Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
А Барыс Кіт і ўдалечыні ад радзімы жыве ёю, хвалюецца, робіць усё, што можа, дзеля незалежнасці, дабра і шчасця Беларусі.
Колькі яшчэ гадоў ці дзесяцігоддзяў спатрэбіцца, каб праясніліся галовы і сэрцы ў суайчыннікаў? Хто ведае? Але, думаецца, не ўсё страчана. Верыцца, што надыдзе пара, калі беларусы ўбачаць сваю праўдзівую мінулую і будучую гісторыю, а яна павернецца да іх.
Галоўнае кожнаму з нас і ў бясчассі, і ў цяжкіх выпрабаваннях захаваць сваю нацыянальную, грамадзянскую, прафесійную і чалавечую годнасць. Так, як гэта змог зрабіць Барыс Кіт. Ён не «апошні з магіканаў» Беларушчыны, а жывы сімвал яе няскоранасці і неўміручасці.
Валер Каліноўскі. журналіст, рсідыё Свабода
Сустрэчы з Барысам Кітам
3 Барысам Кітам мне пашчасьціла пазнаёміцца летам 1995 года ў Франкфурце, дзе я знаходзіўся праездам у Францыю. Хаця да таго я з цікавасьцю і захапленьнем прачытаў у «ЛіМе» і «Голасе Радзімы» расповяды пра Кіта, ягоную асьветніцкую, навуковую і грамадзкую дзейнасьць аўтарства спадарыні Лідзіі Савік, але асабістае знаёмства з Барысам Уладзіміравічам выявіла для мяне шмат іншых ягоных вельмі прывабных рысаў. Найперш адзначу ягоныя кантактнасьць, актыўнасьць, энэргічнасьць, якім можна пазайздросьціць і нашмат маладзейшым людзям. У цэлым здаровае і стваральнае стаўленьне Барыса Кіта да жыцьця можа быць выдатным узорам для перайманьня. Гэтыя якасьці Кіта, відаць, і сталіся падмуркам ягонага актыўнага даўгалецьця.
Памятаю, як сьпяшаючыся на сустрэчу з жонкай Тамарай, Барыс Кіт з букетам ружаў бягом даганяў трамвай, — і гэта ва ўзросьце ўжо каля 90 гадоў. Дагнаў, і ня моцна задыхаўся... Дарэчы, адносіны Барыса Уладзіміравіча да Тамары таксама выклікаюць захапленьне сваім рамантызмам і шчырасьцю. Тамара ж у сваю чаргу сталася яму моцнай падтрымкай.
Б. Kim і В. Ксіліноускі
Апрача іншага Барыс Кіт — выдатны апавядальнік. Часамі прыгадваюцца сотні ягоных гісторыяў: і пра тыя падзеі, у якіх ён сам быў удзельнікам ці сьведкам, і тыя, пра якія ён прачытаў у гістарычнай літаратуры, бо гісторыя — ягонае хобі. Барыс Уладзіміравіч заўсёды можа разлічваць на сваю выдатную памяць, ён ведае безьліч людзей у Беларусі і за яе межамі. Ён і цяпер падтрымлівае шмат сувязяў з людзьмі ў многіх краінах сьвету.
А часам у гамонцы спадар Кіт можа распавесьці нейкі анэкдот з 30-х ці 50-х гадоў, які выдатна адлюстроўвае настрой эпохі, так што міжволі напрошваецца вядомае параўнаньне з
«хадзячай энцыклапедыяй». Я вельмі задаволены, што змог у 2003 годзе пазнаёміць з Барысам Уладзіміравічам майго сына Антося, які таксама захапляецца гісторыяй. Антось таксама часта згадвае тую паездку ў Варшаву, дзе мы сустракаліся з Барысам Кітам, і ягоныя расповяды. Можна толькі пазайздросьціць людзям, якія ў свой час былі ягонымі вучнямі і студэнтамі. Як шмат навукі яны ад яго атрымалі, прычым не толькі па ягонай любімай матэматыцы! Дзякуіо лёсу, што і мне ўдалося пабыць крыху ягоным суразмоўцам і вучнем.
Ад Барыса Кіта я вучыўся і сапраўднаму патрыятызму, які быў у даваеннага пакаленьня беларускіх актывістаў у Заходняй Беларусі, і прыроднай беларускай мове наваградзкага разьліву. Сустрэчы з Барысам Кітам заўсёды прыемныя, пазнавальныя, цікавыя і нязмушаныя, бо падчас шчырых размоў зь ім неяк не адчуваецца розьніца ва ўзросьце і статусе. Кожны раз, развітваючыся з Барысам Кітам, я заўсёды з нецярпеньнем чакаю новых сустрэчаў і гутарак зь ім.
