Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
Чытаючы ўсё гэта, раз-пораз прыгадваў і Ваш водгук на мой раман «Надлом», выказаны ў словах па тэлефоне. Мяне цяпер дзівіць, наколькі супадае перадача (падача) перажытых Вамі падзей ды іх ацэнка, ацэнка характараў дзеючых гістарычных асоб з усім тым, што падаецца ў маім рамане. Далібог, дзіўна! Ствараецца ўражанне, што мы з Вамі перажылі адное і тое ж і што глядзелі мы з Вамі аднымі вачыма на ўсё і ўсіх. Хоць Вы перажылі, беручы непасрэдна ўдзел у жыцці, ая ... творча асэнсоўваючы перажытае Вамі, Вашым пакаленнем.
Цяпер пра Вашу асобу. Пасля прачытанага магу сказаць: у Вас яскрава ўвасабляецца нацыянальны характар з усімі яго адметнымі якасцямі, сярод якіх, відавочна, верх бярэ мудрасць. Гэтакжахорашаўвасабляецца нацыянальны характар і ў некаторых героях майго гістарычнага твора, які Вы чыталі. Думаю. Вы пагодзіцеся са мной. Разам з тым я вельмі шкадую, што ў «Надломе» сярод блізкіх мне і Вам персанажаў няма Б. Kima. А гэта ж яшчэ больш узбагаціла б і ўпрыгожыла кнігу. Я стаўлю Вас у адзін шэраг з такімі яркімі асобамі беларусаў, як Судзілоўскі і Дамейка.
Добрага здароўя!»
13 жніўня 2003 г. Васіль Якавенка
«Шаноўны спадар Кіт!
Зь вялікай прыемнасьцяй атрымаў Вашліст, багаты на цёплыя словы і пажаданьні. Шчыры дзякуй таксама за запрашэньне завітаць да Васу Франкфурт. На жаль, мне цяжка адказаць нешта канкрэтнае, бо калі надарыцца магчымасьць новай паездкі ў Нямеччыну — ня ведаю.
Разам з сардэчнымі Каляднымі й Навагоднімі віншаваньнямі хачу перадаць Вам яшчэ адну сваю кнігу — «Таямніцы полацкай гісторыі». Сярод маіх улюбёных выслоўеў адно зь першых месцаў з часоў юнацтва займае наступнае: Чалавек мусіць ведаць што-небудзь пра ўсё і ўсё — пра што-небудзь. Я імкнуўся ведаць пра мінулае майго роднага Полацку. 3 гэтага імкненьня й нарадзілася кніга, якая цяпер перад Вамі.
Уразьдзеле «Асьветніца зроду Ўсяслава» згадваецца, вядома, і царква Сьвятой Еўфрасіньні Полацкай у Саўт Рывэры. У пэрспэктыве кніга будзе перавыдавацца, і тады я абавязкова дадам у тэкст зьвесткі пра Вашую выдатную ролю ў заснаваньні беларускае калёніі
й пабудове гэтага надзвычай прыгожага храму. Можа, Вы не адмовіцеся дапамагчы мне. А менавіта, калі гэта нескладана, напішыце колькі слоў пра гісторыю «беларускага» Саўт Рывэру ды будаўніцтва царквы. Мяркуючы па Вашых мэмуарах, памяцьу Вас такая, што маладыя могуць толькі зайздросьціць.
Буду вельмі рады пазнаёміцца з Вамі бліжэй.»
3.01.2003 Уладзімір Арлоў
Мемарыяльны камень з бсірэльефсімі Барыса Кітсі, Васіля Быкава і іншых дзеячаў беларускай гісторыі і культуры. Беларусь, СтарыяДарогі, Мастацкі музей Анатоля Белага. 2004 г.
® Удзельнікі ўрачыстасці адкрыцця помніка Б. Кіту . СтарыяДарогі, 2004 г.
@ Беларускі мастак Міхаіл Карпук дарыць музею сваю карціну
® Мастацкі музей Анатоля Белага
@ Васіль Якавенка і Лідзія Савік каля мемарыяльнага барэльефа
© В. Іпатава перадае Б. Кіту хлеб з Беларусі. 1996 г.
® Барыс Кіт у Пенемюндзе. Чэрвень 2003 г.
® Барыс Кіт, Тсімара Казевіч, Вольга Іпатава. Франкфурт-на-Майне
@ Барыс Кіт і Ніна Мацят. 1997 г.
® Вольга Іпатава і Барыс Кіт. Вісбадэн, чэрвень 1997 г.
Ф У майстэрні скульптара Івана Місько. Мінск, 1995 г.
