Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
Кніга Л. Савік за гэтыя гады заслужана атрымала вялікі розгалас, на яе з’явілася шмат рэцэнзій. Хочацца тут прывесці адну з іх, напісаную Леакадзіяй Мілаш, выкладчыцай беларускай школы ў Вільні, якая цяпер працягвае тую працу, што некалі рабіў у гэтай сталіцы беларускага культурнага жыцця сам Барыс Уладзіміравіч:
«Лёсам падараваныя сустрэчы
Нядаўна прачытала кнігу Лідзіі Савік «Космас беларуса» пра Барыса Кіта і столькі знайшла знаёмых прозвішчаў. Па-першае, у Вільні жыве шмат вучняў Б. Kima, а Пятро Новік з адной вёскі, адкуль і Барыс Кіт, з Агароднікаў, бацька Б. Кіта хрысціў Пятра Новіка і не толькі яго — недалёка ад мяне жыве Ганна Бялевіч (дзявочае прозвішча Друцько), яе таксама хрысціў Уладзімір Kim. I Пятро Новік, і Ганна Бялевіч шмат распавядалі пра мясціны, дзе прайшло дзяцінства вядомага вучонага, пра ягоных бацькоў. Яшчэ ў кнізе «Космас беларуса» ёсць такі эпізод пра настаўніка Наваградскаіі гімназіі Міхася Чатырку. «Міхась Чатырка з сям ’ёй жыў у Любчы, прыгожым мястэчку над Нёманам, меў добры, прасторны дом... Па суседству з Чатыркамі стаяў дом Крупічаў. багатых гаспадароў, у дачку якіх Б. Кіт быў закаханы...»
Я даўно сябрую з сям ’ёй М. Рулінскага. Жонка Мікалая Рулінскага Кіра Прохараўна адна з дачок Крупічаў. А было іху Прохара Крупіча чатыры: Анфіса, Марыя, Ларыса, Кіра і сын Міша. 1х бацька, Прохар, быў вельмі добры гаспадар, некалькі разоў ездзіў у Амерыку на заробкі, вярнуўся, пабудаваў вялікі на два канцы дом, трымалі гаспадарку, пасля 1939 года ўсё было канфіскавана, а сям’ю вывезлі ў Краснаярскі край. Марыя і Ларыса скончылі Віленскую беларускую гімназію, а Кіра спачатку вучылася ў польскай школе, потым у беларускай. Марыя Крупіч разам вучылася і сябравала з Нінай Карсачанкай (першай жонкай Б. Кіта). У сямейным альбоме Рулінскіх ёсць шмапг фотаздымкаў, дзе Марыя і Ніна разам, вучнёўскіх. Марыя Крупіч пасля Сібіры працавала бухгалтарам у Любчы, завочна закончыла медыцынскі інстытут і да пенсіі працавала фармацэўтам у Любчы. Анфіса настаўнічала на Навагрудчыне (дарэчы, фотаздымак спектакля Я. Купалы «Паўлінка», змешчаны ў кнізе А. Анішчыка «Наваградзская гімназія», з архіва Анфісы, яна брала ўдзел у спектаклі, будучы вучаніцай гімназіі. Зараз ён знаходзіцца ў яе сына, які жыве ў Любчы).
Ларыса Крупіч закончыла афіцэрскую школу ў Разані, служыла ў польскай дывізіі імя Т. Касцюшкі, дайшла да Берліна, зараз жыве ў Польшчы, вельмі заслужаны чалавек. Кіра пасля вяртання з Сібіры жывеўЛітве, да пенсіі працавала бухгалтарам на папяровай фабрыцы. Незвычайна цікавая жанчына, фенаменальная памяць, гадзінамі распавядае пра дзяцінства ў Любчы, пра архітэктуру гарадка, пра нашу гісторыю, цікавых людзей, з якімі яе звёў лёс. Яе настаўнікам у Любчы быў Б. Рагуля. На сценах кватэры — прыгожыя карціны,
вышытыярукамі Кіры, розныя сурвэткі, дываны. Сапраўды, светцесны. Я так удзячна лёсу за сустрэчы з цікавымі людзьмі, у якіх можна бясконца вучыцца, з якіх можна браць прыклад.»
(«Голас Радзімы» ад 30 ліпеня 1998 г.)
Гэты водгук на кнігу цікавы тым, што пашырае кола асобаў, так ці іначай звязаных з асобай Б. Кіта, і адначасова паказвае той свет, у якім ён жыў і які амаль цалкам быў знішчаны на Беларусі. Гэта і прозвішчы, пададзеныя па-беларуску: Карсачанка (так пісалі і пра Буйлу — Буйлянка), гэта і трагічнае, калі так можна сказаць, «разарванне» сям’і, якая апынулася ў розных краінах не па сваёй ахвоце, гэта і амаль «абавязковае» пакаранне немаведама за што ў Сібіры...
