• Часопісы
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    Дарэчы, Барыс Кіт — не толькі матэматык, фізік, хімік, але і доктар філасофскіх навук. А матэматыку ён выкладаў не толькі ў амерыканскіх і еўрапейскіх, але і ў японскіх, індыйскіх універсітэтах. У НАСА ён папаў, калі агенцтва толькі стваралася, і больш як 25 гадоў займаўся касмічнымі даследаваннямі. Думаю, што яго ўклад у развіццё касманаўтыкі ЗША больш сур’ёзны, чым вядома грамадскасці, бо тэма гэтая даволі сакрэтная. 3 днём нараджэння Кіта віншуе прэзідэнт ЗША і жонка прэзідэнта, я сам бачыў віншаванні. А разам з ім у гэтай галіне працавалі вучоныя розных краін, у прыватнасці, знакаміты Вернер фон Браўн.
    — Як ён ставіцца да фон Браўна, які у час Другой сусветнай вайны працаваў на Гітлера і з ’яўляецца аўтарам ракет ФАУ-2? I другое: касмічныя даследаванні — гэта і работа на ваенна-прамысловы комплекс, а ЗША і СССР доўга знаходзіліся на розных «палюсах». Ці няма, на Ваш погляд, у Кіта адчування, што ён працаваў супраць сваёй Радзімы?
    — У Барыса Уладзіміравіча свой пункт гледжання на многія рэчы. Да фон Браўна, як я зразумеў, ён ставіцца з павагай, нават кнігу разам з ім напісаў. Кіт не змешвае такія паняцці, як краіна і рэжым, нацыя і дыктатар... Адзін вучоны ў сілу акалічнасцяў працаваў на Гітлера, другі — на Сталіна, трэці — яшчэ на кагосьці... Фон Браўна не асудзілі як ваеннага злачынцу, напэўна, у Кіта ёсць падставы ставіцца да яго з павагай.
    Што ж датычыцца яго работы на ЗША, якая магла у нейкі момант абярнуцца супраць СССР, то гэта пытанне філасофскае. Барыс Кіт, як вучоны,
    як матэматык, хутка зразумеў, што камуністычны рэжым нежыццяздольны і пераўтварыў краіну ў сапраўдную «імперыю зла», і, думаю, свядома змагаўся супраць яго, а не супраць сваёй Радзімы.
    Дарэчы, у гады халоднай вайны ён быў адказным за прыём усіх савецкіх дэлегацый, якія прыязджалі ў ЗША па пытаннях кантактаў у касмічнай галіне. У 60-м годзе, па яго словах, адбыўся першы сход амерыканскіх і савецкіх касмічных супрацоўнікаў, у далейшым ён з задавальненнем працягваў працаваць у гэтай сферы. Барыс Уладзіміравіч вельмі добра ставіўся да савецкіх вучоных, але ўспамінаў, што ў адрозненне ад іншых, яны заўсёды былі вельмі стрыманымі, «закаванымі»...
    — Ці давялося яму на Захадзе прабівацца ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, альбо, дзякуючы таленту, ён цяжкасцяў пазбегнуў?
    — Мы гэтую тэму не закраналі, але з таго, што Барыс Кіт расказаў пра сябе, я зразумеў: заваяваць сваё месца пад сонцам было надзвычай цяжка. Але ён быў фанатам сваёй справы: вызначаў пэўны аб’ём работ, выконваў іх, як належыць, і рухаўся далей.
    Еўропа больш утульная...
    — Чаму Барыс Кіт у рэшце рэшт перабраўся са Злучаных Штатаў у Германію?
    — ЗША, на мой погляд, краіна крыху «фанерная»: у ёй зручна займацца бізнесам, але такой багацейшай культурнай, інтэлектуальнай праслойкі, як у Еўропе, там няма. Так што для такіх людзей, як Барыс Кіт, Еўропа — больш утульная. Барыс Уладзіміравіч лічыць сябе грамадзянінам свету, але тым не менш ганарыцца сваім амерыканскім грамадзянствам і вельмі трапятліва ставіцца да Злучаных Штатаў. I ўсё ж такі ён гаворыць: «Мне ў Франкфурце, у Германіі вельмі камфортна!» Ён лічыць Амерыку краінай-вызваліцельніцай, і мы з ім крыху паспрачаліся. Я сказаў, што ЗША — краіна не такая ўжо ідэальная, бо не без яе ўдзелу трэці рэйх быў так моцна ўзброены, і не без яе ўдзелу з’явіўся ў свой час Адольф Гітлер. I толькі калі ён пераўтварыўся ў монстра і стаў пагрозай для сваіх былых патронаў, тыя схамянуліся. Барыс Уладзіміравіч са мной не згадзіўся, але, я думаю, што калі-небудзь мы да гэтай тэмы вернемся.
