• Газеты, часопісы і г.д.
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    як яшчэ раней вызваўся быць нашым гідам у Франкфурце і правесці нас у Міжнародны цэнтпр нотных рукапісаў. Трэба было бачыць, як уразіла супрацоўнікаў гэтага цэнтра з ’яўленне на парозе іхняга офіса самога Кіта! Яго ведаюць на Захадзе не толькі тэхнары, але й гуманітарыі, і гэта не дзіўна: доктар філасофіі ў галіне матэматыкі, знаўца ўсіх еўрапейскіх моў, ён мае глыбокія веды ў галіне сусветнай літаратуры, жывапісу, нават музыкі. Ягоныя меркаванні прамузычную культуру — менавіта культуру ў розных яе праявах — падаліся мне настолькі ж дакладнымі, наколькі парадаксальнымі. А калі Барыс Уладзіміравіч даведаўся пра некаторыя факты з гісторыі старадаўняй музыкі Беларусі, ён усхвалявана ўсклікнуў: «Яўсім пра гэта буду распавядаць, лічыце, што вы знайшлі сапраўднага сябра беларускай музыкалагічнай навукі! I потым, на расстанне: «Пабачыце, у Еўропе вам паўсюль будуць дапамагаць у пошуках, бо карціна еўрапейскай культуры павінна быць адноўлена цалкам і максімальна поўна, а без беларускай культуры — неад ’емнай часткі агульнаеўрапейскай — яе аднаўленне немагчыма.»
    В. Дадзіёмава пасля той паездкі прывезла камерна-вакальныя ды інструментальныя творы Яна Голанда і Антона Радзівіла, оперу Ж. Ж. Русо «Вясковы чараўнік», якая ставілася ў Ружанах, а таксама здымкі першага беларускага нотадруку XVI стагоддзя, які раней лічыўся страчаным. Гэта, вядома, найперш яе заслуга. Але ж ёсць тут і дапамога Барыса Уладзіміравіча, яго час, яго намаганні.
    В. Дадзіёмава дасюль перапісваецца з Барысам Уладзіміравічам. Пасля сваёй камандзіроўкі яна апісвае свае ўражанні ў надзвычай сардэчных словах:
    «Шаноўны Барыс Уладзіміравіч!
    Ніколі не забудуся на Вашую гасціннасць і дабрыню, якая, ведаю, для Вас з’яўляецца нормай паводзін, а нас, гасцей Вашых, уражвае бязмежна.
    Шкадую, што акрамя тэлефоннай размовы падчас Вашага побыту ў Маскве, не здолела наладзіць з Вамі кантакту. Але, шчыра кажучы, чакала выхаду гэтага артыкула ў «Літаратуры і мастацтве», каб хоць трошкі Вам падзякаваць. Зрэшты, не пісаць пра Вас немагчыма. Мне падаецца нават, што жыццё іўчынкі Вашыя маглі 6 скласці сюжэт захапляючага тэлесерыялу »
    Такое пажаданне, дарэчы, не раз ужо з’яўлялася ў беларускім друку. Сапраўды, шлях Б. Кіта, тыя калізіі, якія шчодрай жменяй сыпаў яму лёс, могуць скласці канву не аднаго мастацкага твора. I яны ўжо з’яўляюцца.
    Да вобраза нашага земляка звярнуліся паэты і празаікі, сярод якіх гонар нашай нацыі Васіль Уладзіміравіч Быкаў. Асноўнай думкай ягоных «Аповядаў Барыса Кіта, расказаных ім самім», ёсць тая, што Беларусь была б бяднейшаю, калі б не мела такога свайго выдатнага сына, як Барыс Кіт. Менавіта вяртанне ўсіх імёнаў усіх, хто некалі працаваў на родную зямлю і ўклаў у яе свой запас любові і сіл, павінна стаць найбліжэйшай задачай беларускай інтэлігенцыі, бо мы зараз знаходзімся на краю бездані, імя якой — выміранне.
    Нездарма ў інтэрв’ю, дадзеным карэспандэнту газеты «Голас Радзімы» Вераніцы Чаркасавай («3 вяртаннем вас, Барыс Кіт!», 17 сакавіка 1994 г.) сам ён кажа:
    «Яўжо стары чалавек, мая генерацыя адыходзіць, але зараз Беларусі патрэбны мы ўсе. I калі мы, беларусы, за мяжою нечага дасягнулі, дык гэта ўсёроўна як Беларусь дасягнула, бо ўсё жыццё, дзе б ні жылі і што б ні рабілі, наша Бацькаўшчына заўсёды жылаў сэрцы.» Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла высока ацаніла клопат Барыса Кіта аб Васілю Быкаву і ў Франкфурце-на-Майне, і потым, калі наш выдатны пісьменнік быў у Празе і, цяжка хворы, меў патрэбу ў духоўнай падтрымцы. Гэтая духоўная падтрымка вельмі важная і для тых, хто воляй лёсу апынуўся за мяжою, як Васіль Уладзіміравіч, і для тых, хто жыве і змагаецца сёння тут, на Беларусі.
