• Газеты, часопісы і г.д.
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    Працуючы над гэтай прадмовай, ён успамінаў, як сам прыехаў са сваёй першай кнігай да Тэадора фон Кармана. Узгадваў сваё хваляванне, чаканне ягонай ацэнкі...
    Прайшлі гады, цяпер іншы малады вучоны чакаў гэткай жа ацэнкі ад свайго выкладчыка. I Кіт напісаў прадмову вельмі хутка, таму што бачыў, што Сасар перспектыўны матэматык і будучы бліскучы вучоны, што ён не спыніцца на дасягнутым, а ўсё жыццё будзе вучыцца і браць новыя вяршыні.
    Сам Кіт таксама не збіраўся спыняцца толькі на выкладанні. Цяпер прыйшоў час, калі ён меў магчымасць зрабіць тое, аб чым марыў доўгія гады. Выкладаючы ў філіялах універсітэта, ён рыхтаваўся да абароны доктарскай дысертацыі.
    Тэмаў, якія яго цікавілі, было некалькі. Аднак самай прыцягальнай была тая, якая давала магчымасць звярнуцца да матэматычнага генія Антона Зыгмунда і даць яму належную ацэнку.
    Антон Зыгмунд — вучоны, якім Кіт захапляўся яшчэ ў маладосці, з якім быў знаёмы і які нават нейкі час жыў у ягоным доме ў Калоніі Віленскай, калі шукаў дачу на лета, каб паправіць здароўе свайго сына Жоржа.
    Яго чалавечая абаяльнасць была роўная ягонай геніяльнасці. Але, хаця імя ягонае было шырока вядомае ў свеце, кнігі пра яго навуковую дзейнасць і жыццё яшчэ не было. А жыццё Зыгмунда было вартае захапляльных твораў і па нейкіх сваіх параметрах у нечым нагадвала лёс яго маладзейшага калегі.
    Нарадзіўшыся ў Варшаве ў 1900 годзе, ён яшчэ хлопчыкам пабыў у выгнанні падчас Першай сусветнай вайны і нейкі час вучыўся на Палтаўшчыне на Украіне. У дзевятнаццаць гадоў вярнуўся на радзіму, стаў вучыцца на матэматычным факультэце універсітэта, дзе яго навуковым кіраўніком стаў вядомы матэматык С. Сакс.
    У 1929-1930 гадах як стыпендыят фонду Ракфелера праходзіў стажыроўку ў Оксфардскім універсітэце — найпрэстыжнейшай вышэйшай навучальнай установе Англіі. Там супрацоўнічаў з вядомымі матэматыкамі Хардзі і Літлвудам.
    3	1930 па 1939 год А. Зыгмунд — прафесар Віленскага універсітэта Стэфана Баторыя, аднаго з асяродкаў еўрапейскай навукі, дзе ён узначальваў
    Наваградская гімназія, якую будавай Барыс Кіт
    матэматычную школу універсітэта. Другая сусветная вайна прымусіла яго выехаць у ЗША.
    Бліскучая эрудыцыя і навуковыя працы адкрылі яму ў вольнай краіне дзверы да поспеху. Ён быў увесь як пагружаны ў дзівосны, незвычайны свет матэматыкі, працягваючы
    традыцыі тых тытанаў навукі, якія пераварочвалі ўяўленне сучаснікаў аб свеце. Пошук новых, невядомых і грандыёзных па сваіх наступствах вынаходніцтваў спадарожнічаў усяму ягонаму жыццю.
    Шэсць кніг і 180 навуковых артыкулаў — такі быў плён ягонай творчасці.
    Напружаная, тытанічная праца ў галіне матэматыкі, гарманічнага аналізу, які вельмі важны ў распрацоўцы касмічных праекгаў, крышталяграфіі і лазераў, дазволіла яму адкрыць новыя аспекты выкарыстання вядомых матэматычных формул. Ён быў і выдатным навуковым кіраўніком, у якога абаранілася блізу 100 дысертантаў, з іх 38 дактароў навук.
    Пасля Вільні Кіт сустрэўся з ім ужо ў Амерыцы, а пазней у 1961 годзе, у Парыжы. Сустракаўся таксама некалькі разоў да свайго пераезду ў Еўропу. Апошні раз яны бачыліся ў 1978 годзе, калі Барыс прыехаў да яго ў Чыкага, дзе Зыгмунд жыў у Гайд-парку: хацеў атрымаць у выдатнага вучонага дазвол на напісанне кнігі пра яго. Апроч таго, Кіту хацелася сплаціць яму доўг удзячнасці і павагі. Даўні доўг, яшчэ з тых часоў, калі геніяльны матэматык захапляў светам магічных лічбаў іх, пачаткоўцаўстудэнтаў універсітэта ў Вільні.
