• Часопісы
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    Прыйшлі ў Лебедзева, дзе я доўгі час сядзеў на печы, хаваўся. Тады я дачуўся, што немцы, заняўшы Баранавічы, расстрэльвалі нашых школьных інспэктароў. Расстралялі і аднаго вячэрняга інспэктара, Генрыха Дэмбінскага, выдатнага польскага сацыялістычнага дзеяча. А пазьней пачалося будаўніцтва беларускага школьніцтва. Беларускі актыў стаў наракаць, што я сяджу, нічога не раблю. Ксёндз Гадлеўскі, які тады быў галоўным школьным інспэктарам усяе Беларусі (пазьней яго расстралялі немцы),
    паводле чутак, казаў: што гэты Кіт сядзіць там на печы, пара ўжо яму вылазіць адтуль. Тады я паехаў у Маладэчна, дамовіўся са школьным інспэктарам. Далейшыя мае падзеі ўжо вядомыя, бо былі апісаныя... Тады я і вырашыў заснаваць у Маладэчне беларускую настаўніцкую семінарыю. Дарэчы сказаць, што ўсе школы, дзе я калісь працаваў ці арганізоўваў іх, былі чыста беларускія. Мяне зацікавіла маладэчанская традыцыя, бо там яшчэ за царскім часам існавала настаўніцкая семінарыя, што было важна. Беларусы таму спрыялі, асабліва школьны інспэктар Маладэчанскага раёна спадар Яворскі, які і дагэтуль жыве, сядзіць у Сібіры, куды ён быў сасланы пасьля вайны. Ён быў надзвычай цудоўны беларускі патрыёт і пачаў са мною беларускае школьніцтва на Маладэчне. Каб атрымаць дазвол, нам даводзілася езьдзіць у Менск, у школьны адзьдзел генеральнага камісарыяту, там быў нямецкі начальнік Сівіца, а ягоны заступнік — беларус доктар Яхім Скурат. Скурат быў мой калега па Віленскаму ўнівэрсытэту, я зь ім сябраваў, і ён памагаў мне. Мы ўгаварылі немца Сівіцу даць нам дазвол адчыніць беларускую настаўніцкую семінарыю. 3 гэтым дазволам мы ўсьцешаныя прыехалі ў Маладэчна, і я разгарнуў усю справу. Атрымалі асобны дом, надрукавалі афішы. На працягу некалькіх дзён запісалася 300 чалавек моладзі. Але хутка ўсё зьнікла. Мы ня ведалі, што, апроч Менску, трэба яшчэ атрымаць дазвол ад нямецкага гебітскамісара Шмідта ў Вялейцы. Як ён даведаўся, што я без ягонага дазволу адчыніў семінарыю, дык так зазлаваў і на сваёй машыне прыехаў у Маладэчна. Найперш зачыніў друкарню, дзе друкаваліся афішкі, і шукаў мяне, каб арыштаваць. Тады я паехаў у Менск да спадара Скурата і таго ж Сівіцы, а яны: «Ну што ж, мы цябе пашлем у другое мейсца». I паслалі мяне ў Паставы таксама дырэктарам беларускай настаўніцкай семінарыі, якая ўжо была адчыненая. Яе адчыніў школьны інспэктар і мой калега Пятро Шчасны. Там на мяне гневаліся, бо я парушыў нямецкі закон, каб не прымаць у беларускую школу дзяцей іншых нацыянальнасьцяў, напрыклад, палякаў. Я паціху прымаў іх, бо мне было іх шкада. Дык мяне за тое крытыкаваў Шчасны, нават пагражаў.
    Аднойчы, як я ехаў да свае хаты ў Лебедзеве, мяне арыштавалі і пасадзілі ў турму. 30 дзён я сядзеў у Глыбокім. Мяне абвінавачвалі, што я нібыта маю сувязь з партызанамі, што я англа-амэрыканскі шпіён і г. д. Умовы ў турме былі страшэнныя — на дварэ сьцюжа,а ў склепе стаяла адна печка, якая заўсёды капціла. Я накрываўся кажухом, каб зьберагчы вочы. Завяліся вошы. Кожную ноч чакаў сьмерці. Нас было там чалавек 30, дык кожную ноч расстрэльвалі чалавек 25, на наступны дзень зноў нагоняць і зноў бальшыню расстраляюць уначы. 1 так цягам месяца.