Менск. Травень 2004 г.
Руслан Качаткоў.
доктар медыцыны. старшыня згуртавсіння беларусаў Канады
Ён быў і маім настаўнікам...
Вельмі добра памятаю сваю першую сустрэчу з Барысам Уладзіміравічам Кітам у 1992 годзе, калі я, студэнт Мінскага медыцынскага інстытута, прыляцеў у Франкфурт-на-Майне па запрашэнні клінікі імя Гётэ, дзе я пазней стажыраваўся ў час майго аспіранцтва. Я патэлефанаваў яму і сказаў, што яму з Мінска перадалі лісты і папрасіў сустрэцца. Чакаў убачыць аднаго з тых глыбакадумных мудрацоў-прафесараў, з якімі і гаварыць страшна, не тое, што пасябраваць. Аднак чалавек, які абазваўся у тэлефоннай трубцы, гаварыў вельмі маладым і прыветным голасам, і такім жа — нечакана — маладым, вясёлым і вельмі таварыскім быў высокі, рухавы чалавек, які па-беларуску аклікнуў мяне ў месцы прызначанай сустрэчы. Мне адразу стала так лёгка і ўсцешна, нібыта я пабачыўся з добрым родзічам. 1 трэба сказаць, што не кожны родзіч будзе ўдзяляць сваяку столысі ўвап і клопату, колькі падарыў мне ў наступныя тыдні (а пазней і гады) гэты вялікі чалавек нашай Беларусі. Так, сапраўды нашай Беларусі, хаця ён даўно грамадзянін ЗША і стаў жыць у Нямеччыне яшчэ тады, калі мяне яшчэ не было на свеце.
Як можа пачуваць сябе беларускі студэнт, які тры гады як вярнуўся са
Р. Качсіткоў, Б. Кіт. Франкфурт-на-Майне
службы ў арміі, дзе ў яго галаву ўбівалі розныя догмы, у замежнай краіне? Я таксама моцна камплексаваў. He ведаў яшчэ нямецкай мовы, а маёй ангельскай ледзь хапала, каб спытацца пра самыя прымітыўныя рэчы. Барыс Уладзіміравіч узяў на сябе гэты клопат. У кафэ, метро, у час нашых турыстычных
паездак ён клапатліва браў на сябе функцыі перакладчыка і экскурсавода. А яшчэ я даведаўся ад яго аб тым перыядзе нашай шматпакутнай гісторыі, пра які мне не даводзілася чуць нідзе ў Беларусі. Духоўны подзвіг эміграцыі, якая захавала мову і культуру ў выгнанні; беларускія цэрквы і школы ў час нямецкай акупацыі; людзі, што дабіліся поспехаў у чужых краінах і моцна любілі сваю пакінутую зямлю... Ягоная праца выкладчыкам Віленскай беларускай гімназіі, дзе пахаваная мая бабуля Марыя... Праца ў Амерыцы над касмічнымі праграмамі, сусветнае прызнанне заслуг у галіне астранаўтыкі...
Апроч таго, я захапляўся яго неверагоднай працаздольнасцю, упартасцю вучонага. У 70 гадоў абараніць доктарскую дысертацыю! Малатаго — калі я ў ягонай матэматыцы пачуваў сябе няўпэўнена, то ён у маёй прафесіі добра разбіраўся, бо таксама некалі вучыў медыцыну. Нам было пра што гаварыць, а мне было ў каго вучыцца. Я ўбачыў, што перада мною Настаўнік з вялікай літары, які ўмее ўсё растлумачыць і ненавязліва пераканаць у сваёй праваце. I сапраўды — я праз чатыры гады таксама абараніў там жа, у Франкфурце-на-Майне, дысертацыю і стаў доктарам медыцыны. Думаю, калі б у мяне перад вачамі не было прыкладу Барыса Кіта, гэта адбылося б нашмат пазней...
Мяне моцна ўражвала, як дзівіць і сёння ў ім дзівоснае спалучэнне засяроджанасці і нейкай дзіцячай жыццярадаснасці. Такі смех сустрэнеш толькі ў вельмі чыстага душою чалавека, нездарма паэты кажуць, што ўсім нам трэба вучыцца ў дзяцей. Бо з гадамі чалавек страчвае гэтае іскрыстае пачуццё радасці ад жыцця і чысціні пачуццяў.
