• Часопісы
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    Адказ прыйшоў вельмі хутка, быў надзвычай прыязны і з фатаграфіяй пасляваенных часоў, дзе былі зняты тры сябры: наш бацька, спадар Брылеўскі і Барыс Кіт, які аказаўся хросным бацькам маёй жонкі, грамадзянінам ЗША, і які часова пражываў у Нямеччыне, выкладаў матэматыку ў філіялах амерыканскага Мэрылендскага універсітэта.
    У той час у Нямеччыне жыло шмат амерыканцаў, а таксама знаходзіліся амерыканскія ваенныя часці і многія хацелі атрымаць вышэйшую адукацыю.
    Спадар Брылеўскі паведаміў прафесару Барысу Кіту пра наша існаванне і запытаў — ці можа ён даць нам ягоны адрас у Нямеччыне. Неўзабаве мы атрымалі ліст непасрэдна ад Барыса Кіта, у якім ён з радасцю вітаў нас і сардэчна запрашаў адведаць яго ў Франкфурце-на-Майне.
    Першы візіт наш да Барыса Кіта адбыўся ў наступным, 1980 годзе, у жніўні месяцы. Мы паехалі аўтамабілем — старым фіятам. Прафесар Кіт прапанаваў спаткацца ў цэнтры горада на адным з пляцаў і адтуль ён павёў бы нас да сваёй кватэры. Так мы і зрабілі.
    Знаёмства адбылося маланкава — знаёмыя мы ўжо былі па здымках і гутарках па тэлефону. Чароўная, маладая пастава, энергічныя рухі, энтузіязм у словах і жэстах прафесара — такое было першае маё і жонкі ўражанне ад гэтай сустрэчы.
    Нягледзячы на вячэрнюю пару, першы дзень нашага візіту не скончыўся адпачынкам і гутаркай у кватэры прафесара Кіта. Машынай, якой кіраваў прафесар, мы паехалі ў прыгожы рэстаран, дзе размаўлялі да позняй ночы. Кожны наступны дзень быў літаральна распісаны — агляд Франкфурта, падарожжа ў Гайдэльберг, дзе прафесар выкладаў матэматыку ва універсітэце, экскурсія па Рэйну і па ваколіцах Франкфурта.
    Здзіўляла энергія прафесара Кіта, яго невычэрпныя фізічныя і духоўныя сілы. Неадыойчы мы з жонкай, малодшыя амаль на 25 гадоў, з цяжкасцю патраплялі вандроўнаму тэмпу, узятаму прафесарам, які хутка адкінуў усялякія ўмоўнасці і прасіў называць яго проста па імені.
    У ягонай кватэры, якую ён нам сам саступіў, была магчымасць перагледзець шматлікія кніжкі, часопісы, фатаграфіі. 3 кніг прафесар найбольш цаніў сваю фундаментальную працу, выдадзеную ў ЗША, якая стала асновай для касмічных ракетных паліваў.
    Праз знаёмства з усімі гэтымі матэрыяламі і цікавыя, багатыя на падзеі аповеды прафесара Барыса Кіта перад намі паўстала постаць незвычайна энергічнага, разумнага, таленавітага чалавека, які пасля цяжкіх ваенных і першых пасляваенных выпрабаванняў стаў актыўным удзельнікам
    амерыканскіх касмічных праграм 50-60-х гадоў XX стагоддзя. Быў знаёмы і супрацоўнічаў з Вернерам фон Браўнам і многімі іншымі славутымі вучонымі свету ў гэтай галіне.
    Сын беларуса і расіянкі, гадунец польскіх і беларускіх гімназій, абсальвент Віленскага універсітэта імя Стэфана Баторыя
    БарысКіт, Крыштоф Марліч, Тамара, Марыля Марліч (дачка Хведара Ільяшэвіча)
    даваенных гадоў — пасля вайны знайшоў другую бацькаўшчыну ў Злучаных
    Штатах Амерыкі, якой і па сённяшні дзень застаўся верным і адданым
    грамадзянінам.
    Са шматлікіх гутарак з прафесарам Кітам выяўляліся не толькі ягоны гонар за актыўны і паспяховы ўдзел у славутых амерыканскіх касмічных праграмах, але вялікія, глыбокія веды ў розных навуках і асабліва ў гісторыі.
    Маю асабістую ўвагу як паляка прыцягвала і захапляла такая якасць прафесара, як талерантнасць, уменне бачыць у іншых людзях добрыя, станоўчыя якасці, не звяртаць увагу на іхнія недахопы.