    Пра яго пішуць пісьменнікі, навукоўцы, журналісты: Лідзія Савік, Радзім Гарэцкі, Андрэй Майсяёнак, Руслан Качаткоў, Валер Каліноўскі, Ягор Фядзюшын і многія, многія іншыя, хто пабываў у Франкфурце-наМайне і хто сустракаўся з ім у роднай краіне. Каб абмеркаваць з Лідзіяй Савік магчымасць выдаць аповеды, запісаныя Васілём Быкавым, ён, нягледзячы на свой сталы век, летам 2003 года прыехаў у Варшаву, дзе адбыліся таксама яго сустрэчы з многімі беларусамі, якія жывуць у Польшчы. I такая кніга ўжо рыхтуецца.
    Ён фінансаваў выданне кнігі да юбілею Віленскай беларускай гімназіі, шмат якія праекты па беларускай культуры.
    Ягоныя паездкі за межы Нямеччыны — амаль заўсёды падзея, яны шырока асвятляюцца ў беларускім друку. Вельмі цікава напісала пра ягонае падарожжа па Гарадзеншчыне увосень 1994 года Лідзія Савік. А ўзяць хаця б падарожжа на Віленшчыну ў верасні 1995 года — тады яго сустракала Таварыства беларускай культуры ў Вільні, дзе былі і яго былыя вучні. Невялікі артыкул пра сустрэчу з ім настаўніка беларускай школы ў Вільні Паўла Саўчанкі («Сустрэча з Барысам Кітам»: «Голас Радзімы», 7 верасня 1995 г.) варты таго, каб прывесці яго цалкам:
    «Нядаўна Таварыства беларускай культурыў Вільні сустракала вядомага ў свеце навукоўца — гонар беларускай нацыі — Барыса Кіта, які наведаў Вільню, горад, дзе ён вучыўся ва універсітэце і выкладаў сам у былой беларускай гімназіі, дзе ён пачынаўся як навуковец.
    Пакой ТБК не мог умясціць прыйшоўшых на сустрэчу з Кітам. Тут былі старыя віленчукі, цяперашнія вучні беларускай школы, супрацоўнікі беларускага пасольства. Барыс Кіт нагадаў той час, калі ён працаваў выкладчыкам гімназіі і кіраваў гэтай установай, які ўклад унесла гімназія ў выхаванне беларускай інтэлігенцыі. Сярод прысутных былі колішнія вучні Кіта, якія таксама бралі слова і дзякавалі выкладчыку і настаўніку за тое, што ён зрабіў не толькі для іх, але і для ўсяго беларускага руху. Гэта былі вельмі шчырыя пранікнёныя словы Лявона Луцкевіча і Лявона Караля, Веры Шостак і Аляксея Анішчыка, Жэні Навумчык. Дарэчы, А. Анішчык піша кнігу npa Kima. I хоць спадар Кіт ужо ў сталым узросце, але ўсіх нас здзівіла яго маладосць, рухавасць і абаяльнасць, яго прыгожая беларуская мова і асабліва адданасць адраджэнню Бацькаўшчыны і беларускасці. Так склаўся лёс гэтага чалавека-патрыёта, што большую частку свайго жыцця ён правёўу замежжы і сваім талентам узбагачаў навуку ў тых краінах, дзе жыў, але гэтым жа ён праслаўляў і беларускую нацыю, якая дала свету шмат навукоўцаў і вядомых людзей у розныя часы сваёй гісторыі. Некаторыя з іх сёння жывуць за мяжой, але цікавяцца і дапамагаюць суайчыннікам, дапамагаюць адраджэнню нашай Бацькаўшчыны.
    Іх падтрымка, як маральная, так і матэрыяльная, вельмі дапамагае нам, асабліва беларусам Віленшчыны, якія, хоць і жывуць спрадвеку тут, у калысцы беларускай культуры і адраджэнскага цэнтра, але зараз мы далёка ад сваёй зямлі, ад дарагой Беларусі, бо мяжа не дае магчымасці часта бываць на Радзіме. Ды і сродкі масавай інфармацыі даходзяць да нас нерэгулярна.
