Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
амерыканскім шляху, то гэта, па сутнасці, лепшыя прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў. I менавіта ён, беларус, уваходзіў у кола людзей, вядомых у гісторыі розных краін: браты Луцкевічы, Браніслаў Тарашкевіч, Рыгор Шырма, Францішак Аляхновіч, Радаслаў Астроўскі, Адам Станкевіч, Хведар і Мікола Ільяшэвічы, Ежы Путрамент (з будучым польскім пісьменнікам жыў у адным інтэрнацкім пакоі ў студэнцкія гады), падтрымліваў добрыя адносіны з выдатнымі дзеячамі беларускай дыяспары: а. Львом Гарошкам, пісьменнікамі М. Сяднёвым, Ю. Жывіцам, якому дапамагаў ствараць Беларускі музей у Ляймэне, Ю. Віцьбічам, доктарам М. Шчорсам, М. Лужынскім, М. Калодкам, Брылеўскімі, Рамукамі і многімі іншымі. Менавіта ён, Беларус, апекваўся групай савецкіх вучоных, якія прыязджалі ў Вашынгтон па навуковых сувязях (М. Багалюбаў, А. Благанраваў, Г. Будкер, Дз. Блохінцаў, У. Векслер), вазіў іх па Амерыцы, знаёміў з амерыканскімі нобелеўскімі лаўрэатамі, якіх толькі ў адным Каліфарнійскім універсітэце Берклі было 17 чалавек. Барыс Кіт асабіста ведаў Г. Обэрта, В. Гейзенберга, Р. Опенгеймера, Т. фон Кармана, В. фон Браўна. Яго імя разам з імёнамі славутых вучоных Амерыкі замуравана ў капсуле часу ў сцяну Капітолія, каб праз вякі нашчадкі даведаліся, хто прадстаўляў інтэлект чалавецтва ў XX стагоддзі.
Цікавым і незвычайным падаецца і той факт, што Б. У. Кіт даследаваў навукова-педагагічную дзейнасць і жыццёвы шлях аднаго з найбуйнейшых вучоных XX ст., польскага і амерыканскага матэматыка, члена Акадэмій навук Польшчы, ЗША, Італіі, Амерыканскай акадэміі мастацтва і навукі Антона Зыгмунда (за што атрымаў дактарат з матэматыкі). У 23 гады ён скончыў Варшаўскі універсітэт з прысваеннем ступені доктара філасофіі ў галіне матэматыкі, быў стыпендыятам фонду Ракфелера ў Оксфардзе і Кембрыджы, стыпендыятам Амерыканскага матэматычнага таварыства (і яго віцэ-прэзідэнтам з 1954), Польскага матэматычнага таварыства, Аргенцінскай акадэміі дакладных фізічных і прыродазнаўчых навук, ганаровым членам Лонданскага матэматычнага таварыства, працаваў прафесарам Віленскага універсітэта імя Стэфана Баторыя, потым у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, Пенсільванскім і Чыкагскім універсітэтах (заслужаны прафесар апошняга з 1964) і 6 кніг якога ведаюць матэматыкі ўсяго свету, асабліва яго «Трыганаметрычныя рады» (гэта кніга выдавалася ў Варшаве, Кембрыджы, Маскве). А. Зыгмунд узнагароджаны найвышэйшай адзнакай у навуцы ЗША, уручанай самім прэзідэнтам Джонам Кенедзі.
I сярод калейдаскопу гэтых спраў, навуковых дасягненняў, славутых імёнаў, таленавітых вучняў, цікавага і багатага на падзеі, сустрэчы,
знаёмствы жыцця, матэрыяльна і па-чалавечы разумна ўладкаванага (меў свой дом у Вашынгтоне, двух сыноў, якім даў выдатную адукацыю, старшы сын — Уладзімір, ён, дарэчы, нарадзіўся на Беларусі, у м. Лебедзева каля Маладзечна, наследаваў справу бацькі, стаў высокім урадоўцам у амерыканскай астранаўтыцы), Барыс Кіт ніколі не забываў сваю Бацькаўшчыну, родную мову. Калі надарылася магчымасць на пачатку 90-х гадоў прыехаць на Беларусь, якая неспадзявана атрымала незалежнасць, ён прыехаў з ідэяй — заснаваць Беларускі нацыянальны універсітэт па тыпу еўрапейскіх, пачаў разам з адвакатам шукаць спонсараў. Пры сваёй настойлівасці, веданні людзей Захаду, ён бы іх знайшоў, але на Беларусі ўсё змянілася ў горшы бок... Цяпер ён не прыязджае і дапамагае па-іншаму: увайшоў у створаную пры Свабодным універсітэце Берліна «Рабочую групу беларуска-нямецкіх сустрэч», пры садзеянні якой беларускія студэнты могуць стажыравацца ў Германіі, заснаваў прэмію імя Барыса Кіта, якой узнагароджваюцца беларускія навукоўцы, пісьменнікі, журналісты, дапамагае ў выданні кніг, спрыяе ўсім, хто прыязджае па справах у Германію.