    3	размоваў Барыса Кіта аб той, апошняй сустрэчы з Антонам Зыгмундам. Франкфурт-на-Майне, снежань 1998 года:
    «Нас раздзяляла ўсяго дзесяць гадоў, але для мяне ён найперш быў Настаўнікам. I гаварыў я з ім і як калега, і як былы студэнт са сваім прафесарам.
    Мы доўга гутарылі. Ён падарыў мне сваю кнігу «Трыганаметрычныя рады» і надпісаў яе так: «Сп. Барысу Кіту. Сардэчныя пажаданні поспеху
    ў працы. Антон Зыгмунд». Гэтая кніга была мне вядомая яшчэ з даваеннага часу — яна выйшла ў 1935 годзе ў Варшаве. Цяпер жа я атрымаў ад яго новае, дапоўненае выданне, якое выйшла ў Кембрыджы.
    Якраз тады я і сказаў аб тым, што мяне даўно хвалявала:
    — Вы столькі зрабілі. Ці напісаў хто пра Вас кнігу?
    — He, такой кнігі няма.
    Мяне гэта страшэнна здзівіла. Тады я зноў запытаўся ў прафесара:
    — А можна, яе напішу я?
    Ён здзівіўся, на імгненне задумаўся, а пасля адказаў:
    — Ну што ж, напішыце.
    Так канчаткова аформілася мая задума, і я стаў збіраць патрэбныя матэрыялы.
    Праз чатыры гады дысертацыя была напісаная. Антоні Зыгмунд ухваліў яе. Мне дапамог таксама і мой афіцыйны кіраўнік Імрэ Тот, выхадзец з Румыніі, які на той час ужо працаваў прафесарам у Рэгенсбургскім універсітэце і быў добра вядомы сярод матэматыкаў свету.
    Яшчэ пры першай сустрэчы, калі я прапанаваў яму дзесяць варыянтаў тэм дысертацыі, а найперш пра Антона Зыгмунда, ён пагадзіўся са мной і падтрымаў якраз гэтую. Многа далі мне і ягоныя парады — ён добра ведаў, у якім выглядзе мая праца будзе найбольш прывабнай для гэтага, аднаго з самых старэйшых і прэстыжных у Германіі універсітэтаў.
    Але паўставала праблема — трэба было афармляць дакументы, якія б маглі засведчыць мае прафесійныя вартасці. Імрэ Тот дапамог мне і ў гэтым — ва універсітэце прызналі ўсе мае віленскія дыпломы, разам з імі і магістэрскую працу і атрыманы за яе дыплом магістра філасофіі Віленскага універсітэта. Але належала іх перакласці на нямецкую мову.
    Дысертацыю я абараняў на англійскай мове, і гэта было, нягледзячы на тое што я валодаў ёю вольна, зусім нялёгкай справай, бо тэма была ўзятая надта складаная».
    Дысертацыя была абароненая ў 1982 годзе на вучоным савеце Рэгенсбургскага універсітэта. Кіту тады было семдзесят два гады.
    Да новага доктара філасофіі (такое званне было яму прысвоена) паставіліся з вялікай павагай, шчыра павіншавалі пасля абароны. Нягледзячы на зусім зразумелае хваляванне, сам ён быў упэўнены, што абарона пройдзе паспяхова — тыя, хто знаёміўся з ягонай працай, давалі на яе выдатныя водгукі. Яна была прызнаная найлепшай працай матэматычнага факультэта Рэгенсбургскага універсітэта за 1982 год, і цяпер яе можна ўбачыць
    у бібліятэках усіх універсітэтаў Заходняй Еўропы. Ёсць яна і ў найноўшай бібліятэцы г.Франкфурта-на-Майне на нямецкай мове.
    Праз год яна выйшла асобнай кнігай пад назвай «Antoni Zygmund, his life and his contribution to the mathematics of 20th century».
    Выхад y свет гэтай кнігі сапраўды быў вялікай радасцю для Зыгмунда. Магчыма, нават апошняй радасцю яго доўгага жыцця, бо праз некалькі гадоў удача нібыта адвярнулася ад яго. Кіт з болем даведаўся пра няшчасце, якое абрынулася на яго былога выкладчыка: трагічна загінуў яго сын Жорж — той самы хлопчык, дзеля якога малады Барыс Кіт часта ездзіў са свайго дома ў Калоніі Віленскай па лекі ў горад. Гэты хлопец пасля сканчэння ў ЗША факультэта менеджменту пераехаў у Англію. Здавалася, ягоны лёс складваецца шчасліва — завёў сям’ю, у яго нарадзілася чацвёра дзетак, сям’я была добраю і трывалай. Аднак, святкуючы свой чарговы дзень нараджэння, ён з сябрамі захацеў ляцець на ўласным самалёце, каб такім чынам адзначыць гэты святочны дзень. Адбылася катастрофа, і ў жывых не засталося нікога...
