• Часопісы
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    Каманда карабля, сабраная з прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, — гэты вобраз у сімвалічным плане можа трактавацца як Савецкі Саюз, або Савецкая ўлада, што плыве невядома куды ў пагоні за прывіднай мэтай. А свабодалюбівы «Moby Dick» разбівае «Пекод-СССР», валачэ на зазмаргу ў марскія глыбіні капітана і знікае ў бязмежных водах акіяна, застаючыся назаўсёды свабодным і непераможным.
    3 Барысам Уладзіміравічам я сустрэўся праз год пасля майго першага допіса. Я ўжо не хваляваўся, бо ведаў, што мяне чакае штосьці незвычайнае, і я змагу дакрануцца да самой гісторыі. Я не прагадаў. Мы правялі цэлы дзень з Барысам Уладзіміравічам і Тамарай Яўгенаўнай разам. Мы хадзілі па знакамітых месцах Франкфурта, Барыс Упадзіміравіч распавядаў гісторыю горада і Нямеччыны, перад вачыма паўставалі гістарычныя вобразы даўніны, а я цешыўся асалодай жывой беларускай мовы, на якой прыгожа, проста і зразумела, з блакітнай мяккасцю васільковага поля, ішоў аповед.
    Мне вельмі было прыемна пазнаёміцца з другой паловай Барыса Кіта — Тамарай Яўгенаўнай. Прыгожая і стыльная, яна, нечым знешне, нагадвала мне Елізавету Радзівіл з карціны невядомага мастака другой паловы XVIII стагоддзя. Я з вялікім задавалыіеннем наглядаў за гэтай парай: шляхетныя манеры ў паводзінах, прыроджаная ўнутраная культура, інтэлігентнасць і сапраўдная буржуазная адукаванасць. Шкада, але такога ў сённяшняй Беларусі ўжо больш ыяма.
    Калі ў A. I. Салжаніцына, пасля выбараў Пуціна расейскім прэзідэнтам, спыталі, чаму за яго, Пуціна, прагаласавала інтэлігеыцыя, Аляксандр Ісаевіч адказаў, што людзі з вышэйшай адукацыяй — гэта яшчэ не інтэлігенцыя, а толькі «образованшнна», а сапраўдных людзей культуры яна вынішчала.
    На шматлікія пытанні пра сакрэты свайго даўгалецця Барыс Уладзіміравіч адказваў: «добрая генэтыка і шматгадовая інтэлектуальная праца». А на маю думку, яшчэ і тое, што Барыс Уладзіміравіч заўсёды ў сваім жыцці дапамагаў людзям, і гэта зваротная энергетыка падзякі была той жывой крыніцай.
    Пра Барыса Уладзіміравіча Кіта можна пісаць яшчэ вельмі шмат. Гутарыць з гэтым чалавекам — адно задавальненне. Быць з ім знаёмым — гэта ўжо гісторыя. Аб адным толькі шкадую, што ніколі не быў яго вучнем і што ніколі ўжо не будзе магчыма, хаця б на дзянёк, акунуцца ў атмасферу той, былой Віленскай ці Наваградскай гімназіяў.
    Урсула Ольгофф, віцэ-прэзідэнт Міжнароднага астранаўтычнага таварыства імя Германа Обэрта і Вернера фон Брсіўна (Нюрнберг, Германія)
    Успаміны аб сустрэчсіх з вьідатным і вельмі паважаным чалавекам прафесарам Барысам Кітам
    Прафесар Кіт, амерыканец, пасля паспяховай кар’еры даследчыка астранаўтыкі ў ЗША (адзін з першапраходцаў амерыканскай астранаўтыкі ў 50-60-х гадах), выйшаўшы на пенсію, пераехаў у 1972 годзе ў Нямеччыну дзеля працы прафесарам матэматыкі ў адным з філіялаў амерыканскага універсітэта ў Еўропе. Жывучы ў Германіі, ён не мог, безумоўна, не далучыцца да тутэйшай астранаўтычнай дзейнасці, навязаў сувязі з астранаўтычнымі арганізацыямі і дапамагаў сваім багатым вопытам нямецкім ракетным дзеячам.
    Я пазнаёмілася з прафесарам Кітам падчас аднаго з кангрэсаў Нямецкага ракетнага таварыства ў пачатку ўжо 60-х гадоў. Мой бацька, доктар Густаў Фрэдэрык Штаац, які быў ініцыятарам і сузаснавальнікам Нямецкага ракетнага таварыства, прадставіў мне спадара Кіта, як свайго вельмі добрага сябра, якога спаткаў у 1958 г. на Міжнародным кангрэсе астранаўтыкі ў Амстэрдаме.
