• Газеты, часопісы і г.д.
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    Гэтсі кніга прысвячаецца Барысу Уладзіміравічу Кіту, сведку і ўдзельніку эпахсільных падзей, чалавеку каларытнага іяркага характару, слаўнаму сыну беларускага народа.
    Васіхіь Быкаў запісаў аповеды Барыса Кіта, цяпер яны друкуюцца ў кнізе разам з мастацка-дакументальнай аповесцю Вольгі Іпатавай пра жыццё / дзейнасць Барыса Уладзіміравіча.
    Змешчаны таксама ўспаміньі вучоных, сяброў Барыса Кіта, якія дасланы яму да юбілею. Уведзены ў кнігу і ўспаміны самогсі Барыса Кіта пра сустрэчы і вандроўкі па Германіі з Ірынай Міхайлаўнай і Васілём Уладзімірсівічам Бьікавымі.
    ГРАМАДЗЯНІН
    СВЕТУ
    Юбілейная кніга да 95-годдзя
    Барыса Уладзіміравіча Кіта
    прафесара, доктара філасофіі
    у галінематэматыкі (Рэгенсбург, Германія),
    ганаровага доктара навук Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імяЯнкі Купсты (Гродна, Беларусь),
    акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (Парыж, Францыя),
    сікадэміка і гсінаровага віцэ-прэзідэнта Міжнароднай акадэміі навук імастацтваў Еўрсізіі (Масква, Псірыж),
    грамадзяніна Злучаных Штатаў Амерыкі,
    ганаровага грамадзяніна горада Наваградка (Беларусь)
    Мінск • БелСаЭС «Чарнобыль» • 2004
    УДК [5+325.2](=1б1.3)(100-87)(092)+929Кіт
    ББК 63.3-8
    Г 76
    Падрыхтоўка тэкстаў, укладанне, прадмова Лідзіі Савік
    Рэдакцыйная калегія: |Васіль Быкаў|,Тамара Вяршыцкая, Вольгаіпатава, Валер Каліноўскі, Лідзія Савік, Ягор Фядзюшын, Васіль Якавенка.
    Рэдакцыйная калегія выказвае шчырую падзяку за супрацоўніцтва: Ніне Абрамчык, Ірыне Міхайлаўне Быкавай, Рыгору Барадуліну, Катлін Бабіт, Надзеі Барт, Алене Глагоўскай, Сяргею Законнікаву, Руслану Качаткову, Уладзіміру Копалю, Пятру Краўчанка, Міхасю Лужынскаму, Яраславе Лягенчанка, Андрэю Майсяёнку, Адаму Мальдзісу, Крыштофу Марлічу, Вадзіму Нарбутовічу, Урсуле Ольгофф, Анастасіі Паўлоўскай, Дзмітрыю Паўлоўскаму, Людміле Пятровай, Джону Сасэру, Паўлу Саўчанку, Гарумі Танака, Леслі Тэнэну, Эрнсту Фазану, Вернеру Фальку, Ёханесу Шлоцу, Яўгену Шыраеву, Зміцеру Ярашэўскаму.
    На вокладцы: Барыс Кіт, фота Г. Жынкова.
    На 2-й старонцы — фота В. Якавенкі.
    ISBN 985-6010-16-0
    © Савік Л., укладанне, 2004
    © Афармленне. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2004
    Змест
    Лідзія Савік. Барыс Кіт у прасторы і часе: Слова даследчыка 	 8
    Цярновы ш/іях
    Аповяды Барыса Кіта, запісаныя Васілём Быкавым улетку 2001 года ў Франкфурце-на-Майне
    Аповяд першы. 4 ліпеня, кавярня «Шнайдар»	 19
    Аповяд другі. 5 ліпеня, кавярня «Шнайдар» 	 32
    Аповяд трэці. 6 ліпеня, гатэль «Хілтан»	 40
    Аповяд чацьвёрты. 7 ліпеня, кавярня «Шнайдар»	 47
    Аповяд пяты. 13 ліпеня, гатэль «Хілтан» 	 52
    Аповяд шосты. 25 ліпеня, гатэль «Шаратон Арабэля»	 59
    Аповяд сёмы. 29 ліпеня, ваколіцы Пальмэн-гартэн	 63
    Аповяд восьмы. 1 жніўня, гатэль «Хілтан»	 68
    Аповяд дзевяты. 4 жніўня, рэзыдэнцыя Васіля Быкава	 73
    Аповяд дзесяты. 12 жніўня, кавярня «Вінервальд»	 78
    Аповяд адзінаццаты.
    17 жніўня, Grosser Hasenpfad 1, рэзыдэнцыя Барыса Кіта	  83
    Аповяд дванаццаты. Заключны	 86
    Згадкі Барыса Кіта пра сустрэчы з Васілём Быкавым	 87
    Галасы стагодзьдзя. Мінулы век у памяці сучасьнікаў	 96
    Вольга Іпатава
    Сведка стагоддзя
    Мастацка-дакументальная аповесць
    Замест прадмовы 	 99
    Жыве ягоная справа...
