Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
На сваім доўгім вяку я шмат сустракаў выдатных людзей, таленавітых вучоных, пісьменнікаў, грамадскіх і палітычных дзеячаў. Але сёння я бясконца ўдзячны Богу, лёсу, што яны падаравалі мне блізкае знаёмства з Быкавымі. I Васіль Уладзіміравіч і Ірына Міхайлаўна, якія паставіліся да мяне з вялікай павагай, клапаціліся (з прычыны майго ўзросту) пра маё здароўе, сталі найлепшымі сябрамі напрыканцы майго жыцця. Я заўсёды цешыўся бачыць іх. Мне было кожны раз лагодна і цёпла на душы ад сустрэч з гэтымі добрымі, высокаадухоўленымі людзьмі, і я, як мог, дапамагаў ім таксама. Быццам гэта дробязь, але ніколі не забуду, што якраз напярэдадні паездкі Васіля Уладзіміравіча ў Прагу на сустрэчу з Вацлавам Гавелам, ён чакаў тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Чэхіі, а тут раптам сапсаваўся іх тэлефон. Яны пазванілі мне з вулічнага тэлефона і папрасілі дапамогі. Дык я кінуўся ўніз да сакратаркі адміністрацыі майго дому і яна праз свой тэлефон і камп’ютар усё палагодзіла, каб адбылася размова і затым спатканне з Гавелам. Васіль Уладзіміравіч заўсёды запрашаў і мяне на шматлікія паседжанні розных культурніцкіх арганізацый, дзе прысутныя засыпалі яго пытаннямі пра творчае жыццё, пра Беларусь, увогуле пра палітыку. Ён прадстаўляў мяне як беларуса, амерыканскага вучонага і мне таксама даводзілася, седзячы побач з Быкавым, адказваць на пытанні аб маёй дзейнасці ў амерыканскай астранаўтыцы.
Часам, калі да Быкава прыязджалі сябры і знаёмыя, выдатныя асобы з розных краінаў, Васіль Уладзіміравіч запрашаў і мяне для ўдзелу ў гэтых сустрэчах. Іншы раз мы з Тамарай запрашалі Васіля Уладзіміравіча і Ірыну Міхайлаўну да нас на абед або вячэру, і час прабягаў імкліва ў цікавых гутарках, успамінах, слуханні музыкі.
Васіль Уладзіміравіч цаніў мой уклад у беларускае адраджэнне і маю астранаўтычную і грамадскую дзейнасць у ЗША. Ён дарыў мне свае кнігі, яшчэ не будучы са мной знаёмым. Васіль Уладзіміравіч валодаў не толькі пісьменніцкім талентам, але і рэдкім дарам разумення людзей, падзей у сённяшнім свеце, у чым мы таксама сыходзіліся, ён валодаў найлепшымі
Псі Рэйну. 2001 г. Фота I. Быкавай
якасцямі характару, меў добрую, мяккую, чуллівую душу, пры знешняй стрыманасці і, здавалася б, нават суровасці. Найбольш мне імпанавала ў ім тое, што ён нязменна прытрымліваўся сваіх поглядаў і перакананняў, не мяняў жыццёвай
пазіцыі, не прыстасоўваўся да розных уладаў і правадыроў, заўсёды быў верны і паслядоўны у адстойванні беларускай нацыянальнай ідэі, і ў жыцці і ў творчасці наследаваў высокадухоўным, хрысціянскім прынцыпам маралі, агульначалавечым каштоўнасцям, лепшым традыцыям побыту свайго народа. Я чытаю шматрозных газет: нямецкіх, польскіх, амерыканскіх, іншых і пераканаўся, што гэтыя мае меркаванні амаль цалкам супадаюць з сусветнай думкай пра нашага пісьменніка. Газеты пісалі пра адыход Васіля Быкава ў вечнасць (я чытаў з болем у сэрцы, бо немагчыма было паверыць у такую страту), усе газеты адназначныя ў сваіх высокіх ацэнках Васіля Быкава як чалавека і мастака слова.