    Мне шчасьціла заставацца ў ліку тых пяці. Кожную ноч заходзіць нямецкі жандар і пачынае зачытваць прозьвішчы, а як даходзіць да К, дык пачынае цьвеліць: кі, кі... Усе мы там баяліся сьмерці, уначы расказвалі адзін аднаму розныя аповяды. I я разам зь іншымі думаў, што, можа, гэта апошні мой дзень. Сядзела шмат беларусаў, сялянаў. Памятаю аднаго, які са мной вельмі дружыў, пазьней яго расстралялі, ён расказваў, як яго арыштавалі. «Мая вёска была блізка ля чыгункі, дык уначы зімою прыйшлі партызаны, сабраліся ў маёй хаце, пасьля пайшлі на чыгунку і падклалі міну, ну і ўзарвалі цягнік. А раніцай прыйшлі немцы, бо на сьнезе ўбачылі сьлед ад чыгункі аж да маёй хаты, і арыштавалі мяне. I вось я з вамі тут сяджу і чакаю сьмерці». Такіх людзей там было шмат. Памятаецца мне адзін настаўнік, сядзеў таксама за сувязь з партызанамі. Наогул там працэнтаў, можа, 80 сядзела за сувязь з партызанамі. А вось яшчэ адзін такі, усё мне распавёў. Кажа, яшчэ адна ноч мінула, але я адчуваю, што памру. А ў яго такія прыгожыя боты, халявы такія новыя, кажа: забярыце іх. А я яму: што вы, яшчэ будзеце жыць. Ды ён не паверыў і ў сваіх ботах халявы парэзаў. I праўда, прыйшла ноч, узялі 25 чалавек і яго таксама. А пасьля назад везьлі толькі вопратку. Паглядзеў я праз вакно і бачу: вялізны воз вопраткі, а наверсе ягоныя боты з парэзанымі халявамі.
    На той час ужо працавала Беларуская цэнтральная рада ў Менску, і там даведаліся, што я сяджу ў Глыбокім. Яны баранілі сваіх людзей. А ў Глыбокім быў прадстаўнік БЦР Нікандра Мядзейка. Ён дамогся, каб мяне перавялі ў галоўную цэнтралю СД у Вялейцы. Цягніком мяне, скутага, прывезьлі ў Вялейку. Пачалося новае зьняволеньне. Кінулі мяне ў камару, бачу, уся падлога занятая людзкімі целамі, няма куды ступіць. Нехта падняўся, пытаецца: «А ты вошы нам прывёз ці не?» Такое было вітаньне. Пачалося турэмнае жыцьцё. Кожнага дня выпушчалі нас пагуляць на двор. У дзьвярох стаяў вартавы, але не немец, а паляк, паскудны такі чалавек. Па прозьвішчы Генрых Сянкевіч. Пазьней усіх іх паарыштавалі ці ў Польшчы, ці ў Амэрыцы. За 30 дзён у мяне вырасла чорная барада, дык гэты Сянкевіч падумаў, што я жыд. Ён адмыслова зь мяне зьдзекваўся. Як я праходзіў празь дзьверы, дык ён мяне біў гумовай палкай па галаве, я ледзьве ня падаў. Неяк раз нас павялі ў лазьню, і ён пабег за мной паглядзець, ці я жыд? Упэўніўся — не. На допыце ў гестапа шмат чыноўнікаў гаварылі па-расейску, гэта былі латышы. Латышы заўсёды адыгрывалі страшна паскудную гістарычную ролю. Яны расстрэльвалі пры бальшавікох у ЧК, а як прыйшлі немцы, апынуліся ў складзе вялікай эсэсаўскай дывізіі. Як у нас некалі казалі: ці ёсьць латышская нацыя? Адказвалі: няма. Ёсьць латышская прафэсыя. He хачу абражаць
    Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі. Упершымрадзе трэцізлева Б. Кіт
    гонар усяго латышскага народа, але, кажу шчырую праўду, — былі розныя латышы.
