Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
Цікава назіраць жыцьцё гэтага дваравога волата, калі б побач не было водгукаў іншага жыцьця, поўнага чалавечых высілкаў, драмаў, a то, здаралася — і радасьцяў...
Аўтар падручнікаў па астранаўтыцы і паліве. Першы дасьледнік плыўкага вадароду. Тэлефонна-тэлеграфная фірма. Нацыянальнае бюро стандартаў. Праца ў трох міністэрствах. Мэрылендзкі ўнівэрсытэт і Гайдэльбэрг. Антон Зыгмунд у Вільні і Чыкага.
Пяць гадоў працы над дысертацыяй. Вучоная ступень доктара матэматыкі і гісторыі навукі. Разыходжаньне з айцом Грыгор’евым.
Кніга Галіны Войцік. Летувісы, украінцы. Доктар Янка Станкевіч і яго новатвор.
Прыйшоў час зрабіць кароткі агляд таго, што мной зроблена ў астранаўтычных арганізацыях Амэрыкі.
Ад 56-га да 58-га году мне давялося быць адным з першапраходцаў у самых пачаткавых касьмічных дасьледваньнях Амэрыкі. Фірма, у якой я працаваў, ужо ўпаміналася вышай. Я браў удзел у дасьледваньні і пабудове самых першых інтэркантынентальных стратэгічных ракетных сістэмаў, а таксама быў першы дасьледнік ужывальнасьці плыўкага вадароду
як ракетнага паліва. Яно цяпер ужываецца ва ўсіх галоўных ракетах сьвету, у тым ліку ў касьмічным караблі «Аполён», таксама ў чаўночным касьмічным караблі «Шатл». Я ж у той час падрыхтаваў першы гістарычны падручнік па астранаўтыцы, у якім былі выкладзены прынцыпы ракетнага дзеяньня, а пасьля агляд усіх магчымых ракетных паліваў. Гэты падручнік разышоўся па ўсім сьвеце, ім карысталіся пакаленьні ракетных інжынераў аж да сягоньня. Падручнік мае прадмову Тэадора фон Кармана, бацькі сучаснай аэрадынамікі. Усё тое было да часу запуску савецкага спадарожніка. Пасьля мяне запрасілі ў Вашынгтон, дзе я працаваў да 63-га году спачатку ў міністэрстве паветраных сілаў ЗША, у адзьдзеле замежных касьмічных дасьледваньняў. Я быў там і дасьледнік і дарадчык па ўсёй замежнай касьмічнай дзейнасьці, у тым ліку і Савецкага Саюзу. У выніку маёй тамтэйшай дзейнасьці змог выдаць фундаментальную кнігу (600 стар.) аб гісторыі і сучасным становішчы савецкай касманаўтыкі.
3 63-га па 65-ы год я працаваў у тэлефонна-тэлеграфнай фірме ITT. вядомай сваімі філіяламі ва ўсім сьвеце. У той час яна заснавала ў Вашынгтоне свой касьмічны філіял, дзе праводзіліся дасьледваньні ў пабудове сатэлітаў сувязі. Рыхтавалася падарожжа на Месяц, і я адмыслова займаўся пабудовай сувязі зь ім — часткай вялікага праэкту «Аполён». Пасьля да 68-га году працаваў у Нацыянальным бюро стандартаў, адзьдзеле міністэрства камэрцыі, дзе я займаўся разьвіцьцём стандартаў, асабліва ў амэрыканскай касьмічнай індустрыі. Часта быў дзяржаўным прадстаўніком ЗША ў камісіях у Эўропе па агульнай сусьветнай стандартызацыі. У гэтым жа міністэрстве я працаваў як спэцыяліст новай навукі, якая тады буйна разьвівалася ў Амэрыцы, гэта Operations Research Analysis — навука павышэньня эфектыўнасьці дзеяньняў у розных галінах індустрыі ці вайсковых дзеяньняў пры дапамозе матэматыкі. У той жа галіне я працаваў яшчэ ў трох міністэрствах — абароны, транспарту, камунікацыі. Маёй працай былі матэматычныя разьлікі для павышэньня эфектыўнасьці дзеяньняў у міністэрствах. Гэта была новая навука, што нарадзілася пасьля другой сусьветнай вайны з вопыту ўсіх матэматычных вынаходжаньняў для вайны, як, напрыклад, энігмы ў Англіі — матэматычнага апарату, які падслухоўваў нямецкія перамовы і дапа.мог перамагчы фашызм. Або з разьлікаў, як змагацца з падводнымі лодкамі Нямеччыны ў Сусьветным акіяне. 3 дапамогай гэтых разьлікаў сілы альянсу змаглі зыіішчыць нямецкі падводны флёт і арганізаваць дапамогу Савецкаму Саюзу.
