• Часопісы
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    Апроч вытворчасьці, у Саўт-Рывэры я займаўся і грамадзкай працай. Ганаруся тым, што з маёй дапамогай шмат якія беларусы перабраліся з Эўропы ў Амэрыку. Без падтрымкі крэўных ці знаёмых тое было дужа няпроста. Але ў 48-м годзе прэзідэнт Труман выдаў дэкрэт аб спрошчанай працэдуры эміграцыі з Эўропы на 200 тысячаў перасяленцаў. Вось за гэта я і ўхапіўся. Варта было напісаць паперу, што бяру на сябе абавязак
    апеквацца на першым часе, забясьпечыць кватэрай ды працай, паслаць паперу свайму чалавеку, і той без вялікага клопату мог пераехаць у Амэрыку. Сотні беларусаў па майму выкліку зрабілі тое.
    Але ішоў час, і ён рабіў сваю справу. Беларусы падзяліліся палітычна — на крывічоў і зарубежнікаў. Усе крывічы апынуліся ў Нью-Брансвіку, а некрывічы — у Саўт-Рывэры. Адны пазьбягалі другіх. Рэч у тым, што на Другім кангрэсе ў Менску была прызнаная БЦР, але ўзнавілі і БНР. Узьніклі супярэчнасьці. Шмат з тых бэнээраўцаў, што выступалі супраць БЦР, нядаўна яшчэ працавалі з Астроўскім у Менску, а цяпер абвінавачвалі яго ў калябарацыі зь немцамі. Тады зьявілася думка аднавіць БНР. Казалі, нібыта Захарка перадаў Абрамчыку нейкія архіўныя паперы, на падставе якіх Абрамчык стаў прэзідэнтам. Выходзіць, што Абрамчык — тэстаментавы прэзідэнт. На баку БЦР усё ж было больш беларусаў, чым на баку БНР. Пачалі рабіць БНР, дзе, як казаў мне мой сябра Калодка, выплыла і маё прозьвішча. Дзякаваць Богу, мне пашчасьціла ня ўлезьці ні ў якую палітыку. I тут я страшэнна ўдзячны Астроўскаму, які не ўцягнуў мяне ў БЦР. Увогуле ён лібэральна паставіўся і да БНР, але бэнээраўцы пачалі прыдзірацца да яго. Ну і Астроўскі не саступіў. Ён раней за ўсіх прыехаў у Амэрыку, і яго прызналі ў Вашынгтоне, бо Амэрыка баялася, што будзе вайна з СССР. Але прыехаў Кушаль і ўсё панішчыў. Водгукі таго перажытага адчуваюцца і дасюль.
    Кіпель едзе ў Беларусь праз Нямеччыну. Мне зь беларускай амбасады звоніць Чайчыц: да вас хочуць прыехаць Кіпелі, ці можна палагодзіць гэта? Але я дрэнна сябе адчуваў, хварэў і не пагадзіўся іх прыняць. Баюся, што тое яны, магчыма, зразумелі кепска, як злосны акт. Дык я папрасіў Ліду Савік, каб яна ў Менску перапрасіла Кіпеляў, што Барыс Кіт страшэнна шкадуе, што ня мог спаткацца зь імі. Я шаную Кіпеляў, асабліва ягонага бацьку, які скончыў сваё жыцьцё ў маёй калёніі ў Саўт-Рывэры. Я бачыў яшчэ, як Яўхім Кіпель вёў Другі Усебеларускі кангрэс у Менску. Я таксама быў там. Гэта быў выдатны сход, сабралася ўся беларуская эліта, выступаў мой сябра Анішчык, заступнік Астроўскага Шкялёнак, выдатны беларускі дзеяч, якога пасьля схапілі і забілі. Езавітава таксама. Самае першае — на Кангрэсе прызналі БНР, яе асягненьне. Я ня быў з Астроўскім у БЦР. Але і ў гімназіі, і ўсюды ён нас, беларусаў, захопліваў. Мы лічылі яго за самага вартага беларускага дзеяча. Ён выдатна кіраваў беларускай гімназіяй плюс вёў выдатную грамадзкую працу. Маладыя яго вельмі любілі і падтрымлівалі. Як я пасьля быў дырэктарам пяці гімназіяў і семінарыяў, дык імкнуўся ў сваёй працы насьледваць досьвед Астроўскага. Таксама хацеў гаварыць палымяныя прамовы і т. д. Пасьля вайны
    Астроўскі жыў у Лёндане, у свайго сына. I калі я езьдзіў у Англію, заўсёды адведваў яго. Пазызей ён пераехаў у Амэрыку. Ён яшчэ нешта хацеў зрабіць для сваёй БЦР, але ўжо тады перайшлі ў БНР.