Думаецца часам — хто напіша гэтую «Сагу пра беларусаў», гэтую горкую праўду аб тым, што напаткала наш народ у дваццатым стагоддзі?!
Задача гэтая можа быць пад сілу хіба што наступнаму пакаленню, бо сённяшняе толькі пачынае даведвацца праўду, і то не ўсю: сведкі ўсяму гэтаму маўчаць альбо, стомленыя і знявераныя, ужо сышлі ў магілы. I ўсё ж, кавалкамі, фрагментамі, асобнымі рыскамі пачынае праяўляцца айсберг народнага жыцця, захліснуты бруднымі хвалямі хлусні.
Вось чаму ўсё, што напісана пра нашых эмігрантаў, дапамагае гэтаму глыбіннаму працэсу самаідэнтыфікацыі. Нездарма ўсё часцей з’яўляюцца публікацыі, дзе расказваецца пра беларусаў — пра род, у якім кожны тварыў тое, што вызначыў яму лёс, і, непрыкметна для сябе, клаўся цаглінай агульнага беларускага дому, які імкнуліся разбурыць ворагі, стараючыся, каб цагліны гэтыя ішлі на патрэбу іншых. Калі працягваць параўнанне, дык постаць Кіта стала неад’емнай часткай адной са сцен захаванага праз стагоддзі нашага Дому і як бы цэментуе вакол сябе іншыя цагліны...
Думаецца, што ў многім дзякуючы кнізе Лідзіі Савік напісаў I. Пушкін біяграфію рода Шыркаўцоў («Літаратура і мастацтва», 26 лютага 1999) пад назвай «Быў час, быў век, была эпоха», дзе расказваецца пра Аляксандра Шыркаўца, беларуса, які змагаўся ў дывізіі імя Касцюшкі і, застаўшыся ў Польшчы (бо, як сказана ў публікацыі, памятаў лёс бацькі, які адседзеў 10 гадоў у сталінскіх лагерах), скончыў ваенна-медыцынскую акадэмію і працаваў лекарам, прыносячы карысць народу, які ўмее цаніць зробленае для яго.
«Пасля таго як Аляксандр скончыў шэсць класаў школы, ён паступіў вучыцца ў Віленскую беларускую гімназію — тагачасны прытулак для дзяцей мясцовых беларускіхрадыкалаў. Самым шанаваным
у вачах хлопцаў настаўнікам гімназіі быў Барыс Кіт, як пісалі тады — Кіта, будучы стваральнік паліва для амерыканскіх ракет. Добрыя ўспаміны пра свайго выкладчыка Аляксандр захаваў на ўсё жыццё.
Гэтак жа, як Барыс Кіт не быў шараговым выкладчыкам, Аляксандр не быў звычайным гімназістам.»
Так вяртанне Кіта на Беларусь стала свайго кшталту дапамогай свайму народу, ажыўленнем яго гістарычнай памяці, натхнення. Але самую вялікую дапамогу аказаў Б. Кіт свайму роднаму гораду — Наваградку.
Вельмі важным для Наваградка аказалася, калі так можна сказаць, «агітацыя» за беларусаў, распачатая Б. Кітам яшчэ разам са сп. Юрыем Попкам, які, жывучы ў Ляймэне, пачаў збіраць экспанаты для беларускага музея. Барыс Уладзіміравіч дапамагаў стварэнню музея і не толькі грашыма, але найбольш сваім аўтарытэтам вучонага, заслужанага (а праз тры гады і ганаровага) прафесара еўрапейскага аддзела Мэрылендскага універсітэта і лаўрэата Залатой узнагароды ад таварыства імя Германа Обэрта.
Цікава тое, што немцы ў Ляймэне сталіся ці не адзінымі жыхарамі Нямеччыны (не лічачы вучоных), якія ведалі сапраўдную, не русіфікаваную гісторыю Беларусі. Якраз менавіта яны, праз колькі гадоў пасля смерці сп. Попкі і калі адчынілася праржавелая «жалезная заслона», арганізаваліся для паездак на Беларусь і аказання ёй гуманітарнай дапамогі. Такіх паездак было ўжо каля дзесяці, і ў агульнай колькасці яны прывезлі да нас лекаў, адзення і транспарту прыблізна на некалькі мільёнаў нямецкіх марак. Прыязджаюць у Наваградак яны і цяпер.
