Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
Уладзімір Тамашчык, былы член камуністычнай партыі, што сядзеў у гюльскай турме, а падчас немцаў быў заступнікам старшыні беларускага камітэту ў Беластоку. Яго я раней спаткаў у Нямеччыне. Я вельмі любіў Тамашчыка, і калі прыехаў у Амэрыку, дык пасылаў яму «пачкі», г. зн. прадуктовыя пасылкі. Пазьней ён таксама прыехаў у Амэрыку і пачаў працу на рэлігійным накірунку: разам з прыяцелямі заснаваў беларускую аўтакефальную царкву. У Амэрыцы былі дзьве беларускія праваслаўныя цэрквы. Адна зьвязаная з вуніяй, а другая заставалася ў СаўтРывэры. Усе крывічы належалі да гэтай царквы Тамашчыка, які зрабіўся сьвятаром, а пазьней біскупам. А тыя зарубежнікі, што пасяліліся ў СаўтРывэры, належаць да беларускай праваслаўнай кананічнай царквы, што падпарадкавана Кастаньцінопальскаму патрыярхату. Але ўсе яны былі супраць патрыярхату Маскоўскага.
Тамашчык заняў становішча архіяпіскапа беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Амэрыканскі сэнат мае звычай перад першым сходам запрашаць сьвятара, каб прачытаць малітву. Туды прыходзяць і каталікі, і пратэстанты, і мусульмане, і іудзеі. Прыйшла чарга і да Тамашчыка, ён прыехаў у Вашынгтон, затрымаўся ў маёй хаце. I кажа: «Я заўтра перад малітвай у кангрэсе маю спаткацца з віцэ-прэзыдэнтам Амэрыкі Хамфры, можа, табе цікава?» I мы накіраваліся ў сэнат, дзе адбылося маё асабістае знаёмства з віцэ-прэзыдэнтам Хамфры, які сказаў, што шмат добрага чуў пра мяне. А пазьней мы сфатаграфаваліся з сэнатарамі. Гэта было у 68-м годзе.
Апавядаючы аб беларускай дзейнасьці праваслаўных сьвятароў, нельга ня ўспомніць сьветлай памяці мітрапаліта ўсёй Беларусі (незалежнага ад Маскоўскага патрыярхату) Філафея, пахаванага на праваслаўных могілках Вісбадэну ў Нямеччыне. Мітрапалітам ён быў абраны на адмысловым сходзе грамадзянаў і сьвятароў, дзе і я прысутнічаў, у опэрным тэатры Менска падчас нямецкай акупацыі. Мітрапаліт Філафей быў вялікі беларускі патрыёт, размаўляў чыста па-беларуску і шмат зрабіў для беларусізацыі праваслаўнай царквы ў Беларусі. Разам зь іншымі беларускімі сьвятарамі — пазьнейшымі арцыбіскупамі Венедзіктам (былым настаўнікам рэлігіі ў Наваградзкай беларускай гімназіі) і Анастасіям (эміграваў у Аўстралію) пасьля вайны выехаў у Заходнюю Нямеччыну, дзе з прычыны адсутнасьці беларускай царквы прылучыўся да расейскай, незалежнай ад Масквы зарубежнай царквы (адсюль назоў — «зарубежнікі») і быў да канца жыцьця арцыбіскупам Бэрліна і ўсяе Нямеччыны. Вельмі цешыўся, калі спаткаў мяне падчас аднаго з сваіх прыездаў у Франкфурт. Гаварыў са мной толькі на найлепшай беларускай мове.
Маю надзею не памыліцца, уважаючы мітрапаліта Філафея першым незалежным у сучаснасьці кіраўніком праваслаўнай царквы ў Беларусі. Тым самым ён уваходзіць у беларускую гісторыю.
Спадар Янка Нахаёнак, адзін з эмігрантаў у Нью-Ёрку, паходзіў з таго самага мястэчка Лебедзева, адкуль была і мая жонка. Калісьці я рабіў спробу вызваліць нашых хлопцаў і яго ў тым ліку ад немцаў. Пайшоў да сп. Астроўскага, а той паслаў мяне да Кушаля, ягонага вайсковага міністра. Яны мелі права, як арганізоўвалі беларускую самаахову, патрабаваць ад немцаў усіх сваіх людзей. I я выкарыстаў гэтую сытуацыю, каб выратаваць сваіх землякоў з Карэліч. Але Кушаль не зрабіў для таго нічога, і ўсіх гэтых хлопцаў пазьней саветы расстралялі. А была і другая сытуацыя. Ужо ў Бэрліне на месцы вайсковага міністра стаў Езавітаў, я яго папрасіў за хлопцаў, і ён умомант усё палагодзіў. Выратаваў усіх беларускіх хлопцаў і Нахаёнка, які пасьля быў вялікі дзеяч БАЗА, заснаваў цяперашнюю беларускую праваслаўную царкву ў Нью-Ёрку.
