Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
У сакавіку 2004 г. я і мая жонка выйдзем на пенсію і мы абавязкова паедзем у Германію адведаць майго добрага сябра Барыса зноў.
Няхай Бог мае ў сваёй апецы яго і ягоную сям’ю!!!
Леслі Тэнэн, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, сябра камітэта касмічнага заканадаўства Міжнароднай сікадэміі астранаўтыкі
Маё супрацоўніцтва з прафесарам Барысам Кітам
Прафесар Барыс Кіт і я мелі аднолькавае захапленне космасам. Як выдатны матэматык і тэарэтык, Барыс Кіт быў актыўным удзельнікам розных амерыканскіх і Міжнародных астранаўтычных кангрэсаў, канферэнцый, калоквіумаў, іншых прафесійных сходаў. Прымаючы пад увагу вялікі абсяг яго дзейнасці, нашыя дарогі не маглі не перакрыжавацца, асабліва падчас гадавых кангрэсаў Федэрацыі астранаўтыкі і акадэміі астранаўтыкі.
3 прафесарам Кітам мы сустрэліся і аднавілі сяброўства на пасяджэнні Міжнароднага кангрэса астранаўтыкі ў 1992 годзе ў Вашынгтоне. У размове са мною Барыс Кіт згадаў сваю радзіму, расказаў пра асветніцкую сістэму Беларусі, дзе ў навучальных установах і універсітэтах дамінуюць расійскія ўплывы. Ён вытлумачыў, што канец савецкай імперыі і з’яўленне незалежных дэмакратычных дзяржаў спрыяюць паляпшэнню жыцця народаў, якія жывуць на былых камуністычных абшарах. Самае першае і важнае цяпер — рэфармаваць асветніцкую сістэму, што прынясе неацэнную карысць для будучыні гэтых народаў. Прафесар Кіт прапанаваў праект стварэння новых прынцыпаў вышэйшай асветы, якая служыла б сімвалам беларускай незалежнасці і надзеі на лепшую будучыню. Ён лічыў, што неабходна заснаваць беларускі нацыянальны універсітэт, дзе выкладанне вялося б толькі на беларускай мове і гэта быў бы першы універсітэт на Беларусі, створаны па ўзору славутых еўрапейскіх універсітэтаў.
Прапанова арганізаваць такі універсітэт падалася мне выдатнай, цудоўнай ідэяй, хаця і была звязана, безумоўна, з вялікімі цяжкасцямі, і я згадзіўся дапамагаць прафесару ў ажыццяўленні гэтага праекта. Я не беларус і не маю ніякіх адносін да гэтай краіны, але я зацікавіўся ідэямі Кіта па іншых прычынах. Перадусім, супрацоўніцтва ў заснаванні новага універсітэта — цэнны пазітыўны акт і мог бы садзейнічаць усталяванню ідэалогіі дэмакратыі і свабоды ў нова-незалежнай дзяржаве. Па-другое, дапамагаючы ў заснаванні інстытута вышэйшай адукацыі, я выкарыстоўваю свой прафесійны вопыт універсітэцкай асветы. Па-трэцяе, аб гэтым просіць мяне мой сябра Барыс Кіт.
Я адразу спытаўся, якім чынам магу дапамагчы? Прафесар Кіт патлумачыў, што гэты праект мае падтрымку дзяржаўных уладаў (гэта быў час
яшчэ да 1994 г. — выбараў прэзідэнта), але на самым пачатку ўсе праекты патрабуюць падтрымкі з розных крыніцаў
Прафесар Кіт падрыхтаваў некалькі лістоў у розныя фундацыі ў Германіі і ЗША, з просьбай фінансавай дапамогі. Калі ён атрымаў адмоўныя адказы, то не страціў надзею і прасіў мяне напісаць лісты ў многія іншыя фундацыі. Ён абяцаў прыслаць мне копіі першых лістоў з дадатковымі матэрыяламі для больш падрабязнага абгрунтавання праекта. Гэтыя лісты прыйшлі да мяне хутка пасля майго вяртання з Міжнароднага касмічнага кангрэсу, восенню 1992 года.
Запраектаваны універсітэт меўся ахапіць большую колькасць насельніцтва Беларусі праз заснаванне галоўнага цэнтра універсітэта і яго філіялаў у буйных гарадах. Такім чынам, Мінск, Маладзечна, Наваградак, Гародня, Віцебск, Пінск і іншыя гарады ўвайшлі б у сістэму універсітэта. 3 гэтага мы павінны былі пачаць нашу працу. Я праглядзеў усе матэрыялы з вялікай цікавасцю і вырашыў, што наш першы крок — пошук фундацый, якія дапамаглі б грашыма.
