Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
— Вось так! — кажа спадар Барыс. — Яны нас ня ведаюць. Колькі я тут жыву, рэдка каго сустракаў, каб ведаў хоць слова «Беларусь». Хіба старэйшыя з вайны памятаюць. Ды й тыя забываюцца. Па сабе ведаю...
— Ну вы — ня дзіва. Столькі год на чужыне.
— Так, на чужыне. Толькі дваццаць гадоў пражыў у Беларусі, астатнія семдзесят — на чужыне. А во дзіва: тое наша, беларускае, з часам усё мацнее. Мабыць, пад сто год стану стоадсоткавым беларусам. Нейкі дзівосны рух — назад, а не наперад, — са шчырай усьмешкай заканчвае спадар Барыс і праз хвіліну з сур’ёзным выглядам працягвае пра тое, дзеля чаго мы сюды і завіталі.
Кастрычніцкая псэўдарэвалюцыя. Бедная хатка ў Карэлічах. Здрада беларускай шляхты. Школьная драма. Настаўнік Рамановіч. Гімназія. Беларуская сялянска-работніцкая Грамада і суд над ёй. Лёс чатырох гімназістаў і камуніста Панько. Матэматыка вышэй за палітыку. Пра Максіма Танка. Радаслаў Астроўскі — першае ўражаньне. Аляксандр Коўш. Беларускія гімназіі. Ваявода Бэчковіч. Чэская Прага. Гімназіст Леанід Барысаглебскі. Сацыяльна-прававы стан настаўніцтва. Сарваная паездка на Захад. 3 Шырмам і Хворастам у Лукішках. Алесь Аўдзей ды Кастусь Глінскі. Ссылка Астроўскагаў Лодзь. Прыход Саветаў. Пераезд гімназіі ў Наваградак. Мой вучань Аркадзь Лашэвіч.
Драматург Францішак Аляхновіч.
— Мне вельмі прыемна гутарыць са спадаром Быкавым, нашым народным пісьменьнікам. Я ўжо шмат гаварыў пра сябе, але, можа, толькі цяпер што-небудзь запішацца. Безумоўна, найцікавейшая частка майго жыцьця — гэта жыцьцё ў Беларусі, куды я прыехаў недзе каля 20-га году. У Пецярбургу жыць далей было немагчыма з прычыны спачатку лютаўскай рэвалюцыі, а пасьля кастрычніцкага перавароту. Цяпер шмат пішацца і гаворыцца, што была вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя, але
ў сапраўднасыді не было ніякай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэта быў маленькі пераварот, некалькі гадзін — Аўрора пад Зімні палац стрэліла, і адтуль усе ўцяклі. Але хутка пачаўся страшэнны голад, пракарміцца было немагчыма, таму мае бацькі вырашылі паехаць дахаты, на вёску ў Беларусь. Спачатку мяне адвезьлі да крэўных, да маёй цёткі, у вёску Сапатніца, што праз пятнаццаць кілёметраў ад Карэлічаў. Ну, там я дачакаўся, пакуль прыедзе сям’я, бацька і маці. У вёсцы таксама быў голад, страшэнны, безумоўна, выкліканы вайной. Якраз між Карэлічамі і вёскай праходзіла лінія Гіндэнбурга, тут адбываліся баі, і ўсё было зьнішчана. Мы спадзяваліся, што будзе трошкі лепш, чым у Пецярбургу, дзе людзі паміралі ад голаду. На жаль, лепш не было. Давялося на першых часох есьці крапіву і капаць гнілую бульбу на панскіх палёх. Карэлічы належалі да польскага графа Жалтоўскага, які меў найбольш зямлі. Во мы ішлі на поле і капалі бульбу.