    Так здарылася, што ў немца Шмідта, гебітскамісара Вялейкі, які забараніў мне семінарыю, быў беларускі давераны нры Віленскім гебітскамісарыяце Кастусь Касяк, мой былы вучань зь Віленскай беларускай гімназіі. Ён мяне і ўратаваў. Гэта быў дужа таленавіты вучань. Калі я ў Вільні аднойчы захварэў і лёг ва ўнівэрсытэцкі шпіталь, дык Касяк кіраваў заняткамі па матэматыцы. Пражыў ён усяго каля 30 гадоў. Пра ягоную сьмерць ёсьць дзьве вэрсіі. Адна — што яго павесілі ў Вялейцы пасьля прыходу Чырвонай Арміі. А другая вэрсія была іншая, яна выкладзена ў кнізе Юзафа Мацкевіча, знакамітага польскага пісьменьніка, які апісаў ганебную дзейнасьць АК на беларускіх землях, вынішчэньне беларускай эліты празь нямецкія рукі. Кніга называлася «Не магу маўчаць», гэта быў вельмі шляхотны крок з боку польскага пісьменьніка. Ён напісаў, што Кастусь Касяк загінуў у Валожыне, куды перад канцом быў пераведзены начальнікам раёну, а там на яго данесла немцам АК, і ён быў расстраляны.
    Гэта я пра сябе апавядаў, але тое ж рабілася ва ўсёй Заходняй Беларусі. Трэба зазначыць, што напрыканцы акупацыі Беларусі немцы давалі болей магчымасьці беларусам. А напачатку ўся ўлада ў раёнах была ў руках палякаў, якія па загаду АК займаліся справай ліквідацыі беларускай
    інтэлігенцыі. Можна згадаць вельмі шмат прозьвішчаў нашых людзей, якія тады загінулі. Рабілася гэта спосабам даносаў. Немцы без суда і сьледства адразу расстрэльвалі. Варта было толькі паказаць, што во той камуністы, не зважаючы, ці то праўда, ці не. Быў загад Гітлера зьнішчаць усіх палітрукоў, усіх савецкіх чыноўнікаў ці камуністых.
    Нарэшце немцы зразумелі, чаму палякі скрозь занялі кіруючае становішча. Бо яны прыехалі з Галічыны і першаклясна гаварылі па-нямецку. А мы, беларусы, не. I перакладчыкі тлумачылі немцам так, каб было нам на шкоду. Так прайшло гады два, а пасьля немцы ў адну ноч перастралялі ўсіх польскіх начальнікаў раёнаў. У Маладэчне ў нас быў такі Віктар Уневіч, ён прыкідваўся беларусам. Тады ўжо выгадней было назваць сябе беларусам, чым палякам, бо да палякаў прымаліся больш суровыя меры, чым да беларусаў ці ўкраінцаў. Беларусы і ўкраінцы апынуліся ў немцаў на больш прывілеяваным становішчы. Калі бралі палонных, палякаў і расейцаў не пушчалі, а беларусаў і ўкраінцаў пушчалі дахаты. Дык Віктар Уневіч, начальнік Маладэчанскага раёна, пачуў, што я беларус, інтэлігент, сяджу на печы, увесь час прысылаў да мяне прапановы, каб я выйшаў і што-небудзь рабіў, а не сядзеў на печы. А я думаю: дзякуй табе, бо ты выцягваў людзей наверх, а затым расстрэльваў. He, лепей буду хавацца. I хаваўся, аж пакуль не пайшоў працаваць у семінарыю. Вось выйшла ў Беластоку кніжка пра адну беларускую дзяячку, нашу былую гімназістку Ганну Катковіч. Яна была толькі перакладчыцай і за гэта страшэнна пацярпела. Яна ўцякла на Захад, у Нямеччыну. Але там папала ў савецкую акупацыйную зону, пасьля перабралася ў Полыпчу, і напачатку там нічога зь ёй не здаралася. А затым папалася ў Смерш, які ўсіх гэткіх хапаў і вывозіў у Сібір альбо расстрэльваў. I яе таксама саслалі ў Сібір, дзе яна і памерла. Такі лёс Ані Катковіч.
