• Газеты, часопісы і г.д.
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    Тым часам дзядзька, Адольф Цірлінг, які жыў у Рыдэсхайме, настойліва клікаў іх вярнуцца ў Германію.
    Тамары быў дваццаць адзін год, калі яна з сямейнікамі прыехала ў Нямеччыну. Універсітэт яна не скончыла, але ёй прапанавалі танцаваць у мадэрн-балеце, а затым у танцшуле. Аднак кар’ера танцоркі звычайна заканчваецца недзе да трыццаці пяці гадоў, а ёй хацелася нечага больш трывалага і надзейнага. Спачатку давялося працаваць у галоўнай амерыканскай камендатуры, некаторы час у фармацэўтычнай фірме. Але праз тры гады ўладальнікі фірмы пабудавалі новую фабрыку пад Франкфуртам, і трэба было ездзіць кожны дзень туды, трацячы каля дзвюх гадзін. Таму давялося шукаць іншую працу. Яна ўладкавалася ў англійскі банк сакратаркай, адначасова паступіўшы ў Інстытут замежных моваў.
    Калі яна пазнаёмілася з Барысам Кітам, ёй было трыццаць пяць гадоў, і недахопу ў мужчынах, якія прапаноўвалі ёй замужжа, не было. Аднак беларускі амерыканец, прафесар матэматыкі, які прыехаў выкладаць у еўрапейскі філіял Мэрылендскага універсітэта некалі надта любімы ёю прадмет, вылучаўся сярод іншых і сваёй абаяльнасцю, і дабрынёй, і ведамі. У іх было шмат агульнага: жыццё ў савецкай краіне, доўгі і пакутлівы шлях на Захад, гады, праведзеныя ў Амерыцы і, нарэшце, вяртанне сюды, у Еўропу. Знаёмых захапляла ў ёй мяккая жаноцкасць, уменне іграць на раялі з бляскам прафесіянала, дакладнасць і акуратнасць у працы. А яна не стамлялася слухаць ягоныя аповеды пра Беларусь, Наваградак, і доўгія гады яскрава ўяўляла сабе высачэзную гару з рэшткамі некалі магутнага замка, касцёл, што нібыта кранаўся гары сваім чырвоным дахам...
    Яны абое добра ведалі рускую літаратуру, і, гуляючы па Франкфурце, часам узгадвалі аповесць Івана Тургенева «Веснавыя воды», дзеянне якой адбывалася ў сярэдзіне дзевятнаццатага стагоддзя менавіта тут, на гэтых вуліцах: «.. .Санін, паабедаўшы ў славутым колішнім гатэлі «Белы лебедзь», пайшоў блукаць па горадзе. Зайшоў паглядзець Данекераву Арыядну, якая яму спадабалася мала, наведаў дом Гётэ. 3 сачыненняў якога ён, праўда, прачытаў аднаго «Вертэра», і то ў французскім перакладзе; пагуляў па беразе Майна, пасумаваў, як належыць прыстойнаму падарожніку; нарэшце, а шостай вечара, стомлены, з запыленымі нагамі, апынуўся ў адной з самых нязначных вуліц Франкфурта». Так пачыналася гэтая аповесць пра каханне, і яны абмяркоўвалі сюжэт аб страсці, што перакруціла жыццё маладога чалавека, але не заглушыла ў ім чысты і пяшчотны свет сапраўднага пачуцця. Яны разам аднаўлялі гэты даўні свет: вось дом Гётэ, на якім гэтыя паўтары сотні гадоў, здаецца, не пакінулі слядоў, вось Паульскірхэ, дзе ў 1848 годзе была прамоўленая першая ў Нямеччыне Канстытуцыя, ад чаго царкву па сёння называюць «Домам нямецкай дэмакратыі». Вось і Майн, толькі цяпер ён закаваны ў гранітна-бетонныя берагі...
    Тамара Казевіч стала для нашага земляка сябрам і калегам, памочніцай і перакладчыцай, упрыгожаннем ягонага адзінокага жыцця. Яна прысутнічае на ўсіх здымках з розных гарадоў свету, куды ён ездзіў у свае «еўрапейскія» гады, робіць своеасаблівыя «прыёмы» яго землякоў і калег. Яна нібыта надае дадатковы сэнс усяму, што ён робіць.