Пазьней мы пераехалі зь вёскі Сапатніцы ў Карэлічы, у маленькі дом. Вялікага дома цяжка было пабудаваць, але нейкую хатку мой бацька збудаваў. На жаль, была бедная такая хатка, драўлянай падлогі мы ніколі ня мелі, жылі на зямлі, без падлогі. Бацька меў 1 гектар зямлі, і яму ўвесь час даводзілася хадзіць у панскі маёнтак на заробкі. Я спачатку вучыўся ў Карэлічах — у польскай пачатковай школе. Уся польская палітыка была скіравана на тое, каб асіміляваць беларусаў. 1 так здарылася, што адзін наш настаўнік прозьвішчам Рамановіч быў вялікі патрыёт, беларус, і страшэнна не любіў усё, што рабілі палякі ў Заходняй Беларусі, на нашых землях. Пасьля польскасавецкай вайны замест таго, каб даць зямлю беларусам, далі яе асаднікам, былым польскім вайскоўцам, а нам нічога. Давялося гараваць так і далей. Зямлю графа Жалтоўскага таксама раздалі асаднікам. Жалтоўскі паходзіў з беларускай шляхты, але, на жаль, уся наша шляхта здрадзіла Беларусі, перайшла на польскі бок. Рабіла польскую справу і не прызнавала, што Беларусь мае сваю культуру, сваю мову і павінна мець сваю незалежнасьць.
Настаўнік Сьцяпан Рамановіч проста ня мог сьцярпець, што робіцца на нашых землях. У сваіх лекцыях ён выказваў крытыку, можа, не надта вострую, трохі закрытую. Напрыклад, адзін раз у чацьвертай клясе пачынаў альгебру, самае першае зь яе — гэта знакі плюс, мінус. Я быў першым матэматыкам у клясе. У школу хадзіў босы, падпяразаны путам, нават не былорэмня ніякога. I вось: Кіта — датабліцы, значыць, да дошкі. Ён гаварыў па-польску, таму што выкладаньне было толькі на польскай мове. Лік ёсьць пазытыўны і негатыўны. Ёсьць кляса пазытыўных, якіх мы адзначаем плюсам наперадзе, і ёсьць кляса негатыўных лікаў, якіх мы адзначаем мінусам. А пасярэдзіне нуль. Як гэта добра зразумець? Я ўжо стаю каля табліцы, і настаўнік на прыкладзе продажу на кірмашы жыта распавядае
Франкфурт-на-Майне. ПомнікДавіду. БарысКітіЯгор Фядзюшын. Фота Г. Жынкова
арыфметычную задачку з набыткам і стратай. I ў ёй меўся сацыяльны элемэнт. А на задняй парце сядзелі дзеці польскіх асаднікаў, якія данесьлі пра тое бацькам: маўляў, Рамановіч крытыкуе і сьмяецца з асаднікаў. Бацькі пайшлі да дырэктара, заядлага паляка, таксама былога легіянэра. Справа пачалася адразу. Выклі-
калі з Наваградку школьнага інспэктара і зрабілі вялікае дасьледваньне, каб звольніць настаўніка з працы. Усіх нашых вучняў выклікаюць, пытаюцца: гэта ён гаварыў ці не гаварыў і як гаварыў? Хлопцы-беларусы зразумелі, што дрэнь справа, і, як сягоньня памятаю, напярэдадні сабраліся каля рэчкі Сервеч і дамовіліся: не здамо свайго настаўніка, не прадамо яго. Мяне першага выклікалі, бо я ж тады каля дошкі быў. Нічому такому дрэннаму ён не вучыў, кажу, ні проціў каго не выступаў. Няпраўда, мне гавораць, вось ён казаў так, вось сьведка. А я кажу: не! I ўсе пацьвердзілі, што нічога ён не гаварыў дрэннага. I яго ня звольнілі, а толькі перавялі ў Польшчу, каб нэйтралізаваць. Вось гэты выпадак паказвае, якая была атмасфэра ў Беларусі ў самым пачатку. Я мушу сказаць, што маё сьведчаньне вельмі памагло, можа, выратавала яго.
