Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
Пасля выступленняў мясцовых кіраўнікоў і гасцей, а таксама цікавага расказу прафесара Кіта аб яго жыццёвым шляху нас чакала сустрэча з мэрам горада.
Малады мэр раёна і горада — Іосіф Рыбак аказаўся вельмі цікавым і дзелавым чалавекам. Між ім і акадэмікам Кітам завязалася гутарка на...беларускай, рускай і польскаймовах (літоўскую госцю не давялося вывучаць).
Расставаліся госці з мэрам і яго супрацоўнікамі ў добрым настроі. Адчувалася, што тут наладжваецца добразычлівае супрацоўніцтва, шчырае і плённае.
Па дарозе назад працягвалася ажыўленая гутарка з акадэмікам, а таксама «інтэлектуальным выхаванцам» Барыса Кіта — прафесарам, доктарам хіміі Мікалаем Ерчаком і яго жонкай.
Поўнасцю расслабіліся і адпачылі госці ад афіцыйных пытанняў і праблем ў Шальчынінкеляй, дзе шчыра сустрэлі жаданых наведвальнікаў.
На наступны дзень адбыліся провады і сумнае развітанне ў аэрапорце.»
Вялікая пошта Б. Кіта, якая захоўваецца ў Наваградскім гістарычнакраязнаўчым музеі, утрымлівае нямала лістоў-падзяк за дапамогу — матэрыяльную, якою ён шчодра дзяліўся з тымі, хто меў у гэтым патрэбу, а таксама сяброўскае спачуванне ў цяжкіх сітуацыях.
Вось некаторыя з іх:
3 ліста Юрыя Попкі ад 02.02.1988 г:
«За дапамогу Інстытуту, які ёсьць і Ваш і мой і ўсіх нас шчыра, шчыра дзякую.»
3 ліста Аляксандра Дарафейчыка, былога вучня Барыса Уладзіміравіча з Віленскай беларускай гімназіі:
«Яздзівіўся, убачыўшы Твой чэк. У апошнім пісьме я пісаў, штоўсё ў парадку, ніякіх грашэй прашу не прысылаць.»
Дзякуе за грашовую дапамогу бібліятэцы і а. Надсан з Лондана.
I яшчэ адзін ліст хочацца прывесці цалкам:
«Нью Ёрк, 12 сакавіка 1980
Дарагі Барыс!
Ня ведаўяк цешыцца, атрымаўшы ўчора Твой ліст з Франкфурту.
Значыцца, жывеш і кратаешся, дык і гэта добра. Затое ў мяне ня важна: тры гады таму назад з прычыны моцнай цукрыцы (а паганая хвароба) мне ампутавалі левую нагу цэнтымэтраў 8 ніжэй калены.
Зрабілі тут адну пратэзу. Пасьля нейкага часу аказалася яна ня годнай, дык зрабілі другую. Але й да гэтай не магу прывыкнуць, дык мала й кратаюся, пераважна сяджу дома, рэдагую пастараму « Беларуса», і ў гэтым уся пацеха.
Вельмі Табе дзякую за прысланыя $ 60.00 на газэту «Беларус».
Гэтым разам пішу табе коратка. Напішу шырэй, атрымаўшы ад Цябе адказ на гэты ліст. Каб было спраўней, пішы да мяне на мой прыватны адрыс, які падаецца на канфэрце й які паўтараю на гэтым лістку ніжэй. Найлепшыя прывітаньні ад мяне й сям 'і.
Заўсёды Твой
Станіслаў Станкевіч»
Імя Станіслава Станкевіча ці не Кітам было па-сапраўднаму ўведзена ў наш культурны кантэкст. Даўні яго сябра, ён шмат расказваў у сваіх інтэрв’ю розным газетам пра гэтую неардынарную асобу. I цяпер, праз паўтара дзесяцігоддзі, мы бачым вынік — гэтае імя не згубілася ў бездані часу, яно даволі добра вядомае сённяшняй беларускай інтэлігенцыі. I па многіх лістах С. Станкевіча бачна, наколькі важнай для яго была гэтая пастаянная (так, менавіта пастаянная) дапамога і падтрымка яго малодшага таварыша.
Яшчэ ў архіве шмат лістоў-падзяк за прысланыя грошы ад Міхася Раецкага з Аўстраліі. Шмат у іх і горычы за нашае неразуменне саміх сябе і сваёй непаўторнасці як нацыі.
Міхась Раецкі, дарэчы, у адказ на шматлікія лісты самога Барыса Уладзіміравіча наконт кніжак Масея Сяднёва, якія той пасылаў у Аўстралію і апавядаў пра свае захады па вылучэнні паэта на Нобелеўскую прэмію, зазначае: «Цешыць мяне, што не пакідаеце свае наважанасці і старанняў вывесці ў свет сп. М. Сяднёва».
