Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
Лекцыя скончылася.
Шура ачуняла. Але страх ня зьнік.
Шура была цудоўнай артысткай. Яна нам іграла Мальера, Шэкспіра, Кармэн.
Да матуры не дацягнула. Выехала да сястры ў Канаду. Пісала да Валі Ярэміч, што вельмі сумуе за Айчынай, Роднай зямелькай. Мы не зусім разумелі яе сум, што гэта значыць, пакуль многія пазьней апынуліся далёка ад Беларусі. Тады кожны з нас марыў «вылецець у сьвет». Пацяшалі мы Шуру ў лістох, як толькі маглі.
Мы, не зусім ачуняўшы, ня ведалі, што рабіць. Ня было да сьмеху. I вось пастанавілі нікому не сказаць, як і што. Злажылі прысягу, што будзем маўчаць і толькі на матуральным балі скажам Вам праўду і будзем прасіць Вашага прабачэньня.
Мяне выклікаў дырэктар Астроўскі-Радуська, як мы яго называлі, і кажа: «Скажы праўду, Леўкавічанка, ці сапраўды яна самлела? Далі бог караць ня буду».
Але я яшчэ добра не прыйшла да нармальнага стану, як і ўсе мы. I мы злажылі прысягу маўчаць. Кажу яму: «Мы і самі спалохаліся». Гэта была праўда..
Ён усьміхнуўся, нічога не сказаў, але відаць было, што мае словы яго не пераканалі.
Аб гэтай гутарцы я падзялілася з сяброўкамі, і мы патрохі адыходзілі ад страху.
Мы ня ведалі, як зарэагавалі на гэты выпадак Вы і рэшта прафэсараў.
Усё прайшло ціха.
Матуральны наш баль мы спраўлялі ў Віленскай калёніі, у хаце нашай школьнай сяброўкі Галі Швед.
Мы былі вельмі расчуленыя Вашымі ласкавымі запросінамі, цёплымі словамі і гасьціннасьцю, за што ад усіх нас — вялікае, вялікае Вам дзякуй!
Мы, дзяўчаты, парадзіліся і пастанавілі нічога не казаць аб прошлым выпадку. Ня псуць Вам і нам гэтай сардэчнай, вясёлай, шчасьлівай хвіліны.
Гэты дзіцячы, чыста школьны жарт урэзаўся ў маю памяць.
Ня ведаю, якім ён застаўся ў другіх сябровак. Ня мела ніколі нагоды падзяліцца думкамі зь імі.
Ці вы, высока паважаны і дарагі наш пан Прафэсар, аб праўдзе калі даведаліся? Як зарэагавалі Вы і другія прафэсары?
Сёньня ў гэтых радках я Вас прашу прабачэньня ад імені ўсіх сябровак за гэты іменна «дзіцячы», можа лепей вучнёўскі выбрык.
Яшчэ раз выбачайце, выбачайце!
Многае Вам лета добрага здароўя.
Ж ы в е Беларусь!
Заўсёды ўдзячная вучсініца Ніна Абрамчык-Ляўковіч
КатлінМ. Бабіт, былая вучаніца Барыса Кіта у Мэрылендскім універсітэце. епіскапааьны святар Александрыі (штат Віргінія, ЗША)
Малітва за Барыса Кіта
Мая сустрэча з Барысам Кітам, прафесарам матэматыкі універсітэта Мэрыленд (філіял еўрапейскага аддзелу ў Франкфурце-на-Майне), адбылася ў 1990 годзе. У той час я, мая сям’я (трое дзяцей) жылі ў Франкфурце, дзе мой муж, палкоўнік паветраных сілаў ЗША, адбываў вайсковую службу. Я ўжо была ў гадах, але мне трэба было дапоўніць маю асвету некаторымі універсітэцкімі прадметамі, праслухаць курс матэматыкі, каб паступіць у духоўную семінарыю Епіскапальнай царквы і атрымаць сан святара. Такім чынам, як гаворыцца, каб давучыцца, я паступіла ў філіял універсітэта Мэрыленд у Франкфурце.
Філіялы гэтага амерыканскага Вашынгтонскага універсітэта (штат Мэрыленд) былі адкрыты ў Еўропе і ва ўсім свеце, каб даць магчымасць амерыканскім грамадзянам, пражываючым у замежжы, дакончыць або пачаць вышэйшую асвету (вайскоўцам і не вайскоўцам).
Я спачатку непакоілася, як старэйшы чалавек, што не дам рады сярод маладзейшых калегаў, але адразу заўважыла, што знаходжуся сярод роўных. Сумнявалася, ці змагу рабіць нейкія поспехі ў матэматыцы, аднак тут на дапамогу прыйшоў сам прафесар Барыс Кіт. Гэта быў цудоўны настаўнік. Ён так рупіўся аб сваіх вучнях, што мы ўсе адчулі сябе ўпэўнена і пачалі паспяхова вучыцца. Прафесар працаваў з намі і пасля лекцыяў, каб высветліць усе нашы матэматычныя прабелы і паставіць на ногі. Я вельмі ўдзячная спадару Кіту, што ён дапамог мне паспяхова закончыць гэтую дадатковую універсітэцкую асвету і стаць такой, якая я ёсць сёння.
