Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
дзеўшыся на гэтую ўрбаністыку — старую ці мадэрную, але аднолькава звабную і для пагляду і для карыстання. He хочацца згадваць пра нашы струхлелыя драўляныя хаціны, зарослыя крапівой падмуркі пабураных цэркваў ды новыя сілікатныя аборы, амаль аднолькавыя для кароў і людзей...»
Мне не цяжка было здагадацца пра гэтыя думкі Васіля
БарысКіт, Васіль Быкаў, Тамарсі Казевіч.
Бад Гомбург, май 2001 г. Фота I. Быкавай
Уладзіміравіча, назіраючы, як хмурынкі набягалі на ягоны задумлівы твар, бо амаль тое ж адчуваў і я сам. Пакінуўшы радзіму ў 40-я гады і наведаўшы яе ў 90-я, пахадзіўшы па розных мясцінах, я пабачыў, што сапраўды амаль нічога не змянілася ў цяжкім побыце простага чалавека, па-ранейшаму людзі найбольш абцяжараны клопатам, як пражыць, пракарміцца на мізэрныя зарплаты, пенсіі...
I тым не менш, Васіль Уладзіміравіч сцішана любаваўся прыгажосцю Франкфурта і яго ваколіц. Я, безумоўна, не магу так хораша і дакладна апісаць тое, што сустракалася на шляху нашых вандровак, як, да прыкладу, апісаў ён Палмен-гартэн: «Мы нетаропка ідзём па ваколіцах славутага ў Франкфурце Палмен-гартэну, здаўна аблюбаванага заможнай гарадской буржуазіяй. Ды й раён той наскрозь буржуазны з выгляду, раскошна, з былым густам абжыты і ціхі. Тут утульныя, схаваныя ў суцэльнай засені аграмадных платанаў вуліцы з шыкоўнымі, розных стыляў будынкамі (ад еўрапейскага барока да мадэрну найноўшых напрамкаў), усё дбайна дагледжанае, упрыгожанае, існае бы спрадвеку. Здаецца, ніякая вайна тут не зрушыла і каменьчыку з гэтай буржуазнай добраўпарадкаванасці мінулых стагоддзяў. Сярод падстрыжанага кустоўя і кветнікаў дрэмлюць беласнежныя вілы, свежа зелянеюць абструмененыя вадой лужкі. Пры аднолькавай упарадкаванасці ўсё тут рознае — характарам, стылем, коштам. Архітэктура разнастайнасці тут — шаноўныя пані. I бязлюддзе. Мейсцы на ходніках і падворках застаўлены аўтамабілямі самых розных фірмаў, мадэляў і марак — на ўсёй вуліцы не знойдзеш і двух аднолькавых...»
Трэба сказаць, што Франкфурт-на-Майне наогул прыгожы, старажытны горад, былы цэнтр Свяшчэннай Рымскай імперыі, а цяпер найсучасны горад Еўропы, дзе па-нямецку рацыянальна спалучаюцца далёкая гісторыя і дзень сённяшні. Ён праз супермадэрновы міжнародны аэрапорт звязаны з усімі сталіцамі свету. Мы хадзілі па вуліцах Франкфурта як па старонках гісторыі, дзе старыя будынкі суседнічаюць з высотнымі гатэлямі, офісамі, банкамі. Часта адпачывалі на набярэжнай шырокага Майна, па якому праплывалі яхты, хуткія кацеры, нават цяжка гружаныя баржы, турысцкія параходы. Рака надае гораду велічную прыгажосць, як і ажурныя масты, утульныя пешаходныя вуліцы з яркімі, багатымі вітрынамі шматлікіх магазінаў. Тут жа помнікі славутым людзям, музеі, скверы і паркі, дагледжаныя набярэжныя і жылыя кварталы з мноствам кветак, зеляніны, і ні адзін дом не паўтарае другі, усё радуе і цешыць вока.
Я захапляўся сусветнай гісторыяй, добра ведаю нямецкую гісторыю і падчас нашых праходак па Франкфурту і яго ваколіцах нагадваў маім сябрам розныя звесткі пра славутыя мясціны горада. Упамінанне пра паселішча,
Барыс Кіт, Ірына Быкава, Тамара Казевіч. Майнц,ля помніка Гцтэнбергу. Фота В. Быкава
дзе цяпер прывольна раскінуўся Франкфурт, вядома да нашай эры. У 794 годзе Карл Вялікі зрабіў тут дзяржаўнае пасяджэнне еўрапейскага значэння. У XII стагоддзі Франкфурт наведвае Фрыдрых Барбароса. У 1356 г. імператар Карл IV выдае Залатую Булу, якая зрабіла Франкфурт горадам, дзе каранаваліся нямецкія імператары. I цяпер на старажытнай цэнтральнай плошчы ў агромністай зале гарадской ратушы вісяць каляровыя партрэты гэтых імператараў, якія ішлі на цырымонію каранавання ў велічны сабор насупраць ратушы. Перад саборам, у якім мы пастаялі пад ягонымі высачэзнымі зводамі, услухоўваючыся ў векавую цішыню, мы бачылі (пасля археалагічных раскопак) адкрытыя рымскія маставыя, якія памятаюць легіянераў Цэзара, Даміцыяна...