Сапраўды: Кіт, мяркуючы па шматлікіх адказах на яго пасланні, не толькі фінансаваў кнігу «Раман Корзюк», але і шмат часу аддаваў прапагандзе твораў М. Сяднёва.
Аналізуючы гэтыя лісты, адчуваеш, што цябе ўражвае ягоная адданасць сяброўству і таленту.
Ён, сапраўды шчыры, сардэчны сябра, робіць сваімі сябрамі многіх з тых, хто знаёміцца з ім упершыню. Вось радкі з ліста вядомага беларускага краязнаўцы і грамадскага дзеяча Генадзя Каханоўскага: «Гэта Вы сваім прыездам на Беларусь пакінулі самыя найлепшыя ўражанні як чалавека высокай еўрапейскай культуры. I рады будзем зноў з Вамі сустрэцца». Ліст датаваны 28 жніўня 1992 года.
Вечарыны і сустрэчы з Б. Кітам сапраўды заўсёды надзвычай цікавыя. Пра гэта шмат напісана ў друку. I, што самае галоўнае, яго прыезды на Беларусь далі магчымасць некаторым ягоным вучням упершыню за пяцьдзесят гадоў адкрыта расказаць «пра час і пра сябе», усвядоміць і асэнсавана растлумачыць, чым жа было для іх беларускае школьніцтва. Але дамо слова мастаку Кастусю Харашэвічу («Голас Радзімы», 2 мая 1996 года), які, паведамляючы аб урачыстай вечарыне ў гонар 86-годдзя Б. У. Кіта, піша пра свайго настаўніка не першы раз, але з кожным разам усё глыбей і больш па-філасофску:
«Давялося імне, як быломуяго вучню, напэўнаўпершыню так адкрыта сказаць пра значэнне, якое мела ў далейшым жыцці многіх з нас вучоба ў тагачаснай сярэдняй школе пад кіраўніцтвам Барыса Кіта, дзе выкладалі шчырыя беларусы, высокаадукаваныя інтэлігентныя людзі, адданыя асветніцкай справе. Гэта дапамагло нам не застацца невукамі, і менавіта ў тыя гады ў тым школьным асяроддзі сфармавалася ў многіх з нас нацыянальнае пачуццё. Нават лагеры і турмы, пройдзеныя некаторымі «гандлёўцамі», не перашкодзілі ім стаць сумленнымі людзьмі, прыстойнымі грамадзянамі яку асабістым, так і ў грамадскім жыцці. Яўлагер не трапіў. Але кляймо «неблагонадёжного» не мінула і мяне. Двойчы, адзін раз у Вільні, другі ў Мінску, мне было адмоўлена ў атрыманні вышэйшай мастацкай адукацыі. Але, як аказалася, тыя некалькі год вучобы ў Барыса Уладзіміравіча і яго паплечнікаў па асветніцтву не прайшлі дарэмна. Грунтоўныя веды, асабліва ў галіне гуманітарных дысцыплін, любоў да сваёй Радзімы, яе гісторыі і культуры мне вельмі дапамаглі ў мастакоўскай творчасці, дапамаглі не стаць прыстасаванцам і апалагетам вульгарнага, так званага «сацыялістычнага рэалізму» ў мастацтве. Затое і сёння мне не сорамна ні за адзін свой твор, асобныя з якіхужоўвайійлі ў гістарыяграфію беларускага нацыянальнага жывапісу.
Сувязь і сустрэчы з былымі сябрамі па гандлёвай школе і асабліва з Барысам Уладзіміравічам, спадзяванні на нацыянальнае адраджэнне, на здзяйсненне ідэалаў, што луналі ў нашым юнацтве, якое быццам бы стала магчымым у новай палітычнай сітуацыі пасля 1991
года, дапамаглі мне і ў вялікім бацькоўскім горы, калі я страціў адзінага сына.»
Такое прызнанне каштуе дорага, і яно гаворыць пра многае — у прыватнасці, пра тое, кім з’яўляецца Б. Кіт у сённяшнім часе для нашых людзей, нашых сучаснікаў. Вось яшчэ адно сведчанне:
«...сёньня Барыс Кіт дапамагае нам выжыць, незгубіць веруў свае сілы і магчымасьці, не заблытацца ў пошуках «лепшай долі»
— піша ў сваім артыкуле доктар Андрэй Майсяёнак («Пагоня», 21 красавіка 1995 г).