    — Якое наогулуражанне выклікаўу Вас Барыс Кіт?
    — Як сказаў мой малады калега, уражанне такое, быццам ён увесь час на старце! Гэта энергічны, бадзёры, рухавы чалавек, добразычлівы, просты ў зносінах, які мае светлую галаву і жывы розум. Ён валодае некалькімі мовамі і цудоўна размаўляе па-беларуску. Ён з задавальненнем еў, запіваў усё нямецкім півам і адчувалася, што гэта сапраўдны жыццялюб, нягледзячы
    на ўсе выпрабаванні, якія выпалі на яго долю. Я ўяўляю, якая моцная энергетыка была ў яго ў 40, 50 і нават 60 гадоў! Безумоўна, ён быў сапраўдным генератарам ідэй і магутнай энергіі, таму нядзіўна, што дабіўся такога поспеху!
    — А, скажам, чарку гарэлкі ён можа выпіць?
    — Думаю, можа, хаця мы гарэлку не пілі, абмежаваліся півам. За здароўем Барыса Уладзіміравіча пільна сочыць Тамара, яго другая жонка. Гэта прыгожая, высокаадукаваная, абаяльная жанчына, маладзейшая за Кіта, але ўзрост яе вызначыць не бяруся, ды, напэўна, гэта і не патрэбна. Адчуваецца, што паміж імі вельмі добрыя, цёплыя адносіны. Барыс Уладзіміравіч сказаў: «Я ўдзячны сваёй Тамары за тое, што яна так клапоціцца аб маім здароўі. Самае галоўнае — яна сочыць, каб я шмат рухаўся і меў фізічныя нагрузкі, якія стымулявалі б і падтрымлівалі арганізм, бо 93 гады — узрост усё ж такі немалы!»
    Двое яго сыноў ад першага шлюбу жывуць са сваімі сем’ямі ў ЗША. Старэйшы, Уладзімір. Нарадзіўся ў 1940 годзе і ўжо мае дваіх унукаў. Ён закончыў факультэт палітычных навук і замежнай дыпламатыі, сярод выкладчыкаў якога былі Кісінджэр і Бжэзінскі, факультэт фізікі і факультэт інжынерыі і з’яўляўся, дарэчы, чэмпіёпам ЗША па тэнісе. Зараз ён — кіраўнік аднаго з аддзелаў Міністэрства астранаўтыкі ў Вашынгтоне. Барыс Уладзіміравіч вельмі ганарыцца, што Уладзімір добра валодае беларускай мовай.
    Малодшы, Віктар, нарадзіўся ў 51-м годзе, закончыў Мэрылендскі універсітэт, займаўся мікрабіялогіяй, потым закончыў яшчэ і медыцынскі факультэт і стаў першакласным хірургам. Mae дачку-падлетка. Карацей кажучы, абодва сыны Барыса Уладзіміравіча — годныя прадстаўнікі роду Кіта.
    —■ А чым Барыс Кіт займаецца цяпер?
    Калі ён пераехаў у Еўропу, то нейкі час працаваў на ваенна-прамысловы комплекс: вучыў матэматыцы афіцэраў НАТА. Зараз, па словах Барыса Уладзіміравіча, самы любы яго занятак — чытаць і аналізаваць нямецкія газеты. А яшчэ ён падтрымлівае кантакты з беларусамі, якія жывуць у Германіі альбо прыязджаюць туды. У прыватнасці, ён часта сустракаўся і меў цёплыя сяброўскія адносіны з Васілём Быкавым. He ведаю, ці праўда, але я чуў, што свой апошні твор Васіль Быкаў напісаў для Барыса Кіта.
    — Ці не збіраецца Барыс Уладзіміравіч наведаць Радзіму?
    Ён бываў у Беларусі ў першай палове 90-х гадоў, калі яна стала незалежнай, і больш пакуль сюды не збіраецца: па-першае, яму не падабаецца сённяшні палітычны рэжым у нашай краіне, і, па-другое, Кіт прызнаўся, што ў яго ўзросце трэба ўжо засцерагацца хваляванняў і стрэсаў.
    — Вы не дарма выбралі дранікі, бо гэта не проста блюда з бульбы, гэта — сімвал Беларусі, удасканалены на працягу стагоддзяў цэлай нацыяй. Дзіўна, што яны яшчэ не выціснулі прыдуманыя біг-макі ірозныя «бургеры», але каб ад дранікаў мець асалоду, іх трэба не проста есці, а выконваць рытуал: прыемныя людзі за сталом, цікавая гутарка, прыгожая беларуская мова...