@ Васіль Якавенка, Барыс Кіт і Тамарсі Казевіч
Фота В. Якавенкі
Васіль Быкау і Барыс Кіт. Падарожжа па Рэйну і Гайдэльбергу
Ф Васіль Быкаў і Барыс Кіт
® Барыс Кіт, Тсімара Казевіч з белсірускай моладдзю, якая жыве і працуе ў Франкфурце-на-Майне
® Васіль Якавенка і Барыс Кіт ксіля помніка Карлу Вялікаму
® В. Быкаў, Р. Качаткоў, Б. Кіт. Франкфурт-нсі-Майне
® Хрыстофер Хайнбер, Барыс Кіт, Всісіль Быкаў. Франкфурт-наМайне. Фота I. Быкавай
Ф Барыс Kim з Антонам і Всілерам Каліноўскімі, Лідзіяй Савік і АляксеемДзікавіцкім. Варшава, чэрвень 2003 г.
® Барыс Кіт, Сяргей Мартынаў (беларускі пасол
у Вашынгтоне) у гасцях
у праф. Дзмітрыя Грыгор 'евсі. Травень / 994 г.
® Барыс Кіт з Тамарай Казевіч у Празе
© Тамара Казевіч, Барыс Kim
® Віншаванне В. Быкава Б. Кіту з нагоды 2003 Новага года
Псторыя прэміі Барыса Кіта
Павал Саўчанка
Прэмія імя Б. Кіта 2002 г.
Была ўручаная ў Вільні, 6 чэрвеня, пісьменьніку Алегу Мінкіну й журналісту Валеру Каліноўскаму зь Менску. Уручэньне адбывалася ў старажытных скляпеньнях музэю А. Міцкевіча. За доўгім сталом сядзелі Лідзія Савік, аўтарка шматлікіх публікацыяў і дыхтоўнай кнігі пра акадэміка Барыса Кіта «Космас беларуса», беларусы з Польшчы, Беларусі, Нямеччыны, прадстаўнікі беларускай дыяспары Літвы, беларуская і літоўская моладзь зь Вільні. Вітаў прысутных кіраўнік Фонду Барыса Кіта прафесар Ёханес Шлоц, які распавёў пра незвычайнага нашага суайчыньніка, сусьветна вядомага вучонага, акадэміка, знанага на эміграцыі беларускага грамадзкага дзеяча й патрыёта Барыса Кіта.
Барыс Кіт, паводле словаў выступоўцы, зрэалізаваў свае магчымасьці навукоўцы, менавіта ў вольным сьвеце, які зрабіў яго грамадзянінам Сусьвету, падняў на касьмічную арбіту. Лідзія Савік, першая лаўрэятка прэміі Б. Кіта, распавяла пра свае сустрэчы з вучоным, якія перарасьлі ў шчырае сяброўства. (Заўважым тут, што менавіта Л. Савік найбольш спрычынілася да таго, што ймя Барыса Кіта вярнулася ў Беларусь). Сп. А. Мінкін таксама ўзгадваў пра свае ўражаньні ад сустрэчаў з Б. Кітам, казаў, што наш знакаміты суайчыньнік ніякі не «сухар»-вучоны, а жыцьцярадасны, просты ў абыходжаньні чалавек, які зараджае сваёю энэргіяй кожнага суразмоўцу.
Другі лаўрэат, сп. В. Каліноўскі, дзівіўся з працаздольнасьці й чалавекалюбства Барыса Ўладзіміравіча Кіта. I ўсе прысутныя на ўрачыстасьцях пагадзіліся з тым, што на яскравым прыкладзе жыцьця й ўсебаковай
дзейнасьці нашага славутага акадэміка («кіта», якому, паводле досьціпу А. Мінкіна, адзінаму ў сьвеце пашэньціла пабываць у космасе), будзе вучыцца не адно пакаленьне беларусаў, што нашая Бацькаўшчына калі-небудзь, падобна да Барыса Кіта, узьнімецца да сусьветнай арбіты квітнеючых волы-іых краінаў.
Відавочна, што Беларусь вельмі багатая на таленты, якімі збольшага дагэтуль карысталіся й карыстаюцца блізкія й далёкія краіны, выцягваючы з Бацькаўшчыны залатыя рукі й сьветлыя розумы. Самая Радзіма яшчэ не выкарыстоўвала іх напоўніцу. Але мяняецца сьветапогляд і сьвядомасьць беларусаў, многія з нашай маладой генэрацыі хочуць працаваць у вольнай і для вольнай Беларусі. Барыс Кіт дасягнуў найвышэйшых вяршыняў у навуцы, ніколі не адмаўляючыся й нават падкрэсьліваючы сваю беларускасьць. Тым самым ён узьняў на арбіту і Беларусь, і да сёньня, не зважаючы на сталы век (ён-жа амаль равесьнік XX ст.!), Барыс Ўладзіміравіч рупіцца пра будучае Бацькаўшчыны, напрыклад, стварыўшы фонд падтрымкі маладых ды пэрспэктыўных талентаў. Мы верым, што хутка, дзякуючы намаганьням Барыса Уладзіміравіча й сотням такіх, як ён, нашая краіна-мэтраполія будзе вядома ня толькі сваімі балотамі, бульбай і таннай гарэлкай, але й працавітымі таленавітымі навукоўцамі, высокімі тэхналёгіямі, якія выведуць Беларусь у шэраг самых інтэлектуальных дзяржаваў сьвету...
