Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
Можа, менавіта тут найбольш бачна пэўная неўкаранёнасьць у тутэйшае, хай сабе і годнае жыцьцё, адчуваньне яго адноснай часовасьці. Увогуле, тое зразумела. Беларус ужо фактам сваіх народзінаў укаранёны ў іншае — у свой сьціплы куточак на Наваградчыне, Амсьціслаўшчыне ці Полаччыне і, па вялікім рахунку, ня ў стане ўкараніцца ні ў які іншы. Нават і самы для таго здатны. Душа яго будзе не там — будзе Дома.
Амэрыка спаўна ацаніла незвычайнасьць маштабу таленту гнанага беларуса. I ён, беларус, шчодра адплаціў ёй за давер і гасьціну. Бо змалку засвоіў хрысьціянскую максіму — за дабро належыць плаціць дабром. Ягоны ўклад у сусьветную навуку быў, па сутнасьці, рэабілітацыяй Беларусі, своеасаблівай адплатай лёсу за яе векавую адсталасьць, збэшчаныя народныя таленты. Цяпер на дзесятым дзесятку жыцьця Барыс Кіт справядліва ўсьведамляе, што свой чалавечы і грамадзянскі доўг сплаціў цалкам. Перад часам, людзьмі і Богам. Засталося хіба сплаціць рэшту далёкай занядбанай радзіме, што прадаўжае гібець у нэньдзе і паняверцы. I колькі ў яго хапае сілы і часу, ён штодзень робіць тое...
Незалежнасьць Беларусі — наша нацыянальная ідэя. Паяднаньне і саюз. Гістарычны досьвед ВКЛ.
Моладзь Беларусі — найбольшая надзея. Прэзыдэнт Беларусі. Найпершая сяброўка Беларусі — Амэрыка.
— Ад самага пачатку я стаяў і стаю за сапраўдную і поўную незалежнасыдь Беларусі. Тое засьведчана ва ўсіх кнігах пра мяне, у юбілейным альбоме таксама. Ва ўсе часы я змагаўся за вольную Беларусь, бо той стан ёсьць натуральны для кожнага разьвітога народу. За гэта стаіць увесь дэмакратычны сьвет, аснову якога зараз і складаюць незалежныя краіны і нацыі. А паяднаньне з Расеяй ёсьць найгоршае наша няшчасьце. Саюз — калі ласка, як гэта нярэдка робіцца паміж цывілізаванымі дзяржавамі. Паяднаньне ж ёсць паглынаньне Беларусі. Я думаю, азначае пры ўсім, што зараз ёсьць, яна цалкам можа разьлічваць на ажыцьцяўленьне рэальнай незалежнасьці. Хаця ў нас нямала і старых людзей зь іх састарэлымі комплексамі, выпрацаванымі падчас Савецкага Саюзу. Але ж нават Афрыка мае сёньня пад сотню незалежных дзяржаваў, якім ніхто не дыктуе чужую волю. Беларусь мае даўнюю, самакаштоўную культуру з часоў Вялікага Княства Літоўскага — гэтай садружнасьці трох народаў з тэрыторыяй ад Балтыйскага да Чорнага мора. 1 ў той дзяржаве беларуская культура і асабліва мова былі агульнымі для ўсіх, бо былі найбольш высокаразьвітыя. Пра тое красамоўна сьведчыць Статут ВКЛ. Але так сталася, што меншая частка таго княства — Жмудзь — пераняла яго агульную назву, а большая засталася пры іншай назве, што ўнесла блытаніну ў пазьнейшую гісторыю ВКЛ. Першай сталіцай княства быў Наваградак, сучасны і слынны беларускі горад, дзе сёньня я ганаровы грамадзянін, што ёсьць найбольшы для мяне гонар.
Цяпер найбольшая мая надзея на моладзь. Увогуле, усе прагрэсіўныя працэсы, што адбываліся ў розных дзяржавах, рабіліся пераважна рукамі маладых. [ я цешуся, што ў нас такая нацыянальна сьвядомая моладзь. Яна возьме ў рукі ўсё і найперш — лёс краіны. Я б толькі хацеў параіць ёй: вучыцца! I абавязкова ў беларускамоўных школах, на сваёй роднай мове.
Беларускім прэзыдэнтам я хацеў бы бачыць шчырага беларускага патрыёта і дэмакрата, які сябраваў бы з дэмакратычным Захадам, спрыяў разьвіцьцю рынкавай эканомікі і нацыянальнай культуры, каб дамагчыся стану, які ёсьць на Захадзе. Каб палагодзіў сяброўскія адносіны з усімі краінамі сьвету.
