• Часопісы
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    зьвязаныя былі з камуністамі, і забівалі. Адзін мой знаёмы сядзеў так пры Польшчы за камунізм, пасьля сядзеў пры камуністах, а як прыйшлі немцы, дык таксама пасадзілі яго ў тую самую турму. Адзін стары турэмшчык яго пазнаў і сказаў немцам: што вы робіце — ён жа тут сядзеў пры камуністах? I яго выпусьцілі. Вось так.
    Камуністы мяне вабілі да сябе ўвесь час. Але што мяне ад іх ратавала? У нас быў дырэктар Цеханоўскі, беларускі нацыяналіст, дык ён узгадоўваў нас беларускімі патрыётамі, заснаваў беларускі гурток і ўсё агітаваў працаваць толькі на беларускую нацыянальную справу. I тым нас выратаваў. Хаця я таксама памагаў тым хлопцам, што прыходзілі да мяне па матэматыку, перапісваў ім усялякія паперы. Але заўсёды, усё жыцьцё я ставіў матэматыку вышэй за палітыку.
    У маладосьці ўсе мы былі надта лібэральныя. Як некалі Чэрчыль сказаў: хто да 30 гадоў ня быў лібэральны, то ён сэрца ня меў, а хто пасьля 30 не зрабіўся кансэрватарам, то ён галавы ня меў. Але мы ўвесь час былі перадусім беларускія патрыёты. Усе 10 год, як я настаўнічаў, я праводзіў беларускасьць. Нават у клясе па матэматыцы чытаў беларускія вершы, каб захапіць вучняў. Бо каб захапіць матэматыкай, трэба нешта асаблівае рабіць, і я лекцыі пачынаў зь вершаў. Чытаў Ільяшэвіча, Хмару, Танка, Арсеньневу. Прыгожыя вершы. Танк быў папулярны.
    Пазьней ужо мы чулі пра яго кепскае, што ён занадта пачаў хваліць «солнышка». Але, можа, яму так выпадала. Я быў надта расчараваны, калі пазьней, ужо ў Амэрыцы, чытаў «Новае рускае слова», дзе на дзьвюх старонках — пра Танка, што ён найбольш за ўсіх славіць «солнышка». Ня ведаю, ці то праўда было. Але я нічога пра яго не хачу гаварыць, бо я ня ведаю. Я мог бы яго таксама спаткаць, ён увесь час круціўся ў Вільні, аднак не заходзіў да нас. Ён таксама быў пракамуністычны, і, мабыць, хаваўся. Але ў той час і Грамада была зьвязаная з камуністамі. Нават Астроўскі! Але тады я яго ня ведаў. На маіх вачох ён быў гады чатыры, калі я бачыў, што ён робіць. I магу сказаць, што ён заўсёды шмат рабіў пазытыўнага для Беларусі, я яго заўжды лічыў беларускім патрыётам. Ён быў скарбнікам Грамады, старшынёй Таварыства беларускай школы. Паходзіць ён са Слуцка, дзе стварыў першую ў Беларусі беларускую гімназію і стаў яе дырэктарам. Браў таксама актыўны ўдзел у Слуцкім паўстаньні. Во які ён чалавек.
    У Вільні было шмат розных партыяў. Быў таксама Беларускі сялянскі саюз, на чале яго стаяў Васіль Рагуля, сэнатар. Існавала Хадэцкая партыя на чале з ксяндзом Адамам Станкевічам, яна мела сваю ўласную друкарню і шмат рабіла для беларускай справы. Яны былі ўсе шчырыя беларусы.
    Трэба аддаць ім належнае — рабілі вялікую беларускую справу. Тыя ж Глякоўскі, Гадлеўскі ды іншыя. А ў нас, праваслаўных, беларускіх сьвятароў было зусім мала. Быў такі апантаны беларус Аляксандр Коўш, які вёў багаслужбу на беларускай мове.
    Як прыйшлі немцы, палякі адразу хапіліся за ўсе ўлады і даносілі на беларусаў, зьнішчалі іх нямецкімі рукамі. Немцы расстралялі і Аляксандра Каўша. Але ў яго быў сын Станіслаў Коўш, былы вучань нашай гімназіі, я яго выпісаў у Амэрыку, дзе ён зрабіўся сьвятаром і пабудаваў прыгожую імя Еўфрасіньні Полацкай царкву ў Саўт-Рывэры. Але памёр ужо таксама.