Здарылася так у жыцьці, што я выратаваў яго зноў. Мінула шмат гадоў, прыйшлі Саветы, я тады займаў высокае становішча ў Баранавічах, быў акруговым школьным інспэктарам. I вось сяджу ў сваім кабінэце, і нехта стукае да мяне ў дзьверы. Кажу: калі ласка, заходзьце. Увайшоў высокі афіцэр. Пытаюся, у чым справа? Кажа, у вас у Карэлічах ёсьць дырэктар школы Рамановіч, але мы маем зь ім важны клопат. Да нас прыходзяць весткі, што ён увесь час на лекцыях ганіць савецкую ўладу. Тады ганіў польскую, цяпер ганіць савецкую. Дык я кажу: а я яго ведаю, вы яго прабачце, ён проста такі чалавек. Я ім займуся. I мне паверылі. А каб я яго тады не абараніў, ён бы апынуўся ў Сібіры. Пазьней ён выйшаў на пэнсію, прыдбаў цудоўны дом у Вільні і там закончыў сваё жыцьцё. Жалаваньне,
што плацілі ў польскіх школах, было добрае, ён меў 600 злотых, а, да прыкладу, карова каштавала 50 злотых, пуд жыта — 2 злотыя.
А тады, у пачатковай школе, настаўнік Рамановіч нам аддзячыўся, выбраў чатырох з нас і цэлае лета вучыў матэматыцы, падрыхтоўваў у Наваградзкую беларускую гімназію. Пасьля чаго я здаў экзамен у шостую клясу гімназіі. Вялікае дасягненьне было ў тым, што мы адразу трапілі ў шостую клясу. Я там вучыўся тры гады. Гэта адыграла страшна вялікую ролю ў маім жыцьці, бо ў гімназіі гартаваліся беларускія патрыёты, і я ўвесь час знаходзіўся на беларускім абшары. Пасьля пайшоў ва ўнівэрсытэт, пасьля заканчэньня яго быў дзесяць год настаўнікам, дырэктарам Віленскай беларускай і Наваградзкай гімназіяў. Гэта пры польскіх і савецкіх часох. Пасьля пры немцах быў дырэктарам Маладэчанскай настаўніцкай семінарыі, затым Пастаўскай семінарыі і апошнім разам — дырэктарам Адміністрацыйна-гандлёвага інстытуту ў Маладэчне.
Трэба зазначыць, што беларуская вёска тых часоў заўсёды была патрыятычна настроена на беларускасьць. Дзякуючы ёй мы мелі родную мову, якую пазьней саветы, калі прыйшлі, сталі вынішчаць. Mae сябры, школьнікі, змагаліся супраць апалячаньня. Цэнтрам беларускасьці былі беларускія гімназіі. Мы таксама дапамагалі палітычнай дзейнасьці грамадзтва. 3 самага пачатку была заснаваная Беларуская сялянска-работніцкая Грамада, якая адразу паказала высокі беларускі ўздым. Цягам некалькіх месяцаў мы сабралі 100 тысяч сяброў. На чале Грамады стаялі: Браніслаў Тарашкевіч, Антон Луцкевіч, Радаслаў Астроўскі ды іншыя дзеячы. Астроўскі быў старшынёй Таварыства беларускай школы (ТБШ). Напачатку Польшча была дэмакратычная. А пасьля таго, як Пілсудскі зрабіў пераварот, у Польшчы ўстанавілася дыктатура, распачалося зьнішчэньне беларускага этнасу. 1 ўкраінскага таксама. Асыміляцыя меншасьцяў стала галоўнаю мэтай польскіх дзеячаў. Але тады ў нас была Грамада і панаваў вялікі ўздым сярод беларускага насельніцтва. Мы, вучні гімназіі, езьдзілі па вёсках і закладалі гурткі. Я сам заклаў гурток у Карэлічах, дзе майго бацьку абралі на старшыню. Уся вёска сабралася ў бацькавай хаце і вырашыла заснаваць гурток. Мой бацька быў інтэлігентны чалавек, прыехаў з Пецярбурга. Але, на жаль, Беларуская сялянска-работніцкая Грамада існавала нядоўга. Польскія ўлады яе проста спужаліся, хаця ў тыя часы яшчэ захоўваліся нейкія канстытуцыйныя правы, што дазвалялі палітычны рух нацыянальных меншасьцяў, які яны не маглі спыніць.Тады польскія ўлады прыпісалі ёй лучнасьць з камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі, забароненай у Польшчы. I ўчынілі суд над Грамадой, які і зьліквідаваў яе. Карэлічы і асабліва вёска Запольле былі страшэнна рэвалюцыйныя, яны
