Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
Адам Мальдзіс, прафесар, пісьменнік, Старшыня Грамадскагсі аб’яднання «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў»
Сустрэчы з Барысам Кітам
Засноўваючы ў Мінску Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Францыска Скарыны (у былым будынку Інбелкульта), я найперш парупіўся пра афармленне залы-музея «Беларусы ў свеце». Адной з першых была аформлена вітрына ў сувязі з 90-годдзем вучонага і грамадскага дзеяча Барыса Уладзіміравіча Кіта, добра знанага ва ўсім свеце. На той выставе былі альбомы, кнігі, фотаздымкі, дыпломы нашага легендарнага суайчынніка, прывезеныя мной з Франкфурта-на-Майне. Плён гэтай паездкі ў Франкфурт, наладжанай па ініцыятыве Барыса Кіта і за яго сродкі, не выклікаў сумнення. Засталіся добрыя ўражанні, пачуцці радасці і ўдзячнасці ад сустрэчы з незвычайным чалавекам.
Пачыналася ж усё дзесыді ў сярэдзіне васьмідзесятых гадоў мінулага стагоддзя, на першай, яшчэ нясмелай хвалі так званай перабудовы. Пішучы тады для газеты «Літаратура і мастацтва» артыкул пра нашых «забытых» суайчыннікаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сусветнай цывілізацыі, я там упершыню ў беларускім савецкім друку згадаў імя Барыса Кіта. Пра гэтую маю публікацыю ў мінскай газеце даведаўся Барыс Ула-
дзіміравіч.
I паміж намі пачалася ажыўленая перапіска. Яна датычылася запланаванага ў Цэнтры энцыклапедычнага даведніка «Беларусы ў свеце» (у 2000
Адам Мапьдзіс
годзе выйшла першая частка «Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў замежных краінах»), адкрыцця ў Наваградку, дзе Кіт вучыўся, а потым працаваў дырэктарам беларускай гімназіі, універсітэта або прынамсі яго філіяла. Са стварэннем у Цэнтры імя Ф. Скарыны, дзе я тады працаваў дырэктарам, музейнай экспазіцыі «Беларусы ў свеце» (1993) узнікла неабходнасць мець у ёй, апрача фотастэнда (ён быў змантаваны з прысланых здымкаў), яшчэ і больш грунтоўную вітрыну, прысвечаную нашаму суайчынніку, што да таго
часу перасяліўся з Амерыкі ў Германію, бліжэй да радзімы, якую пачаў, хоць і зрэдку, наведваць. Па-ранейшаму працаваў прафесарам у адным са шматлікіх адгалінаванняў Вашынгтонскага Мэрылендскага універсітэта, выкладаючы ў ім на нямецкай і англійскай мовах.
I вось (здаецца, было гэта ў 1994 годзе) у аэрапорце, ці не самым вялікім у свеце, сустракае мяне імклівы, бадзёры, нягледзячы на свой салідны ўзрост, чалавек з высокім ілбом, выразнымі рысамі твару, характэрнай жэстыкуляцыяй і добразычлівай усмешкай. Вязе мяне ў гасцініцу, якая знаходзіцца ў цэнтры горада, каля чыгуначнага вакзала і станцыі метро. Затым ідзем абедаць ва ўтульны кітайскі рэстаранчык, дзе Барыса Кіта абслуга ветліва вітае як даўняга знаёмага. Дамаўляемся аб плане дзеянняў на бліжэйшыя дні. Паслязаўтра едзем у Ляймэн, а там — на сустрэчу ў мясцовы універсітэт. Абавязкова таксама трэба наведаць у Боне беларускага амбасадара Пятра Садоўскага.
Барыс Кіт згадвае мінулае — віленскае, наваградскае, маладзечанскае, нямецкае, амерыканскае. Я доўга шкадаваў, што змарнаваў такі цікавы матэрыял, не змог запісаць на дыктафон. Супакоіўся толькі, калі прачытаў запісы, зробленыя ў тым жа Франкфурце Васілём Быкавым. Безумоўна, ён зрабіў гэта лепей і паўней, чым змог бы я. Спадзяюся, што гэтыя запісы, выдадзеныя ў Германіі, будуць перавыдадзены ў Беларусі.