    — А у нас усё так і атрымалася: настрой быў добры, усе гаварылі без перапынку, і час праляцеў, як адно імгненне! Барыс Уладзіміравіч папрасіў мяне перадаць пажаданне свабоды беларускаму народу і поспехаў — «Народнай волі»! Вельмі шкада было развітацца...
    — А дранікіўдаліся?
    — Дранікі ўсе хвалілі, хаця, не хачу ўтойваць, была адна недарэчнасць. Для сапраўднай беларускай мачанкі, акрамя ўсяго іншага, абавязкова трэба мець пальцам пханую каўбасу. У Германіі ёсць усё: мы купілі добрую свініну, іншыя прадукты, — але пальцам пханай каўбасы так і не знайшлі!
    «Народная воля», 15.01.2004
    Вытрымкі з лістоу да Барыса Кіта
    «Барыс Уладзіміравіч,
    атрымаў Тваю кнігу («Космас беларуса» Л. Савік) яшчэ ў пятніцу, перад тваім адлётам. Дзякую моцна. Ты займаеш гэтай сваёй кнігай першае месца ў беларускім нацыянальным Пантэоне. Дасюль там былі толькі паганскія багі, а цяпер побач Скарыны і Ефрасінні Полацкай у нашым Пантэоне здабыў сабе месца геніяльны вучоны Сучаснасці, касмічны Чалавек Барыс Кіт. Слава яму!»
    3.12.98
    Масей Сяднёў, паэт, Глен-Коў ЗША
    «...Як таленавіты педагог і выдатны настаўнік, Вы заўсёды клапаціліся аб сваіх вучнях, дапамагалі ім і таму так многа іх у Вас на ўсім свеце. Многа іх і ў Беларусі. Яны помняць Вас, любяць і, як і Вы, стараюцца плённа працаваць на ніве беларускага Адраджэння. Усе мы прадаўжаем Вашу справу і ганарымся Вамі...»
    10.10.95
    Пётр Кузюковіч, прафесар медыцыны, Мінск
    «...Мы, Вашы вучні, абавязаны Вам тым, што ў цяжкія гады нямецкай акупацыі Вы адчынілі школу іўпрыгожылі нам такое цяжкае, бязрадаснае жыццё. Я не памятаю, што ў нас у школе былі нейкія канфлікты паміж вучнямі і наспгаўнікамі.
    Вы засталіся ў мяне ў памяціяк строгі, патрабавальны і адначасова добры чалавек. Тады яшчэ па маладосці гадоў мы не разумелі, якія ў нас педагогі: гэта была сапраўдная інтэлігенцыя.
    Барыс Уладзіміравіч, добра, што настаў такі час, што Вы змаглі ўвачавідкі ўбачыць, кім выраслі, кім сталі вашы вучні. Шкада, канешне, што гэта адбылося так позна, алелепей позна, чым ніколі...»
    В. Ермалаева, Ульянаўск, Расія
    «...Сёння Барыс Кіт дапамагае нам выжыць, не згубіць веруў свае сілы і магчымасці, не заблытацца ў пошуках «лепшай долі»....»
    Андрэіі Майсяёнак, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Гродна
    «...Ваш прыклад натхняе нас, маладзейшых, на змаганне за Беларусь.
    Вы — тая нітачка, якая звязвае нас зусімі ранейшымі пакаленнямі адраджэнцаў. Гэтым мы становімся мацнейшымі...»
    20.07.95
    Алесь Краўцэвіч, доктар гістарычных навук, Гродна
    «Дарагі Барыс Уладзіміравіч!
    Сардэчна віншую Вас з днём нараджэння. Жадаю здароўя, поспехаў у Вашых слаўных справах ды шчасця. А жадаць Вам шчасця — гэта тое самае, што жадаць шчасця нашай шматпакутнай Бацькаўшчыне, бо абодва словы, Кіт і Беларусь, звязаны для мяне ў адно неразрыўнае паняцце. Мы любім Вас, ганарымся Вамі і заўсёды прагнем сустрэч з Вамі, дарагі наш дзядзька Барыс...»
    6.04.97
    Вячаслаў Буко, доктар біялагічных навук, Гродна
    «Сп. Б. Кіту
    г. Франкфурт-на-Майне
    Дарагі Барыс Уладзіміравіч!
    3 вялікай цікаўнасцю і захапленнем прачытаўВашыўспаміны («Цярновы шлях»), пазнаёміўся з альбомам, які выдадзены да Вашага слаўнага 90-годдзя, сапраўды цярністага і неверагодна насычанага высакароднай чалавечай рупнасцю.