    Гэтая смерць была невыносным ударам для Зыгмунда, і яго ён не перанёс. Кіту, які тут жа патэлефанаваў дарагому для яго чалавеку, той сказаў адно: «Пасля яго смерці я ўсё роўна як мёртвы».
    Ён памёр 30 мая 1992 года, ва ўзросце амаль дзевяноста двух гадоў, уволю паспытаўшы і радасцяў, і нягод.
    Праца над дысертацыяй дала Барысу Кіту і вялікі падарунак у ягоным асабістым жыцці — Тамару Казевіч.
    Ён часта вяртаецца памяццю ў той дзень іхняга першага знаёмства...
    Франкфурт-на-Майне ўжо ў пачатку красавіка быў увесь як ахутаны шэра-зялёным мроівам першых лісточкаў, што толькі распускаліся. Над Майнам, блізка ля самай вады, аж свяціўся жоўтым куст вербалозу — яркі, святочны. Настрой прафесара Кіта быў увесь час прыўзняты, нібыта вясна, якую ён найбольш любіў з усіх часін года, надала яму новых сіл і натхнення. Ён выходзіў з кватэры Веры Дзмітрыеўны Капкаевай, эмігранткі з Вільні, а цяпер перакладчыцы, якая дапамагала яму ў падрыхтоўцы дысертацыі. Яна выйшла разам з ім, каб прайсціся па горадзе. Калі яны ішлі па Шэфергассэ, што месціцца ў самым цэнтры горада, яна запрапанавала:
    — Давайце зойдзем да маіх знаёмых. Цудоўныя людзі, вы не пашкадуеце.
    У прасторнай, з густам абстаўленай кватэры іх сустрэла гаспадыня, якую звалі Лідзіяй Рудольфаўнай. Яна, на здзіўленне Барыса, загаварыла з ім па-руску, папрасіла сесці. Тым часам у пакой лёгкай і гнуткай паходкай
    зайшла маладая жанчына з вялікімі блакітнымі вачамі, у лёгкай элегантнай сукенцы. Прыгожа ўкладзеныя валасы, тонкая грацыёзная постаць рабілі яе падобнай да мадэлі з вокладкі моднага часопіса.
    — Мая дачка, — пазнаёміла гаспадыня.
    Так у ягонае жыццё ўвайшла Тамара.
    He адразу, паступова даведваўся ён пра складаны лёс гэтай сям’і, якую жыццёвыя штормы нібыта кідалі з краіны ў краіну, ажно пакуль не затрымалася яна тут, у старажытным і вялікім горадзе Заходняй Германіі.
    Тамара нарадзілася ў Кіеве за чатыры гады да пачатку Другой сусветнай вайны ў сям’і ўкраінца Яўгена Зялінскага і расейскай немкі. Бацька, інжынер-механік, застаўся ў горадзе і працаваў загадчыкам цукровай фабрыкі пры немцах. Калі пачаўся наступ Чырвонай Арміі і стала відавочным, што перадваенныя рэпрэсіі зноў адновяцца, сям’я надумала эміграваць. Дзе цягніком, дзе пешшу, праз суцэльныя бамбаванні і жах смерці рухаліся яны на Захад. Дабраліся да Вены, затым праз Зальцбург у Розэнхайм. Там ужо ўсталявалася амерыканская зона, страх трапіць у сібірскія канцлагеры стаў нібыта праходзіць, але цалкам не адступіў. Праз нейкі час яны сабраліся ехаць у ЗША, у Дэтройт. Сям’я адразу ж улілася ў дзейнасць украінскай дыяспары, у доме часта бывалі ўкраінцы. Тамара пачала вучыцца ў гімназіі, хутка стала першай вучаніцай і, увайшоўшы ў нацыянальнае ганаровае таварыства амерыканскіх гімназій, атрымала пры заканчэнні залаты медаль. Пасля паступіла на фармацэўтычны факультэт Wayne University. Паколькі ва універсітэце харэаграфію выкладалі як прадмет, прыгожую, зграбную дзяўчыну запрасілі ў харэаграфічную студыю, яна стала адначасова вучыцца ігры на раялі. Стала займацца мастацтвам перашкодзіў шлюб, які, аднак, неўзабаве распаўся, пакінуўшы пасля сябе дачушку Ірыну.