• Газеты, часопісы і г.д.
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    Само жыццё Барыса Уладзіміравіча — найлепшае пацвярджэнне гэтага тэзісу. Жыццё вялікага беларуса, закінутага далёка ад дому, але які не захацеў забыцца на яго.
    «Усё, што я рабіў у сваім жыцці, я рабіў дзеля сваёй радзімы і яе славы», — кажа Барыс Кіт, «найпершы беларус з беларусаў у свеце».
    Аднак даводзіцца канстатаваць, што Беларуская акадэмія навук і па сёння робіць выгляд, быццам славутага ва ўсім свеце акадэміка для яе не існуе. I гэта, на жаль, той барометр, які неабвержна сведчыць, як далёка нам яшчэ да таго, каб адчуваць сябе беларусамі і жыць па законах праўды і справядлівасці.
    Аднак, нягледзячы на непрызнанне афіцыйнай беларускай навукай, Барыса Кіта ўсё часцей і сапраўды бачаць на радзіме як «найпершага беларуса». Ужо на пачатку 1999 года ягонае імя з’явілася ў Інтэрнеце, дзе жыццё і біяграфія нашага славутага земляка падаюцца з заслужанай ім павагай і любоўю.
    Жыццё ідзе. Кожны месяц, кожны год «Кітаніяна» набірае новыя дакументы, сведчанні многіх людзей, чые лёсы перакрыжоўваліся з Барысам Кітам. У іх — біяграфія мінулага крывавага і сённяшняга нялёгкага для Беларусі стагоддзяў. У іх сведчанне духоўнага і навуковага подзвігу чалавека, які ўзбагаціў «ахоўны покрыў», альбо, як называюць навукоўцы энерга-інфармацыйнае поле над намі, наасферу нашай Беларусі і ўвогуле планеты Зямля. Гэта вельмі важна для захавання нас як народа, бо калі мы не будзем шанаваць сваіх папярэднікаў і іх выдатныя справы, якія заўсёды сілкуюць любы народ, то растворымся ў іншым этнасе, знікнем як павуцінне пад ветрам...
    Няхай жыве як даўжэй на радасць і духоўную падтрымку нам усім Барыс Уладзіміравіч Кіт. А бессмяротнасць у чалавечай гісторыі, якая яму, на маё глыбокае перакананне, наканаваная, няхай пакуль пачакае...
    Bacuib Якавенка
    Чалавек Сусвету
    Эцюд
    He раней, не пазней — акурат на 95-м годзе жыцця сустрэўся яму на шырокім шляху сам Гасподзь Бог. Той, праўда, уяўляў сабой штосьці няўлоўнае, быццам воблака сканцэнтраванай энергіі, толькі вось ішло яно, воблака тое, па дарозе насустрач і знутры пералівалася каляровымі пырскамі. Водсвет выпраменьванняў адно быў спакойны, няяркі, прыглушана матавы і аксамітны адначасова; прыцягваў і адштурхоўваў. Чым?.. Бадай, нявызнанасцю.
    Воблака ж было велічэзнае, і ён — упоравень з гэтым воблакам, і дзівіўся сабе, які высокі, бо памятаў, што да гэтага скрозь ставала з яго сярэдняга чалавечага росту. Між тым, сэрца працяла здагадка, хто перад ім. Спыніўся і пакланіўся велічнаму явішчу. Пры гэтым ён мовіў:
    — Госпадзе праведны, твая ўлада над светам і я — табе прыяцель. Здаецца ж, ніколі нічога не рабіў я супраць тваёй волі.
    — Ухваляю, браце Барыс, — гучна пачулася з воблака. — Але як жа ты ведаў, дзе, у чым і якая воля мая?
    — Госпадзе! — Барыс трымаўся годна. — Ды як было не ведаць, калі я заўжды атаясамліваў цябе са сваім сумленнем і ўсё рабіў, як сумленне падказвала. Хіба ж у ім не ты ўвасабляўся?
    — Гэта быў дух мой, братка, і я ўхваляў і ўхваляю бадай кожын твой крок.
    — Таму, Высокі Дух, я і ўдзячны табе, асабліва за тое, што ты не даў мне згібець у турмах, ні ў трыццатыя, ні ў саракавыя гады, і я выйшаў у свет годным беларусам, каб з тваёй ласкі далучыцца потым да бадання, перапрашаю, даследавання планет і падрыхтоўкі падарожжаў на Месяц.
    ВасільЯкавенксі
    — Мушу прызнаць, спадар-спадарове, на долю табе выпала шмат выпрабаванняў, прыгод, але ж ты даў ім рады і поспех зазнаў, паймеў славу ў людзей, жыхароў гэтай планеты. Таму мы з табой і сустрэліся. Ты, браце, шмат вандраваў... Цяпер скажы, калі ласка, якое ж уражанне ў цябе ад Зямлі і тых, хто яе насяляе?