    Шмат разоў назіраючы за імі, я, у 1997 годзе, у цягніку, калі мы разам вярталіся з паездкі ў Бад-Гомбург, запісала ўражанні, якія атрымаліся і старонкаю дзённіка, і жывой «замалёўкаю з натуры.» Прыводжу яе цалкам:
    «Штосьці невыразна прывабнае ёсць для ягонага сэрцаў гэтыхмаленькіх нямецкіх гарадках з іх ціхім наладжаным жыццём — можа таму, што ягонае ўласнае жыццё было няпростым? Ён вядзе Тамару праз парк з амаль геаметрычна вымеранымі дарожкамі, пад шэрым роўным небам жоўты пясок здаецца цьмяным, аможа гэта ад таго, што восенню ў Германіі заўсёды вільготна, а ў старых парках і асабліва самотна, нават птушкі чынна, як замаркоціўшыся, сядзяць на каштанах, аголеных познім лістападам. Нездарма Дастаеўскі менавіта тут разыгрываў праз сваіх герояў неўтаймоўныя жарсці славяніна, які не знаходзіць прымянення ні сабе, ні свайму жыццю нарадзіме. А можа ў вобразе Гульца аддалена адбівалася (нават калі пісьменнік сам таго не ўсведамляў) горкае пачуццё закінутасці і чужасці сябе самога ўсюды, якое прыйшло да яго з генаў беларускага роду Дастаеўскіх, што з ’ехалі пазней у Расію з «чужой бацькаўшчыны»? Як там р кнізе: «Наступае восень, жаўцее ліст. Сяджу ў гэтым панылым гарадку (о, якія ж панылыя германскія гарадкі!)»
    Барыс Уладзіміравіч з Тамарай ідуць да казіно, ён расказвае пра гэты раман Дастаеўскага.
    У казіно, якое цяпер проста памяшканне, дзе праходзяць розныя гарадскія мерапрыемствы, сёння таксама нейкі сход ці з’езд — аматараў піва, гамбургскіх сасісак ці рызэншнайцэраў. Але, калі ён тлумачыць, нашто прыйшоў, і паказвае на дошку, што вісіць ля уваходу, гасцей прапускаюць. Яны ціха заходзяць ў затлумлены мітуснёй вестыбюль, а пасля ў вялікую, з мармуровай падлогай, залу, дзе цяпер пустэльна (пасяджэнне будзе праходзіць недзе ў самой глыбіні гэтага шэрага рэспектабельнага будынка). У залі, як вартавыя, стаяць калоны і вялікія паўкруглыя вокны, апушчаныя амаль да самай падлогі. He верыцца, што амаль паўтара стагоддзя таму тут было цесна і тлумна, а па гэтай мармуровай падлозе прагна соўгаліся, нецярпліва пераступалі з нагі на нагу сотні людзей, прывабленых з усіх куткоў свету ззяннем багацця. Зноў паўстаюць у памяці радкі з «Гульца»: «3 якой пажадлівасцю гляджу я на ігорны стол, па якім раскіданыя луідоры, фрыдрыхсдоры і талеры, на слупкі золата, калі яны ад саўка крупера рассыпаюцца ў кучы золата, што гараць як жар. альбо на доўгія, у аршын, слупкі серабра, што ляжаць вакол кола. Яшчэ падыходзячы да гульневай залі, за два пакоі, толькі што я пачую дзеньканне грошай, што перасыпаюцца, — мяне амаль скручвае сутарга.»
    У гэтых сценах людзей сапраўды скручвала — шалёная неўтаймавальнасць, вар’яцкая надзея разбагацець, а пасля пройгрышу — адчай, які часта штурхаў да самазгубы. Колькі такіх жарсцей тут адгрымела, колькі
    жыццяў патрачана марна! Але тое, мінулае стагоддзе забівала людзей сумам і бяздзейснасцю, а гэтае, дваццатае, мільёны і мільёны паклала дзеля ідэі, якая урэшце аказалася бясплоднай. I менавіта ён, рускі геній з беларускімі каранямі, першы прадказаў лічбу, якую напачатку заплацяць за вар’яцкую ідэю, — сто тысяч. Сто тысяч жыццяў!
    Барыс Уладзіміравіч, верагодна, думае пра тое ж, а яшчэ ўзгадвае, што і ягонае жыццё павінна было быць пакладзена за гэтую ж ідэю: таталітарны лад жыцця, правадыр — бог, якому пакланяюцца бяздумныя мільёны-адзінкі. Але ён выжыў, ён выбраўся з чорнай бездані, дзе зніклі тысячы ягоных аднадумцаў...
    — Аб чым ты думаеш? — ціха пытаецца Тамара, і ён нібы вяртаецца сюды, у залу, дзе чорныя і шэрыя ўзоры на падлозе пацямнелі, можа, ад таго, што ўвабралі ў сябе
    Тамара, Барыс Уладзілііравіч, Вольга Іпатсіва. Кёльн, / 997г.
    хоць і чорную нянавісць да іншых,
    каму пашанцавала.
