• Газеты, часопісы і т.д.
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    Ён сядзеў у польскіх і нямецкіх засценках за сваю беларускую дзейнасць. Ён ледзьве паспеў пазбегнуць ГУЛАГа, у які бы бяспрэчна трапіў, як трапілі многія беларускія патрыёты, калі б не падаўся на Захад. Маючы сусветнае імя, ён многія гады быў невядомым на сваёй Бацькаўшчыне. Але ж ён не затаіў крыўды і злосці, а прадаўжае любіць сваю Беларусь і рабіць дабро людзям. А гэтае дабро бумерангам вяртаецца да яго самога.
    У школьныя гады мае аднакласнікі, каб скараціць маё прозвішча «Лягенчанка», звалі мяне проста «Лягендай». I вось мне пашанцавала ў жыцці сустрэць сапраўднага чалавека-легенду, які аказаўся вельмі простым чалавекам.
    Добры твар, жвавыя разумныя вочы і апісаная мнопмі аўтарамі яго знакамітая кепка, — такі вобраз нашага Вялікага беларуса дагэтуль стаіць перада мной. Калісьці, у час нашай размовы, Барыс Уладзіміравіч прызнаўся мне, што яму нагадалі 110 год жыцця.
    Дык доўгага, актыўнага і плённага Вам жыцця на карысць нашай МаціБеларусі, дарагі наш Чалавек — Барыс Уладзіміравіч Кіт!
    «Наша слова», 25.02.2004
    Андрэй Майсяёнак.
    прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэмй навук Белсірусі
    Пра перійае знаёмства з прафесарам Кітам і апошні ліст акадэміка ЮрыяАстроускага
    У «гістарычна-пераломным» 1991 годзе мне пашанцавала атрымаць запрашэнне на навуковую стажыроўку ў біяхімічным інстытуце знакамітага Універсітэта Альберта Людзвіга ў Фрайбургу (Брайзгаў), што знаходзіцца на поўдні Нямеччыны блізка ад швейцарскай мяжы. Маім шэфам быў не хто іншы, як Прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі біяхімічных таварыстваў, дырэктар інстытута, акадэмік, прафесар Карл Дэкер. Нягледзячы на шмат цікавых мясцін у старажытным Фрайбургу і ў наваколлі, працавалася з такім партнёрам вельмі добра і вынікова, тым болын галоўнай справай было сканчэнне эксперыментаў па доктарскай працы. Тым не менш меў адно даручэнне, якое не давала мне спакою.
    А справа ў наступным. Былы гарадзенскі прафесар, а ў 1991 г. кіраўнік
    Член-карэспандэнт НАН Беларусі Андрэй Мсійсяёнак
    рэдакцыі гісторыі выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» Міхась Ткачоў настойліва прасіў мяне звязацца і пры магчымасці пазнаёміцца асабіста з чалавекам беларускага замежжа, прафесарам Барысам Кітам. Па наяўных у рэдакцыі невялікіх звестках шаноўны прафесар меў дачыненне да працы ў праекце «Аполла» (палёт на месяц) і быў вядомы ў свеце першым падручнікам па ракетных палівах. Удакладненне гэтых пытанняў для М. Ткачова было важна для падрыхтаванага рукапісу пра матэматыка і балістыка Казіміра Семяновіча, аўтара грунтоўнай кнігі — даведніка XVII ст. «Вялікае мастацтва артылерыі». Кніга, створаная ў Амстэрдаме (1650 г.) падчас трыццацігадовай вайны, на доўгі час стала падручнікам артылерыстаў.
    Тэлефонная размова з прафесарам Б. Кітам, які жыў у Франкфурцена-Майне, была вельмі прыемная. Пасля невялікага прадстаўлення і высвятлення сутнасці пытанняў я атрымаў ветлівае запрашэнне адведаць прафесара і атрымаць «у рукі» усе неабходныя матэрыялы, якія мне і паважанаму рэдактару М. Ткачову будуць патрэбны. «Не пашкадуеце», — на развітанне сказаў Барыс Уладзіміравіч. Да Франкфурта немалая дарога, таму прыйшлося і адпрасіцца і адпрацаваць загадзя абумоўленую праграму працы ў біяхімічнай лабараторыі, бібліятэцы, інфармацыйным цэнтры (усё было распісана дэталёва, у т. л. і на выхадныя дні). Яшчэ раз узгадніўшы тэрмін сустрэчы, 4 снежня выехаў на спатканне з нашым земляком, які нечакана для мяне вельмі хутка і надоўга стаў вельмі блізкім мне чалавекам, знаёмствам і сяброўствам з якім ганаруся як чалавек, як беларус і навуковец.