    — Mae думкі для цябе, Праведны, не сакрэт. Ды, паколькі пытаеш, скажу. Зямля для раю прыдатная. Апроч кутка, адкуль мой род і дзе дасюль карані засталіся, заўжды ў мяне выклікаюць прыхільнасць і замілаванне Каліфорнія, Гаваі, калі патраплю туды... Багата яркіх куткоў. Адно не ведаю, Праведны, які лёс ты наканаваў чалавецтву. Прынамсі, ад думак пра гэта ў мяне чаўрэе тут, — паклаў руку на сэрца. — Неаднойчы зазнаваў я непакой і трывогу.
    — Браце а браце Барыс! Чуеш?.. Чалавецтву дадзена шмат энергіі для самараскрыцця. Лёс ягоны будзе вырашаць тое, што ты назваў сумленнем. Іншае не закладзена ў парадыгме Зямлі і зямлян.
    — Зрэшты, гэтак мяркуе багата людзей...
    — А ты, уласна, цяпер мяркуеш, што ў жыцці зрабіў усё, што варта было зрабіць?
    — Так, Праведны, рысу падводжу... Часам я менавіта гэтакай думкі пра сваё жыццё. Праўда, былі і няўдачы... Ва ўсе часы я змагаўся за вольную Беларусь, бо той стан ёсць натуральны для кожнага па-людску ўладкаванага народу. Яшчэ дзесяць гадоў таму я ставіў на мэту адкрыць на сваёй Радзіме адмысловы нацыянальны універсітэт. Сама дзейнасць па збору сродкаў — са свету па нітцы на гэты праект — мяне маладзіла. Задума перагуквалася з заўзятым заняткам маёй маладосці, калі я працаваў настаўнікам, дырэктарам Віленскай, а затым Наваградскай і іншых гімназій... У зборы сродкаў ужо праглядваўся поспех, як у Беларусі адбыўся непрэстыжны канстытуцыйны акт і памяняліся арыенціры. Нацыянальная адукацыя, культура і мова сталі непатрэбнымі; і я малю цябе, Госпадзе, падкінь ты глуздоў, каму іх не стае там, у маёй спакутаванай краіне, бо знікне дабраслаўны і гожы народ, дадам, народ, у якога сумленне заўжды было на першым месцы. He дай, Праведны, знікнуць краіне, бо сваім няправедным і хцівым гандлем уладары, вытруцяць чалавечае ў чалавеку наогул — у грамадстве, і гэтая хіба нанясе страты ўсяму чалавецтву.
    — Браце Барыс, я ўмацую сілы ўсіх, хто выступае супраць разбуральнага д’ябальскага промыслу, а заадно разгарну абярог і перад тваім зямным прыстанішчам. Такія людзі, як ты, патрэбны небу і Сусвету, а зямлі — патрэбны ўдвайне. Бласлаўляю! Твой век не зжыты. Няхай хопіць табе сіл дажыць і ўбачыць усталяванне твайго праекта на Радзіме тваёй. Амін!
    Яшчэ адзін міг, і дзіўнае воблака знікла.
    Барыс Кіт пахітаў галавой зніклай боскай праяве, уражлівай, захапляючай, ды, уцяміўшы сэнс таго, што пачуў, міжволі ўсміхнуўся адкрыта і шчыра, выбачліва і лагодна — так, як толькі ўсміхаецца беларус.
    Пры сваіх стрэчах і гутарках з Барысам Кітам акурат у гэтыя або, дакладней, тыя дні я слухаў яго і дзівіўся нейкай нястрачанай, чыста дзіцячай непасрэднасці, і прастаце, і ветлівасці чалавека, што праяўлялася як у жывых, нясцёртых рысах твару, так і грудным голасе, мяккім, трохі прыглушаным і лагодным, нават у парывістых рухах.
    Блукалі мы з ім па вялізным чыгуначным вакзале, шукалі цягнік, які ішоў з Франкфурта на Вісбадэн, а часу было вобмаль.
    — Ці ўмееце Вы хутка хадзіць? — спытаўся Кіт у мяне, малодшага ад яго амаль на трыццаць гадоў, і не паспеў я вокам міргнуць, як ён пабег да нейкай там іншай платформы, да таго цягніка, а я трушком ледзь паспяваў за ім.
