• Часопісы
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    Збаўцы той спосаб самы пераканаўчы і самы выніковы. I дадамо — самы шчаслівы пры ўсёй безлічы ўтрыманых у ім няшчасцяў» (Васіль Быкаў. Шчаслівы лёс беларускага выгнанніка. 14.04.2001. Барыс Кіт. Юбілейны альбом да 90-годдзя. Мінск, 2001).
    Гэты артыкул, «Аповяды Барыса Кіта ў запісах Васіля Быкава» (апублікаваныя ў часопісе «Полымя», 2002, № 3-4), пісаліся амаль адначасова з кнігай «Доўгая дарога дадому» — апошнімі творамі Васіля Уладзіміравіча.
    Беларусы дойдуць да свайго дому дзеля сябе і нашчадкаў, бо не могуць, не маюць права здрадзіць справе і запаветам нашых святых, асветнікаў, герояў-пакутнікаў і прарокаў: Еўфрасінні Полацкай, Скарыне, Каліноўскаму, Купале, Быкаву...
    Але ніхто не думаў тады, што гэтыя творы Васіля Быкава будуць апошнімі. 1 апошнімі будуць яго спакойныя і шчаслівыя, па ўласнаму прызнанню Васіля Уладзіміравіча, імгненні жыцця ў Франкфурце-на-Майне, сведкам якіх быў і падзяляў іх з вялікім пісьменнікам Барыс Уладзіміравіч Кіт.
    Пасля «Аповядаў...» — гэтага ўнікальнага літаратурнага дакумента, плёну супрацоўніцтва дзвюх незвычайных асобаў, — надрукаваных у часопісе «Полымя» (яшчэ пры рэдактары Сяргею Законнікаве), выдатны знаўца беларушчыны прафесар Адам Мальдзіс у сваёй рэцэнзіі «Васіль Быкаў запісаў успаміны Барыса Кіта» (часопіс «Кантакты і дыялогі», 2002, сакавік-красавік) пісаў: «Наколькі вядома, у Барыса Кіта ў Франкфурце-на-Майне (Германія) гасцявалі, а часам і доўга, многія беларусы, надзеленыя пісьменніцкім ці журналісцкім талентам. Але чамусьці ні адзін з іх не запісаў успаміны вядомага беларускага вучонага, ганаровага сябра многіх акадэмій і універсітэтаў. Асобы, якая за 90 (!) гадоў свайго жыцця многае пабачыла, пачула, перажыла, была сведкам многіх гістарычных падзей. А вось Васіль Быкаў, сусветнавядомы празаік і прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра, адчуў патрэбу, знайшоў час і запісаў. Вынік яго працы выйшаў у вельмі сціплым, уласна кажучы, рукапісным выглядзе пад назвай «Цярновы шлях. Аповяды Барыса Кіта, запісаныя Васілём Быкавым улетку 2001 году ў Франкфурце-наМайне».
    Кніга складаецца з 12 (сімвалічная лічба) аповедаў, запісаных дужа гарачым летам 2001 г. пераважна ў кафэ «Шнайдар», але таксама і ў кватэрах В. Быкава і Б. Кіта, нават у холах гатэляў. Запісы абдымаюць усе 90 гадоў жыцця апавядальніка — і тыя, што прайшлі на радзіме (Карэлічы, Вільня, Наваградак, Маладзечна, Паставы), і праведзеныя ў эміграцыі
    (ЗША і Германія). Прычым, з часам «беларускасць» вучонага ўсё мацнее і да 100-годдзя стане, як ён сам кажа, «стоадсоткавай». Значная частка ўспамінаў прысвечана працы Б. Кіта над амерыканскай астранаўтычнай праграмай, вадкім вадародным палівам. У апошнім аповедзе вучоны выказвае свае пажаданні. I адно з іх такое: «А я найболып звязаны з Карэлічамі. Частка майго архіва знаходзіцца ў Наваградку, а рэшту я хацеў бы аддаць у Карэлічы». Добра было б, каб у Карэліцкім музеі «Зямля і людзі» звярнулі ўвагу на гэтае пажаданне.
    Кожны з аповедаў пачынаецца лірычна-белетрыстычным уступам самога В.Быкава, які пры гэтым каларытна характарызуе нямецкія рэаліі і апавядальніка».
    1	далей прафесар А. Мальдзіс выказаў слушнае меркаванне, што гэтая апошняя кніга Васіля Быкава, а дакладней, рукапіс будучай кнігі, павінны быць выдадзены на Беларусі.
    Сталася так, што к гэтаму часу Вольга Іпатава скончыла сваю мастацкадакументальную аповесць, прысвечаную жыццю і дзейнасці Барыса Кіта, — «Сведка стагоддзя» (урыўкі з яе публікаваліся ў нашай перыёдыцы).
