Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
С 1958 года Борчс Кйт работал в отделе космонавтнкй Мйнмстерства воздушных сйл США. Одновременно был государственным советнпком, экспертом no развптпю международной, в основном советской, космонавтйкй. В 1960 году стал автором первого в йсторші наукй учебнлка no топлйву для ракетных спстем, положйтельно оцененного во всём ммре. В 1964 году в соавторстве с Ф. Ордвеем выпустчл кннгу «Нсторня й современное состоянпе советской астронавтлкй».
С 1963 года Кйт — в отделе космонавтпкй International Telephone and Telegraph Corporation (ITT). B это время амернканцы готовйлйсь к полёту на Луну, й Кчт внёс сугцественный вклад в математнческую разработку средств связй.
Позже Кйт работал в Нацнональном бюро стандартпзацйй Мйннстерства коммунйкацйй США, чсследуя методы повышенпя эффектчвностй
адмнннстратнвной деятельностн с помоіцью математнкн. Кроме того, преподавал математнку на вечернем факультете Мернлендского уннверснтета.
В 1972 году Кнт переехал в Германню, во Франкфурт-на-Майне (где н прожмвает сейчас), стал работать профессором математнкн Европейского отделення Мернлендского уннверсйтета. Начал работу над докторской днссертацпей. Её тема — жнзнь н деятельность одного нз выдаюіцнхся математнков XX века Антона Злгмунда. В 1982 году на учёном совете Регенсбургского уннверснтета Борнсу Кнту была прнсвоена учёная степень доктора фнлософіш в областн математнкн м нсторнн наукн. Днссертацня вышла отдельной кннгой. Начнная с 1958 года, он был постоянным делегатом всех международных конгрессов по астронавтнке, где выступал с докладамн п сообіценнямн.
Его вклад в науку был неоднократно отмечен. Он является старейшнм членом Амернканского астронавтнческого обшества, почётным членом днректората Немецкого астронавтнческого обіцества, членом Комнтета Международной академнн астронавтнкн в Парнже, академнком н внце-презндентом Международной академнн наук Евразнн, заслуженным профессором Мернлендского уннверснтета. На торжественном заседаннн Международной академнн астронавтнкн 3 октября 1991 года Б. Кмту был вручён днплом академнка Международной академнн астронавтнкн.
В стену Кагштолля замурована «капсула временн» с нменем нашего земляка, которую вскроют через 500 лет. Этого снмвола в США удостанваются только людн, пмеюіцне особые заслугн перед страной.
Несмотря на солндный возраст, Борнс Кнт за последнне годы несколько раз посетнл Беларусь. В 1994 году он был нзбран почётным доктором Гродненского государственного уннверснтета нменн Я. Купалы (1994).
Редакцйонная статья. Журнсіл «Армйя», № 5,2002
Ганна Арцюшкевіч
Дранікі для Барыса Кіта
Невыпадковсія сустрэча
Ведаю: будучы ў Германіі, Юрый Пашык сустракаўся з сусветнавядомым нашым земляком Барысам Уладзіміравічам Кітам. Як тут не распытаць? 1 мой субяседнік пачаў з інтрыгі.
— За паўгадзіны да сустрэчы сапсавалася машына, давялося вызываць эвакуатар, і я спалохаўся, што не паспею пачысціць бульбу на дранікі. А дранікі мы прыдумалі як сюрпрыз для нашага знакамітага земляка.
— А як Вы наогул пазнаёміліся з Барысам Кітам?
— Па справах службовых мне даводзілася бываць у Германіі і раней, дзе я кожны раз сустракаюся з беларускімі хлопцамі і дзяўчатамі, якія там вучацца і працуюць, — сказаў Пашык. — Аднойчы пачуў ад іх, што ў Франкфурце-на-Майне жыве Барыс Кіт — наш легендарны зямляк, адзін з вынаходнікаў ракетнага паліва, пачэсны акадэмік шматлікіх акадэмій, які вельмі шмат зрабіў для ажыццяўлення касмічнай праграмы ЗША. I я папрасіў нас пазнаёміць. Мне далі тэлефон, я патэлефанаваў Барысу Уладзіміравічу і дамовіўся аб сустрэчы у цэнтры Франкфурта на кватэры нашага агульнага сябра, Аляксандра Зданчука, які паспяхова закончыў у Германіі універсітэт і служыць у адным з франкфурцкіх банкаў. Барыс Уладзіміравіч паабяцаў прыйсці з жонкай Тамарай. Аляксандр запрасіў у госці некалькіх нашых маладых суайчыннікаў і для усёй гэтай прыемнай кампаніі я збіраўся прыгатаваць дранікі з мачанкай.