    (3 размоваў Барыса Кіта пра сваіх вучняў) ........................... 116
    Вытокі	 119
    Першыя прыступкі	 126
    Вільня	 137
    Настаўнік, асветнік	 177
    Сталася ім блізкаю чужына	 230
    Вольны свет	 252
    Жыццё Барыса Кіта ў Франкфурце-на-Майне (3 інтэрв’ю Барыса Кіта. Снежань 1998 года)	 274
    Грамадская дзейнасць Кіта напрыканцы XX і на пачатку XXI стагоддзя: Лісты, аповеды, успаміны сучаснікаў	 291
    Васіль Якавенка. Чалавек Сусвету: Эцюд 	 318
    Успаміны вучняў, сяброў, супрацоўнікаў Барыса Уладзіміравіча Кіта
    Ніна Абрамчык-Ляўковіч. Успаміны пра Б. Кіта і Віленскую беларускую гімназію	 323
    Катлін М. Бабіт. Малітва за Барыса Кіта	 326
    Надзея Барт-Юрэвіч. Mae сустрэчы з Барысам Кітам 	 328
    Тамара Вяршыцкая. Наваградак у жыцці Барыса Кіта	 329
    Лена Глагоўская.
    Сустрэчы з Барысам Кітам, шчасьлівым сьведкам гісторыі XX ст	 334
    Сяргей Законнікаў. «Мы былі першымі...»	 337
    Валер Каліноўскі. Сустрэчы з Барысам Кітам	 341
    Руслан Качаткоў. Ён быў і маім настаўнікам	 343
    Уладзімір Копаль. Барыс Кіт — Грамадзянін свету	 347
    Пётр Краўчанка. Псршы, каму я патэлефанаваў, быў Барыс Кіт	 349
    Міхась Лужынскі. Маладзечанскі адміністрацыйна-гандлёвы інстытут	 351
    Слава Лягенчанка. Mae сустрэчы з чалавекам-легендай	 354
    Андрэй Майсяёнак. Пра першае знаёмства з прафесарам Кітам і апошні ліст акадэміка Юрыя Астроўскага	 358
    Адам Мальдзіс. Сустрэчы з Барысам Кітам	 367
    Крыштоф Марліч. Нашы сустрэчы з прафесарам Барысам Кітам	 371
    Вадзім Нарбутовіч. Пра Барыса Кіта	 376
    Урсула Ольгофф. Успаміны аб сустрэчах з выдатным і вельмі паважаным чалавекам прафесарам Барысам Кітам 	 378
    Анастасія Паўлоўская. Выпадковая сустрэча	 380
    Дзмітрый Паўлоўскі. Барысу Кіту — 94 	 382
    Людміла Пятрова. Славуты беларус з Франкфурта-на-Майне	 383
    Джон Сасэр. Настаўнік, прыклад для жыцця, сябра	 386
    Павел Саўчанка. Б. Кіт — прыклад служэння чалавецтву	 388
    Гарумі Танака. Сустрэчы з Барысам Кітам у Японіі, ЗША, Германіі	 390 Леслі Тэнэн. Маё супрацоўніцтва з прафесарам Барысам Кітам	 393
    Эрнст Фазан. Прафесар Барыс Кіт — якім я яго ведаю	 396
    Вернер Фальк. Mae сустрэчы з Барысам Кітам	 398
    Ёханес Шлоц. Вялікая падзяка за супрацоўніцтва  	 399
    Яўген Шыраеў.
    Б. Кіт — асоба, якой можа ганарыцца кожны беларус	 401
    Зміцер Ярашэўскі. Mae ўспаміны	 402
    3 надрукаванага...
    Борйс Долготовйч. Горднмся землякамн	 405
    Кнт Борнс Владнмнровнч -— математнк, фнзнк, доктор фнлософскнх наук в областн математнкн н псторнн наукн	 407
    Ганна Арцюшкевіч. Дранікі для Барыса Кіта	 410
    Вытрымкі з лістоў да Барыса Кіта 	 417
    Гісторыя прэміі Барыса Кіта
    Павал Саўчанка. Прэмія імя Б. Кіта 2002 г.	 421
    Марат Гаравы. Прэмія імя Барыса Кіта ўручана вядомай пісьменніцы Вользе Іпатавай 	 422
    Павал Саўчанка. Сумеснае паседжаньне	 423
    Хроніка жыцця Барыса Кіта	 426
    Кнігі пра Барыса Кіта 	 430
    Лідзія Савік
    Барыс Кіт у прасторы і часе
    Сл о ва дасл е д ч ы ка
    «Грамадзянін свету» — не проста клішыраваная назва кнігі, а сутнасць жыцця чалавека, сведкі і ўдзельніка гістарычных падзей, якія вызначалі лёс чалавецтва на працягу амаль усяго XX стагоддзя.