    3 вялікім задавальненнем пішу гэтыя ўспаміны пра Барыса Кіта. На жаль, майго бацькі ўжо няма ў жывых, ён напісаў бы яшчэ лепш.
    Справа ў тым, што пасля Другой сусветнай вайны і паразы немцаў у Германіі напачатку існавала неспрыяльная атмасфера для развіцця астранаўтыкі і ракетнай тэхнікі. Майму бацьку і ягоным сябрам, якія ў большасці былі супрацоўнікамі славутага ракетнага цэнтра ў Пэнемюндзе, было цяжка, бо немцы не разумелі карысці астранаўтыкі і таму не было ніякай падтрымкі. Але час праходзіў і настрой мяняўся. 3 Амерыкі прыязджалі славутыя нямецкія даследчыкі — Вернер фон Браўн і іншыя, а таксама амерыканцы, як прафесар Кіт, якія шмат дапамагалі ў адраджэнні астранаўтычнага руху ў Германіі. Такім чынам развівалася прыязная сувязь прафесара Кіта з маім бацькам і ўсім астранаўтычным рухам Нямеччыны. Ён належаў да ракетных арганізацый, удзельнічаў у кангрэсах, дзе выступаў з дакладамі, друкаваўся ў нямецкіх астранаўтычных часопісах.
    Да прыкладу назаву некалькі фактаў дзейнасці спадара Кіта:
    1964 г. — Кангрэс у г. Дармштадт. Прафесар Кіт чытае даклад: «Наладжванне касмічных сувязяў падчас падарожжа на Месяц».
    1966 г. —Кангрэсу Брэмене. Прафесар Кіт чытае даклад: «Час трывання сатэлітаў на нізкіх арбітах».
    1975 г. —Кангрэсу Гарміш-Партэнкірхене. Прафесар Кіт чытае даклад: «Пачынаецца эпоха сонечнай энергіі».
    1989 г. — Кангрэс у г. Малага (Іспанія). Прафесар Кіт выступае з дакладам: «Гісторыя таварыства Германа Обэрта ў Г'ерманіі».
    1990 г. — Кангрэс у Дрэздэне. Прафесар Кіт выступае з дакладам: «Пэнемюндаўцы, тыя. што засталіся ў Нямеччыне».
    1991 г. — Міжнародны кангрэс у Монрэалі (Канада), на якім Барыс Кіт чытае даклад: «Дзейнасць супрацоўнікаў Пэнемюндэ».
    Усе гэтыя і многія іншыя факты дастаткова поўна паказваюць, якую важную дзейнасць праводзіў прафесар Кіт для адраджэння нямецкай астранаўтыкі.
    Выказваю найлепшыя пажаданні паважанаму прафесару Барысу Кіту ў сувязі з яго днём нараджэння!
    Анастасія Паўлоўская
    супрацоўніца «Deutsche Bank» (Франкфурт-на-Майне, Германія)
    Выпадковая сустрэча
    6 красавіка кожнага года Барыс Уладзіміравіч Кіт — беларускі асветнік, вучоны, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі — адзначае свой дзень нараджэння. За гады доўгага жыццёвага шляху яму давялося быць сведкам і ўдзельнікам шматлікіх важных падзей у гісторыі Беларусі і свету XX, XXI стагоддзяў. Для нас, маладых, ён — жывая легенда нашай Бацькаўшчыны, найстарэйшы з тых асобаў, якімі мы ганарымся і якіх па праву лічым лепшымі сынамі нашага народа, хоць ён і з’яўляецца грамадзянінам ЗША. Тое, што для нас далёкая гісторыя, для яго рэальныя падзеі жыцця — падлеткам ён бачыў падзеі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года у Пецярбургу, бальшавіцкага кастрычніцкага перавароту, грамадзянскай вайны, пазней на радзіме, пасля вяртання бацькоў з Пецярбурга, вучыўся ў Наваградскай беларускай гімназіі, скончыў фізіка-матэматычны факультэт у Вільні, працаваў у славутай Віленскай беларускай гімназіі, быў актыўным удзельнікам беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, шмат зрабіў для развіцця беларускага школызіцтва да вайны і ў час вайны. За гэту дзейнасць сядзеў у турме пры паляках і пры немцах ледзь выжыў. Вымушаны эмігрыраваць, ён не згубіўся ў чужамоўным свеце, стаў
    Ансістасія Паўлоўская
    адным з першапраходцаў амерыканскай астранаўтыкі, сустракаўся і сябраваў з многімі выдатнымі сусветнавядомымі вучонымі, чытаў лекцыі ў Вашынгтонскім універсітэце, еўрапейскіх універсітэтах, быў удзельнікам Міжнародных кангрэсаў астранаўтыкі, дзе выступаў з дакладамі. Ён аўтар першага ў гісторыі
    астранаўтыкі падручніка па ракетных палівах і кнігі пра дасягненні савецкай касманаўтыкі, шматлікіх навуковых артыкулаў, сябра многіх навуковых таварыстваў і акадэмій.