    Астроўскі і ўвесь беларускі актыў бачылі, што немцы адступаюць, што іхняя справа дрэнь і яны цяпер будуць згаджацца з усім, што беларусы захочуць. Далі дазвол на БЦР, арганізацыю, да якой належала школа, СБМ; дазволілі арганізаваць Беларускую самаахову, нешта падобнае да арміі. Усё тое рабілася згары, Астроўскі са сваімі памочнікамі часта не ва ўсім выконвалі загады генеральнага камісарыяту. Немцы, вядома, вагаліся, каб не даць занадта самастойнасыді беларусам ці ўкраінцам. Але нікому яны не далі столькі самастойнасьці, колькі беларусам. Пасьля Курску справы нямецкія пайшлі яшчэ болей уніз, але іхняя карная палітыка не слабела. Я быў тады падрыхтаваны памерці ў нямецкай вязьніцы, і быў выратаваны толькі дзякуючы маім сябрам.
    Астроўскага ў часе вайны я амаль ня бачыў. Я зь ім працаваў у Вільні, калі ён быў дырэктарам гімназіі. Тады ён рабіў на нас цудоўнае ўражаньне
    як беларускі патрыёт і палымяны прамоўца. Мы тады ўжо ўведалі, што ён вялікі беларускі дзяяч, браў удзел у Слуцкім паўстаньні, заклаў у Слуцку першую беларускую гімназію і, здаецца, належаў да БНР у 18-м годзе. Пасьля пераезду ў Вільню ён быў дырэктарам беларускай гімназіі, адначасна адыгрываў вялікую ролю ў дзейнасьці Беларускай сялянска-работніцкай Грамады, а таксама Таварыства беларускай школы, быў скарбнікам БСРГ і старшынёй ТБШ, што пазьней пераняў ад яго Рыгор Шырма. Палякі яго судзілі разам з усімі за ўдзел у Грамадзе. Будучы дырэктарам, ён трапіў у вельмі цяжкую сытуацыю. Тады гімназіі і нашыя вёскі ўсё яшчэ былі пад уплывам камунізму, спадзяваліся, што на Усходзе ствараецца нашая бацькаўшчына, новая наша дзяржава. Камуністычная прапаганда мела вялікі посьпех. Усюды ствараліся гурткі, якія рабілі абструкцыю ўладам, і замест таго каб дапамагчы беларускай справе, толькі шкодзілі ёй. У Віленскай гімназіі ўжо не стала магчыма працаваць. I калі туды прыйшоў Астроўскі, ён найперш пачаў рабіць парадак. Тады падняліся супраць яго, казалі, што ён садзіць вучняў у турму. Але гэта няпраўда, ніколі ён нікога не садзіў. Іншая справа, што многія самі траплялі ў турму, а ён выцягваў з турмы, ратаваў іх. Напрыклад, вучня з Брэста Міколу Засіма, якому ён даў стыпендыю і вывучыў на доктара. Астроўскі заўжды праводзіў вялікую патрыятычную беларускую дзейнасьць. У Вільні ён таксама быў вельмі знаны сярод польскай інтэлігенцыі, выступаў у клюбе Влучэнгі, дзе інфармаваў польскую эліту пра беларускія справы. Некалькі разоў я там быў і чуў, як Астроўскі мужна крытыкаваў польскія ўлады за іх негатыўныя адносіны да беларусаў. У 34-м годзе была зачыненая Наваградзкая беларуская гімназія, у 32-м — Клецкая. Мы ў Наваградку будавалі новы будынак гімназіі, бацькі вазілі пясок, камяні, працавалі і мы самі. Той будынак пазьней улады ў нас адабралі. А калі будавалі, праз Наваградак праязджаў прэзідэнт Польшчы Ігнат Масьціцкі, і яму даручылі закласьці вуглавы камень. Пры гэтым ён мусіў сказаць прамову, дзе паабяцаў, што ніхто не зачыніць гэтую гімназію. Але пасьля ўсё ж зачынілі. I вось падчас аднаго сходу выступіў Астроўскі, які сказаў: як вам можна верыць? Тады з першага раду ўстаў ваявода віленскі Кірцікліс і сказаў: «Пан дырэктар, вы можаце гаварыць усё, толькі не чапайце нашага дастойнага прэзідэнта». Тое сталася дужа небясьпечна, але Астроўскі быў чалавек мужны.