Сяброўкай Беларусі павінна стаць Амэрыка. Яна болей за іншых здатная, каб дапамагчы Беларусі вылезьці з той ямы, куды яна трапіла. Так, як
Доктар Б. Кіту ВаійынгтонекалямаўзалеяЛінкольнсі. / 992 г.
гэта зрабіла Амэрыка для Нямеччыны, для Эўропы цалкам. Амэрыка мае для таго ня толькі матэрыяльныя магчымасьці, але і свае даўнія дэмакратычныя традыцыі. Яна ніколі нічога ня мела супраць Беларусі, заўжды падтрымлівала дэмакратычны лад ва ўсіх краінах, змагалася з сусьветным таталітарызмам. XX стагодзьдзе стала стагодзьдзем Амэрыкі. Нядаўна яшчэ страшэнныя яе ворагі Нямеччына і Японія зь яе дапамогай сталі самымі разьвітымі і дэмакратычнымі краінамі сьвету. Амэрыка — апірышча дэмакратыі, і яна несумненна дапаможа Беларусі, якой належыць толькі прыняць тую дапамогу. Але каб зрабіць тое, Беларусі трэба адхрысьціцца ад яе чэкісцка-камуністычнага мінулага. Што ў дадзеных варунках, на вялікі мой жаль, сумніўна.
Аповяд дванаццаты
Заключны
У гэтым маім апошнім аповядзе хачу перадусім выказаць маю ўдзячнасьць Васілю Быкаву за яго каштоўную ініцыятыву запісаць успаміны аб маёй амаль стогадовай дзейнасьці на карысьць нашай гаротнай Бацькаўшчыны і ўсяго сьвету. Мне выпала ўдача з ласкі Божай спаткаць яго тутака, у Франкфурце-на-Майне, і на працягу амаль ўсяго 2001 году працаваць над гэтымі маімі сьціплымі аповядамі.
Я хацеў бы, каб усе мае рэчы, усе дакуманты, якія я маю, перадалі ў Карэлічы, у якіх я вырас, дзе жыла мая сям’я, і мае бацькі ляжаць на тамтэйшых могілках. Гэта было б найбольш гожа і разумна. У Наваградку ёсьць музэй Міцкевіча, і тое правільна, бо ён там жыў, вучыўся. А я найбольш зьвязаны з Карэлічамі. Частка майго архіву знаходзіцца ў Наваградку, а рэшту я хацеў бы аддаць у Карэлічы.
Карыстаючыся гэтай магчымасьцю, хачу таксама выказаць маю падзяку ўсім беларускім аўтарам, якія калісь пісалі і друкавалі пра мяне ў кнігах або часопісах, асабліва цягам мінулага стагодзьдзя ў Беларусі. Маю сьветлую надзею, што ўся вышэй успомненая дзейнасьць будзе карыснай для будучыні Беларусі.
Хай жыве Беларусь — незалежная дэмакратычная дзяржава!
Згадкі Барыса Kima пра сустрэчы з Васілём Быкавым
«.. .Я добра ведаў творчасць Васіля Быкава, ведаў, як успрымаецца яна на Захадзе, дапамагаў у намінацыі нашага выдатнага пісьменніка на Нобелеўскую прэмію. Васіль Уладзіміравіч дарыў мне свае кнігі з кранальнымі надпісамі (першая з іх -— аповесць «У тумане» — была падаравана ў 1995). Я захапляўся ягонымі гранічна праўдзівымі аповесцямі пра вайну і асабліва творамі апошняга дзесяцігоддзя, глыбока філасофскімі прытчамі пра сучаснае становішча Беларусі, апавяданнямі, аповесцямі пра нашу гісторыю, падзеі 20-30-х гадоў, пра злачынную калектывізацыю («Знак бяды», «Аблава», «Сцюжа», «На Чорных лядах»), вынішчэнне творчай інтэлігенцыі ў жудасныя гады сталіншчыны. А яго доказная, палымяная, паграмадзянску мужная публіцыстыка (кніга «Крыжовы шлях»), дзе яскрава і неадступна сцвярджаецца беларуская нацыянальная ідэя, прасочваюцца балючыя развагі пра стан роднай мовы, культуры, незалежнасці Бацькаўшчыны, нікога не пакідае абыякавым. I напісаны гэтыя артыкулы так, быццам мае думкі выказвае аўтар.
1 нарэшце, Бог даў мне магчымасць асабіста сустрэцца і пасябраваць з гэтым незвычайным чалавекам, вялікім пісьменнікам. Адбылося гэта вясной 2001 года. А пазнаёміў нас Зміцер Ярашэўскі, беларус з Мінска, які жыве ў Германіі, у г. Гота, непадалёку ад Веймара.