Гады, якія я правёў у Нямеччыне адпаведна міжурадавай дамове між нашымі краінамі па лініі ДААД, былі азораныя для мяне цяплом і духоўнай вышынёй Барыса Кіта. Развітваўся з ім з душэўным болем, бо сёння зноў прыехаць у Нямеччыну надта няпроста. Аднак жыццё дало мне новыя сустрэчы не толькі з ім, але — праз яго — і з другім славутым беларусам Васілём Быкавым, які нейкі час быў у гэтым жа слаўным горадзе, дзе жыве Барыс Уладзіміравіч.
У той раз, у 2001-м годзе, я прыляцеў у Франкфурт, каб выступіць здакладам на канферэнцыі па эксперыментальнай дзіцячай анкалогіі. Як часта бывала раней, сустрэліся мы спачатку з ім адным каля вежы «Эшэнхаймер», а потым разам пайшлі сустракаць Быкава. Васіля Уладзіміравіча я асабіста ведаў па Гродна, але з часоў дзяцінства не бачыўся з ім і таму запомніў тую сустрэчу да драбніц. Ён абняў мяне, нагадаў, як разам з Аляксеем Карпюком некалі прыехаў у нашу кватэру на мае агледзіны, стаў распытваць пра работу, і, як заўсёды пры сустрэчах з
гасцінным Барысам Уладзіміравічам, паўстала пытанне — дзе нам пасядзець і адпачыць?
Спачатку Кіт вырашыў пайсці ў рэстаран у гатэлі, але ён быў яшчэ зачынены, і таму я прапанаваў пайсці ў астралійскі рэстаран «Кенгуру», непадалёку. Мы былі першыя і адзіныя наведвальнікі, бо была нядзельная раніца — і на гадзінніку ўсяго 11:30. Сядзелі ў пустой, асвечанай сонцам залі. Заказалі чырвонае аўстралійскае віно і вялікі паднос з садавінай і мясам кракадзіла, страуса эму і кенгуру.
Настрой быў добрым: Кіт ажно свяціўся ад радасці, і ягоная расчуленасць перадавалася нам. Усміхаўся і Васіль Уладзіміравіч, ён нібы атрымаў кароткі адпачынак ад усяго, што ціснула і мучыла яго. Я пабачыў, як супакойваюць і радуюць яго сустрэчы са старэйшым за яго прадстаўніком таго пакалення, якое змагалася за Беларусь яшчэ на пачатку мінулага стагоддзя і стала ўжо для ўсіх нас легендарным.
Гаварылі аб веры ў будучыню, аб тым, што цемра над Беларуссю павінна ў рэшце рэшт апасці, як чорная навальнічная хмара пад подыхам навальніцы, а таксама пра стан сучаснай літаратуры і становішча Саюза пісьменнікаў. Гэта быў адзіны дзень, калі мы ўтрох маглі сустрэцца: я прыляцеў 4-га траўня ў суботу, а ў панядзелак Быкаў павінен быў з’язджаць з Франкфурта ў Берлін. Зрабілі многа здымкаў, якія я пасля перадаў Кіту.
Пасля сняданка мы правялі Васіля Уладзіміравіча да кватэры, дзе ён тады жыў, а я пасля правёў Кіта да цягніка падземкі.
Калі я ад’язджаў з горада, Барыс Уладзіміравіч ізноў праводзіў мяне ў аэрапорце (дарэчы, гэта стала традыцыяй — калі я адлятаў — ён заўжды прыязджаў, каб развітацца і папіць са мной кавы альбо піва. Ён любіць цёмнае піва, і мне прыемна калі-нікалі заказаць яго, хаця звычайна ён не дае гэта зрабіць і заказвае ўсё сам).
Дарэчы, на пачатку красавіка 2000 года мы з жонкай прыязджалі ў Франкфурт на праводзіны вядомага нямецкага анколага прафесара Карнхубера на пенсію па ягоным запрашэнні. I гэта, нібы спецыяльна, адбылося якраз тады, калі нашаму славутаму земляку споўнілася 90 гадоў. Такі юбілей ўдаецца адсвяткаваць не кожнаму, а таксама і паўдзельнічаць у ім, і таму мы былі бязмерна шчаслівыя, што зможам павіншаваць нашага дарагога Барыса Уладзіміравіча не паштоўкай, а асабіста.
6 красавіка мы святкавалі гэты выдатны юбілей у яго кватэры. На здымках у альбоме, выдадзеным да ягонага 90-годдзя, бачна, што ён ўсё такі ж бадзёры і аптымістычны. I вельмі прыгожы, нягледзячы на свае гады. I калі я быў у апошні раз у Нямеччыне (23-30 лістапада 2002 г.), каб прачытаць лекцыю ў Інстытуце медыцынскай вірусалогіі ў Цэнтры дзіцячай