• Часопісы
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    Mae сустрэчы з Барысам Кітам
    (Ліст В. Фалька Барысу Кіту з Ізраіля)
    Дарагі Барыс! Яшчэ не так шмат часу прайшло, як мы сустрэліся ў спадара Ёханеса Шлоца першы раз. Пасля гэтага я дзякаваў лёсу, што мне пашчасціла пазнаёміцца з такім добразычлівым, цікавым чалавекам. I чым болей Цябе пазнаваў, тым больш захапляўся Тваёй асобай. А калі згадаць Тваю асветніцкую, грамадскую дзейнасць, якую Ты лічыш найважнейшай у сваім жыцці, а тым больш Твой вопыт і працу падчас нямецкай акупацыі, якую ты перажыў, перапакутваў на Беларусі — усё гэта сведчанне таго, як чалавек на сваім доўгім жыццёвым шляху можа ўсё рабіць разумна і прадбачліва. I ўсё гэта прычынілася да нашага супрацоўніцтва ў «Рабочай групе беларуска-нямецкіх сустрэч» на карысць Беларусі, дзе ты адыгрываеш вялікую ролю.
    Калі мы разам абмяркоўвалі справы «Рабочай групы» на нашых паседжаннях, то абавязкова закраналі і праблемы сучаснасці, праблемы, якімі жыве ўсё чалавецтва, і мяне заўсёды захапляла Твая неабыякавасць, дасведчанасць, вялікая заклапочанасць складаным становішчам сённяшняга свету.
    I яшчэ мне згадваецца: калі ў Франкфурце жыў Васіль Быкаў, з якім Ты знаходзіўся ў добрым сяброўстве, то ён пісаў у маю арганізацыю «Пакаянне і служба міру» лісты аб выдатнай дзейнасці гэтай арганізацыі, якая служыць усяму чалавецтву. Я лічу, што ўсяму чалавецтву служаць такія людзі, як Барыс Кіт і Васіль Быкаў.
    Мы ведаем, што ў ЗША Ты лічышся выдатнай асобай з вялікімі навуковымі і педагагічнымі дасягненнямі, а цяпер увесь свой вопыт, набыты ў Амерыцы, Ты прынёс у Еўропу, аддаеш сваёй Бацькаўшчыне — Беларусі.
    Няхай Бог трымае Цябе ў сваёй апецы! Вітаю Цябе сардэчным шалом з Ізраіля і жадаю ўсяго самага найлепшага.
    Твой Вернер.
    Еханес Шлоц, прафесар Свабоднага універсітэта Берлінсі, старшыня Рабочсій групы беларуска-нямецкіх спатканняу, Патсдам, Германія
    Вялікая падзяка за супрацоўніцтва
    Дарагі Барыс! За Тваю шматбаковую падтрымку нашай Рабочай групы, мэта якой — супрацоўніцтва з творчай інтэлігенцыяй Беларусі — выказваю вялікую падзяку. Я ведаю, што Ты маеш шмат абавязкаў, скіраваных на спрыянне Беларусі, якія не змяняюцца і не змяншаюцца, нягледзячы на паважаны ўзрост. Ты служыш беларускай справе аддана, з вопытам і поглядамі старэйшага чалавека, поўнага сардэчнага перажывання, адначасна будучы вялікім патрыётам і грамадзянінам ЗША, крытычна настроеным да сучасных палітычных падзеяў і антыамерыканізму ў Еўропе.
    Для Беларусі, з яе неспрыяльнай гісторыяй і кароткатрываючай незалежнасцю, цяжкім сучасным палітычным і эканамічным становішчам, Ты свеціш, як той маяк, які паказвае правідловую дарогу. Іншыя беларускія лідэры, якія змагаюцца за лепшую будучыню Бацькаўшчыны, або пакідаюць Беларусь, або паміраюць у змаганні, як да прыкладу, Генадзь Карпенка. Таму Твая роля ў адраджэнні Беларусі мае незвычайна вялікае значэнне. Беларусы любяць і паважаюць Цябе, а Васіль Быкаў, адзін з найбольш славутых пісьменнікаў і філосафаў Беларусі, назваў Цябе найвялікшым у свеце жывым Беларусам.
    Падчас маёй працы ў Мінскіх архівах я знайшоў вестку аб Тваёй асветніцкай дзейнасці падчас нямецкай акупацыі і быў захоплены Тваім гераізмам у тыя цяжкія часы. Андрэй Майсяёнак, мой знаёмы, паведаміў мне, што Ты жывеш у Франкфурцена-Майне, і я неадкладна вырашыў на-
    Р. Рандау, Б. Kim, В. Фальк, I. Шлоц	ладзіць з Табой сувязь.