Прафесар Кіт, з уласцівым яму энтузіязмам, склаў форму ліста, я пагадзіўся, і ён працягваў шукаць падтрымкі ад беларускага грамадства і замежжа. Я аформіў канчатковы варыянт ліста да фундацыяў, падкрэсліваючы неабходнасць арганізацыі нацыянальнага універсітэта і запрашаў усіх прыняць удзел у гэтай справе праз фінансавую дапамогу і іншыя спосабы. Мы хацелі атрымаць не толькі грошы, але і рознае універсітэцкае абсталяванне. У наступныя месяцы наш зварот усё больш паляпшаўся ў вцніку ліставання паміж намі і прыняў канчатковую форму. Прафесар Кіт настаяў, каб гэты зварот быў падпісаны намі абоімі. Адначасна мы склалі спіс магчымых фундацыяў і больш як 125 лістоў былі высланы з майго бюро адвакатаў вясной 1993 г. з дапамогай маёй супрацоўніцы Патрыцыі Стэрнс і нашай асістэнткі Келі Годдлестоўн. У той час, калі я выслаў усе гэтыя лісты, прафесар Кіт быў заняты пошукамі падтрымкі нашага праекта ў Беларусі і замежжы. Колькасць асобаў, якія падтрымлівалі нас, кожны раз павялічвалася і, такім чынам, стварыўся міжнародны камітэт па стварэнню беларускага нацыянальнага універсітэта. (Дарэчы, копіі ўсіх лістоў знаходзяцца ў архіве Наваградскага краязнаўчага музея).
Некаторыя асобы былі згаданы ў нашым звароце, такія вядомыя дзеячы як: Сяргей Мартынаў — беларускі амбасадар у ЗША, Пётра Садоўскі — беларускі амбасадар у Германіі, Яўген Вайтовіч — міністр культуры Беларусі, Пётра Краўчанка — міністр замежных спраў Беларусі, прафесар Ядвіга Грыгаровіч — рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры, прафесар Адам Мальдзіс, прафесар Лідзія Савік, член-карэспандэнт
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Майсяёнак, доктар філасофскіх навук Уладзімір Конан, акадэмік Радзім Гарэцкі, прафесар Джон Сасэр, прафесар Крыштоф Марліч.
Праз кароткі час наш ліст-заява трохі састарэў і трэба было яго абнавіць. Мы яго пастаянна дапаўнялі і ўд'асканальвалі. Была прынята афіцыйная назва: «Міжнародны арганізацыйны камітэт па стварэнню беларускага нацыянальнага універсітэта». Восенню 1993 года розным фундацыям ЗША і Еўропы было выслана з майго бюро прыблізна 250 лістоў.
У канцы 1993 г. мы атрымалі паведамленне ад намесніка міністра культуры Уладзіміра Гілепа, што існуючы дасюль у Мінску Інстытут культуры будзе ператвораны ў новы універсітэт беларускай культуры. Пазней стала вядома, што, дзякуючы захадам амбасадара Мартынава, фундацыя Copaca выказала зацікаўленасць у падтрымцы нашага праекта.
Вялікая і нястомная праца прафесара Кіта пачала прыносіць добрыя вынікі. У многія газеты ён пасылаў свае лісты-заявы, прапановы, матэрыялы, праводзіў асабістыя сустрэчы.
Мы з ім сустракаліся ў гэтыя гады падчас астранаўтычных кангрэсаў у Грацы (Аўстрыя), Іерусаліме (Ізраіль), Фенікс (Арызона, ЗША) і абмяркоўвалі ўсе гэтыя справы. Але геапалітычныя падзеі, найперш драматычныя, негатыўныя змены ў Беларусі, зацямнілі і спынілі нашыя планы. Ведаючы добра прафесара Кіта, яго погляды на будучыню і надзеі на лепшае, ён не апусціў рукі, а па-ранейшаму працягвае свае нястомныя захады не толькі па стварэнню беларускага нацыянальнага універсітэта, але па аднаўленню дэмакратыі і свабоды на сваёй першапачатковай радзіме — Беларусі.