    Забягаючы наперад, скажу, што ў Амэрыцы я працаваў у чатырох міністэрствах: міністэрстве абароны, міністэрстве камунікацыі, міністэрстве камэрцыі і міністэрстве транспарту. У міністэрстве камэрцыі рабіў у адзьдзеле стандартаў. To быў асабліва важны адзьдзел, бо пасьля вайны стандарты мер і вагаў у Эўропе і Амэрыцы былі розныя, што перашкаджала разьвіцьцю прамысловасьці і гандлю. Мне было даручана прэзентаваць амэрыканскую дэлегацыю на ўсіх міжнародных паседжаньнях і камісіях па стандартызацыі. Камісіяў было дзьве, адна зь якіх мела аж сто пададзьдзелаў. Я быў кіраўніком адной гэтай камісіі. Мы працавалі ў Эўропе — адзін раз у Празе, а другі ў Цюрыху. У Празе, не зважаючы на тое, што я меў дыпляматычны амэрыканскі пашпарт, мяне правяралі аж чатыры разы, — такі быў недавер з усходняга боку. Заўсёды адчуваў сябе шчасьлівым, калі пакідаў тэрыторыю савецкай імпэрыі, хоць там заставалася мая радзіма — Беларусь. У той час, апроч Польшчы і Чэхіі, я нідзе на савецкім баку ня быў. У Польшчу прыязджаў як прадстаўнік Амэрыканскай акадэміі навук. Але ўражвала, што ў гатэлі, калі выходзіў з нумару, бачыў, як сядзіць у калідоры кабета і пільна глядзіць, хто, дзе, з кім ходзіць. На захадзе такога не было нідзе. I ў мяне ўвесь час жыў страх. Таму ў Варшаве папрасіў майго сябра Каханоўскага, зь якім разам сядзелі ў Глыбоцкай турме, каб ён выйшаў на высокі мост, што побач зь лётнішчам, і паглядзеў, ці сеў я ў аўстрыйскі самалёт рэйсам на Вену. Калі не, каб тэлефанаваў у амэрыканскую амбасаду. На шчасьце, усё абышлося добра.
    Хачу ўспомніць пра Анішчыка, майго даўняга, яшчэ наваградзкага сябра. Пасьля школы ён паехаў у Познань, там скончыў унівэрсытэт, затым працаваў у Катавіцах. А ў час вайны абараняў Варшаву, дзе дужа шмат перажыў. Казаў пасьля, што толькі Бог яго выратаваў у тым пекле. Ён вельмі здольны пісьменьнік і журналіст, напісаў некалькі кніг. Цяпер, пасьля сталінскага гулагу, жыве ў Вільні і нядаўна прыняты ў сябры Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Мне вельмі падабаюццатаксама ягоныя вершы. Але ўзрост бярэ сваё, ён толькі на тры гады маладзейшы за мяне... Пасьля я спатыкаўся зь ім у Салечніках, куды прыязджаў на запачаткаваньне беларускага таварыства культуры майго імя, туды ж прыехаў і Аляксей Анішчык. Ён напісаў пра мяне кнігу «Выбраныя Богам».
    Яшчэ хачу распавесьці пра майго даўняга знаёмага, кіраўніка Вашынгтонскага праваслаўнага сабору, прафэсара Джоржтаўнскага ўнівэрсытэту Дзьмітрыя Грыгор’ева. Ён вянчаў майго сына, хрысьціў унучку. Вучыў
    ва ўнівэрсытэце, дзе выкладаў расейскую мову і літаратуру, маю нявестку, якая цягам 30 год працуе ў «Голасе Амэрыкі». Нявестка паходзіць з армян, яе бацька Азараў, гэта быў выдатны сьпявак, удзельнік хору Жарава — з данскіх казакаў. Часам яна прэзентавала розныя амэрыканскія выставы ў Савецкім Саюзе. У 68-м годзе куравала выставу амэрыканскай архітэктуры ў розных савецкіх гарадох, была зь ёй і ў Менску, у опэрным тэатры.
    Нядаўна прафэсар Грыгор’еў вярнуўся з Санкт-Пецярбурга, дзе ён кіраваў міжнародным семінарам па творчасьці Дастаеўскага. На два дні спыніўся ў Франкфурце, і мы спатыкаліся, гутарылі. Адведалі праваслаўную царкву ў Вісбадэне.
    Аповяд пяты
    / 3 ліпеня, гатэль «Хілтан»
    У Нямеччыне ўсталявалася небывалая сьпёка. Гарадзкія вуліцы, сьцены дамоў, нават каменная брусчатка маставых — усё патыхае гарачынёй, ад якой нідзе няма схову. У крамах, кавярнях і нават метро духата і парнасьць, здаецца, няма чым дыхаць. У скверы каля гатэлю фантан, які круглы год струменіць густымі пырскамі навакол, чамусьці выключаны, мабыць, з прычыны недахопу вады. Кандыцыянэраў у вокнах нідзе не відаць, пры звычайным надвор’і ўлетку яны і непатрэбныя.
    У «Хілтане» свой мікраклімат — тут няма і знаку ад сьпёкі. У вестыбюлі прыемная прахалода, таму ля столікаў зранку сядзяць людзі, збольшага прыезджыя, але, мабыць, і тутэйшыя, як мы, напрыклад. Піва і напоі тут, як заўжды, сьцюдзёныя, у гэтую гарачыню асабліва прыемныя. Спадар Барыс сёньня ўпершыню бяз гальштука, каўнер сьвежай кашулі вольна расшпілены. Зь яго сакратаўскага кшталту твару не сыходзіць ранішняя лагода.