    Нам асабліва прыемна бачыць у сябе людзей, якія цікавяцца нашым жыццём, дапамагаюць адраджэнню беларускай школы, якая на сёння з ’яўляецца адзінай поўнай сярэдняй школай у блізкім і далёкім замежжы, якая будзе гонарам беларускага народа і якую павінны падтрымаць беларусы свету. Магу зазначыць, штоўсе выпускнікі нашай школы 1995 годаў колькасці 11 чалавек паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Літвы і Беларусі.
    3 такой нагоды нам прыемна дзякаваць за лісты і за дапамогу не толькі Барысу Кіту, але і Юрыю Весялкоўскаму, айцу Надсану, К. Акулу, спадарам Ганько, А. Алехніку, М. Гузу, Лемяшонку Т. ішмат іншым.
    А сустрэча з Барысам Кітам закончылася тым, што ён паабяцаў сустрэць сваё 90-годдзе тут, у Вільні, сярод сваіх сяброў юнацкіх год, сярод сваіх вучняў.
    Шчырае яму дзякуй і доўгіх год плённага жыцця, як і ўсім прыгаданым вышэй беларусам.»
    Калі ведаць, што сярод прысутных былі і вучні, і моладзь, то можна смела спадзявацца, што зярняткі веры і надзеі, якія так пічодра сыпануў падчас гэтай сустрэчы на беларуска-віленскую зямлю сп. Кіт, могуць яшчэ ўзрасці, і ці ў адным пакаленні? Нам асабліва патрэбныя ўзоры мужнасці і любові — яны, што тыя маякі ў туманах і віхурах часу, здольныя дапамагчы не адной душы прыбіцца да хаця і не надта ласкавага, але ж свайго, беларускага берага...
    Іскрынкі ў гэткіх душах былі запаленыя і ў час яшчэ адной сустрэчы.
    Нешматлікія беларусы горада Шальчынінкая (іх, паводле словаў кіраўніка Пятра Міхайлавіча Малафея, блізу 2 тысяч), адбудавалі для свайго Цэнтра стары Дом культуры, які не выкарыстоўваўся болып за дзесяць гадоў, зрабіўшы яго адным з самых прыгожых. Сталі выдаваць газету «Наша старонка» — адзіную рэгіянальную газету на беларускай мове ў Летуве, праводзіць цікавыя вечарыны. I зрабілі гэта, нягледзячы на супраціўленне пэўных колаў — напрыклад, у час будаўніцтва кіраўнік быў моцна збіты нейкімі невядомымі, якія ўварваліся ў ягоны дом і гаварылі па-расейску і па-польску. Але Цэнтр паспяхова працуе, і прыезд сюды чалавека, які праз многія дзесяцігоддзі на чужыне не забыўся на родную мову, несумнеўна, запомніцца многім на доўгія гады, калі не назаўсёды.
    Тады ж, дарэчы, у Шальчынінкаі (Салечніках) быў створаны клуб імя Б. Кіта — гэтая сустрэча, апісаная Аляксеем Анішчыкам, так і называецца «Клуб імя Кіта». Прыводзім яго тут з нязначнымі скарачэннямі:
    «Вельмі гасцінна сустрэлі жаданых гасцей — Б. Кіта і яго спадарожніцу, акадэміка, прафесара Каліфарнійскага універсітэта Бэціну Гайнц — Салечнік (Шальчынінкай). У гэтым старым паселішчы, гаворыць легенда, знаходзілася саляная база, ад чаго іўзнікла назва горада.
    Надвор ’е спрыяла. Сярод зеляніны лясоў і палёў хутка мільгалі кіламетры па выдатнай шашы. Непрыкметна праехаліЯшуны (Яшонай), Малыя Салечнікі (Шыльчынінкеляй), і неяк нечакана з’явіліся стройныя і чыстыя будынкі гарадскіх вуліц Шальчынінкая. Невялікае, але ўтульнае, эстэтычна абсталяванае клубнае памяшканне мясцовага аддзялення ТБК сустрэла нечаканасцю. Ключ для адкрыцця дзвярэй клуба быў уручаны акадэміку Барысу Кіту, а на дзвярах красаваўся плакат-надпіс: «Клуб імя акадэміка Барыса Кіта...»
    Трэба аддаць справядлівасць кіраўнікам клуба, у прыватнасці Амялевічу, Мілюку і Пятру Малафею: падрыхтавалі сустрэчу прадумана, цікава. Невялікі пакой змясціў нямнога людзей. Але гэта былі шчырыя сябры, саратнікі ў імкненні адрадзіць раён у культурных і эканамічных адносінах.