Сярод тых, хто найчасцей прыязджае на Беларусь, варта ўзгадаць былога обербургамістра Ляймэна Эрбара, асабліва ж натхняльніка гэтых акцый Вольфганга Мюлера — аптэкара, Бернгарда Вальтэра — уладальніка фотамайстэрні, Петэра Міхельса, галоўнага пажарніка горада, Маргарэт Вэйзэ і Хелен Вебер — хатніх гаспадынь, якія бяруць на сябе вельмі нялёгкую працу — шукаць і збіраць грошы на лекі, везці ўсё гэта праз розныя краіны на Беларусь.
Важнай была іхняя практычная дапамога. Але яшчэ больш патрэбнымі, магчыма, аказаліся іхнія сустрэчы з грамадскасцю, выступленні на тэлебачанні, дзе яны казалі аб дэмакратыі і аб тым, што яна дае чалавеку.
Самае важнае, што людзі з Ляймена не кінулі беларусаў у бядзе, не спалохаліся цяжкасцяў, якія спужалі вельмі мнопх інвестараў з іншых краін і гарадоў Нямеччыны.
Апошні прыезд ляймэнцаў адбыўся ўлетку 2003 года. I лісты — справаздачы аб іхніх паездках працягваюць прыходзіць у Франкфурт-на-
Майне, нягледзячы на тое, што ў апошнія гады значна ўскладніліся стасункі Беларусі з еўрапейскімі краінамі.
I ўсё ж ляймэнцы, абыходзячы неспрыяльныя абставіны, і сёння апякуюцца беларускім музеем у сваім горадзе, ён актыўна працуе — і хіба гэта не вынік пастаяннай, хай сабе і апасродкаванай, дзейнасці Б. У. Кіта па дапамозе Беларусі і па яе папулярызацыі ў Нямеччыне?
На жаль, па распараджэнні беларускіх уладаў быў максімальна ўскладнены працэс перадачы гуманітарнай дапамогі ў нашу краіну (так, напрыклад, выдадзены цыркуляр, згодна з якім трэба дэклараваць агульную суму ўсяго, што вязецца, плаціць за гэта падатак нашай мытні ды яшчэ па прыбыцці склікаць камісію і ацэньваць яшчэ раз усё, у тым ліку і не новае адзенне, і г. д.).
Невялікая кватэра Барыса Кіта ў Франкфурце-на-Майне стала своеасаблівым прытулкам для тых, хто прыязджае ў Нямеччыну працаваць у архівах альбо па нейкіх сваіх патрэбах. Нашы суайчыннікі, многія з якіх, на жаль, кепска ведаюць еўрапейскія мовы альбо зусім не валодаюць імі, маюць асабліва вострую патрэбу ў тым, каб нехта іх сустрэў альбо праводзіў, апекаваўся імі.
Памятаецца мне, як Барыс Уладзіміравіч у 1993 годзе перастрэў разам са мной на Hauptbahnhof Франкфурта-на-Майне дырэктара выдавецтва «Навука і тэхніка» Анатоля Жадана, які ехаў у Фрайбург і турбаваўся, ці паспее ён перасесці на патрэбны цягнік. Сапраўды, для гэтага заставалася так мала часу, што Барыс Уладзіміравіч, нягледзячы на свой узрост і нашы пратэсты, схапіў адзін з цяжкіх, набітых кнігамі куфраў госця і пацягнуў яго да экспрэса, куды спяшаўся і дырэктар. Анатоль быў так разгублены гэтым, што, развітваючыся і махаючы рукой са свайго экспрэса, усё не мог апамятацца і пасля кожны раз пры сустрэчы ў Мінску ўспамінаў той выпадак.
Усе, хто бываў у Франкфурце-на-Майне, узгадваюць гэткі, неспадзяваны для былога савецкага чалавека дэмакратызм, калі такі чалавек — і раптам клапоціцца пра зусім незнаёмага земляка як пра роднага, унікае ў розныя яго турботы і — дапамагае.
Пра гэта сведчаць многія. Вось урывак з артыкула Вольгі Дадзіёмавай «У беларускай музыкалогіі паболела сяброў», надрукаваным у газеце «Літаратура і мастацтва» 15 жніўня 1995 г.:
«Ніколі не забуду, як Барыс Уладзіміравіч, даведаўшыся, што я захварэла ў дарозе, адразу прынёс усе неабходныя лекі. Як прыйшоўуначы на вакзал, каб праводзіць на цягнік Святлану (студэнтка-музыказнаўца Святлана Немагай, спадарожніца В. Дадзіёмавай. — В. 1./