Праз дзень-другі выбраліся ў Ляймэн. Сваю жоўтую японскую машыну па-майстэрску вёў сам Барыс Кіт. Паказваў мне праз акно навакольныя архітэктурныя помнікі. У Ляймэне, невялікім гарадку, які славіцца вінаробствам і спортам, нас ужо чакаў мэр пан Эрбар (у наступныя гады ён неаднаразова наведваў Беларусь з гуманітарнай дапамогай). Пасля агледзелі экспазіцыю Беларускага музея (так-так, ёсць такі ў Ляймэне — адзіны ў Германіі). Стварыў яго ў сваёй трохпакаёвай кватэры беларускі эмігрант, аўтар некалькіх кніг прозы Юрый Попка (Жывіца). Ён жа выдаваў беларускі штогоднік, дзе выкарыстоўваў свой даволі багаты літаратурнагістарычны архіў. Паасобныя рукапісы, як і кнігі, беларуская народная вопратка, вырабы ткацтва, бандарства, прылады сельскагаспадарчай працы дэманструюцца на стэндах у пакоях, калідоры і нават на кухні. Паміраючы, ІОрый Попка завяшчаў сваю кватэру-музей гораду. Але ўлады не дужа ведаюць, што з гэтым «фантам» рабіць. Бо беларускія наведвальнікі прыязджаюць сюды раз у паўгода. У астатні час музей зачынены. Як выкарыстаць плошчу? На развітанне гаворым мэру, што на ёй варта стварыць беларуска-нямецкі культурны асяродак, прыцягнуўшы сюды дабрадзейныя сродкі супольных фірм. Або, у крайнім выпадку, зрабіць тут філіял гарадскога музея.
Пра ўсё гэта мы вырашылі параіцца з нашым паслом. Назаўтра едзем у Бон. Дарога выдатная (славуты аўтабан), але няблізкая, каля сотні кіламетраў. I даволі аднастайная. Позірк стамляецца. Аднак Барысу Кіту хоць бы што. Перапынкаў не робіць. Вядзе раўнамерна, упэўнена. Нібы яму пяцьдзесят.
У доме, дзе жыла сям’я Пятра Вікенцьевіча Садоўскага, на парозе нас сустракае ўнук амбасадара. I па-беларуску пытае:
— Ты хто?
— Я — Кіт.
— А я... Акула! — хлопчык думае, што зразумеў правілы гульні.
За гарбатай мы шмат гаварылі пра лёс музея ў Ляймэне, пра лёсы беларускай дыяспары ўвогуле. У Германіі яна нешматлікая і раскіданая, неарганізаваная. Таму знайсці энтузіяста, які замяніў бы Попку, да таго ж на ўзбоччы ад асноўных трас, будзе нялёгка. Але шукаць трэба. 1 крыніцу фінансавання — таксама (дарэчы, пытанне не вырашана да гэтага часу).
Назад мы вярталіся ўжо ноччу. Але Барыс Кіт вёў машыну так жа ўпэўнена і нястомна. Гаварылі пра трывожную сітуацыю з беларускай мовай, пра запозненасць нашага нацыянальнага развіцця. Тое, што ў нас адбываецца ў канцы XX стагоддзя, калі актывізуецца інтэграцыя, немцы «праходзілі» год дзвесцс назад. Таму часта і не разумеюць нас, лічаць праявы патрыятызму ледзь не азіяцкім нацыяналізмам.
Перад маім адлётам Барыс Кіт запрасіў мяне (у першы раз) у сваю амаль спартанскую кватэру ў доме для адзінокіх вучоных, якая тады знаходзілася на вуліцы Хазэн пфад (Заечная сцежка). У памяшканні — нічога лішняга, толькі патрэбнае для прадукцыйнай працы. Там ужо мяне чакалі падрыхтаваныя фотаальбомы, копіі дыпломаў, у тым ліку аб прысваенні звання акадэміка астранаўтыкі. Да кожнага будучага экспаната быў прыкладзены дакладны беларускамоўны подпіс. Гаспадар і тут заставаўся чалавекам сістэмным — матэматыкам.