У 1749 годзе ў Франкфурце нара-
дзіўся Іаган Вольфганг Гётэ — славуты нямецкі паэт. Мы доўга хадзілі па шматлікіх невялікіх пакоях дома-музея Гётэ. Васіль Уладзіміравіч засяроджана разглядаў фотаздымкі, карціны, рукапісы, кнігі, розныя рэчы і дакументы, звязаныя з імем і эпохай вялікага немца, якому ідуць пакланіцца і аддаць даніну павагі людзі самых розных нацыянальнасцяў з усяго свету...
У 1848 годзе ў Франкфурце збіраецца першы агульнанямецкі парламент, на будынку якога цяпер вісіць мноства мемарыяльных дошак, а велізарная зала парламента ўражвае не толькі сваімі памерамі і аскетычнасцю, але і велічнасцю ўбрання — тут, як і ў гарадскім саборы, у ратушы, быццам чуюцца галасы палымяных аратараў, знакамітых дзеячаў нямецкай гісторыі.
3 усіх музеяў горада незвычайна зацікавіў Васіля Уладзіміравіча гістарычны музей, асабліва залы, дзе раскрываецца ваенны перыяд у існаванні Франкфурта, які падчас Другой сусветнай вайны быў дашчэнту разбураны, ляжалі ў руінах усе яго вуліцы, будынкі, прыгарады. Васіль Уладзіміравіч не пераставаў здзіўляцца, як дбайна немцы аднавілі, паднялі літаральна з попелу яго старажытныя помнікі архітэктуры, гістарычны цэнтр,
узводзячы побач новае, мадэрновае, што толькі падкрэслівала веліч, прыгажосць і непаўторнасць гэтага нямецкага горада.
Такімі ж разбуранымі былі і гэтак жа хутка паўсталі з руін іншыя нямецкія гарады, якія мы наведалі з Быкавым. Дармштадт — радавое гняздо апошняй рускай імператрыцы Аляксандры Фёдараўны, дзе ёсць праваслаўная царква — падарунак Мікалая II Дармштадту. (У гэтым горадзе, дарэчы, зараз знаходзіцца нямецкі ПЭН-цэнтр), Марбург, ва універсітэце якога некалі вучыўся Барыс Пастэрнак. Але найбольш спадабаўся Гайдэльберг — старажытны універсітэцкі горад, дзе знаходзіцца замак курфюрстаў (XVI-XVII ст.), які пануе над ваколіцамі і з вышыні якога адкрываецца незвычайна цудоўная, казачна прыгожая панарама на горад, раку, масты, чырвоныя дахі старых гарадскіх кварталаў і універсітэта, якому ўжо больш за 600 гадоў Гэта другі па часе заснавання (пасля Карлава універсітэта ў Празе) універсітэт Еўропы. Тут некалі жылі і тварылі гайдэльбергскія рамантыкі: фон Арнім, Брэнтана, браты Грым, фон Эйхендорф — заснавальнікі міфалагічнай школы ў літаратуры (1805-1809), дзейнічаў рускі студэнцкі саюз (1862-1873), звязаны з «Колоколом» Герцэна (В. I. Бакст, В. Ф. Лугінін, А. Л. Лінёў і інш.). I Гайдэльберг і побач з ім невялікі гарадок Ляймэн (у Ляймэне, дарэчы, знаходзіцца беларускі музей, заснаваны пасля вайны беларускім пісьменнікам Юрыем Жывіцам (Попкам), амаль невядомым на Беларусі. Я таксама шмат дапамагаў яму ў зборы экспанатаў — беларускіх кніг, часопісаў як эмігранцкіх, так і айчынных, калі працаваў у Гайдэльбергскім філіяле Вашынгтонскага Мэрылендскага універсітэта. Цяпер Ляймэн — пабрацім нашага Наваградка — з трох бакоў абкружаны невысокімі лясістымі гарамі, куды так і цягне схадзіць па грыбы і ягады, як і ў нас, на Беларусі).
