Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
Гады вучобы ў Наваградскай гімназіі ў многім вызначылі лёс і сфарміравалі Барыса Кіта як асобу. Больш таго, Наваградак не раз вяртаўся ў яго жыццё пасля, а Кіт — у Наваградак.
Другі раз ён прыехаў у Наваградак у 1934 г. ў сувязі з рашэннем польскіх уладаў зачыніць Наваградскую беларускую гімназію. а вучняў перавесці
ў польскую гімназію імя А. Міцкевіча. Барыс Кіт ужо працаваў тады настаўнікам матэматыкі ў Віленскай беларускай гімназіі. Каб не дапусціць відавочнай паланізацыі лепшых прадстаунікоў беларускай моладзі з Наваградчыны, Кіт па рашэнню дырэктара ВБГ Радаслава Астроўскага прыехаў у Наваградак і большасць (80%) наваградскіх гімназістаў паехалі разам з ім у Вільню працягваць вучобу па-беларуску. У 1939 г. наваградцы складалі большасць вучняў ВБГ.
Верасень 1939 г. ізноў прывёў Кіта ў Наваградак, ізноў вырашаецца лёс наваградскіх студэнтаў. На гэты раз зачынілі ВБГ і Кіт разам са студэнтамі вяртаецца ў горад, дзе яшчэ памятаюць традыцыі НБГ, атрымлівае ў савецкіх уладаў дазвол на ўзнаўленне гімназіі ў Наваградку, за тыдзень перавозіць вучняў, арганізоўвае вучэбны працэс і сам становіцца дырэктарам гімназіі, якая працуе ў тым самым будынку, што так актыўна будавалі падчас яго вучнёўства ў Наваградку.
Другі наваградскі перыяд і дырэктарства Кіта працягваліся нядоўга. У 1940 г. яго вызвалілі ад пасады па прычыне таго, што, як піша сам Кіт, «я раней шмат займаўся нацыянальнай працай і не павінен быць кіраўніком савецкай школы». Адноўленая ім беларуская гімназія хутка стала СШ № 1, аБарысУладзіміравіч... быўпрызначанынапасаду школьнагаінспектара Баранавіцкай вобласці (!) і цяпер ужо ўсе школы Наваградскага раёна былі пад яго кантролем. Такі паварот падзей быў абумоўлены яго добрым знаёмствам з кіраўніком абласнога аддзела адукацыі Саўчанкам.
Потым сувязь з Наваградкам перарвалася на доўгія 52 гады. У трэці раз вяртанне пачалося ў 1992 г., працягваецца да сённяшняга дня і, можна сцвярджаць, што Барыс Кіт на гэты раз назаўсёды прапісаўся ў Наваградку ў якасці ганаровага грамадзяніна нашага горада.
У жніўні 1992 г. музей рыхтаваўся прыняць першых наведвальнікаў. Урачыстае адкрыццё было прызначана на 12 верасня, працы заставалася яшчэ шмат, а тут званок з Мінска, што ў сталіцу прыехаў Кіт і праз дзень збіраецца наведаць Наваградак. Суправаджае яго Яўген Лецка. На наступны дзень пасля абеду нешматлікія супрацоўнікі музея сабраліся ў адным пакоі, каб абмеркаваць, як гэта ўсё будзе, калі прыедзе госць, пра якога мы ведалі няшмат, але з якім вельмі хацелі пазнаёміцца. I тут ціха без стуку адчыніліся дзверы, у кабінет увайшоў, як мне тады падалося, сярэдняга росту чалавек у цёмна-шэрым гарнітуры з невялікім партфелем у руцэ, зняў з галавы кепку і сказаў: «Добры дзень. 51 — Кіт».
Апошняй сцэны з «Рэвізора» не было. Нечаканасць і здзіўленне першага імгнення тут жа патанулі ў акіяне энергіі, якую выпраменьваў гэты
просты і адкрыты чалавек. Ён гаварыў на прыемнай, мяккай беларускай мове і адразу ўзнікла атмасфера даверу і прыязні, якая застаецца ў нашых адносінах да сённяшняга дня.
Гэта было сапраўднае вяртанне ў мінулае, бо на той момант, як і ў гады маладосці Кіта, Беларусь зноў імкнулася да незалежнасці і атмасфера ў нечым была падобная да той, якую захавала памяць. I ўсё ж некалі такія знаёмыя і блізкія мясціны выглядалі па-новаму, а сустрэчы з калегамі па гімназіі нагадвалі, колькі мінула гадоў.