    3 поўным разуменнем, якая небяспека чакае цябе пасля прыходу Саветаў на Беларусь, Ты вельмі правільна вырашыў пакінуць Бацькаўшчыну і выехаць на Захад, у Амерыку, якая дала Табе поўную магчымасць разгарнуць свае сілы і здольнасці. У ЗША Ты стаў адным з першапраходцаў амерыканскай астранаўтыкі, за што атрымаў сусветнае прызнанне і шматлікія ўзнагароды. Адна з такіх узнагародаў — дыплом аб атрыманні Залатога медалю імя Германа Обэрта, аднаго з найвялікшых сусветных першапраходцаў астранаўтыкі, вісіць у рамках у Тваім бюро.
    Ужо ва ўзросце 90 гадоў тут, у Нямеччыне, Ты вырашыў дапамагчы нам, немцам, наладжваць лепшыя адносіны з Беларуссю, Тваёй першай радзімай. Мы разам заснавалі Рабочую групу Беларуска-Нямецкіх спатканняў, якую падтрымліваюць некалькі нямецкіх фундацыяў, а таксама Свабодны універсітэт у Берліне. Галоўнай мэтай гэтай арганізацыі з’яўляецца культурны абмен паміж моладдзю нашых абедзьвух краін. Гэты выдатны праект з Тваёй дапамогай развіўся вельмі паспяхова. Ужо больш тысячы маладых студэнтаў з Беларусі і іншых усходніх краінаў змаглі прыехаць сюды, у Германію, і праводзіць сваю культурную дзейнасць.
    15 лютага 1999 года за актыўную дзейнасць і матэрыяльнае спрыянне Ты быў абраны Ганаровым старшынёй нашай арганізацыі.
    У гэтым жа годзе была ўстаноўлена Прэмія Барыса Кіта для ўзнагароджання найбольш выдатных дзеячаў культуры і літаратуры Беларусі.
    Такім чынам, у 2001 годзе ў палацы Глініке ў Берліне першую Прэмію Барыса Кіта атрымала пісьменніца і літаратурны крытык, прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта кулыуры ў Мінску Лідзія Савік. У 2002 годзе ў Вільні, у музеі Адама Міцкевіча, Прэмію Барыса Кіта атрымалі Алег Мінкін — беларускі паэт, рэдактар газеты «Рунь», і Валер Каліноўскі — журналіст, супрацоўнік радыё «Свабода». У 2003 годзе Прэміяй Барыса Кіта былі ўзнагароджаны таленавітая пісьменніца Вольга Іпатава і вучоны, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі, вядомы краязнавец Андрэй Майсяёнак. Урачыстая цырымонія ўзнагарод адбывалася ў Мінску ў бібліятэцы імя Пушкіна і ў Новым каралеўскім палацы ў Гродна. У 2004 годзе было вырашана ўзнагародзіць Прэміяй Барыса Кіта Васіля Быкава, але, на жаль, гэта не здзейснілася, бо вялікі, сусветнавядомы пісьменнік адышоў у вечнасць.
    Я асабіста ўдзячны Табе за падтрымку ў вызваленні ад цяжкасцяў капітана Аляксандра Нікіціна — змагара за бяспеку расійскага падводнага флоту. Мы ганарымся сёння мець двух герояў з Санкт-Пецярбурга — старэйшага Барыса Кіта і маладзейшага Аляксандра Нікіціна.
    Мы жадаем Табе яшчэ доўгага жыцця і моцнага здароўя і дзякуй за ўсё Тамары — Тваёй жыццёвай спадарожніцы.
    Яўген Шыраеў,
    прафесар Маскоўскага універсітэта імя Ламаносава, Прэзідэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Масква, Расія
    Б. Кіт асоба, якойможа ганарыццакожны беларус
    Борйс Кйт — лйчность в высшей степенй неордйнарная. Такчх мало. Меня до сйх йор уднвляет, как on в тяжёлое послевоейное время, оказавшйсь в совершенно чуждой ему стране, не зная англнйского языка, будучп
    Яйген Шыраеў
    уже зрелым по возрасту, сумел не только адаптнроваться к окружаюіцей среде, но й оказаться в чйсле затребованных спецйалнстов в столь сложной областа наукіі й тсхнйкй, какймй являются космйческне йсследовання й разработкн летательных айпаратов. On достйг многого. Заіцйтйл докторскую дйссертацню. Получйл званйе профессора. Званче профессора дают за значнтельные достмженйя в научной й учебной работе в высшнх учебных заведеннях. Заметам, что получено оно в такой высокоразвйтой стране как США. He случайно он был нзбран Вмце-презйдентом Международной академйй наук Евразйй.
