаў свой падручнік па ракетных палівах, які ператварыўся ў настольную кнігу амаль ва ўсіх ракетных цэнтрах Амерыкі і свету.
    Прафесар Кіт публікаваў наступныя кнігі, артыкулы, чытаў рэфераты на Міжнародных касмічных сімпозіумах, усё ў галіне астранаўтыкі, а пасля выхаду на пенсію з амерыканскай дзяржаўнай працы пераехаў у Еўропу, у Германію, дзе яшчэ доўга працаваў прафесарам матэматыкі ў філіялах амерыканскага універсітэта Мэрыленд.