    Барыс Уладзіміравіч сустрэў мяне на пероне вялізнага Фракфурцкага вакзала. На першы погляд сціплы, звычайна апрануты, ужо немалады чалавек, толькі з маладым пранікнёным поглядам і незвычайнай энергіяй.
    Мяне ўражвалі грунтоўныя паважныя адказы, цёплыя і педагагічныя, нібы я прысутнічаў на ўроку выдатнага настаўніка, які яшчэ і гаварыў на незвычайна прыгожай беларускай мове. 1 завярцелася мая вандроўка на берагах Майна, у вялізным гістарычным горадзе, дзе жыў гэты незвычайны і няўрымслівы чалавек, які пакінуў свой след і ў беларускім школьніцтве, і ў астранаўтычнай навуцы, і ў розных галінах навукі і тэхнікі і вызначаўся неверагоднай энергіяй (любімае прыслоўе «На тым свеце адпачываць будзем») і непамернай любоўю да Бацькаўшчыны і яе шматпакутнага народа.
    Мяне чакала шмат адкрыццяў. Спачатку знаёміліся са старажытным Франкфуртам. Мой гаспадар выявіў шырокі кругагляд, цікава апавядаў мне пра гісторыю горада і яго месца ва ўзнікненні цэнтралізаванай Нямеччыны.
    Большая частка «франкфурцкай» вандроўкі была прысвечана знаёмству з багатым архівам Барыса Уладзіміравіча, як вядома, значная частка якога была пазней перададзена Наваградскаму гісторыка-краязнаўчаму музею. Высветлілася і «меценатская» старонка дзейнасці прафесара Кіта, які неаднаразова падтрымаў стварэнне беларускага музея (інстытута беларусаведаў) ў нямецкім горадзе Ляймене (стваральнік Юры Жывіца), фінансаваў яго немалую толіку ўнікальных выданняў. Барыс Уладзіміравіч спансараваў выданне кніг беларускіх пісьменнікаў замежжа, сярод якіх творы Масея Сяднёва. Цікава, што «спадарожніца» Барыса Кіта спадарыня Тамара Казевіч пераклала шэраг вершаў Сяднёва на расійскую і ўкраінскую мовы. Пераклады былі вельмі прафесійнымі. Прафесар Кіт Б. У.
    меў дачыненне да справы намінацыі кандыдатуры Сяднёва на атрыманне Нобелеўскай прэміі. He хапіла малога — падтрымкі роднай Беларусі.
    3 вялікай цікавасцю пытаўся Б. Кіт пра ўмовы працы беларускіх навукоўцаў, спачуваў праблемам развіцця беларускай школы і выказваў надзею на яе Адраджэнне. Калі высветліліся праблемы са здароў’ем у прафесара М. Ткачова, выказаў ахвоту пераслаць яму неабходныя лекі. Для паважанага рэдактара была таксама падрыхтавана падборка дакументаў і архіўных матэрыялаў і шэраг копій для Карэліцкага і Наваградскага музеяў. Была выказана надзея аб хуткай сустрэчы на Бацькаўшчыне і асабліва на Гарадзеншчыне, дзе прайшлі маладыя гады акадэміка астранаўтыкі.
    3 пачуццём добра выкананай справы па даручэнню прафесара Ткачова і з вялікімі асабістымі ўражаннямі ад знаёмства з таленавітым і высакародным беларусам-навукоўцам вяртаўся я ў «свой» Фрайбург, каб падоўжыць біяхімічныя доследы і скончыць літаратурны агляд дысертацыі. Нешта здарылася са мною, даволі часта ўспаміналіся «Кітаўскія ўрокі», гістарычныя сюжэты, успаміналіся постаці і лёсы чалавечыя, якія абрынуліся на мяне за няпоўных чацвёра сутак маёй франкфурцкай вандроўкі. Яшчэ і яшчэ раз праглядаў запісы і матэрыялы Б. Кіта, думаў пра яго няпросты ў эміграцыі лёс, пра яго пераезд у Амерыку, бліскучую кар’еру і вяртанне ў Еўропу на пасаду прафесара Еўрапейскай філіі Вашынгтонскага Мэрылендскага універсітэта, зварот і да дысертацыі і гісторыка-навуковых даследаванняў, якія паважаны прафесар працягвае і да сёняшняга часу.
    Праз два дні на маё імя прыйшоў ліст з Франкфурта, датаваны 16.12.1991 г. Вось яго змест:
    Даражэнькі Андрэй Георгіевіч!
    Як я Вам абяцаў, пасылаю вершы Сяднёва, перакладзеныя на расійскую мову.
    Вельмі Вам дзякую за Вашу такую прыемную і цікавую візітуў Франкфурт і ўсе Вашыя клопаты ў маёй справе.