    У міжваенных гадах адносіны Польскай дзяржавы да нацыянальных меншасцяў на заходніх землях не заўсёды былі добрымі. Прафесар Кіт перада мною ніколі не згадваў пра гэтыя палітычныя складанасці. Наадварот, ён расказваў пра свае сяброўскія адносіны з польскімі калегамі, іншы раз нават гаварыў пра тое, што польскія ўлады ставіліся да яго, як беларускага выкладчыка, лаяльна. Між іншым, Барыс Кіт быў стыпендыятам тагачаснага наваградскага і віленскага ваяводы Зыгмунта Бэчковіча, а пазней настаўнікам гімназіі з гарантаванай прафесійнай стабілізацыяй на сваёй пасадзе.
    Тыдзень нашага знаходжання ў Франкфурце быў вельмі насычаным. Прафесар Кіт пазнаёміў нас з выдатным беларускім паэтам Масеем Сяднёвым, які працаваў тады на радыё «Свабода» ў Мюнхене, а таксама з Юрыем Попкам, які жыў у невялікім мястэчку Ляймэн каля Гайдэльберга. Усе яны вельмі добра ведалі бацьку маёй жонкі, аказвалі яму дапамогу ў цяжкія моманты жыцця. Гаварылі пра яго з вялікай гіавагай і ўдзячнасцю.
    Спадар Попка быў простым чалавекам, паходзіў з беднай палескай вёскі. Аказалася, што Хведар Ільяшэвіч «вылавіў» яго, як школьны інспектар, сярод іншых вучняў і дапамог у далейшай вучобе. Спадар Попка стаў пасля вайны у Нямеччыне перакананым прапагандыстам незалежнай Беларусі, яе гісторыі, культуры, звычаяў. У Ляймэне ён стварыў беларускі музей, у экспазіцыю якога мы з жонкай пазней таксама дасылалі многія рэчы. Спадар Попка знайшоў у Нямеччыне магілу майго цесця, куды беспамылкова нас адвёз.
    Прафесар Кіт таксама шмат дапамагаў спадару Попку ў ягонай прапагандысцкай справе, заўсёды падтрымліваў у гэтай патрыятычнай дзейнасці ў складаныя хвіліны, якіх было нямала ў жыцці выгнанцаў.
    Вярталіся мы ў Польшчу пры канцы жніўня 80-га года, захопленыя знаёмствам з новымі людзьмі, асабліва зачараваныя нашым гаспадаром і яго сябрамі. Гэта быў перыяд дзейнасці ў Польшчы г. зв. «Салідарнасці», надзеі на лепшыя часы, і за ўсімі падзеямі з вялікай цікавасцю сачыў прафесар Барыс Кіт. У наступныя месяцы мы часта ліставаліся і размаўлялі па тэлефоне. Праз год нам зноў удалося выехаць на Захад. Мы хацелі пабываць у Аўстрыі і Швейцарыі і абавязкова заехаць на некалькі дзён у Франкфурт-на-Майне, каб адведаць Барыса Кіта.
    Снежань 1981 года — пачатак ваеннага становішча ў Польшчы і спыненне міжнародных падарожжаў на даволі доўгі час. Некалькі месяцаў немагчыма было трымаць сувязь з Нямеччынай, а ўсялякая карэспандэнцыя падлягала цэнзуры. I толькі ў 1984 годзе аднавілася сувязь з Барысам Кітам. Адразу мы адчулі, што ён сапраўды ставіцца да нас як да сваіх найбліжэйшых сяброў, памятае пра нашыя дні нараджэння: жонкі — у жніўні, мой — у снежні. Часта тэлефанаваў нам і па розных іншых прычынах. Неаднаразова мы запрашалі Барыса ў Польшчу, але тады ён апасаўся за сваю бяспеку, пагрозу не столькі з боку польскіх, колькі савецкіх уладаў. Хаця ў 1970 г. Барыс Кіт прыехаў у Варшаву як прадстаўнік Амерыканскай акадэміі навук, аднак гэта быў афіцыйны візіт грамадзяніна ЗША па запрашэнні Польскай акадэміі навук, а не прыезд прыватнай асобы. 1 толькі змена палітычнага становішча ў Полыпчы (1989) паспрыяла прыезду Барыса Кіта да нас у Шчэцін. 3 гэтага часу ён часта гасціў у нашым новым доме. Мы паказвалі яму горад і ваколіцы, а таксама прапаноўвалі кароткія адпачынкі, звязаныя з яго падарожжамі ў Варшаву ці Беласток. Гадзіны і дні, праведзеныя разам у Польшчы, былі напоўнены не толькі ўспамінамі пра мінулае, былых сяброў і калегаў, але надзвычай цікавымі гутаркамі пра сучаснасць і будучыню Польшчы, Беларусі, славяншчыны, усёй Еўропы і свету. Глыбокая дасведчанасць прафесара Кіта
    ў палітычнай, эканамічнай і грамадскай сітуацыі сучаснага свету рабіла на нас незабыўнае ўражанне.