    Нарадзіўшыся ў Санкт-Пецярбургу (1910), Барыс Уладзіміравіч Кіт дзіцём наслухаўся пра падзеі лютаўскай рэвалюцыі, бальшавіцкага кастрычніцкага перавароту, а ўжо дома, у найпрыгажэйшых мясцінах Бацькаўшчыны — Мір, Карэлічы, Наваградак — зведаў рэзрух і голад Грамадзянскай вайны, кайзераўскай і белапольскай акупацыі, падзяляў радасць бацькоў з нагоды абвяшчэння БНР. 3 моманту, калі бацька з родных Агароднікаў на кані адвёз Барыса ў Наваградскую гімназію і сказаў: «Болей, сын, я табе нічым дапамагчы не змагу, далей дабівайся ўсяго сам», і пачаў будучы славуты беларус сам тварыць сваё жыццё, рана пазначанае высокай нацыянальнай свядомасцю, многімі талентамі і сілай волі. Сялянскі хлопец — студэнт фізмата Віленскага універсітэта імя Стэфана Баторыя, актыўны ўдзельнік Сялянска-работніцкай грамады, выкладчык матэматыкі, дырэктар Віленскай, затым Наваградскай беларускіх гімназій, паслядоўны, непахісны змагар за беларускую справу супраць апалячвання і русіфікацыі, за беларускае школьніцтва, з прыроджаным дарам настаўніка, ён і ў гады Другой сусветнай вайны, падчас жорсткай нямецкай акупацыі вучыў дзяцей, аберагаў моладзь ад угону ў Германію, заснаваўшы ў Маладзечне Адміністрацыйна-гандлёвы інстытут, і за гэту сваю дзейнасць сядзеў і пры паляках у Лукішках, і пры немцах у Глыбоцкай турме. Вымушаны пакінуць радзіму ў 1944 г., каб
    Лідзія Савік
    пазбегнуць яшчэ і сталінскага Гулагу, a то і расстрэлу, Барыс Кіт зведаў пасляваенныя дарогі Еўропы, разбуранай Другой сусветнай вайной. Ён адным з першых выгнанцаў-беларусаў апынуўся ў ЗША, стаў заснавальнікам беларускай калоніі ў Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі), выпісваў расцярушаных па Еўропе суайчыннікаў у вольны свет, апекваючыся імі на першых кроках, імкнучыся іх аб’яднаць у нязнаных умовах новай краіны.
    Нью-Йорк, Саўт-Рывер, Лос-Анджэлес, Вашынгтон —ад звычайнага супрацоўніка розных фірмаў да высокага ўзлёту навукоўца, аднаго з першапраходцаў амерыканскай астранаўтыкі — так складваўся жыццёвы лёс Барыса Кіта, які не згубіўся ў чужамоўным свеце, бо, ведаючы французскую, нямецкую, польскую, рускую, беларускую мовы, вельмі хутка авалодаў англійскай. Як пазней адзначаў В. Быкаў, «талерантная натура Барыса Кіта прагнула міру і душэўнай гармоніі, пры якіх толькі магчыма было разгарнуць свае стваральныя здольнасці. Тое надарылася не адразу, але, як сказана, — шукайце і знойдзеце. Спадар Кіт шукаў...»
    Пасля некалькіх гадоў працы ў амерыканскай касманаўтыцы напісаў першы ў гісторыі падручнік па ракетных палівах, які стаў настольнай кнігай для тых, хто займаўся астранаўтычнымі даследаваннямі. Барыс Кіт садзейнічаў паяднанню высілкаў амерыканскіх і савецкіх вучоных у даследаванні космасу, выступаў як першакласны перакладчык прафесійнай навуковай тэрміналогіі, калі адбываліся сустрэчы вучоных розных краін, напісаў (сумесна з Ф. Ордвеем) кнігу пра развіццё савецкай касманаўтыкі, удзелыйчаў у падрыхтоўцы палёту амерыканцаў на Месяц.
    Але сваю ранейшую, любімую прафесію настаўніка, выкладчыка матэматыкі, ён, прыроджаны педагог-гуманіст, не пакідаў ніколі. Стаў прафесарам Вашынгтонскага Мэрылендскага універсітэта. Чытаўлекцыі ў яго філіялах у Еўропе ўжо як пераехаў у Франкфурт-на-Майне. Аб’ездзіў многія краіны свсту: у Японіі ўздымаўся на Фудзіяму, атрымліваў дыплом акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі ў Канадзе, вандраваў па Індыі, Мексіцы, Англіі, Францыі, Іспаніі, Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі, Гаваях, шмат разоў быў у Польшчы, такой блізкай да радзімы. Як удзельнік штогадовых кангрэсаў астранаўтыкі пабываў амаль ва ўсіх буйных гарадах і сталіцах Еўропы і ўсюды сустракаў былых вучняў, якімі найбольш ганарыўся як найвышэйшым дасягненнем свайго жыцця. Быў абраны сябрам многіх навуковых таварыстваў і акадэмій свету, узнагароджаны Залатым медалём Германа Обэрта.
    Калі згадаць, колькі наогул славутых людзей трапіла ў арбіту нашага земляка, з кім ён сябраваў, быў добра знаёмы, супрацоўнічаў, сустракаўся яшчэ з маладых гадоў на Бацькаўшчыне і пазней на сваім еўрапейскім,