Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
Вялізны пласт амаль не вядомага нават сённяшняй інтэлігенцыі жыцця даваеннай Вільні, Наваградка, а таксама ваенных гадоў і беларускага школьніцтва, стварэнне БЦР і аднаўленне БНР, імёны легендарныя і зусім забытыя — усяму гэтаму ён быў сведкам. Гэта было неверагодным — слухаць успаміны, узгадваць імёны людзей, якія паўставалі з ягоных аповедаў жывымі, са сваімі чалавечымі слабасцямі, але адначасова і ў велічы духу, здольнага ўздымацца над побытам.
Нашы вандроўкі па Германіі былі заўсёды напоўненыя размовамі — пра незалежнасць Беларусі і яе складаны гістарычны лёс, пра ахвяры, якімі рабіліся самыя слынныя яе дзеці праз доўгія стагоддзі. Шмат гаварылі і пра тых дзеячаў, якія на пачатку стагоддзя прычыніліся да аднаўлення, хаця б і на кароткі тэрмін, так бы мовіць, дэ-юрэ, нашай самастойнасці. He будзь абвяшчэння БНР — не абвяшчалі б і бальшавікі БССР. Аднак амаль усё дваццатае стагоддзе прайшло пад знакам змагання гэтых зародкаў дзяржаўнасці — так, як яе разумелі бальшавікі і як яе разумелі нацыянальныя сілы.
Гаварылі пра тое, што дала нашаму народу БССР. Я схільная была ўсё ж бачыць у гэтым слабенькім стварэнні нейкія абрысы незалежнасці, выдатна прытым разумеючы, якою яна была, тая «незалежнасць». Па сутнасці, у Мінску не вырашалася нічога. Нават нашыя скарбы — золата, каштоўнасці, якія знаходзілі ў Беларусі, павінны былі здавацца ў Дзяржбанк СССР, хоць мясцовыя ўлады і былі супраць. Аднак вось ужо колькі гадоў як аб’яўлена незалежнасць, а наш народ сумуе па тых, савецкіх часах. Праўда, не ўвесь, але ж — большасць, пра што сведчаць і сацыялагічныя апытанні. Дык, можа, варта было б нам паступова, спакойна пераходзіць да новага светапогляду, не адпрэчваючы, як нешта недарэчнае, той, ранейшы, лад? Нават лекі трэба даваць асцярожна. А ў нас жа столькі гадоў — ды што там, стагоддзяў! — гістарычнага забыцця. На сваёй скуры мы ўпэўніліся: чужынскія прышчэпкі нянавісці і пагарды да ўласнага так проста не праходзяць.
Барыс Уладзіміравіч выказваўся адназначна. БССР спрычынілася да падману народа. Нездарма за савецкім часам столькі зроблена для поўнага занядбання ў народнай памяці ідэй Беларускай Народнай Рэспублікі: нават інтэлігенцыя мала што ведае пра першы ўрад БНР, яго мэты, яго задачы. А простым людзям кожнае імя дзеяча нацыянальнай ідэі падавалася ў кантэксце нянавісні і пагарды. I гэта таксама зрабіла сваю чорную справу. Таму ні ў якім разе не трэба ідэалізаваць БССР.
.. .Усе гэтыя гаворкі адбываліся на фоне дагледжаных, чыстых, прыгожых сярэднявечных гарадскіх пейзажаў. Я назірала, з якім густам, з якой любоўю аднавілі немцы пашкоджанае ў часе вайны. Успаміналіся здымкі руінаў, якія тут былі ў 1944-1945 гадах, — зрэшты, гэтыя здымкі можна было бачыць у ратушах, музеях. Асабліва мяне прываблівалі вялікія галерэі каралёў ці славутых людзей краіны і пэўнай мясцовасці, якія не толькі ўпрыгожваюць памяшканні. Тут адбываецца вялікая дзея: кожны, хто прыходзіць сюды, атрымлівае, сам таго не заўважаючы, пэўны імпульс духоўнай еднасці з продкамі.
Аб продках — і чужых, і сваіх, далёкіх — мы гаварылі таксама. I кожны раз у гэтых размовах была пэўная горыч, бо відавочным быў парадокс: людзі, якія жылі цяпер на чужыне, ведалі пра свой родны край усё — яго сапраўдную гісторыю, яго гістарычныя шляхі і пралікі. Тыя ж, хто цяпер жыў на Беларусі, у большасці сваёй былі ўжо ўзгадаваныя на чужой гісторыі, і, як тыя качкі, што выхаваліся пад крылом курыцы, адчувалі сябе ўжо толькі, так бы мовіць, куранятамі.