    У 1996-2002 гадах я працаваў рэктарам першай Вышэйшай школы на захадзе Памор’я — Паморскай акадэміі медыцыны. Барыс Кіт вельмі ганарыўся маімі поспехамі ў навуковай і працоўнай кар’еры, даваў мне карысныя парады ў цяжкія моманты, якія мне даводзілася перажываць у гэты перыяд. Ён заўсёды цікавіўся і цікавіцца жыццём нашых дзяцей і ўнукаў і наогул нашымі штодзённымі справамі.
    Я шчаслівы, што на маім жыццёвым шляху сустрэўся такі выдатны, цікавы чалавек, якім быў і ёсць прафесар Барыс Кіт. Ягоны незвычайны лёс можна смела выкарыстоўваць, каб напісаць не адну кнігу або стварыць фільм. Мы з жонкай увесь час угаворваем яго напісаць успаміны, але ён сціпла адказвае, што гэта банальна і сучаснага чалавека не зацікавіць. Было б варта іншым ягоным сябрам пераканаць яго ў адваротным.
    Каляндарны ўзрост у выпадку Барыса Кіта нічога не мае супольнага з яго біялагічным узростам. Дзякуй Богу, прафесар Кіт мае яшчэ шмат сілаў як інтэлектуальных, так і фізічных для далейшай дзейнасці, і ён выкарыстоўвае іх для дапамогі і падтрымкі беларускіх інтэлектуалаў на эміграцыі і на Беларусі.
    Вадзім Нарбутовіч, студэнт Берлінскага універсітэта, прадстаўнік беларускай моладзі ў Германіі
    Пра Барыса Кіта
    Усё пачалося ў Віперсдорфе каля Берліна, дзе мы з маёй спадарыняй Кацярынай наведвалі Васіля Уладзіміравіча і Ірыну Міхайлаўну Быкавых. Ад іх я першы раз пачуў пра славутага, яшчэ мне тады невядомага, «Вялікага Кіта».
    Як вядома, наша жыццё складаецца, на першы погляд, з хаатычна-чаргуючых, а на самой справе, дакладна запраграмаваных падзеяў і момантаў, якія патрэбна, калі ты не «сляпы», лавіць. Так я і зрабіў, зразумеўшы, што гэта знак зверху, і я павінен буду пазнаёміцца з гэтым чалавекам.
    3 лёгкай рукі Ірыны Міхайлаўны, я атрымаў візітную картку спадара Кіта. Потым быў допіс у Франкфурт, а праз два дні ў маёй кватэры пачуўся званок. Барыс Уладзіміравіч недзе знайшоў мой тэлефон і патэлефанаваў мне сам. Я вельмі хваляваўся, блытаў беларускія словы з нямецкімі, а з франкфурцкага берагу лілася мяккай, мілагучна-цудоўнай песняй, найпрыгажэйшая беларуская мова. Тая беларуская мова, якую болып у самой Беларусі ўжо і не пачуеш. Знішчана.
    Вядома ж, што пасля гэтай кароткай гутаркі я не мог не сустрэцца з Вялікім Амэрыканскім Беларусам.
    ГІра Барыса Уладзіміравіча і яго жыццё на чужыне напісана ўжо шмат. Лёс гэтага чалавека быў надзвычайна яркі і насычаны, багаты на розныя гістарычныя падзеі і асобы. Гэта была гісторыя Беларусі апошняга стагоддзя. Барыс Кіт быў не толькі яго сведкам, ён сам будаваў гэту гісторыю. Ён быў заўсёды ў эпіцэнтры гістарычных падзей. Інакш немагчыма было б уявіць, таму што Барыс Кіт — асоба з Вялікай літары і патрыёт сваёй Радзімы, а гэты стан — знаходзіцца ў цэнтры падзей — заўсёды адпавядаў стану яго душы, яго асабістым якасцям.
    В. Нарбутовіч, Т. Казевіч, Б. Кіт. Той цярністы, поўны смяротнай неФранкфурт-на-Майне бяспекі шлях, пройдзены Барысам
    Кітам з аднаго кантынента на другі, адразу ж мне нагадваў кульмінацыю мелвілаўскага шэдэўра «Moby Dick», а дакладней — трохдзённую пагоню кітабойнага судна «Пекод» за «Белым Кнтом».