Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
I сапраўды — за гэтыя гады не раз прыязджаў Барыс Кіт у Вільню.
Яна ў нечым мяняецца — але ўсё тыя ж, трохі загадкавыя і маўклівыя, стаяць базыльянскія муры, дзе стагоддзе за стагоддзем разыгрываліся чалавечыя драмы і, як лісце, ападалі чыесьці жыцці, дзе ў часы яго маладосці звінелі дзіцячыя галасы і з надзеяй ўзіраліся ў будучыню беларускія гімназісты.
Цяпер, у пачатку XXI стагоддзя, амаль падсумаваныя іхнія лёсы, і бачыцца, якім жорсткім быў час, у які ім выпала нарадзіцца.
Большая частка плёну іхняе працы, іхніх высілкаў на ніве беларускай ідэі была знішчаная, самі яны раскіданыя па свеце альбо згінулі ў бяскрайняй Сібіры.
Аднак жа засталіся парасткі, якія, ледзь толькі стала крыху цяплей, пайшлі буяць. Менавіта ў Вільні адрадзілася газета «Наша Ніва», тут раз за разам выдаюцца кнігі па гісторыі найноўшай Беларусі, якая на Бацькаўшчыне аднаўляецца марудна і балюча. 1 тут заўсёды рады (як і на радзіме) сустрэць вялікага сына Беларусі.
У сваім апошнім (як высветлілася пасля) лісце ад 13 снежня 1995 г. да Барыса Уладзіміравіча Расціслаў Мілюк падкрэслівае, як важна для яго перапісвацца са сваім былым настаўнікам:
«Дарагі Настаўнік Барыс Уладзіміравіч!
Вельмі трывожыць і зьдзіўляе, што даўно ўжо няма ад Вас вестак.
Трывожыць і хвалюе. што наш узрост і стан здароўя можа нам «падставіць ножку», а здзіўляе, што мы ведаем Барыса Уладзіміравіча як волата: па здароўі, па сваім фізычным, інтэлектуальна-энэргічным, рухлівым, руплівым, мэтанакіраваным, спагадлівым і чулым. У поўным сэнсе гэтых слоў.
Адчуваю, што наш Кіт жыў і жыве бурна і жадна, любіў і любіць цікавых людзей і гэта дапамагала яму стварыць «вадародны кактэйль» (выбачце, што я так назваў ракетнае паліва). Так адкрываўся дзівосны вобраз мільёналетніх намаганняў прыроды. Так стала бачным, рэальным пранікненьне ў таямніцу прыроды — праз самае глыбокае з даступных чалавеку пачуцьцяў і здольнасьцяў Чалавека. Я ўжо не кажу аб іншых Вашых дасягненьнях.
...Хвалюе і мрочыць палажэннеў Беларусі. He магу цярпець і савецкага наменклатурнага погляду ў нашым культурным цэнтры. Я ўсё зраблю, даб’юся, каб БКЦ быў сапраўды імяні Барыса Кіта — каб быў салідны альбом аб Вашым жыцьцёвым і творчым шляху, у якім будуць усе Вашы матэрыялы, пісьмы, здымкі, копіі з перыядычнага друку, арганізую фотавыстаўку. Прыходзіцца крыху падпраўляць Пятра Малафея. Але добра, што мы яшчэ жывём (як пісалі Вы) і вельмі добра, што Вы былі ў нас. Вельмі аўтарытэтна для нас!
Віншую Вас, і блізкіх, родных Вашых і ўсіх беларусаў з надыходзячымі Калядамі (мо Вы зноў у Штатах)!
Жадаю і веру, што Божае нараджэньне і Новы год будуць нам праваднікамі трымацца за жыцьцё і лепшую будучыню!
Ваш верны і адданы вучань
Расьціслаў.
P.S. Яўжо пісаў што памерла мая жонка. Гэта зрабіла ўплыў, і змусіла «перажаваць» увесь жыцьцёвы шлях, крыху ад хлапот перахварэць, але дамогся скіраваньня ў санаторыю ў Друскенікі, дзе лячуся і адпачываю. Часта шпацырую каля Нёмана. Шкада, жаль, што не лета і нельга акунуцца ў ім.
Р»
3 постаццю Б. Кіта ў беларускую гісторыю культуры і навукі ўвайшоў новы, вялікі пласт — дзейнасць беларускай інтэлігенцыі ў гады вайны, якая ўвесь гэты час была пад забаронай. А для нас вельмі важна асэнсаваць гэты пласт з сённяшняга гледзішча, звярнуцца да многіх постацяў, незаслужана забытых альбо апляваных, пазнаёміцца з іх творчасцю. А зроблена беларускай эміграцыяй нямала.
