• Газеты, часопісы і г.д.
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    анкалогіі — мы, як і заўсёды, зноў сустракаліся з Кітам. Ён радаваўся, што мне прапануюць пераехаць у Франкфурт. I кожны раз, калі я ўзгадваю нашыя сустрэчы і размовы, я думаю пра тое, што, магчыма, яму дадзена столькі пражыць таму, што ён, як ніхто з тых, каго я ведаю, незвычайна добразычлівы да людзей. Адно, як мне здаецца, змянілася ў ім за гэтыя гады: расказвае пра навіны свету, ды пра навіны з Беларусі стаў узгадваць меней як заўсёды. Магчыма, гаварыць пра іх яму занадта балюча...
    Уладзімір Копаль, прафесар юрыспрудзнцыі
    Карлава універсітэтсі ў Празе і універсітэта г. Пльзеня (Чэхія), акадэмік Міжнароднсій акадэміі астрансіўтыкі / Міжнароднай акадзміі навук Еўразіі, генерсільны дарадчык Міжнароднай федэрацыі сістрансіўтыкі, былы дырэктар Бюро астранаўтыкі сірганізацыі злучаных народаў (Нью-Йорк, ЗША)
    Барыс Кіт — Грамадзянін свету
    Лічу за гонар напісаць гэтыя сціслыя ўспаміны для кнігі пра славутага даследчыка і асветніка, прафесара Барыса Уладзіміравіча Кіта, з якім я знаёмы ўжо больш чвэрці стагоддзя. Мы сустракаліся на Міжнародных астранаўтычных кангрэсах, многіх іншых навуковых канферэнцыях і сімпозіумах.
    Выдатны матэматык па прафесіі (ён атрымаў ступень доктара філасофіі па матэматыцы ва універсітэце Рэгенсбург, Германія), Барыс Кіт пашырыў сваю спецыяльнасць як індустрыяльны хімік, інжынер-даследчык і навуковы супрацоўнік у некалькіх інстытутах. Нягледзячы на розныя накірункі ў працы, найбольш яго цікавіла матэматыка, якую ён выкарыстоўваў усюды — выкладаў на працягу 30-ці гадоў, спачатку ў Вашынгтонскім Мэрылендскім універсітэце, а пазней у Еўрапейскім філіяле гэтага універсітэта, з галоўнай кватэрай у Гайдэльбергу (Германія).
    Жывучы ў ЗША і ў Ыямеччыне, доктар Барыс Кіт быў частым удзельнікам Міжнародных астранаўтычных кангрэсаў, дзе рэгулярна выступаў з цікавымі, грунтоўнымі дакладамі, большасць з якіх надрукавана ў астранаўтычных часопісах. Даклады былі прысвечаны пытанням развіцця астранаўтыкі. Напісаныя з вялікай арыгінальнасцю і з наватарскай змястоўнасцю на розныя касмічныя тэмы, яны асабліва вылучаліся своечасовай пастаноўкай праблем падарожжа на Месяц і на Марс.
    Адначасова з актыўнай, паспяховай піянерскай дзейнасцю касмічнага даследчыка доктар Кіт заўсёды цікавіўся гісторыяй астранаўтыкі. У гэтай сувязі нельга не ўспомніць яго сустрэчу і пазнейшае супрацоўніцтва з заснавальнікам сучаснай аэрадынамікі і адным з патрыярхаў-тэарэтыкаў астранаўтыкі Тэадорам фон Карманам. Барыс Кіт прадставіў яму сваю галоўную навуковую працу — адзін з першых у гісторыі астранаўтыкі падручнікаў па ракетных палівах, які быў выдадзены выдавецтвам
    «Макмілан Кампані» у Нью-Йорку (1960 г.). Прафесар фон Карман адразу прызнаў навуковую каштоўнасць гэтай кнігі і без ваганняў напісаў прадмову да яе. Паслядоўныя сустрэчы паміж імі перайшлі ў рэгулярнае супрацоўніцтва і асабістае сяброўства (фон Карман — заснавальнік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі).
    А цяпер аб сваіх сяброўскіх адносінах з Барысам Уладзіміравічам Кітам. Я не памятаю, калі дакладна я меў гонар спаткаць яго першы раз. Гэта, напэўна, адбылося на адным з Міжнародных астранаўтычных кангрэсаў, якія адбываліся ў 1970-я гады. 3 таго часу я меў задавальненне бачыць яго даволі часта на гадавых астранаўтычных кангрэсах, а таксама на кангрэсах нямецкага таварыства імя Германа Обэрта, дзе доктар Барыс Кіт быў сябрам кураторыі г най славутай арганізацыі.