    Борчсу Кмту прйсуіце удйвйтельное сочетанче человеческчх качеств, такнх как доброжелательность, добродушйе, вннмательность к собеседннку, сдержанность, толерантность.
    Деятельность Борпса Кйта в родной Беларусй нзвестна хорошо. Для меня, как й для многйх, Борпс Кйт легендарчая лйчйость, которым может гордмться каждый белорус.
    Зміцер Ярашэўскі,
    беларус, грамадзянін г. Гота, каля Веймара (Цюрынгія, Германія), настаўнік нямецкай мовы Готскай гімназіі
    Маеуспаміны
    Вясной 1968 у Мінску, у памяшканні опернага тэатра, праводзілася выстава архітэктуры ЗША. Мне, вясковаму хлопцу, які заканчваў сярэднюю школу, вельмі хацелася пабываць на ёй. Хадзілі чуткі, што вакол будынка многа асоб, якія занатоўваюць кожнага, хто імкнецца трапіць на гэту выставу. Але пераадолеўшы страх, я ўсё-такі пераступіў парог будынку, архітэктурай якога я заўсёды захапляўся і не мог зразумець, чаму імпазантныя будынкі Лангбарда перажылі апошнюю вайну, а культавыя ўстановы, касцёлы і цэрквы, павінны былі згарэць у полымі пажарышчаў.
    I вось на гэтай выставе я праходзіў каля маладога чалавека, які размаўляў з некім па-беларуску і да якога звярталіся не па імені, а «містэр Кіт». Асаблівага значэння я такому здарэнню не прыдаў. Толькі пасля альбо прачытаў у прэсе, альбо чуў ад некага, што амерыканцы спецыяльна для выставы вывучалі беларускую мову, каб такім чынам уразіць наведвальнікаў і прапагандаваць свой лад жыцця. Падумалася, а што тут кепскага, калі прадстаўнікі іншай дзяржавы імкнуцца авалодаць мовай той краіны, куды яны едуць у госці. I адразу нахлынула нейкая хваля злосці на прадстаўнікоў беларускай улады, якія з такой непавагай ставіліся і ставяцца да мовы карэннага насельніцтва.
    Пасля той выставы прайшло многа часу. Я закончыў інстытут замежных моў, працаваў перакладчыкам, ажаніўся, працаваў далей. I абставіны жыцця склаліся так, што давялося выехаць на сталае месца жыхарства ў былую ГДР, адкуль паходзіла мая жонка. Прычына выезду была вельмі простай — жонцы было цяжка знайсці працу. Цяжкасці былі звязаны як з мовай, так і са спецыяльнасцю.
    Працуючы на новым месцы жыхарства, я час ад часу слухаў «Свабоду». Нельга сказаць, што я адмоўна ставіўся да ладу жыцця ў краіне нараджэння ці краіне пражывання. Але паступова пачаў заўважаць, што многія людзі выказваюць незадавальненне сваімі ўмовамі існавання. Незадавальненне выказвалася ў немагчымасці наведаць знаёмых ці сваякоў на Захадзе, у немагчымасці выказаць вольна сваю думку. Адразу залічвалі цябе ў спіс падазроных асоб. Г'эта асабліва кідалася ў вочы ў новай краіне пражывання.
    Пасля падзення берлінскай сцяны ў мяне з’явілася магчымасць паехаць на тэрыторыю Заходняй Нямеччыны да спадара Попкі, які быў знанай асобай сярод беларусаў на выгнанні і адрас якога ў мяне быў. 1 падчас размовы на розныя тэмы ён паказвае мне здымак, дзе сфатаграфаваны ён сам і спадар Барыс Кіт. I тут я пачаў успамінаць, дзе і ў якіх абставінах я чуў гэта імя. «Няўжо гэта той амерыканец, які займаецца касмічнымі справамі і імя якога часам гучыць па «Свабодзе»? Але ж ён жыве ў Амерыцы?» «Ён жыве тут недалёка, можна было б з’ездзіць да яго, але зробім гэта ў наступны раз», — быў адказ спадара Попкі. Але ў другі раз мне не давялося пабачыцца са спадаром Попкам. Ён памёр. I мая сустрэча з вядомым беларусам на Захадзе Барысам Уладзіміравічам была адкладзена на многія гады. Неяк не хапала смеласці напісаць яму і напрасіцца ў госці. Думалася, што такая вядомая асоба проста не мае часу на нейкія выпадковыя сустрэчы. Але ўсё аказалася іначай.