Мы ўжо добра ведаем пра дзейнасць многіх дзеячаў беларускай культуры ў ЗША. Горш «адкрытыя» падобныя старонкі ў іншых краінах, напрыклад у Англіі, дзе таксама жывуць нашы землякі. А яны актыўна працуюць у друку — тамтэйшым, спрабуюць разблытаць многія складаныя вузлы гісторыі. Да такіх належыць і былы вучань Б. Кіта А. Гатковіч. Аб некаторых аспектах ягонай дзейнасці дае ўяўленне адзін з лістоў, адрасаваных любімаму настаўніку:
«11.05.93
Паважаны Сп. Кіт,
Перасылаю копію артыкула, напісанага В. Цярпіцкім, праз штомы гаварыліў апошняй нашай гутарцы. Таксама перасылаю ўрывак з газэты «Наш дзень» — А. Мальшэўскай — адказнага рэдактара газэты. Выглядае, што камуністам гэтая газэтка, хоць і невялікая, але не па густу. Крыху пазней перашлю копію артыкула праз партызан і РОА., падпісаны маім сябрам, які там быў ды змог уцячы, але я апісаў партызаншчыну.
Мы — гандлёўцы і наш сябра з Глыбокага пастанавілі зноў дапамагчы крыху газэце «Наш дзень», каб падтрымаць яе як фінансава, так і маральна. Было б пажадана, каб і Вы (як і раней) дакінуліся хоць трошкі, бо мне хочацца, каб Ваша прозвішча жыло і надалей у маладэчанскіх людзей. Але гэта Ваша асабістая справа. Цяпер аказыя надыйшла вельмі добрая, каб перасылаць грошы: нашы сябры, яшчэ з Ватэнштэту, яны цяпер ў Аўстраліі першы раз едуць на Беларусь і будуць у Маладэчне — затрымаюцца тыдзень у маіх пляменніц, дык праз іх і перашлём у рэдакцыю «Наш дзень».
Я атрымаў пісьмо ад праф. Шыраева. Ён вельмі ўсцешаны, што я напісаў даЯго і што ён даведаўся, штояпішу праз партызан і польскіх шавіністах. Ён піша, штоўсё зможа апублікаваць, калі перашлю яму. Ужо хоча напісаць празмянеў сваім першым часопісе (уякім ён абраны адказным рэдактарам). Яму — ён піша, падабаецца мой стыль і аб чыммаю пісаць. Перасылаю Яму артыкулы з «Нашага Дня», дзея пісаў праз Вас, Вашу працу і Ваш прыезд у Маладэчна. Цяпер працую
над тым, што мы калісь гаварылі — праз партызанскае бандытаў і польскіх шавіністах.
Жадаю Вам добрага падарожжа ў ЗША і хуткага павароту.
3 глыбокаю пашанаю
А. Гатковіч»
Несумненна, што, як кругі па вадзе, разыходзіліся ўражанні ад прыезду Б. Кіта і ў іншыя рэгіёны Беларусі. Актывізавалася дзейнасць музеяў, якія папоўніліся новымі экспанатамі — ад сустрэч, ад асобаў, якія, прыехаўшы на такія сустрэчы, дзяліліся сваімі ўспамінамі, здавалася, ужо надзейна схаванымі ў нетрах памяці, а таксама, натхнёныя, стваралі нешта ў памяць аб такіх сустрэчах. Вось адзін з іх:
«Мінск, 14 кастрычн. 1994
Дарагі Барыс Уладзіміравіч!
Вось тое, што атрымалася ў выніку нашай кароткай размовы ў гатэлю «Беларусь» з дапаўненнямі Л. Савік. Спадзяюся, што Вы не будзеце гэта ўсё судзіць занадта строга. Шлю Вам таксама wycinek з той самай газеты «Навіны», № 40 аб асамблеі АН Еўразіі. Аб ёй я ведаў дзесьці за месяц ад А. Мальдзіса (выпадкова ў метро сустрэліся), і пасля асамблеі з ім таксама паразмаўляў. Менавіта ён параіў пагутарыць зЛ. С. «У. Мікалаеў»— гэтамой «празрысты «псеўданім. Есць яшчэ адзін, пад якім я даволі часта выступаю ў друку: Казьма Пруткоў-праўнук.
Вось, калі ласка, 2-3 з «пладоў роздуму» майго К. Пруткова:
«Ніколі не выпускай з-падувагі, штолягчэй пражыць з толкам адно жыццё, чым некалькі, але без толку.
He стварайце дзяцей паўласным падабенстве! Дайце краіне шанц.
Аднойчы сказаўшы праўду, хто табе паверыць? Зноў спрабуй: і двойчы, і тройчы.