Тым не менш адбылося вяртанне Барыса Кіта на Бацькаўшчыну ўжо хаця б таму, што беларусы ўбачылі ў лёсе свайго суайчынніка выдатны прыклад, як можна вырвацца з адвечнай беларускай нястачы, гаротнасці, тутэйшасці, калі ты маеш свабоду самавыяўлення, што дае чалавеку вольны, цывілізаваны свет.
Барыс Уладзіміравіч часта падкрэслівае, што ён стаіць над палітыкай і ніколі не належаў ні да якіх партый і груповак. Аднак яго палітыка — сумленне і доўгае, цікавае, змястоўнае жыццё, пабудаванае па агульначалавечых, хрысціянскіх законах.
Атрымаўшы ў спадчыну здаровыя гены дзеда і бацькі — адвечных працаўнікоў-сялян, якія таксама пражылі доўгі век, Барыс Кіт стаў грамадзянінам планеты, прычым не страціў сваю беларускасць, не падпарадкаваўся бяздумна абставінам, што заўсёды былі маласпрыяльнымі для беларусаў, не ішоў за лёсам, а кіраваў ім, таму што выдатна разбіраўся ў той самай палітыцы. Яго глыбокае веданне сусветнай гісторыі, літаратуры, асабліва сучасных міжнародных праблем, становішча Еўропы, узаемаадносін з Амерыкай (выпісвае газеты і часопісы многіх краін), як і уменне мысліць, аналізаваць розныя факты, падзеі, характарызаваць дзеянні палітыкаў, дыпламатаў, іх памылкі, якія часта прыводзяць да войнаў, трагедый у жыцці цэлых дзяржаў, народаў, здзіўляе, — дакладнасцю ацэнак, мудрымі меркаваннямі, разуменнем надзённых пытанняў, прадбачлівымі прагнозамі. Усё гэта прыцягвала і прыцягвае да яго людзей рознага веку і становішчаў. He пералічыць усіх, хто з беларусаў
пакарыстаўся яго гасціннасцю ў Франкфурце, бо ад яго зыходзіць святло розуму, дабра, чалавечнасці, любові да Бацькаўшчыны, якую ён пранёс у сэрцы праз доўгія гады, усё гэта ўсяляе ў душы суайчыннікаў надзею і веру ў наш лепшы час.
I хлынуў паток артыкулаў пра лёс Кіта, які не спыняецца і сёння. Пра яго напісаны кнігі, яго імя ўведзена ў беларускія даведнікі і энцыклапедыі, яму прысвячаюць вершы, дораць свае кнігі Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін, Вольга Іпатава, Сяргей Законнікаў, Ніна Мацяш, Уладзімір Арлоў, Васіль Якавенка, пра яго напісалі ўспаміны былыя вучні: мастак Кастусь Харашэвіч, доктар медыцыны, прафесар Пётр Кузюковіч, акадэмік Алесь Раковіч, літаратуразнавец Уладзімір Калеснік. Барыс Кіт паспеў сустрэцца і пасябраваць з Генадзем Карпенкам, Міхасём Ткачовым, Генадзем Каханоўскім, Віктарам Ганчаром, у яго склаліся добрыя адносіны з Радзімам Гарэцкім, Адамам Мальдзісам, Пятром Краўчанкам, Анатолем Грыцкевічам. I як нешта незвычайнае, наканаванае звыш, але заканамернае для Барыса Кіта — сустрэча і сяброўства з незабыўным Васілём Быкавым.
Адбылася гэта знамянальная падзея ў Франкфурце-на-Майне, дзе з 1972 года асталяваўся грамадзянін Амерыкі, беларус Барыс Уладзіміравіч Кіт, Ганаровы грамадзянін горада Наваградка.
Васіль Быкаў вымушаны быў выехаць з Беларусі болып як праз паўстагоддзе пасля свайго земляка. Душою яны ніколі не пакідалі сваёй шматпакутнай Радзімы, высокімі навуковымі і пісьменніцкімі дасягненнямі яны праславілі яе, давялі свету, якія таленты можа нараджаць беларуская зямля. Іх жыццёвыя шляхі перасякліся на мяжы стагоддзяў і менавіта ў Германіі, краіне, што перажыла гітлерызм, які распачаў другую сусветную вайну, і ў полымі якой ледзь не загінулі маладыя тады 34-гадовы настаўнік Барыс Кіт і 20-гадовы лейтэнант Васіль Быкаў.