Нават прэзентацыя кнігі Аляксея Анішчыка «Наваградская беларуская гімназія», што адбылася якраз у дзень нараджэння славутага земляка, а менавіта 6 красавіка 1998 года ў Беларускім гуманітарным ліцэі (сёння гвалтоўна зачыненым уладамі), была пабудаваная ў большасці на асобе Барыса Уладзіміравіча. А. Анішчык, які вучыўся у Наваградскай беларускай гімназіі і ведае яго недзе каля сямідзесяці гадоў, шмат апавядаў пра тыя гады, калі яны разам змагаліся за Беларусь як дзеячы культуры і адукацыі.
Дарэчы сказаць тут аб тым, што вартасць кнігі вялікая. Аўтар сабраў унікальныя матэрыялы, аднавіў амаль ужо забытыя, а ў большасці і зусім невядомыя старонкі гэтай выдатнай нацыянальнай установы, якая змагла узгадаваць многіх выдатных дзеячаў культуры і адукацыі. На здымках мы ўпершыню ўбачылі тых, пра каго ўспамінаецца ў кнізе «Космас беларуса». На тую сустрэчу прыйшлі былыя вучні Кіта — прафесары П. Кузюковіч і А. Раковіч, а таксама ягоны калега па выкладчыцкай працы ў Наваградскай беларускай гімназіі Леанід Барысаглебскі, прафесар БДУ. Прысутнічалі там і пісьменнікі, сярод іх — Лідзія Савік.
Гэтая сустрэча прайшла цёпла і шчыра. Дый тое сказаць — Беларускі гуманітарны ліцэй з яго мужным дырэктарам Уладзімірам Георгіевічам Коласам па праве можна параўнаць з тымі гімназіямі, якімі кіраваў Барыс Кіт — той жа нацыянальны накірунак, тая ж захопленасць справай. Тады ліцэй толькі што першы раз адстаяў сваё права на існаванне — у шматлікіх страйках, акцыях пратэсту. I вучням яго былі добра зразумелыя сумныя ноткі, якія міжволі гучалі ў выступленнях шаноўных гасцей, калі яны гаварылі пра ўціск беларускасці ў гады сваёй маладосці. Аднак ва ўсіх без выключэння гаворках-успамінах адначасова была здзіўляльная для ўзросту выступоўцаў маладая бадзёрасць і надзея, а таксама даўняе захапленне сваім дырэктарам, чый 88-гадовы юбілей адзначаўся ў гэты веснавы дзень.
Гледзячы натвары хлопцаў і дзяўчат, якія прыйшлі на сустрэчу, міжволі думалася пра тое, хто вырасце з іх. У адно цвёрда верылася — гэта будуць
выдатныя людзі, сапраўдныя грамадзяне, бо ў складзе настаўнікаў — сапраўдныя патрыёты, сярод якіх былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання Лявон Баршчэўскі, адзін з тых, хто быў ініцыятарам абвяшчэння незалежнай Беларусі ў 1991 годзе. А Уладзімір Колас — рэжысёр, аўтар многіх дакументальных фільмаў, які перакананы ў тым, што калі беларусу даць волю і магчымасць паказаць свае сілы, ён зможа ўсё.
Беларускі гуманітарны ліцэй і сёння, нягледзячы на неверагодна цяжкія ўмовы, праводзіць вялікую выхаваўчую работу сярод беларускай моладзі, і Б. У. Кіт трывала ўвайшоў пасля гэтай сустрэчы ў лік людзей, якіх гэтая моладзь шануе і ў кім бачыць прыклад для сябе. Пра гэта сведчылі словы маладых, іхняя цікаўнасць да асобы славутага акадэміка.
У тыя ж красавіцкія дні прайшла яшчэ адна вечарына ў гонар дня нараджэння Б. У Кіта, якую правялі ў Маладзёжным тэатры. Яго дырэктар, прэзідэнт абшчыны літоўцаў на Беларусі сп. Віргінія Тарнаўскайтэ асаблівую ўвагу ў сваім слове аддала таму, што ў першыя пасляваенныя гады працу па разняволенню народаў, што трапілі пад камуністычны прыгнёт, сп. Кіт праводзіў разам з літоўцамі — прафесарам Біржышкам, генералам Раштыкісам і іншымі, што ён, любячы Беларусь, разам з тым быў заўсёды зычлівы да людзей іншых нацыянальнасцяў, быў здольны на вялікае сяброўства і вернасць. У многіх яго выказваннях бачная любоў да горада, дзе ён вучыўся і працаваў, — да Вільнюса, чароўнага і непаўторнага ў сваёй прыгажосці і апірышча многіх культур.