Другі раз мы сустрэліся ў Франкфурце выпадкова. Ляцеў я тады, у канцы 1996 года, на міжнародны сімпозіум па рэстытуцыі ў Нью-Йорк. Перасадка з нашага самалёта на амерыканскі была ў Франкфурце. Але ноч трэба было правесці седзячы, у пачакальні. Я ўжо змірыўся з нязручнасцямі, як раптам прыйшла думка пазваніць Барысу Кіту (добра, што запісная кніжка засталася ранейшая). Ён дужа здзівіўся, што я ў Франкфурце, папракнуў, чаму не папярэдзіў, патэлефанаваўшы загадзя, і прапанаваў выбрацца з міжнароднай перасадачнай залы на «волю», прыехаць да яго. Я пайшоў з такой просьбай да вышэйшага начальства, але там, уважліва выслухаўшы і пагартаўшы дакументы, сказалі, што гэта немагчыма, бо я
не грамадзянін Германіі, а транзітнай нямецкай візы ў мяне няма. Пра ўсё гэта я неўзабаве безнадзейным голасам апавёў па тэлефону Кіту і ўсеўся на лаўцы, каб такім чынам правесці ноч. I якое ж было маё здзіўленне, калі праз паўгадзіны пачуў з радыёрупара сваё прозвішча, а затым паведамленне, што мяне чакаюць каля выхада нумар дзевяць. Каля пагранічніка я там пабачыў Барыса Кіта, які ўжо дамовіўся, што возьме мяне на ноч пад сваю адказнасць. Аказалася, што ўсё гэта магчыма, прадугледжана правіламі і каштуе ўсяго... дзесяць марак.
I мы пайшлі ў першакласны (Шэратан) гатэль па суседству. Я дастаў з сакваяжа, нібы загадзя падрыхтаваныя, свежыя мінскія газеты і часопісы. За вячэрай мы прагаварылі амаль да поўначы (памятаецца, Барыс Кіт гаварыў пра важнасць у новых умовах штодзённай мэтанакіраванай працы). Тады ўпершыню правёў я ноч у чатырохзоркавым гатэлі. Назаўтра адлятаў з Франкфурта з пачуццём удзячнасці і здзіўлення прабіўной сілай нашага суайчынніка.
Пазней мы сустракаліся і ў Мінску, куды Барыс Уладзіміравіч прыязджаў на паседжанне Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, дзе быў тады абраны яе віцэ-прэзідэнтам. Ён пабываў у нашым навукова-асветным Цэнтры імя Ф. Скарыны, агледзеў прысвечаную яму экспазіцыю. I, здаецца, застаўся задаволены і ўдзячны, што яго імя і справы вярнуліся на Бацькаўшчыну.
Крыштоф Марліч, прсіфесар, доктар медыцыны, акадэмік Міжнароднай акадэміі навукЕўразіі (Масква), былы рэктар Медыцынскай акадэміі ў Шчэціне (Польсйча), былы дарадчык прэзідэнтсі Польшчы па медыцынскіх справах
Нашы сустрэчы з прафесарам Барысам Кітам
Калі я браў шлюб з Марыяй Ільяшэвіч у студзені 1969 года, я добра ведаў ужо, у якую сям’ю ўваходжу. Я ведаў пра беларускія карані маёй жонкі, быў знаёмы з яе маці і братам Юрасем. Бацьку Хведара не мог ведаць, бо ён трагічна загінуў у 1948 годзе ў Нямеччыне перад эміграцыяй у ЗША. Цесць вымушаны быў пакінуць бацькаўшчыну, бо савецкія ўлады прыгаварылі на смерць за ягоную дзейнасць на карысць незалежнай Беларусі.
3 сямейных дакументаў і розных матэрыялаў я даведаўся, што бацька маёй жонкі меў высокую асвету, быў абсальвентам гуманітарнага факультэта Віленскага універсітэта імя Стэфана Баторыя, а пазней настаўнікам гімназіі, а таксама выдатным беларускім паэтам. Многае пра свайго цесця я і не мог ведаць, таму што маці маёй жонкі, нягледзячы на тое, што была мужнай і разумнай жанчынай, амаль нічога не расказвала пра дзейнасць мужа, застрашаная шматлікімі візітамі і допытамі НКВД адразу пасля вайны.
На пачатку 1979 года нам з жонкай удалося выехаць на некалькі тыдняў у ЗША, дзе мы адведалі сяброўку і крэўную маёй маці Марыю Куніца,
Праф. Крыштоф Марліч, рэктар Памеранскай акадэміімедыцыны. Шчэцін, Польшча, 2002 г.
якая працавала тады ва універсітэцкай бібліятэцы Філадэльфіі. Я ведаў ужо раней, што яна мае сувязь з рэдакцыяй часопіса «Культура» Юрыя Гедройца ў Парыжы, дзе раздзел «Беларуская хроніка» рэдагаваў Уладзімір Брылеўскі.
Дзякуючы дапамозе спадара Куніцы, мы звязаліся са спадаром Брылеўскім і запыталі, ці быў ён знаёмы з
нашым бацькам спадаром Хведарам Ільяшэвічам і ці можа ён больш падрабязна расказаць аб ім і яго трагічнай смерці?