Ёсьць расповяд пра тое, што, будучы старшынёй у Барысаве, доктар Станкевіч выратаваў пісьменьніка Міхася Клімковіча, аўтара гімна БССР. Гэта вельмі падобна на Станіслава Станкевіча. Тыя нашы, што пры немцах называліся бургермайстрамі, былі часцей за ўсё толькі адміністратарамі, кіравалі грамадзянскім жыцьцём. А карнымі справамі, расстрэламі займаліся адмысловыя нямецкія адзінкі і паліцэйскія часці.
У Саўт-Рывэры было няблага, але з часам пачаліся сваркі паміж арганізацыямі, паміж крывічамі і зарубежнікамі. Я стараўся стаяць вышэй гэтых звадак. не далучацца ні да тых, ні да іншых. На маё рашэньне пакінуць Саўт-Рывэр, можа, найбольш падзейнічала драматычная гісторыя, што здарылася з Юркам Віцьбічам, які разам са мной працаваў у фармацэўтычнай фірме. Там жа працавала і яшчэ каля 20 беларусаў, якіх я туды ўладзіў. Сварка паміж БЦР і БНР даходзіла і да нашай фабрыкі, і там людзі былі падзеленыя на два лягеры. Трэба сказаць, што шмат якім беларусамінтэлектуалам было спачатку вельмі цяжка працаваць на фізычнай працы. Хаця ў нас яшчэ было адносна няцяжка, сп. Віцьбіч быў уладжаны ў адзьдзел, што вырабляў таблеткі. Вядома ж, я апекваўся ўсімі беларусамі, якія там працавалі. I калі кіраўнікі фірмы хацелі вясьці справу з маімі людзьмі, дык заўсёды прыходзілі да мяне. Аднойчы Віцьбіч прыйшоў да мяне ў лябараторыю і папрасіў якіх таблеткаў для сну. Я даў яму маленечкую бутэлечку фэнабарбіталу. Пасьля, калі я праходзіў па цэху, Віцьбіч мяне запытаў, у якім гэта чане знаходзяцца тыя таблеткі. Ну, я паказаў. Але неўзабаве жонка Віцьбіча пачала скардзіцца, што пасьля працы яе муж валяецца дома, нібы п’яны чалавек. Я зразумеў, што гэта ад вялікай колькасьці
тых таблетак. Неяк раз да мяне ў лябараторыю прыходзіць адзін з кіраўнікоў фірмы і пытаецца: што гэта сталася з адным вашым чалавекам? Аж сп. Віцьбіч ляжыць на падлозе, і яго твар пакрыты белым парашком. Я адразу да яго, пытаюся, колькі ён таблетак прыняў. Кажа: пяцьдзесят. Я адразу выклікаў таксі і адвёз яго ў шпіталь. Па дарозе Віцьбіч сказаў мне, што хацеў скончыць жыццё самагубствам. Тры дні яго адкачвалі. На шчасьце, Віцьбіч не памёр. Але я таксама ня спаў тры начы. Ня дай Бог, калі б ён памёр, дык ягоная сьмерць лягла б страшнай плямай на ўсіх беларусаў. Дык я не сказаў пры рассьледваньні, што ён хацеў скончыць самагубствам, бо тады б яго маглі да канца дзён засадзіць у вар’яцкі дом. Усё тое так на мяне падзейнічала, што я вырашыў неадкладна выехаць у Каліфорнію.
У Каліфорніі я ня меў крэўных ды і знаёмых таксама. Хіба што ў адной сям’і мог нядоўга начаваць. I я шукаў працу. 3 працай, як заўжды, было дужа цяжка. Каліфорнія на фармацэўтычную індустрыю была куды бяднейшая, чым усход Амэрыкі. Доўга і марна хадзіў па розных канторах, нічога нідзе не знаходзіў Тады запісаўся чорнарабочым на фабрыку тэлевізіі. Там я трапіў у адзьдзел, дзе робяць скрынкі для тэлевізараў, дзе іх фарбуюць. Мне трэба было іх выціраць пасьля фарбаваньня. Фарба была страшэнна ядавітая, ад яе доўга сьмярдзела ўся вопратка, і я зразумеў, што доўга тут ня вытрываю. Пайшоў да кіраўніка фабрыкі, паскардзіўся яму. Перавялі ў іншы, шліфавальны адзьдзел. Але тое было ня лепш, даводзілася дыхаць сталёвым пылам. Праз тыдзень прыйшло паведамленьне, што мяне прынялі ў адну хімічную лябараторыю хімікам. Хімічная лябараторыя доктара Ховарда ў Лос-Анджэлесе, празь некалькі крокаў ад самога Галівуда. Аднак я папрацаваў там толькі пару месяцаў. Пасьля мяне прыняла іншая, багацейшая, фармацэўтычная фірма. Там я працаваў тры гады. Быў кантрольны хімік, падпісваў годнасьць усіх лекаў што праходзілі празь лябараторыю, у асноўным вітаміны. Нас кантралявалі дзяржаўныя кантралёры, штрафавалі, калі выяўляліся якія-небудзь недахопы.