    Добра ведаючы пра дасягненні Барыса Кіта ў галіне астранаўтыкі, я, як сябра рады Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, рэкамендаваў яго на сяброўства гэтай арганізацыі. Барыс Уладзіміравіч Кіт быў абраны спачатку членам-карэспандэнтам, затым акадэмікам Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі ў 1994 годзе.
    Нарэшце, трохі аб жыцці Барыса Уладзіміравіча. Коратка кажучы, ён Грамадзянін свету! Народжаны ў Санкт-Пецярбургу (Расія) у сям’і беларуса, ён каля 25 гадоў жыў на Беларусі і Польшчы, потым некалькі гадоў у Нямеччыне. У 1948 годзе эмігрыраваў у ЗША, дзе ў 1954 годзе атрымаў грамадзянства. У 1972 годзе пераехаў у Нямеччыну працаваць прафесарам матэматыкі ў Еўрапейскім філіяле амерыканскага Вашынгтонскага універсітэта, перайшоўшы да сваіх еўрапейскіх каранёў, заўсёды клапоцячыся аб сваёй матчынай і бацькавай радзіме, дзе атрымаў першую асвету.
    Пасля халоднай вайны Беларусь поўнасцю прызнала і ацаніла свайго славутага сына — Барыса Кіта. Ён быў абраны ганаровым прафесарам універсітэта ў Гродна, ганаровым грамадзянінам горада Наваградка і г. д. Незалежна ад усіх гонараў Барыс Уладзіміравіч быў і застаўся сціплым чалавекам, вельмі прыемнай асобай і вялікім сябрам.
    Пётр Краўчанка, міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь у 1990/ 994 гг.
    Першы, каму я патэлефанаваў, быў Барыс Кіт
    У памяці ўсплывае адзін з марозных студзеньскіх дзён 1993 года. Змяркаецца. Сяджу адзін у кабінеце. Мяне толькі што наведала група нашай інтэлігенцыі і прапанавала стаць, сумесна з Васілём Быкавым, сустаршынёй аргкамітэта па падрыхтоўцы Першага з’езду беларусаў свету. Перад тым, як даць згоду, патэлефанаваў В. Быкаву, і мы дамовіліся, як будзем працаваць. I вось цяпер я адзін у кабінеце і крышку ў разгубленасці: з чаго пачынаць? Паступова да мяне даходзіць, якую адказнасць, які цяжар я ўзваліў на свае плечы. Наперадзе — паўгода штодзённай працы па падрыхтоўцы той гістарычнай сустрэчы, якую нашы суайчыннікі чакалі, аб якой марылі дзесяцігоддзі. Што мы — горш ад рускіх ці ўкраінцаў, якія ўжо правялі такія мерапрыемствы?
    Чамусьці ўспамінаю, што яшчэ ў 1990 годзе я напісаў на гэтую тэму артыкул пад назвай «Наша нацыя нагадвае разбітае люстэрка». Менавіта
    Пётр Кузьміч Краўчанка.
    Фота Г. Жынковсі
    так, і мне выпаў лёс, разам з іншымі, паспрабаваць яго скласці з раскіданых па ўсім свеце аскепкаў і вярнуць да жыцця.
    Разумею, што перш-наперш трэба параіцца з тымі, хто за мяжой з’яўляецца гонарам нашага народа, праінфармаваць іх аб маючай адбыцца падзеі. I адразу ў памяці першым усплывае імя Барыса Кіта, пра якога я многа чуў ад нашай эміграцыі ў ЗША. Прашу сакратарку тэрмінова набраць Франкфурт-на-Майне і праз хвіліну-другую чую радасна-здзіўлены і крыху збянтэжаны голас самога Барыса Уладзіміравіча. Адбылася вельмі шчырая і цёплая размова, якая працягвалася добрых 20 хвілін. Быў узрадаваны не толькі Барыс Кіт, але быў шчаслівы і
    я, што атрымалася такая канструктыўная, добразычлівая і ўзаемазацікаўленая размова, сутнасць якой можна звесці да высновы: голас крыві перамагае ўсё — розніцу ва ўзросце, поглядах, жыццёвым вопыце і нават тое недарэчнае, а часам і проста варожае, што раз’яднала ўсіх нас. Спадар Барыс быў вельмі ўсцешаны тым, што я перадаў яму прывітанне ад маіх землякоў з Маладзечна, якія былі яго выхаванцамі ў час Другой сусветнай вайны, персанальна запрасіў прыехаць на з’езд. Так адбылося наша завочнае знаёмства, а ў лютым 1997 года ў аэрапорце Франкфурта мы змаглі пабачыцца і паціснуць адзін аднаму руку.