Пісьменнік нёс свету лепшае, што ёсць у беларусаў, а разам з тым гаварыў пра нашыя цяжкія праблемы і трывогі, і менавіта ён прэзентаваў перад людствам беларускую нацыю і сваёй жыццёвай пазіцыяй і сваёй творчасцю. Можна было прачытаць, што Васіль Быкаў песіміст, што творы ягоныя прасякнуты песімістычнымі настроямі і прароцтвамі. Але гэта чыста знешнія павярхоўныя назіранні тых, хто не ўчытаўся як след у ягоныя апавяданні, аповесці, прытчы, прыпавесці, не адчуў усёй глыбіні адлюстраванага ў іх жыцця народа, яго шматпакутнай гісторыі на крыжовым шляху за права быць самастойнай еўрапейскай краінай. Падчас нашых сустрэч, гутарак, паездак па Германіі заўважалася, які боль за становішча радзімы, беларускай справы працінаў ягоную душу, аднак адчувалася нязменная ўпэўненасць, вера і надзея, што будзе жыць Беларусь. I калі я атрымаў беларускія незалежныя газеты, якія паказалі на сваіх старонках, як на Бацькаўшчыне развітваліся са сваім вялікім сынам, то паверыў, што Беларусь сапраўдная, выхаваная на творах Быкава, успрыняўшая яго веру і надзею, стане ўсё ж вольнай, незалежнай дзяржавай і не збочыць са шляху цывілізаваных краін Еўропы. Шляху Васіля Быкава.
РадыёСвабода
Belarus Service RFE/RL
Галасы стагодзьдзя
Мінулы век у псімяці сучасьнікау
У Заходняй Беларусі паміж першай і другой сусьветнымі войнамі акупацыйныя польскія ўлады ў парадку зьнішчэньня беларускага этнасу займаліся тым, каб ліквідаваць беларускамоўныя школы. У часе да 1934 году было зачынена 7 беларускіх гімназіяў. У 1934 годзе была зачынена перадапошняя наваградзкая беларуская гімназія. Засталася апошняя ў Вільні. Я быў тады настаўнікам матэматыкі.
Пасьля зачыненьня беларускай гімназіі ў Наваградку польскія школьныя ўлады хацелі перавесьці ўсіх вучняў-беларусаў у мясцовую польскую школу, каб іх там апалячыць. Беларускі актыў у Вільні вырашыў выслаць мяне ў Наваградак, каб я ратаваў сытуацыю. I 1 верасьня 1934 году, у дзень рэгістрацыі новых вучняў і пачатку школьнага году, я стаяў цэлы дзень пры ўваходзе ў польскую гімназію ў Наваградку і нагаворваў усіх беларускіх вучняў ехаць да нас у Вільню, абяцаючы помач ім пры ўсіх патрэбах. Рэзультат быў ашаламляльны. Амаль што ўсе нашыя вучні згадзіліся, і я ў той жа самы дзень адправіў іх аўтобусам і цягніком да нас у Вільню.
Беларусы-патрыёты былі захопленыя. Нешта карыснае было зробленае для Беларусі. Амаль што ўсе наваградзкія вучні, якія прыехалі ў Вільню, здолелі ў нас пасьпяхова закончыць сваю асьвету, а пазьней адыграць вялікую ролю ў розных дзейнасьцях для адраджэньня нашай Бацькаўшчыны Беларусі.
Барыс Кіт
Франкфурт-на-Майне
Вольга Inamaea
Сведка стагоддзя
Мастацксі-дакументальная аповесць
Барыс Kim з Тамарай Казевіч каля Тэатра оперы ў Франкфурце-на-Майне. Фота В. Якавенкі
Замест прадмовы
«Белсірусі патрэбныямы ўсе»
Барыс Кіт
Да пачатку 1992 года, калі мой сын атрымаў першую сваю замежную камандзіроўку ў клініку імя Гётэ ў Франкфурце-на-Майне, я ўжо ведала пра свайго земляка, наваградца Барыса Кіта, які працаваў дырэктарам Наваградскай беларускай гімназіі ў 30-40-х гадах мінулага стагоддзя. Ведала, што пасля, эміграваўшы на Захад, ён стаў там славутым вучоным, акадэмікам Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, заслужаным прафесарам Мэрылендскага універсітэта і залатым медалістам навуковага таварыства імя Германа Обэрта.
«Адкрыў» яго спачатку Барыс Сачанка, галоўны рэдактар Беларускай энцыклапедыі, пасля цікавую публікацыю пра сустрэчу з ім зрабіў пісьменнік Яўген Лецка, надрукаваўшы фота той былой беларускай гімназіі, дзе спачатку вучыўся, а пасля быў яе дырэктарам Барыс Уладзіміравіч. Мне падалося, што гэта тая самая школа, у якую я ўпершыню пайшла ў першы клас у 1951 годзе (пасля выявілася — гэта школа № 1, а я вучылася ў суседняй школе № 2). Тая фотакартка выклікала вялікую цікавасць: я так мала ведала тады пра Наваградскую беларускую гімназію, а гэта ж быў той Наваградак, у якім жылі, вучыліся і змагаліся за Беларусь папярэднікі. Колькі ж цікавага могуць расказаць пра ўсё гэта людзі, што жылі і працавалі тут у перадваенныя і ваенныя гады! I таму кожнае новае адкрыццё тых, хто застаўся ў вольным свеце, па-за «жалезнай заслонай», было для нас, беларускіх інтэлігентаў, надта ж патрэбным і радасным.