Затым у маім лёсе была яшчэ адна хімічная фірма — па вытворчасьці парашкоў для чысткі, фірма дужа вялікая і багатая. Там я вызначаў формулы невядомых прадуктаў і прыдумаў уласную мэтоду, якую пасьпяхова выкарыстоўваў для пэўных аналізаў.
Аднойчы я пайшоў на забаву ў польскі камітэт, дзе спаткаў прафэсара Макшыцкага з колішняй Варшаўскай палітэхнікі. Ён быў спэцыялістам па аэрадынаміцы і ў той час займаў важную пасаду ў фірме North American Aviation Inc. To была найвялікшая ракетная фірма Амэрыкі. 3 размовы Макшыцкі даведаўся пра маю асноўную прафэсію — матэматыку і запрасіў
у ягоную фірму. 3 таго часу пачалася мая астранаўтычная кар’ера, самы шчасьлівы і ганаровы пэрыяд майго жыцьця. Там не было ні зайздрасьці, ні карысьлівасьці. я меў справу зь вялікімі вучонымі, якія стараліся толькі дапамагчы. 1 поўная свабода ва ўсіх маіх ініцыятывах. У фірме
Барыс Кіт і Васіль Быкау. 2001 г. ФотаІ. Быкавай
існавала такая завядзёнка, што першыя шэсьць месяцаў ніякай працы нікому ле давалі, можна бы.ю толькі знаёміцца, унікаць у справу. 1 я хадзіў, знаёміўся.
У адзін цудоўны дзень да мяне падыходзіць мой кіраўнік Роберт Браўн і кажа: «Хопіць табе хадзіць бяз працы. Мы хочам цябе выкарыстаць як хіміка напачатку. А рэч у тым, што дагэтуль палівам для ракетаў скарыстоўвалі карасін. Але цяпер у нас зьявіўся намер шукаць іншае, мацнейшае паліва. I ёсьць меркаваньне, што ім можа стаць плыўкі вадарод. Аднак мы нічога ня ведаем пра яго. Вось ты нам дай, калі ласка, усё пра плыўкі вадарод: ён магчымы ці немагчымы на паліва для ракетаў».
Нешта празь месяц я даў ім даклад — цэлую кнігу, — усё, што знайшоў. Галоўная цяжкасьць была ў тым, што гэты плыўкі вадарод пры нізкай тэмпературы дужа выпароўваецца. Ён складаецца зь дзьвюх розных мале-
кул, адна малекула пераходзшь у другую і пры тым выдзяляе страшэнную цеплыню. Як пазбыцца гэтай цяжкасьці? Але ў маім дакладзе было і пра гэта. Даклад пайшоў па начальству ўсё вышай і вышай. I было знойдзена, як змагацца з тымі цяжкасьцямі. Напрыклад, як затрымаць параваньне. Прымянілі самыя найлепшыя ізаляцыйныя матэрыялы, якіх не было раней. Прыдумалі каталізатар, які ўнутры робіць парадак. Празь некалькі год было нарыхтавана новае паліва, якое ўжывалася ў «Аполёне». Гэтае паліва ўжываецца і зараз у вялікіх ракетах, у тым ліку і ў «Шатле». Такі мой удзел у першапраходзтве астранаўтыкі. Як наша фірма атрымала заказ падрыхтаваць падарожжа на Месяц, нам далі шмат мільярдаў даляраў, і мы нанялі яшчэ 30 тысяч іншых падобных фірмаў — такі вялізны быў аб’ём работы. Працавала каля паўмільёна знакамітых вучоных і інжынераў.
На гэтым матэрыяле я напісаў кнігу — кнігу пра ракетнае паліва. To быў першы ў гісторыі падручнік, яго чыталі ва ўсім сьвеце, пакаленьні вучоных і інжынераў карыстаюцца ім аж да сёньня. Пазьней працаваў і выкладаў пра мэтады сувязі з сатэлітамі, рабіў даклады на сусьветных канфэрэнцыях. To была частка праграмы «Аполён» — знакамітае падарожжа на Месяц. Найвялікшае дасягненьне чалавецтва.