    У архіве Барыса Уладзіміравіча, дарэчы, сабралася шмат успамінаў, лістоў выдатных людзей з многіх краін свету (Амерыка, Англія, Аўстралія, Аўстрыя, Беларусь, Галандыя, Германія, Ізраіль, Канада, Літва, Польшча, Расія, Чэхія, Францыя, Японія). Яны цікавыя для нас, суайчыннікаў Барыса Кіта, тым, што дазваляюць глыбей спазнаць не толькі характар, дзейнасць славутага беларуса, але і падзеі бурнага, супярэчлівага, складанага XX стагоддзя, якія не маглі не адбіцца на лёсе нашай шматпакутнай Бацькаўшчыны — Беларусі.
    Усе гэтыя матэрыялы і склалі аснову кнігі «Грамадзянін свету», якая прымеркавана да 95-гадовага юбілею Барыса Уладзіміравіча Кіта і адначасова робіць унёсак ва ўшанаванне памяці нашага вялікага пісьменніка Васіля Быкава.
    Сцішыўся ў рыштаваннях
    Касцёл,
    Што касмічны воз
    Перад пускам...
    Па міжзорнай раллі разбрыліся Мроі.
    А Беларушчыны птах
    Да руінаў не згубіць шлях.
    Як зямля ўся
    На трох кітах,
    Беларуская На Барысе!
    Рыгор Бсірадулін.
    Верш «Трэці Кіт»
    Цярновы шлях
    Аповяды Барыса Кіта, запісаныя Васілём Быкавым улетку 2001 годаў Франкфурце-на-Майне
    «... I я ўзяўся за ўспаміны Барыса Кіта. Я сам яму прапанаваў зрабіць такія ўспаміны, я запісаў іх на магнітафон, пасля ішламая праца — вывядзенне на паперу. Як вядома, пра Кіта напісана ўжо некалькі кніжак, у тым ліку і на беларускай мове, іў Беларусі яны выдадзеныя. Але ўсё ж быў вельмі важны яго суб’ектыўны погляд на многія рэчы. I каб найбольш наблізіцца да гэтай ісціны яго жыцця, я падумаў, што патрэбна, каб загучаў яго голас—менавіта з яго інтанацыямі, з яго ацэнкамі, асабліва што датычыць іншых людзей, гістарычных постацяў, якія не знайшлі справядлівай ацэнкі ў гісторыі Беларусі, у мінулым Беларусі. A Kim быў апошні або ёсць апошнім, хто можа засведчыць праўду на гэты конт. I вось, калі вы чыталі яго ўспаміны, там ёсць шмат персанажаў, і ацэнка, якая даецца ім, яна абсалютна іншая, чым ужо ўсталяваная ў беларускай нацыянальнай гісторыі.»
    3 кнігі «Быкаў на Свабодзе». Радыё Свабода, 2004, с. 271.
    Аповяд першы *
    4ліпеня, кавярня «Шнайдар»
    Апоўдні цэнтральная, самая людная вуліца Франкфурта-на-Майне — Цайль набывае свой звычайны паўсядзённы выгляд — запаўняецца мінакамі, турыстамі, проста бадзяжным, разнамоўным людам. Ля дужа змадэрнізаванага металёвага Давіда, што сядзіць на забітым няўдаку Галіяфу, ужо прыткнуліся два-тры заўсёдныя выпівохі з бляшанкамі піва ў руках. Мясьціна тут здатная, трошкі ў засені таксама змадэрнізаваных, стыльна падстрыжаных платанаў, побач піўны шапік з гамбургерамі, бутэрбродамі ды іншай закусьсю, якая, аднак, ня дужа вабіць тутэйшых выпівох. Іх вабіць піва, якога ўсюды хапае. I тут, побач з цэнтральным Каўгофам, і ўнізе, пад зямлёй, куды вядуць прыступкі рухомае стужкі эскалатара. Там гандлёвае жыцьцё ў сьпякотны час віруе нават з большым імпэтам, чым угары — аж тры паверхі U-бана ды S-бана зь безьліччу шапікаў, кавярняў, касаў, транспартных аўтаматаў, харчовых, кветкавых ды сувенірных крамак.
    У сярэдзіне холу на чорных плітках падлогі мастакі-ходнікі ўжо да паловы намалявалі свае каляровыя выявы — прыгожы жаночы твар з даўгімі валасамі і вялізнымі зьдзіўленымі вачыма. Яны малююць пасьлядоўна, зьверху ўніз, старанна і па чарзе апрацоўваючы ўсе дэталі партрэту. Так вымагае іх тэхналёгія. Гэта — рэалісты, працы якіх хіба і можна згледзець на бетонных плітках гарадзкіх плошчаў. У галярэях і музэі сучаснага мастацтва — спрэс авангард, нефігуратыўнасьць, каляровыя рэбусы на пляншэтах са старых газэтаў ды раскіданых на блішчастым паркеце слановых экскрэмэнтаў. А рэалізм тут, пад нагамі. Хаця, канешне, гэта вельмі састарэлы, манэрны рэалізм, які, аднак, упарта чапляецца за жыцьцё, можа, перад сваім канчатковым скананьнем.