Памятаецца, нехта з аўтарскага актыву, створанага вакол газеты «Культура», прапанаваў арганізаваць таварыства Б. Кіта, каб дапамагаць у рэалізацыі ягоных ідэй. Ідэі былі цікавыя — Беларускі нацыянальны універсітэт у Наваградку, са спецыяльнымі курсамі, на якія будуць запрошаныя лепшыя прафесары свету, у тым ліку і беларусы, што здабылі славу Наваградку. Тады, на агульным уздыме нацыянальнага адраджэння, здзяйсненне гэтых ідэй падавалася цалкам магчымым.
Пра ўсё гэта я напісала ў кароткім лісце і папрасіла сына перадаць яго Барысу Уладзіміравічу. I неўзабаве ён адказаў на той ліст. Мала таго —
узяў пад апеку майго хлопца — студэнта, які, упершыню апынуўшыся на Захадзе, адчуваў сябе там надта няўпэўнена. Кожную суботу і нядзелю знаны вучоны вазіў яго па прыгарадах Франкфурта-на-Майне, расказваў пра гэтыя цудоўныя гарады, а таксама пра сваю навуковую працу.
Калісьці ён таксама штудыяваў медыцыну ў Мюнхене, але ўрачом не паспеў стаць. 1 гэта збліжала іх — зусім юнага медыка-навукоўца і сталага, славутага вучонага, які абараніў доктарскую дысертацыю ў семдзесят два гады, стаўшы да гэтага сусветна вядомым у галіне астранаўтыкі.
Мой хлопец вярнуўся з Нямеччыны, захоплены чалавекам, пра якога ведаў толькі з кароткіх публікацый у беларускім друку.
Мы сталі перапісвацца. А тут якраз пачалі шырока расчыняцца дзверы для беларусаў у заходні свет, да нас прыехалі супрацоўнікі Інстытута імя Гётэ ў Мінску, журналісты і інтэлектуалы, што супрацоўнічалі з Інстытутам, атрымалі магчымасць штогоду ездзіць на двухмесячныя курсы нямецкай мовы ў любы горад Германіі.
У 1993 годзе такую паездку прапанавалі і мне. Натуральна, я выбрала Франкфурт-на-Майне. Апроч таго, што гэты горад здаўна вядомы як калыска еўрапейскай дэмакратыі, карцела пазнаёміцца са славутым земляком, пачуць яго аповеды пра сваё жыццё.
На той час ужо былі апублікаваныя раздзелы з кнігі «Вяртанне» Лідзіі Савік, шмат новага, няведанага стала вядомым, але хто заменіць жывое слова самога ўдзельніка падзей тае, такой далёкай ужо для нас пары! Наваградак, дзе прайшлі цяжкія, трагічныя, але і запамінальныя гады маленства, той Наваградак, дзе кожная вуліца і амаль кожны дом зафіксаваліся ў маёй памяці пэўнымі знакамі, пахамі, гукамі — гэты Наваградак, пры ўсёй яго вонкавай нерухомасці, усё ж рухаўся і змяняўся — у Часе. Ён безумоўна належаў (а магчыма, гэта мы належалі яму!) кожнаму з нас, тых, хто цяпер ці некалі жыў у ім. Ды належаў толькі нейкай сваёй часцінкай. Для мяне ён быў адзін. Для Вячаслава Адамчыка, чый нарыс пра перадваеннае аблічча горада і асабістыя ўражанні я перачытвала дзесяткі разоў, — другі. Для Барыса Кіта, які прыехаў туды школьнікам, каб паступіць у гімназію, — зусім іншым. I справа не ў шыльдах ці назвах вуліц, якія былі то польскія, то па-савецку падкрэслена-бязлікія і абыякавыя да тутэйшай гісторыі, то нямецкія. Справа была ў нас — нашым светаадчуванні, якое накладвала на адны і тыя ж мясціны чараўнічы покрыў нашых уласных ілюзій і спадзяванняў. Зазірнуць у Наваградак вачыма Барыса Кіта значыла для мяне вельмі многа. Нібыта я праз яго аповеды пражывала ягонае жыццё — і тым рассоўвала межы свайго ўласнага.