У 1972 годзе я выйшаў на пэнсію і атрымаў пасаду прафэсара Мэрылендзкага ўнівэрсытэту, выкладаў матэматыку ў эўрапейскім адзьдзеле,
Гайдэльберг. Замак кюрфюрстай
галоўная кватэра якога месьцілася ў ГайТам я працаваў аж да 92-га году, выкладаў матэматыку ў 40 амэрыканскіх цэнтрах у Эўропе. Гэта таксама была вельмі цікавая праца. Нас, выкладчыкаў, было шмат, і мы працавалі ў васьмі краінах Эўропы. Апроч таго, нашыя філіялы былі ў Азіі і
Афрыцы, дзе разьмяшчаліся амэрыканскія войскі, нават у В’етнаме, дзе мы выкладалі матэматыку на авіяматках. Амэрыканцы клапаціліся, каб іхнія салдаты падчас службы атрымлівалі адуканыю. Найбольшая колькасьць амэрыканскага войска была ў Нямеччыне. Я ўвесь час жыў у Франкфурце, і кожны сэмэстр атрымліваў новае прызначэньне, у іншы горад, куды і езьдзіў на ўласным аўтамабілі. Я ганаруся ня толькі тым, што 15 год працаваў у Беларусі для беларускага школьніцтва, але і тым, што 30 год быў прафэсарам амэрыканскага ўнівэрсытэту і маю найвышэйшыя ўзнагароды. 1 Іра Мэрылендзкі ўнівэрсытэт адзін з вялікіх ангельскіх гісторыкаў Торнбэй неяк сказаў: у Мэрылендзкім унівэрсытэце сонца ніколі не заходзіць. Тое праўда, бо ён меў свае адзьдзелы і ў Азіі, і ў Эўропе, і ў Амэрыцы, і сонца над імі ніколі не заходзіла.
Антон Зыгмунд, адзін з найвялікшых матэматыкаў XX стагодзьдзя, быў маім прафэсарам у Віленскім унівэрсытэце. Падчас другой сусьветнай вайны Амэрыка запрасіла яго да сябе і тым выратавала ад пагібелі. Там ён увесь час быў прафэсарам аднаго з найвялікшых унівэрсытэтаў Амэрыкі, Чыкагскага, дзе тварыў новую матэматыку. Шмат якія ягоныя вучні сёньня сталі слыннымі матэматыкамі. Пад канец сваёй дзейнасьці ён з рук прэзыдэнта Кенэдзі атрымаў найвялікшую навуковую ўзнагароду Амэрыкі. Ён быў цудоўны чалавек, заўжды рупіўся пра сваіх студэнтаў. Прыехаўшы ў Амэрыку, я ўзнавіў зь ім сувязь, ён пісаў мне рэфэрэнцыі для паступленьня на працу. 3 Эўропы я часам наведваў яго ў Чыкага і аднойчы запытаў, колькі пад яго кіраўніцтвам выйшла дактароў матэматыкі. Дык ён кажа: «Ну, каля ста». — «А ці хто-небудзь напісаў пра вас, зрабіў аналіз
вашае дзейнасьці?» Аказалася — ніхто. Дык я падумаў, што трэба тое зрабіць мне. I з гэтага ўсё пачалося.
Я ўзяў у яго матэрыялы і, ужо жывучы ў Нямеччыне, зьвязваўся з рознымі ўнівэрсытэтамі, асабліва з унівэрсытэтам у Рэгенсбургу, адным са старэйшых у Нямеччыне. Там я спаткаў прафэсара Тота і прапанаваў яму 10 тэмаў, апошнім у якіх стаяла прозьвішча Зыгмунда. Дык Тот выбраў менавіта яго. Пяць год я працаваў над дысертацыяй. Трэба было разабраць 900 тэарэмаў Зыгмунда ды шмат чаго іншага. За гэтую працу я атрымаў ступень доктара.
Варта адзначыць адзін момант маіх асабістых дачыненьняў да Зыгмунда. У Вільні я жыў у Новай калёніі, і Зыгмунд аднойчы прыехаў да мяне і на летні час пасяліўся ў маім доме разам з жонкай, таксама матэматыкам унівэрсытэту, і малым сынком. Сын часта хварэў, а я езьдзіў у аптэкі па лекі для яго. Праз шмат год жонка Зыгмунда памерла ў Амэрыцы, а сын скончыў адзьдзел эканомікі ва ўнівэрсытэце і стаў вельмі пасьпяховым бізнесмэнам. Ён жыў у Англіі, меў уласны самалёт. Падчас сьвяткаваньня свайго дня народзінаў з двума калегамі паляцеў на тым самалёце, які пацярпеў катастрофу. Усе загінулі. Гэта так падзейнічала на бацьку, што хутка памёр і Зыгмунд.