Пазней прафесар Кіт адведваў мяне і маю сям’ю ў Амерыцы. Мы жывём у горадзе Александрыя па суседству з Вашынгтонам, штат Віргінія. Барыс Кіт прыязджаў да свайго сына, які жыве і працуе ў Вашынгтоне. Ён запрасіў мяне і майго мужа ў рэстаран Кангрэсу. Гэта была радасная сустрэча. Мой муж, сам ядзерны фізік, знайшоў шмат супольных навуковых зацікаўленняў з нашым госцем, спадаром Барысам Кітам.
Пасля сустрэчы ў рэстаране мы паехалі на нашым аўтамабілі ў Александрыю, дзе доктар Кіт пазнаёміўся з маёй сям’ёй — дочкамі і сынам.
Шмат разоў Барыс Кіт адведваў нас, калі прылятаў у Вашынгтон, мы заўсёды абменьваліся святочнымі віншаваннямі. Ён стаў нашым найлепшым сябрам.
Я шчаслівая браць удзел ва ўсіх урачыстасцях, прысвечаных юбілеям Барыса Кіта. Для мяне будзе вялікім гонарам, калі гэтыя кароткія ўспаміны трапяць у юбілейную кнігу прафесара, а тым часам я хачу закончыць іх малітвай за Барыса Кіта, узятай з нашага епіскапальнага малітоўніка:
Магутны Божа, што трымаеш усё нашае ў сваіх руках!
Будзь міласцівы, калі мы зараз молімся за
Твайго слугу Барыса, які пачынае свой яшчэ адзін год жыцця.
Дай яму сілу і розум рабіць далей добрыя справы.
Узмацні яго веру ў Тваю дабрыню
на ўсе дні ягонага жыцця, праз Ісуса Хрыста, нашага Госпада.
Амінь!
Надзея Барт-Юрэвіч, былы старшыня беларускага аб’яднання паўднёвай Германіі, г. Бад-Зсіўльгаў (Вюртэмберг)
Mae сустрэчы з Барысам Кітам
Жыццё чалавека — мазаіка, складзеная з розных каменьчыкаў: каштоўных, каляровых, шэрых, вясёлых, сумных. Каменьчыкі гэтай мазаікі — розныя падзеі на дарозе нашага жыцця.
Для нас, беларусаў, гэтая мазаіка асабліва размаітая, бо мы жывём у сярэдзіне Еўропы і нас тузаў то адзін, то другі сусед. Пра нашу гісторыю можна шмат пісаць, але мне хочацца расказаць пра маё знаёмства і сустрэчы з прафесарам Кітам. Лёс маёй сям’і падобны на лёсы многіх суродзічаў, якія пасля вайны апынуліся за межамі нашай Бацькаўшчыны. Неабходна было набываць першапачатковыя веды, каб вучыцца ва універсітэце. Гэту праблему добра разумеў Барыс Кіт, які, разам з іншымі актыўнымі беларусамі, арганізаваў у г. Равенсбургу, недалёка ад майго горада Заўльгаў, дзе мы жылі пасля вайны, беларускую гімназію, і мы маглі падрыхтавацца да універсітэцкіх студыяў. Ён сам выкладаў матэматыку і фізіку, іншыя выдатныя настаўнікі вучылі нас па розных галінах ведаў. Мы мелі магчымасць здаць экзамены на атэстат сталасці і паступіць ва універсітэт. Гэта дапамагло нам стаць людзьмі на замежжы і мы на ўсё жыццё засталіся ўдзячнымі паважанаму прафесару Барысу Кіту.
На нейкі час нашыя дарогі разышліся. Я засталася ў Нямеччыне, вучылася далей, а прафесар Кіт пераехаў у ЗША. Лёс так распарадзіўся, што я пасля вучобы жыву ў Нямеччыне, заснавала тут сваё прыватнае жыццё.
Прайшло шмат гадоў. Аднойчы мая сястра Вольга, якая жыве ў ЗША, паведаміла мне, што Барыс Кіт працуе прафесарам амерыканскага Мэрылендскага універсітэта ў Франкфурце-на-Майне. Сястра пераслала мне яго адрас і мы хутка навязалі з ім сувязь. Цяпер часта тэлефануем, наведваем адзін аднаго. Дзякуючы Барысу Уладзіміравічу я пазнаёмілася з пісьменніцай Вольгай Міхайлаўнай Іпатавай, якая два разы гасціла ў мяне і з ёй у мяне склаліся добрыя адносіны.
Гэтыя паважаныя прадстаўнікі нашай дарагой Бацькаўшчыны мяне яшчэ цясней з ёй звязалі, далі імпульс дапамагаць, чым толькі магу, каб не згінулі яе мова, гісторыя, культура, яе незалежнасць. Благаславі, Божа, нашу Беларусь і яе верных сыноў і дачок.
Тамара Вяршыцкая.