    Гледачоў за мастакоўскім шчыраваньнем небагата, куды болей народу воддаль, дзе ўжо ва ўсю моц сучаснай электронікі грыміць і грукоча невялічкі, але дужа крыклівы аркестрык. To дзялянка моладзі, якая ў сваім захапленьні і не загляне за вугол сувэнірнага шапіку на самотнага музыкубаяніста, што, прыткнуўшыся на нейкай скрынцы, зморана і нягучна
    * Захоўваецца аўтарскае напісанне.
    наігрывае сабе «Подмосковные вечера». У яго зашмальцаванай кепцы ля ног зь пячаткай швейнай фабрыкі «Сьвятлана» паблісквае некалькі дробных манэтаў жоўтага колеру. Наўрад ці дзядзька заробіць на «Мерсэдэс», хіба— на бутэльку чырвонага, што ў ягоным стане таксама няблага. Мусіць, на радзіме і таго не выпадае.
    Мой суайчыньнік паяўляецца нечакана блізка, з-за пляча. Шчырыя абдымкі гіа-маладому размашыстых рук, асьветлены радасьцю, чыста паголены твар і гіершыя словы на роднай мове, — так, нібы тое ў Карэлічах ці Наваградку. У спадара Барыса, як заўжды, цэлафанавая валізка з газэтамі, там, ведаю, «Наша ніва» і «Газэта выборча», якім ён найбольш давярае з усіх даступных тут беларуска-польскамоўных выданьняў. Але і таго хапае, прачытваецца па чарзе (па калейцы, як кажа спадар Барыс).
    — Ну што? Куды ідзем? — зь вельмі натуральнай радасьцю сустрэчы пытаецца спадар Барыс і зараз жа сам адказвае: — А пойдзем у «Шнайдар». Самая старая кавярня ў Франкфурце. А паколькі і мы старыя, дык у самы раз будзе...
    Тулячыся ад сьпякотнага сонца ў куртатых ценях дамоў, двое старых брыдуць у бок недалёкага вакзалу. Спадар Барыс апрануты лёгка, але ня без пэўнага густу — у сьветлым пінжаку, пры чырвоным гальштуку з залатой брошкай (падарунак нямецкіх навукоўцаў), лёгкай, какетлівай кепачцы, — каб сонца не пякло яго гладкую, бы адпаліраваную галаву. Але сонца ён быццам і не заўважае: захоплена апавядае пра начныя тэлеі радыёнавіны. Яго дужа турбуе сусьветнае і нацыянальнае бязладзьдзе, аднолькава адчувальнае па абодва бакі Атлантыкі.
    — Усё трэба перажыць у свой час. У Нямеччыне і ня гэткае было. Жах, што перажыла Нямеччына за сваю гісторыю. Але, усё перажыўшы, нарэшце зрабіла выбар. Вунь царква сьвятога Паўла — былы першы парлямант, калыска нямецкай дэмакратыі. Ёй паўтара стагодзьдзя. Канешне, і дэмакратыя — ня мёд. Але, як вядома, іншыя сыстэмы і яшчэ горшыя. У тым ліку і камуністычная.
    Тут добра — можна па-свойму гаварыць голасна, ня тоячыся ня толькі ад паліцыянтаў ці «моваведаў у штацкім», як на радзіме, а і наогул, — ніхто тут цябе не разумее. Ды й ня слухае таксама. Кожны жыве ўласным клопатам і ўласным зацікаўленьнем.
    Кавярню «Шнайдар» можна прыкмеціць загадзя — здалёк відаць ейныя парасоны над белымі столікамі, за якімі ўжо сядзяць. Цяпер будуць сядзець да позьняга вечару. Але мы не сядаем пад парасонамі — мы заходзім ва ўтульны порцік, дзе малады, атлетычнага выгляду кельнэр радасна, бы даўняга знаёмага, вітае спадара Барыса. «Ён вас ведае?» — «Вельмі верагодна.
    Але я яго — не». У амаль яшчэ пустым пакоі знаходзім утульнае месьцейка ля вакна, і спадар Барыс найперш пералічвае гістарычныя постаці, якія тут некалі сядзелі (ці маглі сядзець) — ад Гётэ, чый дом блізка за вуглом, да банкіра Ротшыльда або колішняга канцлера Вілі Брандта, чыім імем названа суседняя станцыя U-бана. Кельнерка, што пачынае паслугоўваць нам (ня дужа маладая, ды надта ж прыветлівая жанчынка), услухаўшыся ў нашу размову, ціха пытаецца, хто мы? Нашага адказу «беларусы» ня можа зразумець, і тады спадар Барыс гучна, бы злуючыся, кажа «вайсрусіш». Кельнерка згодна ківае галавой — тое слова ёй болей знаёмае.