Эрнст Фазан, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (МАА), ганаровы дырэктар Міжнароднага інстытута касмічнсіга заканадаўства пры МАА
Прафесар Барыс Кіт — якімяяго ведаю
Цяжка знайсці іншую асобу, якая зрабіла б так шмат для касмічных навук і міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне за апошнія пяцьдзесят гадоў як, Барыс Кіт.
Народжаны ў 1910 годзе ў Санкт-Пецярбургу (Расія), у васьмігадовым узросце ён разам з бацькамі пераехаў на сваю радзіму Беларусь. У 1948 годзе ён эмігрыраваў у ЗША, штат Нью-Джэрсі, а ў 1950 г. пераехаў у Каліфорнію, дзе змог далучыцца да першых амерыканскіх касмічных даследаванняў, беручы ўдзел у пабудове першай амерыканскай міжкантынентальнай ракетнай сістэмы, а пазней у Вашынгтоне ўдзельнічаў у даследаваннях першых сатэлітаў сувязі і распрацоўцы касмічнай сувязі з Месяцам для праекта «Апалон». Барыс Кіт супрацоўнічаў з Вернерам фон Браўнам і Тэадорам фон Карманам (бацькам сучаснай аэрадынамікі, заснавальнікам Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі і яе першым прэзідэн-
Джон Фсізан
там). У апошнія гады Барыс шмат супрацоўнічаў таксама у сучаснай нямецкай астранаўтычнай галіне. Ён выдатна валодае нямецкай і многімі іншымі мовамі. У Нямеччыне вучоны дапамагаў засноўваць астранаўтычнае таварыства імя Германа Обэрта (першапраходзец астранаўтыкі) замест былога нямецкага ракетнага таварыства (1962). Пазней Барыс Кіт быў абраны сябрам «Кураторыума» (камітэт дырэктараў гэтай славутай арганізацыі) і за ўклад у развіццё астранаўтыкі ўзнагароджаны найвышэйшай узнагародай «Залатым медалём Германа Обэрта на стужцы».
Я добра памятаю Барыса Кіта — заўсёды поўнага энергіі, шчырага, ветлівага, з яго ўменнем глыбока
выказвацца па ўсіх пытаннях жыцця. Бліжэй мы пазнаёміліся на штогадовых астранаўтычных кангрэсах. Спачатку я не ведаў, на якой мове звяртацца да гэтага Чалавека-Джэнтльмена, які амаль на дваццаць гадоў старэйшы за мяне. На кангрэсы ён заўсёды прыязджаў са сваёй чароўнай спадарыняй Тамарай. Яны гаварылі паміж сабой па-расійскі і калі я спрабаваў таксама гаварыць на гэтай мове (навучыўся, калі быў савецкім палонным), Барыс вельмі быў усцешаны. Ён расказваў вельмі цікава пра свой славуты, першы ў гісторыі (I960) падручнік аб прынцыпах ракетнага дзеяння і ракетных паліваў (з уступам, напісаным самім фон Карманам), якім карысталіся і яшчэ карыстаюцца пакаленні ракетных інжынераў ва ўсім свеце, а таксама аб сваёй фундаментальнай манаграфіі пра поспехі савецкай касманаўтыкі (1964), пра свае артыкулы ў астранаўтычных часопісах. Цікава было слухаць і яго даклады, выступленні на міжнародных кангрэсах астранаўтыкі.
Ён ніколі ые забываў сваю першую бацькаўшчыну, і, пры першай магчымасці, у 1994 годзе прыехаў у Мінск, стаў адным з арганізатараў Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі і яе першым віцэ-прэзідэнтам. Сёння гэта акадэмія працуе ў Маскве, Барыс Кіт цяпер яе ганаровы віцэ-прэзідэнт, узнагароджаны залатым медалём за заслугі па яе станаўленню і развіццю.
Барыс Уладзіміравіч усё яшчэ рэгулярна ўдзельнічае ў сходах Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, якія адбываюцца кожны год разам з кангрэсамі Міжнароднай федэрацыі астранаўтыкі ў розных сталіцах свету.
Я з вялікім задавальненнем згадзіўся напісаць гэтых некалькі слоў у яго гонар і маю надзею на новыя сустрэчы з ім у наступныя гады...
Вернер Фальк, віцэ-прэзідэнт «Arbeitskreis Belarusisch-Deutsche Begegnungen» (Рабочая група беларуска-нямецкіх сустрэч) у Берліне, часовы прадстаўнік у Ізрсіілі нямецкай арганізацыі «Пакаянне і служба міру»