    Дождж узмацняецца, яны выходзяць і распушчаюць парасоны. Але спакойны настрой Барыса Уладзіміравіча парушаны, ён кажа пра тых, хто ніколі сюды не прыйдзе. Кажа пра тое, што на радзіме, на карэліцка-наваградскай дарозе, там-сям былі якраз такія ж самыя дубы, што і тут. I зразумела, што ён зноў згадвае падзеі, людзей, з якімі сустракаўся на сваёй доўгай дарозе жыцця.
    Чаму так разварушыла ягоную душу казіно ў пустэльным асеннім парку? Можа, ад таго, што аджыўшыя ў памяці старонкі раманаў нібы звязваюць яго з маладосцю, калі ён жыў там, далёка-далёка, і ніколі не думаў, што будзе некалі хадзіць сцяжынкамі герояў, пра якіх чытаў? А можа, гэтыя магутныя, дагледжаныя дубы нагадваюць яму родных, асабліва бацьку, да якога спяшаўся некалі з Наваградка па дарозе, дзе садзіўся
    адпачыць пад такімі ж дубамі, — бацьку, які спіць вечным сном на карэліцкіх могілках?
    Пасля мы абедаем. Кельнеры спрытна сноўдаюць паміж бялюткімі пустымі столікамі. Час нібы спыніўся: гэтак жа сноўдалі яны і сто пяцьдзесят гадоў таму, калі тут сядзелі абруселыя шляхцічы з «Северо-Западного края», што прыязджалі ў Еўропу. Але ці сапраўды былі яны тут? I — ці памяталі пра Літву-Беларусь, чыя мова зараз, у 1997 годзе, усё ж гучыць тут, за сталом бадгомбургскага кафэ?
    Тамара Казевіч, памочніца Барыса Кіта, нямала зрабіла і для беларускай справы, у прыватнасці пераклала на нямецкую мову вершы Масея Сяднёва, калі Барыс Кіт спрабаваў дабіцца намінацыі гэтага выдатнага беларускага паэта на Нобелеўскую прэмію.
    Гады, праведзеныя ў Германіі, далі яму выхад на еўрапейскую навуковую эліту, што таксама працавала ў галіне астранаўтыкі.
    Найперш трэба тут узгадаць астранаўтычнае таварыства імя Германа Обэрта, што было заснаванае ў Нямеччыне ў 1976 годзе.
    Постаць Германа Обэрта, аднаго з трох заснавальнікаў аэранаўтыкі, што пачыналі сваю дзейнасць яшчэ на пачатку XX стагоддзя незалежна адзін ад аднаго (тут варта ўзгадаць К. Цыялкоўскага і Годарда), добра вядомая ўсім навукоўцам ды міжнароднай грамадскасці.
    Прыняцце нашага земляка ў гэтае элітарнае таварыства спачатку сябрам, а потым членам савета дырэктараў значыла высокае прызнанне Кіта як вучонага — даследчыка. Яго заслугі перад сусветнай астранаўтыкай былі адзначаныя залатой брошшу і вялікім залатым медалём Германа Обэрта на стужцы. Так ганаравала яго Нямеччына. А Парыж даў яму званне члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, што знаходзіцца ў Францыі.
    Грамадская дзейнасць Кіта напрыканцы XX і на пачатку XXI стагоддзя
    Лісты, аповеды, успаміны сучаснікау
    Эпіграфам да гэтага раздзелу хочацца паставіць словы, што не аднойчы лейтматывам гучалі ў розных гутарках і інтэрв’ю, якія на працягу апошніх чатырнаццаці гадоў даваў Барыс Уладзіміравіч. Гэта мара і сцверджанне, прадбачанне і ажыццяўленне:
    «Япрыду з далёкае чужыны...»
    Масей Сяднёў
    Адзін з улюбёных вершаў Б. Кіта верш М. Сяднёва, дзе ёсць гэтыя радкі. Напісаны на чужыне, ён найбольш яскрава ўвасабляе мару кожнага беларуса, якія апынуліся далёка за межамі Бацькаўшчыны.
    Вярнуцца ў час, які прайшоў, нельга. Але паспрабаваць увайсці ў тую плынь, якою адзначана на Беларусі сённяшняе жыццё, можна. Ды падзеі апошніх дзесяці гадоў адхіснулі ад нас многіх нашых суайчыннікаў, хто дзесяцігоддзямі марыў нешта зрабіць для радзімы. Гэта горка ўсведамляць, аднак мы ўдвая ўдзячныя тым, хто, нягледзячы ні на што, спрабуе дапамагчы Беларусі ў надта нялёгкіх для яе палітычных і эканамічных умовах.