простарабілі паўстаньні, польская паліцыя арыштоўвала паўстанцаў і расстрэльвала ў Наваградку. А яшчэ раней паўсталі ў Ярэмічах, дзе паліцыя і войска арыштавалі шмат людзей, якіх прывезьлі ў Наваградак, а пасьля судзілі і расстрэльвалі. Я быў тады малы, меў 11 год ці што, памятаю, як нашых хлопцаў везьлі скаваных праз Карэлічы. Гэта было ў 21-м годзе. А ў нас чатырох, што паехалі ў беларускую гімназію, па-рознаму склаўся лёс. У Аркадзя Вярбіцкага, Язэпа Гоцкі, Канстанціна Васілеўскага... Трэба сказаць, што шмат нашых вучняў былі ўцягнены ў камуністычную партыю Заходняй Беларусі, ім нагаварылі ўцякаць ва Усходнюю Беларусь. Гоцку забілі немцы, Васілеўскі згубіўся недзе на Захадзе. На жаль, шмат нашых, што пераходзілі савецкую мяжу, там лічылі шпіёнамі і нішчылі. I сярод іх Аркадзь Вярбіцкі, мой сябра, зь якім я разам вучыўся ў пачатковай школе, гімназіі і ўнівэрсытэце. Перад тым яго судзілі за прыналежнасьць да кампартыі, ён доўгі час сядзеў на Лукішках, на суд мяне выклікалі як сьведку абароны. Тады была такая адвакатка Заштаўт-Сукяніцкая, полька, яна бараніла ўсіх нашых людзей, дык гэта яна паклікала, каб я сьведчыў. Што я сьведчыў? Я ж жыў з імі разам на адной кватэры ў Наваградку, яны выпісвалі шмат газэтаў зь Менску. Дык адвакатка пыталася: ці газэта атрымана нелегальна, з рук, ці прыйшла па пошце? Я выйшаў і сьведчыў, што гэтая газэта, якую яны атрымалі, прыйшла па пошце, і пытаньне зьнялося. Вярбіцкі атрымаў невялікі тэрмін — пяць год турмы, пасьля пайшоў у саветы і згінуў. Было шмат такіх выпадкаў і ў нас, у гімназіі. Усе, што пайшлі ва Усходнюю Беларусь, усе згінулі. Было гэтак. Падчас вучобы я быў найлепшы матэматык, усе мае таварышы прыходзілі да мяне рашаць задачы. Кожны дзень у мяне зьбіралася поўная хата хлопцаў. А паліцыя пільнуе, што гэта яны робяць? Дык усіх нас арыштавалі. Безумоўна, я ведаў усё, што рабілася, а на допыце — я хачу гэтым ганарыцца — нічога не сказаў. Як на мяне ні націскалі. А тых, якія расказалі пра сябе, дык засудзілі аж на сем гадоў турмы. I так яны дасядзелі да прыходу Чырвонай Арміі, а пасьля прыходу яе ім далі яшчэ па 12 гадоў — удадатак. А чаму? Ну, палякі ўсё ж раз’ядалі камуністычную партыю Польшчы, для чаго прымянялі мэтады засылкі сваіх агентаў, як пасьля і пры саветах рабілася. Дайшло да таго, што Сталін загадаў забараніць кампартыю Заходняй Беларусі. 1 ўсіх пасадзіў. I там былі шмат якія мае сябры. Ніколі не забудуся, быў такі Панько, я зь ім дружыў, родам ён з Наваградку. 1 калі палова вучмяў апынулася ў камуністычнай партыі, а пасьля ўсіх нас арыштавалі, ён, відаць, прызнаўся ў чымсь, і яму далі сем год. I ён усе сем год сядзеў. Прыйшлі саветы, дык замест таго, каб зрабіць яго героем, яму далі яшчэ 12 год. А пасьля, пры немцах, таксама лавілі такіх, што