Мы доўга стаялі на глядзельных пляцоўках ля сцен замка, пераходзячы з аднаго месца на другое, бо сапраўды нельга было адарвацца ад непаўторнай прыгажосці маляўнічых краявідаў ваколіц і самога Гайдэльберга, што прывольна раскінуўся ля падножжа гары, на якой стаяў замак. Агромністыя ягоныя памеры, зялёны дыван акуратна падстрыжаных лужаек, экзатычныя расліны, векавыя дрэвы, мноства яркіх кветак, цішыня і спакой стагоддзяў — усё настройвала на адчуванне, што мы быццам апынуліся ў тым далёкім часе, калі тут ствараўся гэты цуд, якім захапляюцца нашы сучаснікі — людзі XXI стагоддзя.
Аднак самым цікавым нашым падарожжам было падарожжа па Рэйну ўлетку 2001 года. Ірына Міхайлаўна, Васіль Уладзіміравіч, мая Тамара і я селі на параход у Франкфурце, праплылі па Майну і Рэйну аж да Кобленца. Па маляўнічых берагах Рэйна перад намі паступова раскрывалася
гісторыя рыцарскіх часоў — столькі ўздоўж гэтай, апетай усімі нямецкімі паэтамі, ракі знаходзіцца сярэднявяковых замкаў, і разбураных і ашчаджаных часам, што мы не паспявалі запамятаць і разгледзець іх велічныя гмахі, якія ўзвышаліся з абодвух бакоў Рэйна, як вартавыя стагоддзяў, сведкі ва-
Барыс Кіт і Васіль Быкаў. Па Рэйну. 2001 г. Фотсі I. Быкавсій
яўнічай нямецкай гісторыі. Мы ўсе засталіся вельмі задаволенымі гэтай пазнавальнай вандроўкай і адпачынкам, а Васіль Уладзіміравіч потым часта згадваў пра яе ў нашых размовах. Наогул, яму падабалася жыць у Франкфурце, і ў нас з’явілася думка, як зрабіць, каб прадоўжыць іх пражыванне тут і надалей. Мы паехалі ў Дармштадт, звярнуліся з гэтай просьбай да цэнтральнага бюро нямецкага ПЭН, звярталіся да ўладаў Франкфурцкага магістрату, пісалі лісты да іншых адказных інстытуцыяў. Асабліва стараўся сябра Васіля Уладзіміравіча — Хрыстофер Хойбнер, які пісаў лісты прэзідэнту Pay і ў магістрат Франкфурта. Але здарылася так, што Васілю Уладзіміравічу прапанавалі на тры гады выехаць у Мексіку. Аднак беларусы ў Празе палагодзілі магчымасць пражывання Быкавых у Празе, гэтым найпрыгажэйшым старажытным горадзе Еўропы, што больш адпавя-
дала іх настроям і жаданням, і яны туды выехалі.
Мы з Тамарай ездзілі ў Прагу наведаць Быкавых яшчэ да яго аперацыі ў шпіталі. Былі агульныя сустрэчы на радыё «Свабода», вандроўкі па гэтаму цудоўнаму гораду. 3 Франкфурта я амаль штодня званіў Быкавым, дасылаў ім газеты, расказваў пра розныя падзеі ў свеце, за што Васіль Уладзіміравіч жартам называў мяне «прыдворным палітруком». Без іх стала неяк пуста і сумна, а пазней і трывожна за стан здароўя Васіля Уладзіміравіча, калі яму зрабілі ў Празе аперацыю...
Год 2001 — час пражывання спадарства Быкавых у Франкфурце-на-Майне, быў адным з самых цікавых і шчаслівых у маім жыцці. Мы вельмі пасябравалі і сустракаліся амаль штодня або ў іх хаце, дзе яны выказвалі да мяне найвялікшую гасціннасць і прыязнасць, або ў горадзе, у самым цэнтры.
Цяпер, калі праходжу каля гэтых мясцін, то з вялікай тугой успамінаю гэтыя шчаслівыя хвіліны майго жыцця, нашы бясконцыя гутаркі пра Беларусь, яе становішча, пра сусветную палітыку, літаратуру, гісторыю. Было пра што гаварыць, успамінаць з такім дасведчаным, глыбокім філосафам і літаратарам, якім быў Васіль Уладзіміравіч. Ён інфармаваў мяне аб падзеях, пра якія даведваўся з інтэрнэту, часта прыносіў беларускія незалежныя газеты...Так у гутарках, у цёплай сяброўскай атмасферы праходзілі спатканні, вандроўкі, паездкі. Пазней, калі яны ад’ехалі ў Прагу, на мой адрас у Франкфурце ішла карэспандэнцыя Быкава, якую я яму перасылаў.