3 вясны 2001 па вясну 2002 года пражылі Васіль Быкаў з жонкай Ірынай Міхайлаўнай у Франкфурце-на-Майне і амаль штодня, асабліва ўлетку, яны сустракаліся з Барысам Уладзіміравічам, які шмат расказваў ім пра лёс беларусаў-выгнанцаў, пра цікавыя сустрэчы, падзеі свайго доўгага жыцця. I, вядома, не мог Васіль Уладзіміравіч, выдатны знаўца людзей, не запісаць гэтыя аповеды «найвялікшага з беларусаў і наймудрэйшага з навукоўцаў» (словы з аўтографа Васіля Быкава на кнізе «Знак бяды», падоранай Барысу Кіту з нагоды ягонага 92-годдзя ў 2002 г.).
Напісаў В. Быкаў таксама і ўступны артыкул да юбілейнага альбома Барыса Кіта, які рыхтаваўся тады да выдання ў Мінску. I гэты артыкул — самае найлепшае і самае дакладнае вызначэнне лёсу беларуса і Беларусі
з мноства напісанага пра Барыса Кіта. Вось што пісаў Васіль Уладзіміравіч: «Бязлітасны лёс Барыса Кіта ператварыў ягонае няшчасце ў сапраўды чалавечае шчасце. Найвялікшае з магчымых на гэтым свеце, поўным жуды і бяды.
Тое ня з кожным здараецца — хіба з самым для таго здатным. Самым сумленным, самым таленавітым і разумным. 3 тым, хто ў няспыннай канфрантацыі з сіламі зла мае апірышчам дабро і Радзіму. He зважаючы на жуду гэтага свету і безліч выпрабаванняў асабістага кшталту.
Мусіць, адгадка гэтага парадоксу ў тым, што Барыс Кіт — найперш беларус, хоць і народжаны ў Расеі, пражыўшы жыццё на захадзе з усімі брутальнымі наступствамі таго факту, у якім мала гармоніі, а болей драмы і трагедыі. Мабыць, у гэтых варунках толькі і магчыма стала спарадзіцца характару такога нацыянальнага гарту. Тое, што ў ягоным кішані не беларускі пашпарт — ёсць бязглуздзіца таго часу, гістарычны парадокс, гвалт, учынены бязлітасным векам над нацыянальнай існасцю чалавека і грамадзяніна. Але, можа, менавіта ў пераадоленні таго парадоксу і хавалася шчасце, якое засвяціла не аднаму спадару Барысу. Той факт — як бы персаніфікаваны сымбаль жаданай і загадкавай беларускай прышласці.
Так, яго асабістае шчасце прыйшло да яго позна, каб пазнаць яго, давялося дажыць да сталага веку. У маладыя гады ўсё тое падавалася яму вялікай, нясцерпнай бядой. Зрэшты, бядой яно і было. Калі малады настаўнік Кіт кідаўся з Наваградка ў Вільню і назад, адбудоўваючы адусюль гнаную беларускую школу, калі гібеў у Лукішках, чакаў расстрэлу ў Глыбоцкай турме. Калі, гнаны бальшавіцкай навалай, бадзяўся па Еўропе ў пошуках хоць якога прыстанішча. Беларусь доўга была для яго звыклай злой мачыхай, а Амэрыка была далёка. Але менавіта Амэрыка першая ацаніла незвычайнага маштабу талент гнанага беларуса, і ён, беларус, шчодра адплаціў ёй за гасціну. Бо змалку засвоіў хрысціянскую максіму: нягожа заставацца вінаватым — за дабро належыць адплаціць дабром. Ягоны ўклад у сусветную навуку быў па сутнасці сплочаным доўгам за амэрыканскую дэмакратыю...
Цягіер, на дзесятым дзесятку жыцця, ён справядліва ўсведамляе, што свой чалавечы і грамадзянскі доўг сплаціў цалкам. Перад часам, перад людзьмі і перад Богам. Застаўся сыноўні абавязак перад Беларуссю — пакуль яна ў векавым праваллі, пакуль яе людзі ўсё яшчэ не ведаюць, дзе праўда, а дзе мана і не ўмеюць адрозніваць Бога ад Сатаны. Чым можна пераканаць іх? Разважныя людзі пераконваюць пабытовай логікай, а Барыс Кіт яшчэ ўласным пакутніцкім лёсам. Мабыць, ён мае рацыю. 3 часоў