    Цяпер пра гімназіі. У Польшчы было восем беларускіх гімназіяў. Найбольш дзейныя: Радашкаўская, Клецкая, Наваградзкая і Віленская. У 34-м годзе наша Наваградзкая была ўжо зачыненая. Яны зачыняліся, бо польскія ўлады хацелі асыміляваць Заходнюю Беларусь, якую яны называлі «Крэсы Усходнія». Але беларусы рабілі сваё, асабліва інтэлігенцыя, якая групавалася ў беларускіх гімназіях. Чатыры гімназіі — Радашкаўская, Наваградзкая, Клецкая, Віленская — па чарзе былі зачыненыя, хоць усе мы змагаліся за іх існаваньне, рабілі ўсё, што магчыма, каб толькі ўтрымаць іх. Але тое было вельмі цяжка, бо польскія ўлады змагаліся проціў нас. 3 другога боку, дужа перашкаджалі камуністычныя ўплывы з Усходняй Беларусі, якія давалі ўладам падставу зачыняць гімназіі. Камуністычная партыя Заходняй Беларусі была вельмі закаранена ў гэтых гімназіях. Радашкавічы проста называлі месцам перапраўкі беларусаў на Усход. Падобна, у меншай ступені тое адносіцца да Клецкай гімназіі, пазьней Наваградзкай, Віленскай гімназіяў. Хоць у Віленскай за часам Грамады вялікая колькасьць вучняў і нават настаўнікаў (такіх, як Астроўскі) былі членамі кампартыі. Але пасьля 37-га года, калі пачалася сталіншчына ва Усходняй Беларусі і зьнішчэньне ўсяго беларускага, калі ссылалі беларускіх паэтаў і дзеячаў у Сібір. заходнія беларусы-патрыёты зразумелі, у чым справа і перасталі глядзець на Усход. Гэта адносіцца да Луцкевіча і Астроўскага таксама. Яны вырашылі, што немагчыма далей арыентавацца на Усход. I з боку польскіх уладаў ім прапанавалі нейкае супрацоўніцтватолькі дзеля таго, каб яны перасталі кантактаваць з Усходняй Беларусяй. Пачалі ім даваць дапамогі, грошы і так далей. Але гэта было толькі напачатку. Праўда, былі і лібэральныя палякі. У Наваградак, напрыклад, прыйшоў ваявода Бэчковіч, які пасьля быў ваяводам Віленскім. Дык ён адзін зь першых польскіх лібэралаў зацікавіўся беларускай справай і нават хацеў дапамагчы беларусам, каб вырваць іх з-пад камуністычнага ўплыву. Нават прыходзіў да нас у гімназію інспектаваць нашу дзейнасьць. Пазьней ён дапамог атрымаць ёй дзяржаўныя правы. Бо раней беларускія гімназіі ня
    мелі ніякіх правоў, былі прыватныя, а паступіць у польскія беларусам не давалі. Беларусы змушаны былі ехаць у Чэхію. А чэхі так нам сімпатызавалі, што давалі магчымасьць прыезджым без усякай засьцярогі паступіць у Карлаў унівэрсытэт у Празе і вучыцца далей. Шмат зь іх пасьля вярнуліся на Беларусь і працавалі ў нашых школах. Напрыклад, Аляксандр і Пётра Орсы, Мікалай Гарошка ды іншыя. Цяжка было толькі перабрацца цераз мяжу. У Празе стварыўся беларускі цэнтр, там пазьней былі Ларыса Геніюш і Васіль Захарка.
    Але ў 28-м годзе з дапамогай ваяводы Бэчковіча мы здолелі атрымаць дзяржаўныя правы, і ня трэба было ехаць у Чэхію, ехалі ў Вільню ці Варшаву і там канчалі ўнівэрсытэты. Дапамагала ў гэтым таксама Тэкля Грынеўская, жонка наваградзкага старосты, полька беларускага паходжаньня, якая пазытыўна ўплывала на Бэчковіча.
    Беларускія гімназіі за часамі Польшчы былі платныя. Але бедныя вучні, што не маглі заплаціць і добра вучыліся (як я, напрыклад), заўсёды атрымлівалі стыпендыі. Такіх было шмат. Адным зь іх быў Леанід Барысаглебскі. Ён не эміграваў зь Беларусі, скончыў у Вільні фізычны факультэт і быў увесь час навукоўцам. Мы разам вучыліся яшчэ ў Наваградзкай гімназіі, дзе я адзін час быў старшынёй літаратурнага гуртка. Дык, памятаю, Барысаглебскі пісаў лепш за ўсіх. Ён выдатны навуковец, публікаваўся нават у замежных часопісах, я ў Амэрыцы чытаў ягоныя працы. Цяпер ён даўно пэнсіянэр, жыве ў Менску, некалькі разоў мы там спатыкаліся...