3 Гайдэльбергскага ўнівэрсытэту, які налічвае каля 600 гадоў, выйшла вялікая колькасьць славутых навукоўцаў у розных галінах. Беларусі ў гэтым сэнсе ня так пашанцавала. Затое Беларусь славутая сваёй літаратурай, якая сапраўды робіць ёй сусьветную славу. Кепска, што беларуская дыяспара ў некаторых адносінах папсавала імідж Беларусі. Галоўным чынам сваімі звадамі. Праўда, з амэрыканцамі ў яе былі нармальныя адносіны, затое між сабой увесь час сварыліся. Без асаблівых прычынаў. Я заўсёды быў супраць таго, стараўся памірыць усе групоўкі. У сваю калёнію Саўт-Рывэр прымаў усіх, не зважаючы на партыйную прыналежнасьць, і тым ганаруся. Але яны таго ня ведаюць, і хай гэта сягоньня прагучыць. У Амэрыцы я ня меў ніякіх сувязяў з расейцамі, за выняткам хіба аднаго сьвятара з Вашынгтона, айца Дзьмітрыя Грыгор’ева. Мы зь ім мелі добрыя адносіны, але, на жаль, у апошні час разышліся ў сваіх палітычных перакананьнях. Як і шмат якія расейцы, ён цяпер думае адно і тое ж: Расійская імперыя — адзіная і непадзельная. А я стаю за незалежнасыдь Беларусі, чаго яна поўнасьцю заслугоўвае. Тое прызнаюць усе народы сьвету, што не спадабалася, аднак, айцу Дзьмітрыю.
Пра міжваенную Вілыію, яе побыт і людзей вельмі добра напісала ў сваёй невялічкай кніжцы Галіна Войцік. Мне было цікава прыпамятаць, як мы колісь хадзілі на Нямецкую вуліцу і там карысталіся кулінарным
майстэрствам габрэяў. На той час габрэі складалі палову насельніцтва Вільні. Самым папулярным прадуктам там быў, вядома ж, селядзец. Вялікага антысемітызму не было, але на вуліцы Нямецкай часам узьнікалі канфлікты. Як у вядомым выпадку, калі кінутай кімсьці цаглінай быў забіты польскі студэнт. Тое паслужыла зачэпкай для немалых сутычак розных слаёў насельніцтва. А ў выніку ва ўнівэрсытэце габрэяў пасадзілі на адным (левым) баку аўдыторый, а негабрэяў — на другім. Я сядзеў на габрэйскім баку — з салідарнасьці з габрэямі.
Ва ўнівэрсытэце ў Вільні я сябраваў з некаторымі студэнтамі-літоўцамі. Пасьля належаў да Беларускага студэнцкага саюзу, а гэты саюз супрацоўнічаў зь літоўскім і ўкраінскім студэнцкімі саюзамі, і мне даводзілася штогод удзельнічаць у гадавым банкеце гэтых трох саюзаў. Мы зьбіраліся ў прыгожай залі гімназіі, якая называлася Аполё, на вуліцы Міцкевіча. Затым болей за ўсё спатыкаўся зь літоўцамі на эміграцыі. Там мы бралі актыўны ўдзел у літоўскіх імпрэзах, прысьвечаных незалежнасьці, — ці то літоўскай, ці то ўкраінскай. Памятаю прафэсара Бержышку, аднаго з заснавальнікаў незалежнасьці Літвы ў 1920 годзе, генерала Раштыкіса, шэфа генеральнага штаба Літвы. Мы ня раз спатыкаліся, фатаграфаваліся. Адна з такіх фатаграфій ёсьць у кнізе па гісторыі Літвы. На ўкраінскіх сходах я заўсёды гаварыў па-беларуску, а на літоўскіх мяне перакладаў мой сябра Чэслаў Найдзюк, які ведаў літоўскую мову. У 93-м годзе, калі я зьбіраўся ехаць у Вільню, літоўскі чыноўнік тамтэйшых авіялініяў прызнаўся мне ў Франкфурце, што ён таксама вучыўся па маёй кнізе. Ён патэлефанаваў у Вільню, і мне далі аўтамабіль для паездак, дзе мне было патрэбна. Тое было маё апошняе спатканьне зь Літвой.
У даваеннай Вільні адбылося маё знаёмства з доктарам Янкам Станкевічам, які тады быў беларускім паслом польскага сойму ў Варшаве і вельмі шмат зрабіў для беларускай мовы. Гэта ён вярнуў ва ўжытак слова с п а д а р, якое ўжывалася ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Але ягоная ініцыятыва з увядзеньнем слова К р ы в і я выклікала вялікі закалот у беларускім замежжы ў Амэрыцы. He зважаючы на тое, трэба адзначыць яго вялікія ініцыятывы, скіраваныя на беларускае адраджэньне. Я блізка ведаў усю ягоную сям’ю, памятаю маленькім хлопчыкам Вячку, які затым стаў дырэктарам беларускай службы радыё С в а б о д а. Некалі я сябраваў з ягонай маці-чэшкай, мы разам езьдзілі ў Наваградак дапамагаць тамтэйшым вучням здаваць матуральныя экзамены.