Доўга таго вечару ўспаміналі й іншых беларусаў, якіх лёс расьцерушыў па цэлым сьвеце й якія ня толькі выжылі самі, але й пакінулі незабыўны сьлед ў інтэлектуальным і духовым жыцьці сваіх новых радзімаў.
«Рунь», / 9 ліпеня 2002
Марат Гаравы
Прэмія імя Барыса Кіта уручана вядомай пісьменніцы Вользе Іпатавай
29 мая вядомай пісьменніцы і грамадскай дзяячцы Вользе Іпатавай уручана штогадовая прэмія імя Барыса Кіта.
Выступаючы на ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ў Мінску, у абласной бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна, прафесар Берлінскага свабоднага універсітэта (Германія), старшыня «Рабочай групы беларуска-
нямецкіх сустрэч» Ёханэс Шлоц адзначыў, што гэтая прэмія ўмацуе беларуска-нямецкае супрацоўніцтва ў галіне літаратуры.
У слове ў адказ В. Іпатава сказала, што «прэмія адкрывае перад намі новыя далягляды ва ўсім свеце. Бо імя 93-гадовага Барыса Кіта, які з’яўляецца ўзорам адкрытага ўсяму свету сучаснага беларуса, натхняе айчынных літаратараў. Я прысвяціла яму верш «Настаўнік», а Васіль Быкаў напісаў «Аповяды Барыса Кіта, расказаныя ім самім».
Ганаровага грамадзяніна Наваградка (Гродзенская вобласць), заслужанага прафесара Мэрылендскага універсітэта (ЗША), уладалыііка залатога медаля Обэрта і многіх прэстыжных міжнародных прэмій Барыса Кіта ў многіх публікацыях называюць «грамадзянінам свету». З’яўляючыся ўраджэнцам Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці, ён стаў сусветнавядомым вучоным і ўдзельнічаў у распрацоўцы касмічнага паліва для карабля <<АроІІо». Выкладчык Віленскай беларускай гімназіі зараз жыве ў Франкфурце-на-Майне (Германія).
Сёлета поруч з В. Іпатавай прэміяй адзначаны доктар медыцыны з Гродна Андрэй Майсяёнак.
«Звязда», 04.06.2003
Павал Саучанка
Сумеснае паседжаньне
Сумеснае паседжаньне, прысьвечанае сусьветна вядомаму акадэміку Барысу Кіту, правялі 30 траўня ў Горадні «Сябрына Барыса Кіта» інстытуту гуманітарных і экалягічных тэхналёгіяў (Менск) і Рада Гарадзенскай краязнаўчай асацыяцыі. Праходзіла паседжаньне ў Каралеўскай залі Новага замку. На паседжаньні адбылося, ужо традыцыйнае, узнагароджаньне лаўрэятаў Прэміяй Барыса Кіта за 2003 г. Першую прэмію атрымала пісьменьніца й літаратуразнаўца Лідзія Савік, аўтарка шырака вядомай кнігі пра жыцьцё, навуковую творчасьць і грамадзянскую дзейнасьць Б. Кіта «Космас Беларуса». Летась прэміяй былі ўзнагароджаны віленскі пісьменьнік Алег Мінкін і журналіст зь Менску Валеры Каліноўскі. Сёлета мы пабачылі сярод лаўрэятаў пісьменьніцу Вольгу Іпатаву й гарадзенскага вучонага і беларусазнаўцы Андрэя Майсяёнка. «Барыс Кіт— гэта невычэрпная крыніца гуманізму, інтэлекту, чалавечай дабрыні», — сказаў сп. А. Майсяёнак. «Барыс Кіт пасябраваў усіх нас, мы зрабіліся роднымі адно аднаму. Гэты вялікі чалавек
зараджае нас сваёй энэргіяй і ініцыятывай, якія няспынна струменяцца ў ім. Барыс Кіт — узор вольнага, незалежнага чалавека, нам усім трэба вучыцца жыць і працаваць у яго!» — сказала спн. В. Іпатава.
«Рунь», / 1.06.2003
ARBCSTSKREIs BlLARUSlM H-DEUr.M HE BfCKWU.W C.V.
Dcr zu Ehren unscrcs MUbcgrimders Prof. Dr. Boris Kit. Ikdarus/USA/Dcutschland, ausgcschricbcnc
Boris-Kit-Preis 2001
wild in Wurdigung ihrer Vcrdiensic als Schrifisicllcrin, i-iieraiurwisscnschaftlerin und Kritikcrin sowic wegen ihrer Arbcilen uber rcprcssicric Schrifisicller und uber Autorcn in dcr emigration verhehen .in