— Вяртанне памяці — працэс не просты, яго, бадай што, і трэба весці гэтак жа апантана, як гэта робіць цяпер наша свядомая інтэлігенцыя, але
трэба быць болып мудрымі і практычнымі. He можа чалавек так адразу перарабіцца. 1, можа, варта пачынаць з дзіцячых садкоў і школ, бо людзі сталага веку не могуць, ды і не хочуць ведаць праўду, — казаў ён.
Тады якраз святкавалі Дзень Перамогі, на якім ветэраны ішлі пад рознымі сцягамі, і Васілю Быкаву, славутаму пісьменніку і франтавіку, пагражалі і нават ірваліся да яго з кулакамі раз’ятраныя праціўнікі. Дарэчы, пазней, 6 сакавіка 1995 года Васіль Быкаў, захоплены жыццёвым шляхам Б. Кіта, напісаў на тытульным лісце сваёй кнігі аповесцяў «У тумане», якая выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 1989 годзе, наступнае:
«Найпершаму Беларусу з беларусаў у сьвеце, шаноўнаму Спадару Барысу Кіту з нізкім паклонам — аўтар.
Васіль Быкаў»
Так сталася, што перадапошнія гады свайго жыцця Васіль Быкаў правёў у Франкфурце-на-Майне, у цесным сяброўстве з Барысам Уладзіміравічам, і аповеды Барыса Кіта, расказаныя ім самім, выйшлі ў апошнім «нехолдынгавым» часопісе «Полымя» ў 2002 годзе. Mae ж, зробленыя значна раней, леглі ў аснову кнігі, якая друкуецца, паводле жадання самога Кіта, разам з запісамі Васіля Уладзіміравіча, як бы дапаўняючы некаторыя эпізоды, ужо вядомыя чытачу. Вядома, і я грунтавалася на аповедах Барыса Кіта, падзеі, у якія быў уплецены ягоны лёс, падаюцца паводле ягонага бачання...
Але вернемся да тых гадоў, пра якія тут ідзе гаворка.
Тады ж выступаў у Вярхоўным Савеце з палымянымі прамовамі пра беларускую мову і старшыня камісіі Вярхоўнага Савета, народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч, які таксама прысвяціў майму суразмоўцу кранальныя словы на кнізе «На высокім алтары» (Мн.: Мастацкая літ-ра, 1994):
«Слыннаму сыну беларускай зямлі акадэміку Барысу Уладзіміравічу Кіту ў незабыўны дзень нашага асабістага знаёмства.
Паздароў, Божа, Вялікага Чалавека нашага! Маці-Беларусі вельмі патрэбны яго моц і здароўе.
Ніл Гілевіч, 23.9.94, Менск»
3 гонарам паказваючы гэтыя кнігі, а таксама і падораную ў 1989 годзе Масеем Сяднёвым, ён прагна знаёміўся з тым новым, што прыадчынілася яму падчас першай паездкі на Беларусь. Яна сапраўды была незабыўнай — на свае вочы ён пабачыў родныя мясціны і людзей, якія, за выключэннем нямногіх ацалелых ад рэпрэсій ягоных вучняў і сяброў, амаль усе былі новай, часта не зусім зразумелай яму фармацыі. Разам з тым ён паспеў
пабачыць і тых, хто працягваў традыцыі змагання за незалежную Беларусь, якія закладаў ён сам і ягоныя сябры і калегі. Але іх, сучасных змагароў, было ўсё ж меней, чым трэба было для ўпэўненай перамогі новага.
Барыс Уладзіміравіч, то захоплены тым, што рабілася на Беларусі дэмакратычнымі сіламі, то абураючыся супраціўленнем старога, аджылага таму новаму, што ішло, прагна слухаў усё, што можна было даведацца пра Беларусь, пра палітычныя падзеі на ёй. Успамінаў сваіх сяброў і калег.
— Мы гарэлі нацыянальнай ідэяй, гатовыя былі ісці за яе ў агонь і ваду, — узгадваў ён. — Але прайшлі гады. За гэты час у беларускім грамадстве адбыліся катастрафічныя змены свядомасці. Яна стала савецкай, і, як я бачу па друку, нават некаторыя пісьменнікі, што пішуць на беларускай мове, фактычна выступаюць за становішча, калі пісьменніку, як у тым заказніку, ствараліся добрыя ўмовы, у той час як само ўжыванне мовы ўсё звужалася і беларускасць рабілася нейкай этнаграфічнай.