Тады, у пачатку 90-х, Барыс Кіт перажываў час найвышэйшага прызнання ўсёй сваёй шматгадовай навуковай і педагагічнай дзейнасці. Міжнародная акадэмія астранаўтыкі ў Парыжы абрала яго сваім членам у 1991 г. Напярэдадні, у 1990, Кіт стаў ганаровым прафесарам еўрапейскага аддзялення Мэрылендскага універсітэта ў Гайдэльбергу, дзе выкладаў матэматыку з сярэдзіны 70-х да сярэдзіны 90-х.
Вяртанне ў маладосць масцітага вучонага прынесла і новыя знаёмствы. Адбылася сустрэча са старшынёй наваградскага гарвыканкама Георгіем Бака. Падчас размовы была абмеркавана ідэя, прапанаваная супрацоўнікамі музея, стварыць мемарыяльную экспазіцыю, прысвечаную славутаму земляку, і Барыс Кіт на яе актыўна адгукнуўся. Жывучы ў Франкфурцена-Майне, ён падтрымліваў адзіны ў Германіі беларускі музей, створаны ў горадзе Ляймене сп. Юрыем Попкам, да таго ж меў уласны «музейны» вопыт, бо яго кватэра на Гроссэр Хазенпфад у Франкфурце нагадвала музейную экспазіцыю: дыпломы і ўзнагароды прэстыжных навуковых устаноў усяго свету ў прыгожых рамках займалі ўсе сцены ў пакоі.
3 уласцівай яму энергіяй і рашучасцю Кіт узяўся за справу і ў лютым 1993 г. праз Міністэрства замежных спраў з рук міністра сп. Пятра Краўчанкі Наваградскі гісторыка-краязнаўчы музей атрымаў архіў Барыса Уладзіміравіча Кіта: дакументы, узнагароды, навуковыя працы, у тым ліку доктарскую дысертацыю, абароненую ў 1983 годзе ў Рэгенсбургу, падручнік па ракетнаму паліву, напісаны ім у сааўтарстве з Іверэдам Дугласам, частку яго ўласнага бібліятэчнага збору, перапіску з вядомымі беларускімі эмігрантамі і навукоўцамі, фотаздымкі, публікацыі — усяго звыш 400 адзінак захавання. У тым жа годзе частка архіва была прадстаўлена ў экспазіцыі, астатнія матэрыялы знаходзяцца ў фондах музея і даступны для карыстання ў навуковых мэтах.
У 1994 годзе Наваградскі гарвыканкам прыняў рашэнне абраць Барыса Кіта ганаровым грамадзянінам горада Наваградка. Гэта быў другі прыезд у Наваградак пасля пяцідзесяцігадовага растання з радзімай. У свае 84 гады Барыс Кіт вельмі лёгка ўзышоў на курган Міцкевіча, зноў быў
поўны планаў і новых ідэй. На гэты раз падчас сустрэчы з уладамі на абмеркаванне быў прадстаўлены праект гуманітарнага універсітэта новага тыпу з філіялам у Наваградку, дзе заўсёды былі моцныя асветніцкія традыцыі, але вышэйшай навучальнай установы не было ніколі. Сёння ў музеі захоўваецца перапіска Кіта па гэтаму пытанню з дзесяткамі навучальных устаноў і фундацый усяго свету. На жаль, ідэя засталася толькі на паперы.
У 2000 г. на будынку школы № 1, у якім Барыс Кіт працаваў дырэктарам адноўленай тут у 1939 г. гімназіі, з’явілася мемарыяльная дошка ў гонар выдатнага земляка, дзеяча навукі і асветы.
Імя Барыса Кіта сёння добра вядома наваградскай моладзі. Для кожнага вялікі гонар прыняць удзел у чэмпіянаце інтэлектуальных гульняў, які носіць яго імя і традыцыйна праходзіць у Наваградку кожную вясну. Капітан каманды-пераможцы атрымлівае ганаровае права апрануць мантыю віцэ-прэзідэнта Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, якая адзін раз у год пакідае фонды музея, каб сімвалізаваць прысутнасць Барыса Кіта на Чэмпіянаце і яго патранаванне развіццю навук і адукацыі моладзі.
3 2003 г. у Наваградку пачала дзейнічаць гімназія, у якой вучыцца найбольш здольная і таленавітая моладзь. Гімназія пакуль што не мае свайго імя, але зусім магчыма, што ў хуткім часе яе будуць ведаць, як гімназію імя Барыса Кіта, а яе выпускнікі стануць гонарам свайго роднага горада, якім сёння з’яўляецца славуты наваградзец Барыс Кіт. За гэта права ёй прыйдзецца паспрачацца з СШ № 1, у будынку якой працаваў Кіт, дзе традыцыйна моцныя матэматыкі, а школа ўсё больш набывае фізіка-матэматычны ўхіл.