    1 вось з такім цікавым чалавекам мне і маім сябрам пашчасціла сустрэцца.
    Упершыню мы спаткаліся 9 красавіка 2000 года, праз некалькі дзён пасля яго 90-годдзя. А адбывалася ўсё так. Будучы студэнткай Франкфурцкага універсітэта, я заўсёды сустракалася з маімі землякамі — беларусамі, якія таксама вучыліся або працавалі ў Франкфурце. Вось і тады, 6 красавіка, мы сустрэліся, як заўсёды, але ж нехта прынёс беларускую газету. На першай старонцы мы знайшлі вялікі артыкул пра жыццёвы шлях і поспехі легендарнага земляка, які зараз жыве ў Франкфурце-на-Майне і спраўляе сваё 90-годдзе. Нядоўга разважаючы, мы знайшлі яго тэлефон і патэлефанавалі, каб павіншаваць суайчынніка з днём нараджэння. Мы вельмі хваляваліся перад нашай першай гутаркай, бо не ведалі нічога пра яго, не ведалі, ці захоча такі вядомы чалавек з намі гутарыць, ды і пра што? Але ўжо пасля першых слоў мы былі прыемна здзіўлены. Незвычайная бадзёрасць, маладжавасць і радасць адчувалася ў голасе Барыса Кіта. Нават дамовіліся аб сустрэчы ў цэнтры Франкфурта ў рэстаране «Марэда» на Гауптвахе і праз некалькі дзён сустрэліся.
    Як асоба Барыс Уладзіміравіч Кіт проста захагіляе! Па-першае, ён ніяк не выглядае на свае гады. Па-другое, гэты жвавы, рухавы, вясёлы і энергічны чалавек. Трэба бачыць яго добрыя, мудрыя, ясныя і адначасова маладыя вочы, шчырую ўсмешку на яго твары. Па-трэцяе, гэта светлая галава, жывы розум і вялікі талент. Барыс Кіт валодае 7 мовамі і цудоўна размаўляе па-беларуску. Дамовіліся размаўляць на матчынай мове. 1 якая гэта была цудоўная размова! Я назірала, з якой шчырай любоўю расказвае Барыс Кіт пра сваё жыццё, працу, сям’ю, радзіму — Беларусь. Трэба было бачыць радасць у яго вачах. Нягледзячы на немалыя гады, Барыс Уладзіміравіч уражвае субяседнікаў яснасцю і лагічнасцю сваіх думак, разуменнем праблем у свеце і вялікай любоўю да жыцця. У яго варта павучыцца, як дасягаць сваёй мэты, як вырашаць складаныя задачы жыцця і пры гэтым заставацца заўсёды энергічным, добрым, вясёлым і адначасова простым. 3 таго самага дня мы часта сустракаемся з Барысам Уладзіміравічам і яго прыгожай спадарыняй Тамарай. Вялікі дзякуй лёсу за тое, што нам, яго маладым суайчыннікам, пашанцавала сустрэцца, пасябраваць з найвялікшым беларусам у свеце.
    Дзмітрый Паўлоўскі, студэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Мінск (брат Анастасіі Псіўлоўскай)
    Барысу Кіту 94
    Упершыню з Барысам Уладзіміравічам я сустрэўся ўлетку 2002 года. Безумоўна, пра Барыса Кіта шмат апавядалі і раней, што яшчэ больш узмацніла радасць чакання сустрэчы з ім. Я перш за ўсё чакаў сустрэчы з Барысам Уладзіміравічам, як з чалавекам, пабачыўшым шмат на сваім шляху і маючым бязмсжны жыццёвы вопыт. Наогул, акрамя Барыса Уладзіміравіча, я не ведаю больш ніводнага чалавека такога ж узросту, як ён.
    Дзмітрый Паўлоўскі, Анастасія Паўлоўская, Бсірыс Кіт, Галіна Паўлоўская. Франкфурт-на-Мсійне, 2003 г.
    Сустракаліся мы з ім у рэстаране гатэля «Арабелла», што знаходзіцца ў цэнтры Франкфурта-наМайне. Спярша Барыс Кіт дамовіўся пра мову, на якой мы з ім будзем размаўляць, а потым, па нашай просьбе, ён пачаў распавядаць пра сваё насычанае жыццё, поўнае як радасных хвілін, так