.. ,У жыцці выпадковасцяў не бывае: калі Юрый Пашык аказаўся адначасова з Барысам Кітам у адной краіне, сустрэча іх проста не магла не адбыцца, бо неардынарныя людзі заўсёды прыцягваюць адзін аднаго. Еўрапейскі адукаваны чалавек, профі вышэйшай пробы і гарачы патрыёт Беларусі Юрый Пашык здолеў крыху больш за дзесяцігоддзе маленькую лабараторыю пры «Гарызонце» ператварыць у Беларускі сертыфікацыйна-выпрабавальны цэнтр, аналагаў якому няма на ўсёй тэрыторыі СНД. На думку самых аўтарытэтных замежных спецыялістаў, якія займаюцца распрацоўкай сусветных стандартаў і метадаў выпрабаванняў, калектыў «Белліса» — унікальны, а дзейнасць адпавядае строгім міжнародным
патрабаванням. Юрый Аляксандравіч лічыць, што беларусы могуць і павінны вырабляць прадукцыю самага вышэйшага сусветнага ўзроўню, a прызначэнне «Белліса» — дапамагчы выйсці з ёю на міжнародны рынак.
Пашык амаль удвая маладзейшы за Барыса Кіта, якому мінула 93 гады, так што праз паўстагоддзе, магчыма, хтосьці з маладога пакалення скажа: «А мы з Пашыкам, аказваецца, не толькі землякі, але і калегі!»
Вучыць людзей трэба улюбых умовах
Адмахнуўшыся ад філасофскіх думак, я працягвала распытваць Юрыя Аляксандравіча.
— 3 чаго пачалося ваша знаёмства?
— Барыс Уладзіміравіч запытаўся: «На якой мове будзем размаўляць? На матчынай?» «Зразумела!»
Кіт шчыра любіць Беларусь і вельмі цікавіцца ўсім, што тут адбываецца.
— Тады чаму ён пакінуў Радзіму?
— Трэба ўзгадаць, у якой сям’і нарадзіўся Барыс Кіт. Бацька яго, Уладзімір Аляксандравіч, вясковым хлопцам прыехаў у Пецярбург, дзе працаваў і адначасова вучыўся на курсах сувязістаў. У Пецярбургу ён ажаніўся з Ксеніяй Дзімітрыеўнай Зуравай, якая паходзіла з сялян і была родам з Цвярской губерні. Пасля заканчэння курсаў Уладзімір Аляксандравіч зрабіў бліскучую кар’еру: у 1910 годзе, калі Барыс Кітз’явіўся на свет, ён займаў пасаду начальніка Упраўлення міжнароднай сувязі Міністэрства сувязі Расійскай імперыі, гэта значыць, што ён быў чыноўнікам высокага ўзроўню і выконваў адказную і складаную работу. Мы ведаем, што сёння сувязь — гэта стратэгічны накірунак у дзейнасці любой дзяржавы, а на пачатку стагоддзя яна толькі развівалася, і Уладзімір Аляксандравіч, несумненна, быў чалавекам з вялікім аб’ёмам тэхнічных ведаў, высокім узроўнем інтэлекту, навыкамі дыпламата і адпаведнымі рысамі характару. Сваёй кар’ерай ён, безумоўна, быў абавязаны толькі сваім здольнасцям і ўпартасці характару таксама, дарэчы, як і дзед Барыса Кіта, які ў высокаразвітай гаспадарцы графа Храптовіча даслужыўся ад сезоннага рабочага да адміністратара.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі сям’я вярнулася ў Беларусь, Уладзімір Аляксандравіч пачаў працаваць у гімназіі, а Барыс закончыў Віленскі універсітэт, атрымаў званне магістра матэматыкі і ў 1940 годзе ўжо займаў пасаду дырэктара Наваградскай беларускай гімназіі, якая аднавіла сваю дзейнасць па ініцыятыве Кіта: у 1934 годзе яе зачынілі польскія ўлады. Дарэчы, прозвішча яго роду — Кіта, што значыць па-беларуску «вязанка
сена», але пасля рэвалюцыі, калі насельніцтву мянялі дакументы, літара «а» згубілася.