Ад стараннага наморшчвання лбаў галаве заводзяцца думкі. Як тут зноўку не сказаць, што стараннасць перамагае й розум?»
Спыніў сябе, здзіўляючыся: а чаго гэта я пішу ўсё гэта амаль незнаёмаму чалавеку?
Але чамусьці ў Вас ёсць такая рыса асобы: пры размове з Вамі, з самага пачатку, ужо здаецца, што od dawna Вас ведаеш. Калі я аб гэтым Л. С. сказаў яна таксама пацвердзіла тое ж.
Шкада, што неўдалося тады паразмаўляць больш. Вось Вы калісьці, у 30-я гады, ведалі Рыгора Раманавіча Шырму. Яж з ім даволі часта
сустракаўся ў 70-я, і не дзе-небудзь, а на кватэры Анатоля Багатырова, кампазітара. Справа ў тым, што гэта мой цесць (ва ўсякім выпадку ён мяне называе сваім зяцем, 6b мая жонка, ягоная пляменніца, была яму з дзіцячых год амаль дачкой, і мы некалькі гадоў жылі ў яго. Рыгор Раманавіч часта да нас прыходзіў, не прапускаў ніводнага сямейнага свята. Вельмі сімпатычны быў чалавек, і з прынцыпамі (у яго тое і другое неяк спалучалася, што не заўсёды бывае). Мо, Вы і Анатоля Васільевіча таксама ведалі?
Быў бы шчаслівы атрымаць ад Вас нешта. Ад Л. С. ведаю, якімі Вы мовамі валодаеце. Яны і мае таксама (хаця, думаю, у меншай меры). Такая раптам думка ўзнікла: а ці не хочаце Вы самі напісаць для «Навін» або нейкага іншага друкаванага органа? Калі «так», дык можаце на мяне разлічваць як на рэдактара, перакладчыка, пасрэдніка і каго там яшчэ, прычым, bien entendu gratis.
Cyz to jest dla Pana ciekawe. Biore si^ zaraz za organizacje respublikanskjej gasety naukowej jakiej w Bialorusi dotychczas nie byio.
Z najlepsymi pozadaniami
Wladzimierz Tretjakow Dsc.»
У архіве Кіта шмат лістоў з музеяў з просьбай прыслаць звесткі пра тых ці іншых людзей. А часам проста паведамленні, што самі супрацоўнікі музеяў шукаюць экспанаты для выстаў — і не толькі пра самога Б. Кіта, але і пра кола ягоных сяброў, вучняў. А новыя сябры Б. Кіта ўсё з’яўляліся і з’яўляліся, нібыта сама ягоная асоба валодала магічнай здольнасцю збіраць вакол сябе людзей сумленных, адданых беларускай справе і яе гісторыі... Людзей, для якіх ён стараўся зрабіць усё, што ў ягоных сілах...
«Добры дзень, паважаны Барыс Уладзіміравіч!
Вельмі рады быў атрымаць ад Вас вестку. Хачу падзякаваць Вам за маё абраннеў склад Міжнароднай Еўразійскай Акадэміі БІавук. Гэта было для мяне прыемным сюрпрызам і без Вашай падтрымкі такі сюрпрыз быў бы нерэальным.
Мяне вельмі цікавяць Вашыя справы, пастаянна ўспамінаю нашую сустрэчу ў Гародні, якая мяне вельмі ўзрушыла.
Ваш прыклад натхняе нас, маладзейшых, на змаганне за Беларусь.
Вы — тая нітачка, якая звязвае нас зусіміранейшымі пакаленнямі адраджэнцаў. Гэтым мы становімся мацнейшымі.
...Яшчэ раз дзякуй Вам. Спадзяюся на сустрэчу.
3 павагай Ваш
Алесь Краўцэвіч, 20.07.95, г. Гародня»
Тады, у 1995 годзе, да дня нараджэння славутага земляка былі наладжаныя спецыяльныя выставы ў бібліятэках і музеях ў Паставах, Глыбокім і Наваградку. У Наваградку адбылася і своеасаблівая прэзентацыя партрэта Б. Кіта, напісанага вядомай мастачкай Раісай Сіплевіч.
За гэты час у архівах музеяў прыбавілася матэрыялаў, якія дасылаюць сучаснікі многіх падзей першай паловы нашага стагоддзя, а таксама старонак з жыцця пасляваеннай Беларусі, пра якія мы амаль не ведалі. У Наваградку на будынку былой беларускай гімназіі, якая працуе як школа № 2, з’явілася памятная дошка ў гонар ганаровага грамадзяніна горада Б. Кіта, у школе ёсць куток, прысвечаны ягонаму жыццю.