    Што ж да Зыгмунда Бэчковіча, памятаю шмат цікавых момантаў адносна яго. Ён так хацеў, каб наша Наваградзкая гімназія была лепшай, прыходзіў да нас на лекцыі. Між іншым, часта мяне выклікалі да дошкі, бо я быў найлепшым матэматыкам. Пазьней ён даваў стыпендыі найлепшым вучням, дзяржаўны статус найлепшым настаўнікам. Гэта яшчэ да атрыманьня дзяржаўных правоў. Калі ж былі атрыманы дзяржаўныя правы, тады ўсе настаўнікі займелі добрую пэнсію. Увогуле, у Польшчы школьніцтва стаяла на вельмі высокім, прывілеяваным узроўні. Але толькі школьніцтва. Настаўнікі, як і іншыя працаўнікі, заўсёды атрымлівалі аванс. Калі аванс на іншых службах даваўся з выбарам, дык у школьніцтве — аўтаматычна ўсім. Звольніць настаўніка зь дзяржаўнай працы, як мяне, напрыклад, якога прасьледвалі за маю беларускую дзейнасьць, калі я меў поўнасьцю ўсталяваныя правы, школьная кураторыя ня мела права. He зважаючы на ўсе мае палітычныя справы, школьная кураторыя не магла мяне звольніць. Па закону, каб звольніць усталяванага настаўніка, трэба было яму прыпісаць нейкую крымінальную справу, паслаць у міністэрства, і толькі міністэрства магло вырашыць, ці можна яго звольніць. За мной
    Франкфурт-на-Майне. Цэнтр. Будынак Гауптвсіхе. Фота Г. Жынкова
    ніякай крымінальнай справы не было, а палітычных было шмат, дык мяне не маглі звольніць. Палітычная дзейнасьць зрабіла толькі тое, што мяне абвесьцілі пэрсонай нон грата і не выпушчалі за мяжу. Я хацеў паехаць у Эўропу, запісаўся ў экскурсію настаўнікаў, якая мелася паехаць вакол усёй Эўропы, заплаціў грошы. Мяне
    зьбіраліся спатыкаць у Берліне нашыя беларускія дзеячы, такі Шкутка. Але я не прыехаў, бо ў апошнія дні прыйшла тэлеграма з губернатарства Віленскага: пану ня ёсьць дазволены выезд за мяжу. Гэта было вельмі сур’ёзна. Але вайна ўсё перавярнула. У 70-м годзе я прыехаў як прадстаўнік акадэміі навук Амэрыкі і выкладаў у Ягелонскім унівэрсытэце. Вось так. Яны мяне не пушчалі з Беларусі, і я езьдзіў па ўсім сьвеце з Амэрыкі.
    Я быў рэпрэсаваны польскімі ўладамі, сядзеў у розных турмах — за Грамаду ў Наваградку, на Лукішках за справу Таварыства беларускай школы. На Лукішках сядзеў разам з Шырмам, які з Хворастам быў у суседняй камары. Хвораст быў кіраўніком танцавальнай часткі ў Шырмы, быў страшэнна нэрвовы, ледзьве ня плакаў, хадзіў, крычэў, і я яму стукаў празь дзьверы: ціха ты, перастань. А мы з Хворастам некалі здавалі матуральныя дзяржаўныя экзамены. Ён разам з Шырмам выехаў у Менск, і там яны рабілі свае справы. Шырма быў вельмі прыемны чалавек. Вельмі добра ведаў я тады доктара Марцінчыка, памятаю яго беларускую дзейнасьць. А яго сястра Люба вучылася ў нашай гімназіі і стала доктарам мэдыцыны. Пасьля вайны яна выйшла замуж за беларуса Аляксандра Аўдзея, былога старшыню Стоўпцаўскага павету пры немцах, які скончыў палітэхніку ў Мюнхене і застаўся ў Нямеччыне будаваць дамы. Яны жылі ўвесь час каля Штутгарта, але бедная Люба захварэла на рак селязёнкі. Я застаў яе перад самай яе сьмерцю ў Штутгарце, і яна сабрала ўсіх беларусаў, што жылі там, каб мяне прывітаць. Хутка пасьля і памерла. Была надзвычай добрым чалавекам. Вось якія выходзілі з нашай гімназіі патрыёты. Можа,
    і ня ўсе яны бралі ўдзел у грамадзкай працы, але ўсе любілі сваю Беларусь. Яны таксама матэрыяльна падтрымлівалі беларускую справу. У нас шмат было або мэдыкаў, або адвакатаў. Быў такі Глінскі, патрыёт, адвакат, старшыня Беларускага студэнцкага саюза. Я спаткаў яго на эміграцыі, у Лёндане. У эміграцыі мала каму з нашых беларусаў удалося зрабіць кар’еру, дык яны мусілі фізычна працаваць. Глінскі Канстанцін да канца жыцьця прадаваў білеты на мятро. Калі я прыязджаў у Лёндан, найперш ішоў да яго, і той дзівіўся: што-о, адкуль ты ўзяўся, Барыс? 3 Амэрыкі, кажу, прыехаў цябе адведаць. I мы пазьней спатыкаліся ў розных выдатных мясьцінах гораду.