Потым яго прызначылі інспектарам Баранавіцкай акругі, і яму ўдалося за год адкрыць дзесяткі пачатковых і сярэдніх школ, што было вельмі цяжкай работай.
— У Беларусі ўжо ўсталявалася Савецкая ўлада?
— Так, і па словах Барыса Уладзіміравіча, беларускае насельніцтва яе шчыра вітала, бо польскія ўлады вельмі негатыўна ставіліся да беларускай і рускай культуры. Але пачаліся рэпрэсіі, якія закранулі і блізкіх людзей. Потым прыйшлі гітлераўцы і паўтарылася тая ж гісторыя: небяспека, тэрор, фізічнае знішчэнне людзей. Барыс Кіт — мужны, незалежны чалавек і сапраўдны педагог — лічыў, што вучыць людзей трэба ў любых умовах. Бсз дазволу мясцовых улад ён адкрыў настаўніцкую семінарыю ў Маладзечне, і калі яе зачынілі, заняў пасаду дырэктара у Пастаўскай семінарыі, дзе адмовіўся выконваць некаторыя загады нямецкіх улад: забараніў, напрыклад, навучэнцам убіраць з вуліц трупы расстраляных, нягледзячы на ўсе патрабаванні гітлераўцаў. У выніку Барыс Кіт аказаўся ў турме, і ад расстрэлу яго выратавалі толысі намаганні былых вучняў.
Надышоў 1944 год. Барыс Кіт шчыра радаваўся вызваленню Беларусі ад немцаў, але добра ўсведамляў, чым можа стаць для яго вяртанне Савецкай улады. Пражыванне на часова акупіраванай тэрыторыі было як кляймо, нават у анкетах мелася адпаведная графа. А людзі ўжо стаміліся фізічна і маральна, за кароткі час улада мянялася часта, і кожная такая змена з’яўлялася пагрозай: заўсёды выяўлялася, хто быў альбо толькі здаваўся больш лаяльным да папярэдняга рэжыму.
Барыс Кіт, які за сваю беларускасць, за сваю культурную і асветніцкую дзейнасць сядзеў у турме не толькі пры немцах, але і пры паляках, зноў ісці туды не жадаў. Сталінскі рэжым мог перакрэсліць не толькі кар’еру, але і жыццё. 1 Барыс Кіт вырашыў пакінуць Радзіму.
3 днём нараджэння яго віншуе прэзідэнт ЗША
— Дзіўна, што сям’ю Кітаў не рэпрэсіравалі яшчэ перад вайной з-за высокага чыну, які Уладзімір Аляксандравіч займаў напярэдадні рэвалюцыі... Ці не паспелі, ці шмат часу прайшло? Што ж датычыцца Барыса Кіта, думаю, наўрад ці яму дазволілі б займаць пасаду, вышэйшую за пасаду настаўніка, —разважаю я.
Пашык працягвае думку:
— Мне вядомы лёс майго дзеда, які служыў да рэвалюцыі ў імператарскім гусарскім палку. У 1917 годзе ён падтрымаў балыпавікоў,
удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях, стаў камуністам, а потым працаваў школьным настаўнікам на Лагойшчыне. Калі пачалося раскулачванне, ён выступіў у абарону сям’і свайго брата, які меў пасеку і быў вельмі працавітым чалавекам. Але больш крамольнымі, чым пчолы, аказаліся прыгожыя завушніцы, якія насіла яго жонка. 3-за іх усіх членаў сям’і, і разам з былым гусарам, аб’явілі ворагамі народа і адправілі ў ссылку. Пасля вяртання дзеду дазволілі працаваць толькі школьным бібліятэкарам і рэгулярна нагадвалі, што ён быў асуджаны па 58-м артыкуле. Так што можна ўявіць сабе магчымы лёс Барыса Кіта!
— Па сутнасці, пасля свайго ад ’езду Барыс Кіт паўтарыў шлях дзеда і бацькі: пачаў кар ’еру з нуля, прычым на чужыне?
— Безумоўна, Кіт — чалавек унікальны: у Германіі, куды спачатку прыехаў, вывучаў медыцыну, у ЗША, дзе апынуўся потым, — хімію. Але пачынаў Кіт не зусім з нуля. Ён сказаў мне: «Матэматыка заўсёды дапамагала сістэмна падыходзіць да любой тэмы. I калі я заняўся хіміяй, менавіта матэматычная базавая адукацыя дапамагла сістэмна падысці да стварэння ракетнага касмічнага паліва».