Васіль Уладзіміравіч, падчас свайго прабывання ў замежжы (Фінляндыя, Нямеччына, Чэхія), увесь 2001 год пражыў у Франкфурце-на-Майне па вуліцы Саксенгаўзен Лягер № 7. (Будзем спадзявацца, што на гэтым доме, як і на тых дамах, дзе жыў В. Быкаў у Фінляндыі, Чэхіі, будуць устаноўлены
Праваслайны храм у Вісбадэне
мемарыяльныя дошкі ў гонар шырока вядомага ў свеце беларускага пісьменніка). У Германію Васіль Уладзіміравіч прыехаў на запросіны нямецкага ПЭНцэнтра і пры садзеянні самога прэзідэнта Германіі сп. Pay. Жыў напачатку каля Берліна, а затым атрымаў запрашэнне ад уладаў г. Франкфурта. Шмат дапамагаў яму ў гэтым сп. Хрыстофер Хойбнер — выдатны нямецкі грамадскі дзеяч, які жыве ў Берліне.
Я, безумоўна, быў нявыказана рады знаёмству з Васілём Уладзіміравічам, і, як сталы грамадзянін Франкфурта, дзе жыву больш 30 гадоў, быў гатовы аказаць усялякае садзеянне і дапамогу нашаму вялікаму пісьменніку, выдатнаму грамадскаму беларускаму дзеячу, патрыярху нацыянальнага адра-
джэння апошняга часу, як называлі яго ў многіх краінах: Расіі, Польшчы, Нямеччыне, Амерыцы.
I сам Васіль Уладзіміравіч і яго спадарыня Ірына Міхайлаўна спаткалі мяне і маю спадарожніцу Тамару з найвялікшай гасціннасцю ў сваёй кватэры на Саксенгаузен Лягер, у самым цэнтры Франкфурта. Дом знаходзіцца недалёка ад вядомай Гауптвахе, старажытнага будынку, якому некалькі сот гадоў, які і па сённяшні дзень з’яўляецца галоўнай гістарычнай адметнасцю горада. Гэтае месца і будынак Гауптвахе апісаны ў творах Тургенева. А нядаўна побач пабудаваны мадэрновы помнік Давіду, пераможцу Галіафа. Вось у гэтым месцы мы амаль штодня сустракаліся з Васілём Уладзіміравічам a 12 гадзіне апоўдня, ішлі палагоджваць розныя справы, потым у рэстаран на абед — і так на працягу ўсяго году — цікавага і шчаслівага для мяне!
Васіль Уладзіміравіч распытваў пра маё жыццё, уважліва слухаў, а потым сказаў, што гэта трэба запісваць. Так з’явіліся «Аповяды Барыса Кіта ў запісах Васіля Быкава», якія пісаліся на працягу лета, за што я бязмерна ўдзячны Васілю Уладзіміравічу. Акрамя гэтых заняткаў, Васіль Уладзіміравіч ад самага прыезду ў Франкфурт выказаў жаданне наведаць Парыж, а таксама цікавыя, гістарычныя мясціны Германіі, шмат якіх знаходзіцца непадалёку ад Франкфурта.
У Парыжы Быкавы прабылі некалькі дзён, сустракала іх там мая былая вучаніца па Віленскай гімназіі Ніна Абрамчык (удава былога прэзідэнта БНР на эміграцыі Міколы Абрамчыка) з транспарантам «Жыве Беларусь!»
Пабывалі мы затым у найпрыгажэйшым горадзе-садзе Вісбадэне, дзе некалі бываў Тургенеў і Дастаеўскі, у Бад Гомбургу, дзе Дастаеўскі пісаў свой раман «Нгрок». Гэтыя мясціны яшчэ ў XIX стагоддзі абжывала руская арыстакратыя і сёння іх найбольш наведваюць турысты з многіх краінаў свету, каб палюбавацца незвычайнай прыгажосцю старажытных будынкаў, сабораў, помнікаў, прайсціся паркамі, скверамі, вуліцамі, якія патанаюць у кветках самых розных колераў, адценняў, яркіх, буйных, падыхаць гаючым паветрам, пасядзець ва ўтульных вулічных кавярнях, адчуць няспешны, размераны рытм жыцця багатых нямецкіх гарадкоў, дзе ўсё задавальняе чалавека, ягоныя самыя патрабавальныя густы і схільнасці. Але, любуючыся гэтай прыгажосцю, уладкаванасцю, багаццем, мы думалі пра сваю шматпакутную Бацькаўшчыну. Узнікала, як пісаў у «Аповядах...» Васіль Уладзіміравіч, балючае пытанне: «А ў нас? Тое праклятае пытанне на Захадзе раз за разам стукае ў голаў, тузаецца ў душы — хоць ты не глядзі на наваколле ці забудзься на пакінутае дома. Параўнанні міжволі выклікаюць благія пачуцці, настройваюць на самаедскі, крытычны да сябе лад. Хоць бы нагля-