дырэктар Псторыка-краязнаўчага музея у Наваградку
Наваградак у жыцці Барыса Кіта
Першы наваградскі перыяд у жыцці Барыса Кіта пачаўся ў верасні 1926 года, калі бацька прывёз Барыса у Наваградак і аддаў у 6 клас Наваградскай беларускай гімназіі. За плячамі ў новага вучня былі два гады вучобы ў 4 і 5 класах польскай школы ў Карэлічах і моцнае жаданне вучыцца далей.
20-ыя гады ў Заходняй Беларусі — час прагнага жадання беларусаў
Барыс Кіт і Тамара Вяршыцксія
даць адукацыю сваім дзецям і адчыніць ім дарогу да людскага жыцця. Наваградская гімназія ўзнікла і існавала толькі дзякуючы энтузіязму і самаахвярнасці яе дырэктара Яна Цеханоўскага, настаўнікаў Пятра Скрабца, Міхаіла Чатыркі, Аляксандра Орсы, а таксама дзякуючы намаганням бацькоў, а пазней і саміх вучняў. Імкненне вучыцца падтрымлівалася і стымулявалася. Бяднейшых вучняў, такіх як Барыс Кіт, напалову вызвалялі ад аплаты, а пазней і зусім вучылі бясплатна і пасялялі жыць у інтэрнаце.
Калі Барыс Кіт пачаў вучыцца ў Наваградку, гімназія яшчэ не мела нават уласнага будынка, хоць існавала ўжо пяць гадоў. Заняткі праходзілі ў другой палове дня ў доме Ізраэліты на Рынкавай плошчы, дзе з раніцы вучыліся яўрэйскія дзеці, а пасля абеду памяшканне арандавала гімназія. Умовы для вучобы былі, мякка кажучы, не лепшыя: цесна, душна, ды і арэндная плата — высокая ад пачатку — пастаянна расла. У той год, калі пачаў вучыцца Барыс Кіт (1926), дырэкцыя гімназіі і бацькоўскі камітэт атрымалі ад уладаў дазвол на будаўніцтва ўласнай
школы. Энтузіязм быў вялікі. Настаўнікі і вучні ездзілі па вёсках — збіралі ахвяраванні на будаўніцтва і самі з рыдлёўкамі ў руках рыхтавалі катлаван пад падмурак, бацькі-валанцёры збіралі і падвозілі каменне і іншыя будаўнічыя матэрыялы. Але сродкаў не хапала і справа ішла марудна. У 1928 г., калі Кіт скончыў гімназію, адбылася яшчэ толькі ўрачыстая закладка новага будынка.
Гэтыя два гады вучобы ў Наваградку і асабліва педагоп-матэматыкі Аляксандр Данілевіч і Міхаіл Чатырка бясспрэчна паўплывалі на далейшы выбар жыццёвага шляху маладым чалавекам, які да гэтага праяўляў талент у маляванні. Нават той факт, што якраз тады, у 1927 г., у Наваградскую гімназію прыехаў працаваць мастак Язэп Драздовіч, не меў ніякай вагі ў параўнанні з тым светам, які хавала ў сабе матэматыка. He апошнюю ролю адыгралі і адносіны, якія склаліся ў Кіта з выкладчыкамі гэтай навукі. Цэлае лета правёў ён у Любчы, дзе разам з настаўнікам Міхаілам Чатыркам рыхтаваўся да кваліфікацыйных экзаменаў. Экзамены былі наладжаны ў сувязі з наданнем гімназіі статуса дзяржаўнай, пры гэтым яна станавілася філіялам польскай гімназіі імя Адама Міцкевіча. Экзамены цягнуліся два тыдні, камісія на чале з прарэктарам Віленскага універсітэта Масонісам фактычна вырашала лёс гімназіі, настаўнікаў і вучняў. Выдатны матэматык і першакласны педагог Міхаіл Чатырка знайшоў у асобе Барыса Кіта таленавітага вучня, які бліскуча здаў экзамены, пацвердзіў узровень НБГ і даказаў сваё права на універсітэцкую стыпендыю. Ужо ўвосень 1928 года Кіт стаў студэнтам фізіка-матэматычнага факультэта універсітэта імя Стэфана Баторыя ў Вільні. Але матэматыка — гэта было не ўсё, што аб’ядноўвала вучня і настаўніка. Міхаіл Чатырка быў вялікім патрыётам і чалавекам, бязмежна адданым беларускай справе. Вучні гімназіі, у тым ліку і Барыс Кіт, пад уплывам такіх настаўнікаў займалі актыўную грамадскую пазіцыю, вучоба суправаджалася ростам самасвядомасці праз удзел у акцыях, якія мелі як асветніцкі, так і палітычны характар, як, напрыклад, дзейнасць Беларускай сялянска-работніцкай Грамады і распаўсюджванне лістовак. У выніку Барыса Кіта разам з групай іншых вучняў і настаўнікам Міхаілам Чатыркам выклікалі на допыт у паліцэйскі пастарунак, але там не змаглі даказаць іх удзел у забароненай дзейнасці і праз пару дзён адпусцілі.