Ён прагна чытаў газеты і выданні, якія стала магчымым атрымліваць нават у Нямеччыне, прасіў, каб яму прысылалі альбо перадавалі тое, што дастаць там немагчыма. I, едучы ў цягніку да якога-небудзь Дармштадта, мы абмяркоўвалі напісанае і, бывала, часам нават спрачаліся. Але такія спрэчкі былі надзвычай цікавымі — мне паступова адкрываўся вялізны свет незвычайнага чалавека, «сведкі стагоддзя» альбо «апошняга з магіканаў», як ён сам жартаўліва называў сябе.
Памятаю ў Франкфурце снежань 1993 года. Лёгкі снег клаўся на востраверхія гатычныя дахі, на плошчу перад старой Операй, але хутка раставаў. Праўда, у першыя дні снежня ўсчаўся мароз — недзе блізу сямі градусаў ніжэй за нуль, і ў прэсе гэта падавалася як вялікае пахаладанне, а немцы надзелі нязвыклыя для іх цёплыя шапкі. Барыс жа Уладзіміравіч хадзіў, як звычайна — у кепцы, у плашчы, часта зусім яго не зашпільваючы.
— Няўжо не мерзнеце?
— Хіба гэта маразы? — смяяўся ён. — Я мерзнуў па-сапраўднаму толькі два разы, і абодва тады, калі сядзеў у турме. Адзін раз хлопчыкам у Наваградку, калі камендант на мяне крычаў за маю беларускасць і пагражаў усякімі карамі, а другі — у Глыбокім.
Назаўтра мы паехалі ў Майнц — там знаходзіцца музей кнігадрукавання, дзе хацелася паглядзець славутую Біблію, аддрукаваную Іяганам Гутэнбергам. Але напачатку надумалі зайсці ў сабор.
Пабудаваны ў часы Сярэднявечча, ён уражваў вышынёй і сваімі вітражамі. Аднак цяпер, у гэты снежаньскі дзень, у вялізным храме было змрочна, ледзь праглядаліся постаці біскупаў у высокіх шапках, якія нібы
туліліся па кутках. Недалёка ад дзвярэй на ўзвышшы стаяла вялікая дошка са свечкамі — у Нямеччыне яны не высокія і тонкія, як нашы, а кароткія і прыземістыя, у алюмініевых упакоўках, каб зручней было іх ставіць. У той дзень — Дзень памінання — свечак стаяла шмат, і, калі Барыс Уладзіміравіч нахіліўся, ставячы свечкі за нас, ягоная постаць і твар ярка высвеціліся на фоне змрочнага, шэрага, вялізнага сабору. I самі сабой загучалі радкі:
Доктар Кіт запальвае свечку ў Майнцкім саборы, Заблудзілася рэха
ў вышынях каменных прысад...
Імгненне скончылася, свечкі былі запаленыя, і мы пайшлі далей аглядаць гатычныя надпісы, постаці імператараў, калоны. Потым накіраваліся ў музей, які, аднак, у нядзелю працаваў толькі да гадзіны, і мы спазніліся. Пасля вярнуліся ў Франкфурт-на-Майне... Аднак верш рос ува мне, і пачуццю захаплення трэба было даць выйсце.
Верш «Настаўнік» быў напісаны ў той жа вечар. Нейкі штуршок у душы абудзілі яркія залатыя блікі на твары славутага майго субяседніка, і гэты, амаль містычны сімвал — ён запальвае агонь у цемры сабора. Верш падабаецца мне найбольш з усяго, што напісана за апошнія гады, я не раз чытала яго падчас літаратурных сустрэч, і таму, хаця ён двойчы друкаваўся ў кнігах, хачу прывесці яго цалкам, пачынаючы з другой страфы:
Змрочна біскупы з нішаў глядзяць.
Можа, клікаў каторы На Усход, на язычнікаў Колькі стагоддзяў назад?
За высокім ілбом — Таямнічыя формулы веку, Што на Месяц паслаў Чалавечыя дзёрзкасць і тло. Ззяе зорка над ім...
Ці анёл, што трымае апеку?
Ды не згледзець яго Нетутэйшае гэта святло.
Над жыццём і над смерцю яна, I над лёсам вандроўным, Над усім, што прайшло Дый сягоння жыве.