    Перад гэтым былі яшчэ неаднаразовыя шчырыя размовы патэлефоне, лісты, перадача праз Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь архіўных матэрыялаў і асабістых узнагарод Барыса Кіта Наваградскаму краязнаўчаму музею. Усталяваўся трывалы сяброўскі кантакт, які доўжыцца ўжо 12 гадоў!..
    Барыс Кіт — беларускі самародак, які даказаў усяму свету, што мажлівасці нашай нацыі невычарпальныя! I яна па праву можа ганарыцца выдатным сваім сынам, які яркім талентам, рэдкаснай шчырасцю, добразычлівасцю, самаахвярнасцю назаўсёды ўвайшоў у бурлівую і супярэчлівую гісторыю ХХ-ХХІ стагоддзяў.
    Многая, многая лета Вам, паважаны спадар Барыс!
    Браце Барысе! Ты волат духу!
    He будзь маркотным небаракам.
    Дай Бог Табе дажыць да сотні —
    Ды з добрым беларускім гакам!
    Міхась Лужынскі, беларускі грамадскі дзеяч, старйлыня цэнтральнага камітэта Аб’яднаньіх Беларускіх сірганізацый у Аўстрапіі
    Маладзечанскі адміністрацыйна-гандлёвы інстытут
    3 усіх падзей майго жыцця найбольш запамятаўся незабыўны час юнацтва — вучоба ў Маладзечанскім адміністрацыйна-гандлёвым інстытуце, арганізатарам якога быў Барыс Кіт. Школа (так яе тады называлі, дзеля канспірацыі, бо немцы не дазвалялі адкрываць ВНУ), а на самай справе інстытут, бо мы, вучні, атрымлівалі там веды па праграме вышэйшай навучальнай установы, працавала ў цяжкія ваенныя часы і да сённяшняга дня мы ўдзячны былому нашаму дырэктару і выкладчыку матэматыкі Барысу Кіту за яго мужнасць і клопаты пра нас, нявопытных юнакоў і дзяўчат, якім, каб не вучоба, пагражаў вываз у Нямеччыну на прымусовыя работы. У інстытуце вучыліся маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 26 гадоў, а дырэктар, Барыс Кіт, змог падабраць такі настаўніцкі калектыў, які выхоўваў нас у любові і пакланенні роднай Беларусі, вучыў разумець і свядома ўспрымаць сутнасць нацыянальнай ідэі, а гэта найперш шанаванне сваёй мовы, веданне гісторыі, культуры, лепшых традыцый жыцця беларускага народа і галоўнае — змаганне за незалежнасць, свабоду Бацькаўшчыны ад усялякіх акупантаў.
    Месціўся інстытут на Менскай вуліцы Маладзечна. Навучанне было разлічана на чатыры гады. Заняткі вяліся на дзве змены, шэсць дзён на тыдзень. Вывучаліся ўсе прадметы сярэдняй школы, а таксама гандаль, таваразнаўства, бухгалтэрыя і на апошніх двух курсах — права.
    Сама задума гэтай школы-інстытута была надзвычай разумная. Выпускнік мог заняць любую пасаду ў гандлёвай арганізацыі, адкрыць агенцтва імпарту і экспарту, быць бухгалтарам на розных прадпрыемствах, стаць адміністратарам у раённай ці гарадской управе або сакратаром суда. Як вядома, у нас амаль усе гэтыя пасады займалі чужынцы.
    Асаблівай пашанай і выкладчыкаў і студэнтаў карыстаўся дырэктар інстытута Барыс Кіт. Усе ведалі ягоную біяграфію — былы выкладчык Віленскай беларускай гімназіі і шчыры патрыёт. Ён выстараўся для ўсіх нас пасведчанні па-нямецку і па-беларуску са здымкам уласніка, якія нам вельмі дапамаглі ездзіць дадому цягніком. Немцы, як вядома, зацятыя фармалісты і да паперак, напісаных па-нямецку, ставіліся з павагай.
    Намеснікам дырэктара быў Дзімітрыеў — віленскі юрыст, што спецыялізаваўся ў гандлёвым праве. Ён выкладаў гандаль і права. Гэта быў надзвычайны чалавек. Перад вайной ён быў заможны і вельмі багата апранаўся. Ён настолькі выдзяляўся сярод беднаапранутага натоўпу ваеннага часу, што яму салютавалі нямецкія жаўнеры і афіцэры. У яго на кожны дзень тыдня быў іншы касцюм. 3 трэцяга гузіка камізэлькі звісаў тоўсты залаты ланцужок. У правым кішэні камізэлькі быў залаты кішэнны гадзіннік, які наш выкладчык даставаў усяго адзін раз на гадзіну, заўсёды каля пяці хвілін да канца лекцыі.