    — Гэта што — сьпёка! Во наўсходзе Амэрыкі сьпёка. Атут — семкі...
    — Што — і ў Каліфорніі горача?
    — He. У Каліфорніі надзіва мяккі клімат. I дужа стабільны: зімой і ўлетку 25 па Цэльсію.
    — Рай проста!
    — Так. Але да таго раю яшчэ трэба было дабрацца. Дарогі ў рай заўсёды вядуць цераз пекла.
    Ну што ж, тады ўспомнім дарогі...
    Кангрэс паняволеных народаў і спадарыня Скуба. Украінцы і Мікола Новак. Артыстычная сям’я Мяленьцьевых. Уладзімір Тамашчык, заснавальнік беларускай аўтакефальнай царквы. Візыт да віцэ-прэзыдэнта Хамфры. Езавітаў — паратоўца беларускіх хлопцаў. Ст. Станкевіч у Барысаве. Драма зь Юркам Віцьбічам. Ад’езду Каліфорнію. Чорнарабочы на фабрыцы тэлеапаратаў.
    Польскі камітэт і прафэсар Макшыцкі. Астранаўтычная фірма, першае дасьледчае заданьне. Плыўкі вадарод. Кніга пра паліва.
    Райскі куточаку Каліфорніі.
    -	У Амэрыцы мне, аднаму зь першых, давялося закладаць беларускія арганізацыі ці прадстаўляць Беларусь на маніфэстацыях паняволеных народаў. Першая такая маніфэстацыя была праведзеная ў Нью-Ёрку ў 48-м годзе пад патранажам Common couse — магутнай арганізацыі, якая падтрымлівала паняволеныя народы — асабліва ў Савецкім Саюзе. ГІрадстаўнікі ўсіх паняволеных народаў сабраліся ў Карнэгі-хол. Беларусам там найперш дапамаглі ўкраінцы, якія ўсё зрабілі дзеля нашай прысутнасьці на маніфэстацыі. Напрыклад, прафэсар Дабраньскі, які быў старшынёй Агульнага камітэту ўкраінцаў у Амэрыцы. Разам з прадстаўнікамі іншых паняволеных саветамі народаў я сядзеў зь бел-чырвона-белым сьцягам у асобнай лёжы Карнэгі-холу, побач з Дабраньскім. У мемарыяльнай кнізе паняволеных народаў я падпісаўся ад Беларусі, чым і ганаруся. Але для прадстаўніцтва мне не хапала жанчыны, дык украінцы далі мне сваю жанчыну, спадарыню Скубу з Нью-Ёрку, і тая сядзела сярод усіх з беларускім бел-чырвона-белым сьцягам. У Саўт-Рывэры быў заснаваны так званы Злучаны амэрыканска-беларускі камітэт дапамогі. Усё тое палагодзіў украінскі адвакат Гаўрылік. Гэты камітэт працуе і па сёньня, дапамагае эмігрантам, выдае сваю прэсу. I нават збудаваў адну з самых прыгожых у Амэрыцы беларускіх цэркваў у Саўт-Рывэры імя Еўфрасіньні Полацкай.
    У Каліфорніі я спаткаў старшыню ўкраінскага камітэту Міколу Новака. Заўсёды з вялікай удзячнасьцю думаю пра яго (ён ужо не жыве), успамінаю, як шмат ён памог нам, беларусам. Тады ён займаў высокае становішча і, маючы добрыя сувязі з амэрыканцамі, вельмі спрыяльна паставіўся да прадстаўнікоў зь Беларусі. Спачатку то быў я, а пасьля прыехаў мой былы вучань Чэслаў Найдзюк, і мы з дапамогай украінцаў арганізавалі беларускую дзейнасьць у Каліфорніі. Найперш з дапамогай Новака, які ня толькі дапамагаў арганізацыйна, але і ў асабістым пляне. 1 Іапрыклад, ён апекваўся сям’ёй беларускіх артыстаў зь Менску Мяленьцьевых, якіх я таксама выпісаў у Амэрыку. Новак усё зрабіў, каб памагчы гэтай артыстычнай сям’і ў Каліфорніі. Яны нават спрабавалі неяк замацавацца ў Галівудзе. Сам Новак меў вялікага прыяцеля, амэрыканца ўкраінскага паходжаньня, артыста Джэка Паланса, празь якога хацеў палагодзіць сям’ю Мяленьцьевых. Сам Мяленьцьеў памёр, але жывуць ягоныя нашчадкі, маюць свае дамы, усё ў іх палагоджана. Я заўсёды ганарыўся беларускім мастацтвам, якое несьлі там артысты Мяленьцьевы. У Каліфорніі як бы круглы год сьвята, сонечна, урачыста. Там чалавек заўсёды шчасьлівы. У Каліфорніі са мной заўсёды быў мой былы вучань Чэслаў Найдзюк, брат Язэпа Найдзюка, слаўнага тым, што адным зь першых напісаў гісторыю Беларусі. Яшчэ раней прыляцеў у Нью-Ёрк