Лена Глагоўская.
прсіфесар Бе/ісістоцксігсі універсітэта, Польшчсі
Сустрэчы з Барысам Кітам, шчасьлівым сьведкам гісторыіХХ cm.
Маё асабістае знаёмства з Барысам Кітам пачалося пры нагодзе маіх зацікаўленьняў асобай Хведара Ільляшэвіча. 3 кнігі Лідзіі Савік пра Барыса Кіта «Космас беларуса» даведалася пра пражыванне ў Шчэціне дачкі майго героя, які, дарэчы, аказаўся адным з лепшых сяброў паважанага спадара Барыса Кіта. Раней чула шмат добрага пра спадара Барыса Кіта — то ў Менску, то ў Наваградку, то ў Вільні, або і ў Гародні. Усе, з кім даводзілася размаўляць пра яго, падкрэсьлівалі жыцьцярадаснасьць і энэргію, якімі ён валодае.
Таму падвойнай радасьцяй для мяне быў тэлефон са Шчэціна ў маі 1998 г. ад Марыі Марліч, дачкі Хведара Ільляшэвіча, якая паведамляла пра прыезд да яе ў госьці спадара Барыса Кіта і адначасова запрашала да сябе ў госьці. Раней пабываўшы ў Шчэціне і пакарыстаўшыся гасьціннасьцю і сямейным архівам дому Марыі і Кшыштафа Марлічаў, не выпадала нават адмовіцца ад запрашэньня. Кінуўшы ўсё на сьвеце: заняткі, дом, сям’ю, я паехала раніцай у Шчэцін. Там на пэроне чакаў мяне прафэсар Кшыштаф Марліч, тадышні рэктар Паморскай медыцынскай акадэміі ў Шчэціне. Едучы да іхняй хаты на вуліцы Пагоднай, размаўлялі пра Барыса Кіта, ці адпачыў, як сябе адчувае... У доме Марлічаў Барыса Кіта сустрэла бадзё-
А. Майсяёнак, Б. Кіт, Лена Глагоўская
рага, у вясёлым настроі. Спадарства Марлічы пайшлі на працу, а мы маглі сабе спакойна паразмаўляць пра ўсё. Я адчувала стому пасьля падарожжа, пра што і сказала спадару Барысу. «Я таксама ехаў з Франкфурту ў Шчэцін пяць гадзін, але я не стаміўся». Сапраўды Барыс Кіт
выглядау імпануюча — у элегантным касьцюме з чырвоным гальштукам. Нястомна расказаў пра сябе, сяброў і сваіх вучняў, пра родную Наваградчыну, Вільню, Маладэчна і беларускі эмігранцкі лёс, які шчасьліва дапамог выйсьці Барысу Кіту на «сусьветную арбіту». «Бачыце, я шчасьлівы чалавек», — такой фразай падкрэсьліваў час ад часу, расказваючы пра нейкі пакручасты эпізод у жыцці.
«Пытайце і запісвайце ўсё, бо я ці не апошні, які памятае тое дакладна». I я запісвала на магнітафоннай стужцы мастацкія аповяды пра навуку ў Наваградку, у Вільні, пра навучаньне і жыцьцё Віленскай Беларускай гімназіі, пра сяброўства з братамі Міколам і Хведарам Ільляшэвічамі, пра дырэктарства ВБГ і інспэктарства ў Наваградку, пра Маладзечанскі Гандлёвы Інстытут і яго навучэнцаў, пра складанасьць жыцьця ў час II сусьветнай вайны на Беларусі, пра вырашальную пастанову аб выезьдзе з бацькаўшчыны і пэрыпэтыі эмігранцкага жыцьця. Здавалася б, слухаючы аповяды Барыса Кіта, няма яму чаго зайздросьціць — цяжкі пакутны лёс беларускага інтэлігэнта, якому да славы прыйшлося дабівацца ў далёкай ад Беларусі Амэрыцы. Таму і з вялікай удзячнасьцю пра яе гаворыць Барыс Кіт. Два дні, праведзеныя ў Шчэціне, прайшлі вокамгненна.
Пачалося ліставаньне з Барысам Кітам. Дзякуючы пададзенаму ім адрасу быўшага вучня Аляксандра Гатковіча, шмат чаго даведалася пра Хведара Іляшэвіча, з якім Алесь жыў у Ватэнштаце. Дарэчы, перапісваліся далей са спадаром Аляксандрам, які пражывае ў Вялікабрытаніі, у Лідс.