    Шчыра таксама дзякую Юрыю Міхайлавічу за ягоную прапанову падняць маю справу ў Беларускай акадэміі навук. На ўсялякі выпадак далучаю тутака яшчэ адну копію маііго дыплёма акадэміка і фатаграфію ўручэння мне гэтага дыплёма на злучаным пасяджэнні нашай акадэміі і каралеўскай акадэміі Канады, 3 кастрычніка 1991 г. у Атаве. Дыплём уручае мне прэзідэнт Акадэміі д-р Г Міллер, які ў прошласці быў галоўным кіраўніком праекта амэрыканскага падарожжа на месяц.
    Вам і Юрыю Міхайлавічу жадаю вясёлых калядных святаў і шчаслівага Новага Году.
    Ваш — Б. Кіт
    P.S. Было б вельмі добра, кабу будучыммы разам залажылі універсітэт у Наваградку.
    Вярталіся мы разам з акадэмікам Ю. М. Астроўскім на Беларусь як аднадумцы і ўвесь час гаварылі пра нашага новага знаёмага, чалавека, які, безумоўна, заслугоўваў права быць адзначаным на сваёй радзіме як буйны навуковец. На наступны па прыбыцці ў Гродна дзень Юрый Міхайлавіч даручыў мне падрыхтаваць даведку аб педагагічнай і навуковай дзейнасці прафесара Б. У. Кіта, а таксама падрыхтаваць лісты-прапановы аб абранні Барыса Уладзіміравіча на бліжэйшым агульным сходзе АН Беларусі замежным ці ганаровым членам АН Беларусі. Я з вялікім натхненнем прыступіў да працы. Было ўзгоднена, што хадайніцтва будзе падтрымана камісіяй па навуцы, культуры, адукацыі і выхаванню Гродзенскага абласнога савета народных дэпутатаў.
    На наступны дзень, 27 снежня 1991 г. акадэмік Астроўскі Ю. М. па пільнай справе быў выкліканы ў Прэзідыум АН Беларусі і Мінздраў рэспублікі. Вяртаючыся, па прычыне паломкі аўтамабіля і спробы яго рамонту ў дарозе, застудзіўся, затрымаўся і вярнуўся ў Гродна глыбокай ноччу. Раніцай у яго адкрылася ўнутранае крывацячэнне, быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне. Стала відавочным абвастрэнне «схаванай» і не выяўленай у Фрайбургу хваробы. Пачалося змаганне за яго жыццё. Я меў магчымасць толькі двойчы коратка адведаць яго і ён, нягледзячы на цяжкі стан, спытаў мяне пра ліст адносна Б. Кіта і ўзгадніў канчатковы тэкст (даведка была падпісана перад яго ад’ездам у Мінск). Прынёс я гэты ліст 31 снежня, калі стан здароўя акадэміка яшчэ больш пагоршыўся. На маё пытанне аб самаадчуванні акадэмік ясна адказаў: «Будзем змагацца». Падпісваць падрыхтаваны ліст было немагчымым. Я развітаўся з дарагім настаўнікам, памаліўся, вярнуўся на працу і вырашыў адправіць дакументы на імя Прэзідэнта АН Беларусі акадэміка Платонава У. П. неадкладна, скарыстаўшы яго факсімільны подпіс. Дакументы былі накіраваны ў Мінск 31 снежня 1991 г. за № 101/925. Гэта быў апошні ліст акадэміка Ю. М. Астроўскага. Праз некалькі гадзін тэлефонны званок нам. дырэктара Інстытута Ф. С. Ларына прынёс страшную вестку аб смерці Юрыя Міхайлавіча. Так сумна сустрэлі мы новы 1992 год.
    Тэкст адпраўленага ліста наступны, ён знайшоў зацікаўленага чытача.
    Прэзідэнту Акадэміі Навук Беларусі Платонаву У. П.
    Паважаны Уладзімір Пятровіч!
    У апошні час мне давялося пазнаёміцца з матэрыяламі аб жыцці і навуковай дзейнасці прафесара прыкладной матэматыкі філіяла Мэрылендскага Універсітэта ў Франкфурце-на-Майне Кіта Барыса Уладзіміравіча. Падчас апошняга візіту ў Германію меў магчымасць пагаварыць з ім па тэлефоне, пазнаёміцца з яго сучаснымі навуковыміраспрацоўкамі, высветліць яго зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Акадэміяй навук Беларусі. 3 праф. Кітам непасрэдна сустракаўся загадчык лабараторыі Інстытута біяхіміі Майсяёнак А. Г, які характарызуе Барыса Уладзіміравіча як актыўнага і працаздольнага навукоўца ў галіне гісторыі астранаўтыкі і матэматыкі, энцыклапедыста, які валодае ўнікальнымі звесткамі ў галіне гісторыі адукацыі Заходняй Беларусі, гісторыі Беларускага нацыянальнага руху.