    У асяроддзі былой паваеннай хвалі эмігрантаў з Беларусі — багата адораных, здольных і цікавых людзей. Толькі мне сустрэліся двое, у якіх асабліва яскрава, шырока і шматпланава праявіўся дух беларуса, ягоная ўніклівасць, шчырасць і дабрыня; з іх адзін — Барыс Кіт, а другая — Марыя Дзямковіч. Я перакананы, што гэтыя двое, як мала хто, хораша, годна ўвасабляюць у сабе веліч і дух беларускай зямлі. У іх шмат падабенства, хоць між сабой яны і незнаёмыя.
    Адно мне пашчасціла пазнаёміцца з імі. Жыццё такіх людзей, як гэтыя двое, — яркая ўсюдыісная квецень нашай зямлі.
    Х>о<
    Успаміны вучняў, сяброў, супрацоўнікаў
    Барыса Уладзіміравіча Кіта
    Барыс Kim. Кембрыджскі універсітэт, Англія, 1988 г.
    Ніна Абрамчык-Ляўковіч, удавсі прэзідэнта БНР Мікалая Абрамчыка (Парыж, Францыя)
    Успаміны пра Б. Кіта і Віленскую беларускую гімназію
    Высокапаважаны і дарагі пан прафесар!
    Ад шчырага сэрца дзякую Вам за такі мілы ліст і за памяць пра мяне. Я вельмі расчуленая.
    Вітаю Вас з юбілеем і жадаю Вам яшчэ 2 разы столькі добрага здароўя. Я вельмі часта хацела Вам напісаць, але не адважылася. Я ведала, што Вы вельмі заняты і не хацела Вас турбаваць.
    Думаю, які момант пра Вас мне наймацней зафіксаваўся ў памяці.
    Іх многа.
    Найчасьцей на думку прыходзіць адна лекцыя. Яна была вынятковай і ня толькі мне, але ўсім дзяўчатам 7-е клясы.
    Хлопцы былі на «пшыспособеню войсковым». Быў радасны веснавы дзень, здаецца, на нейкім сьвяце. Настрой у нас яшчэ быў «цялячы». Сьмех, гоман, успаміны. Далёка было да сур’ёзнай, школьнай працы. Палова з нас не адрабіла лекцыі.
    Празьвінеў званок.
    Сьмех сьціх. Вярнуліся да рэчаіснасьці. Напаў страх. Што будзе? Найболып хвалявалася Шура Залужная, яна была найстарэйшая паміж нас. Мела 23 гады. Прыгожая, вясёлая, дасьціпная, мела салаўіны голас. Калі на каго нападала хандра — вядома, былі розныя цяжкасьці, клопаты, найчасьцей — матэрыяльныя, калі ня было грошаў заплаціць за навуку і была рызыка, што выкінуць зь гімназіі — яна сваімі жартамі, ласкавымі словамі ратавала сытуацыю.
    Сама яна гэтых клопатаў ня мела. Была дачкой дзяка з-пад Белавежы. Ёй не бракавала «ні ежы, ні адзежы». Была вельмі здольнай, але любіла падгуляць, тым больш, што «кашаеды» навакол яе кішэлі.
    * Усе ўспаміны падаюцца ў аўтарскім правапісе.
    Дзе ж там было сьвятам да лекцыяў а галоўнае — да фізыкі-матэматыкі! Вось і вынік падзеі!
    Празьвінеў званок, сьмех і жарты адляцелі «на луг, на поле». I як заўсёды. Шура ратуе сытуацыю. («Голь на выдумкі хітра»),
    «Я на лекцыі самлею», — кажа.
    Пакуль мы мелі час нешта сказаць, Вы ўвайшлі ў клясу.
    Цішыня, хоць мак сей.
    Што кожная з нас думала ў гэты момант, нікому не вядома... Пачалася лекцыя. Ня помню, ці то фізыка, ці матэматыка. I да дошкі Вы паклікалі Шуру. Яна — ясна — ні бэ, ні мэ, ні кукарэку.
    Чакаем, што будзе.
    I раптам Шура завойкала і шлёпнулася на падлогу.
    Мы зьнямелі. Пачалася паніка, страх. Хтось пабег у настаўніцкую даць алерт. Першай прыбегла Панічка-Русачанка, прафэсар нямецкай мовы. Мы стараліся Шуру разварушыць, падняць, гаварыць да яе. А яна — хоць бы што. Ляжыць, выцягнуўшыся і ніякай рэакцыі на нашу мітусьню.
    Панічка тако ж у страху. Па нейкім часе кажа: «Яна нешта задоўга не ачуньвае».
    I паволі ледзь чутным голасам Шура прастагнала, заенчыла і адчыніла вочы.
    Мы ўсе ўздыхнулі, апанаваныя страхам у сапраўднасыді.
    Шуру аднесьлі ў пакойчык «санітарку». Нечым напаілі. Зьбегліся другія прафэсары.